Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення

Практыкаванне 1.Запішыце назоўнікі ў родным склоне адзіночнага ліку.

 

Твар, лоб, хмызняк, вецер, білет, класіцызм, узгорак, сшытак, дзень, гром, грам, тыдзень, палец, горад, калектыу, тэлевізар, натоўп, атрад, мак, архіпелаг, здымак, бераг, алюміній, поплаў, гнеў, даход, праспект, скарб, гушчар, хлеб, смутак, тэрмін, Апанас, Віцебск, торф, авёс.

 

Практыкаванне 2.Назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ў родным склоне адзіночнага ліку і дапішыце іх.

 

У дзень (ад'езд), раскаты (гром), выйсці з (парк, дом), шмат (час, гарох), няма (тварог, мёд, аловак), тона (метал, хлеб), стаяць каля (дуб, лес, лён, клён), уборка (пакой, ураджай), пах (квас, бэз, агурок), шум (самалет, вецер, матор), схавацца ад (пыл, дождж, мароз, сын), спрачацца пасля (даклад, канцэрт, сход).

Практыкаванне 3.Запішыце назоўнікі ў родным, творным і месным склонах.

 

Абед, блакіт, вулей, гай, геній, герой, жарт, зрух, іней, касец, кантроль, крэдыт, ліпень, травень, мір, цень, цуд, стэп, семя, правапіс, цвік, возера, дуб, сонца, каваль, іржышча, вядро, поле, туман, змрок, смех, роздум, верасень, год, юбілей, шчаўе, полымя.

 

Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланненя

Практыкаванне 1.Размяркуйце назоўнікі па тыпах скланення і запішыце іх у творным склоне.

 

Бандэроль, вільгаць, голуб, госць; гусь, далеч, дзіч, дроб, Друць, дробязь, жаль, крэпасць, кантроль, маладосць, медаль, моладзь, мазоль, насып, палын, плынь, подпіс, плач, рэч, роспач, россып, рунь, стэп, столь, стол, сусвет, Свіцязь, стог, сталь, сувязь, спіс, шынель, фальш, цень, ясень, урачыстасць.

 

Практыкаванне 2.Выпішыце назоўнікі III скланення, вызначце іх склон.

 

1. Імкліва ляціць час, але памяць людская не старэе. (Кір.) 2. Ветру не было, але з Нарачы патыхала свежасцю і вільготнасцю, а ў паветры стаяў нейкі асаблівы водар. (С.А) 3. Скрозь бель малапрыкметна прабівалася пяшчотная зелень першых лісточкаў. (Хадк.).4. У самьм цэнтры Мінска, у зацішным і ўтульным куточку над Свіслаччу, там, дзе калісьці стаяў яго дамок, цяпер музей, і парк, што носіць імя паэта, — Купалаўскі. (Віт.) 5. Якуб Колас — вялікі майстар слова. Прыгажосць і натуральнасць — вось характэрная рыса яго творчасці. (Бр) 6. У Кушлянах і блізкіх вёсках жыхары расказваюць многа цікавых гісторый і бытавых дэталяў пра жыццё Ф.Багушэвіча, пра яго любоў да чалавека працы і прыроды. (С.А.) 7. Як добрая дзедава казка, адзываецца ноч таямнічасцю гукаў і слоў. (Віт.) 8. У "Пісьме з-пад шыбеніцы" К:Каліноўскага няма ні аднаго слова скаргі на свой лёс, няма ні смутку, ні роспачы. ІАЛ.)

 

Склонавыя канчаткі назоўнікаў у множным ліку

Практыкаванне 1.Спішыце. Словы ў дужках пастаўце ў патрэбным склоне

 

1. Расквечаная (залатыя фарбы) восені, тулілася да густой цёплай поўсці (хвойкі) бярозка. (Пасл.) 2. Нізка стаяла асенняе сонца, і нейкаю маркотаю патыхала ад усяго гэтага цеснага краявіду і ад гэтае вёсачкі, закінутай між (балоты і лясы). (К.-С). 3. У колькі хвілін вазок знік з вачэй Лабановіча, зноў ускочыўшы ў лес пад шалаш калматых (яліны і хвоі). (К.-С). 4. У восеньскія цёмныя ночы секлі па (кашлатыя галіны) халодныя дажджы. (Пасл.) 5. Бяроза ... Колькі разоў чаравала яна затуманенай цішынёй (світанкі), таёмнымі (шолахі) дрымучых прыбярэжных (пушчы), радасцю сонца, ветру, (хвалі), хараством (птушыныя мелодыі). (Кір.) 6. З вясёлым шумам і крыкам выбеглі дзеці на вуліцу, напаўняючы яе (звонкія галасы), і рассыпаліся па (хаты). (К.-С). 7. Магутныя бульдозеры зараўноўвалі на (руіны) варонкі ад (авіябомбы).

 

Практыкаванне 2.Запішыце назоўнікі ў родным і месным склонах множнага ліку.

 

Абавязак, абеліск, аповесць, адзнака, бяроза, вока, вуліца, груша, гай, думка, елка, жняя, жняярка, запявала, звычка, імя, іголка, капейка, кафедра, камень, кніга, ключ, ноч, нуль, плячо, птушка, прафесія, рэйка, рэч, радасць, ружа, стыль, станцыя, сенажаць, тэма, тэлеграма, цётка, цёзка, чайка, шапка, шпіталь, яблык, ягня.

 

Нескланяльныя назоўнікі

Практыкаванне 1.Знайдзіце нескланяльныя назоўнікі, вызначце іх склон.

 

1. У рацыяналізатарскім бюро над чарцёжнымі сталамі схіліліся электраманцёр Лебедзеў і прараб Вольга Варанюк. (Грах.) 2. У снезе, нахіліўшыся набок — з'ехаў з дарогі, — стаяў замецены ЗІЛ. (Ж.) 3. Жанчына кіўнула галавою на машыну, сын толькі паблажліва ўсміхнуўся, узяў адною рукою напакаваны вылінялы рукзак, падышоў да таксі. (Ж.) 4. Імклівая рачулка Учан-Су і сёння, як заўсёды, робіць сваё. (Б.) 5. Усплыў на памяць расказ ленінградкі, перакладчыцы, што ехала ў адным купэ са мной у Брэст, насустрач гэдээраўскай дэлегацыі. (Б.) 6. У доме Гётэ раскоша — і галерэя, і мінералы, і мэбля. (Б.) 7. Зіна з зайздрасцю глядзела на сваіх равесніц з трыкатажнай фабрыкі "КІМ". (Грах.) 8. Яны сустрэліся за паўгадзіны да пачатку сеанса, хадзілі па фае, разглядалі выстаўху дзіцячых малюнкаў. (Ж.) 9. У гадзіны "пік" інтэрвал паміж паяздамі ў Мінскім метро — дзве з паловай, а ў іншы час — тры мінуты. (Зв.)