Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура у ІХ-ХІІІ ст..

Засяленне беларускiх зямель.

Прыкл. 1млн г.н. людзі засялілі Міжземнаморе,Кауказ і поудзень Украіны. Тэрмiн зясялення тэрыторыi Беларусi – 40 тыс. г да н. эры. (верхнi палеалiт). Першыя стаянкi – сённяшнiя вёскi Бердыж i Юравiчы (па 25 чал.). Поунае засяленне па меры таяння ледніка – у сярэднiм каменным веке (мезалiт) – 8—5 тыс. до н. эры. Ледніковая эпоха – 16-8 тыс. г. да н.э. Існавала родавая арганізацыя грамадства. Род – уласнік пэуных тэрыторый, вёу калект. гаспад., меу агульн. маемасць. У цяжкіх умовах жыцця чал. вымушаны быу здабываць агонь, будавать жылле, удаскан. спосабы палявання. Умезаліце – 120 стаянак (4-6 тыс. чал.). Радавыя абшчыны аб’ядналіся у плямены.Прылады з крэмню, рыбалоуства, сабака. У неалiце (4-3 тыс. г. да н.э.) пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркi – земляроб. і жывелагад. – неалітычная рэвалюцыя. У Падзвінні і Падняпроуі зявілася фінаугорскае насельн., а на поудні і паудн.-захадзе – групы індаеурап. насельн. Другая цывілізав. рэвлюцыя – прамысловы пераварот, НТР,стварэнне індустр. грамадства (16-19 ст. на Белар.). Трэцяя цыв. рэвал. – інфармацыйна-тэхналагічны пераварот, ствар. постіндустр. грамадства (ап. чв. 15ст. – да н. ч.).

Перыяд з 40 тыс. гг. да н.э. па 3-2 тысячагоддзе да н.э. атрымаў назву даiндаеўрапейскага.

 

2.Індаеурап. перыяд.(балцкі і славянскі)

Iндаеўрапейскi перыяд пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення iндаеўрапейскiх плямён на тэрыторыi Беларусi (3-2 тыс. да н. эры – да н. ч.). Мясцовае насельнiцтва было асiмiлiравана iндаеўрапейскiмi плямёнамi. Канцэпцыі прарадзімы: 1.Еурап. лакаліз., 2. балканская, 3. пярэдне-азіяцкая (найб. грунтоуная). Індаеур. ўлі на зах. (мал. Азія, засялілі Балканы), інш. на усход (суч Індыя і Кітай), інш. на поун. у сяр. Азію (праз Касп. і Аральск. мора, нізоуя Волгі і Дона і выйшлі у паун. Прычарнам.. Індаеурап. асіміляв. мясц. насельн. іпрынеслі патрыярхат. З Пауд.-усх. Еур. і Паун. Прычарн. індаеур. мігрыр. у Зах. Еур. і у Сяр. і Паун. Еур. Фарміруецца новы народ – балты. У рамках iндаеўрапейскага перыяда вылучаецца балцкi этап (3-2 тыс. гг. да н.э. – 4-5 ст. н.э.). Балты, якiя прыйшлi на Беларусь з сярэдняга Падняпроўя, асiмiлявалi мясцовае насельнiцтва i распаўсюдзiлi тут земляробства i жывёлагадоўлю.

Новы славянскi этап (4-5 ст. н.э. – н.ч). Канцэпц. прарадзімы славян: 1.Прыпяц.-Падняпр. рэгіен, 2.Вісла-Одраускі рэгіен, 3. ад Одара да Дняпра, 4.Усх. лакаліз. – з Азіі. Засяленне славянамi Беларусi адбывалася ў вынiку мiграцыi славян са сваёй прарадзiмы – Цэнтр. Еурап. лакаліз. - тэрыторыi памiж р. Эльба, Вiсла, Неман. Мiграцыйная хваля славян рухалася на ўсход i на поўдзень – ўсходнiя (белар., рус., укр.) і паўдневыя (балг., сербы, харв.,славенцы, макед., і інш.) славяне. Тыя, што засталiся, -- заходнiя. Славяне асiмiлiравалi балтаў i ў вынiку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзнiклi новыя этнiчныя супольнасцi: ва ўсходняй Еўропе больш за 15, на тэрыторыi Беларусi – 3, гэта крывiчы (больш. частка Пауд. і част. Сяр. Бел.), дрыгавiчы (поун. Бел.,Пскоушч. і Смаленшч.), радзiмiчы (паміж Дзясной і Дняпром, бас. ракі Сож). У асяродзi крыв., дрыг., радзiм. не было сац. роўнасцi, з`явiлася палiт. кiрав. i свае князi. Яны ўяўлялi сабой протанароднасцi, а iх дзяржаўныя ўтварэннi – протадзяржавы.

 

Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура у ІХ-ХІІІ ст..

Хрысціянства прыйшло на Кіеускую Русь з Візантыі. Першая царква пабудавана у Кіеве у ІХ ст. У 988-989 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр Святаслававіч пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. Язычніцтва заставалася бытавой рэлігіяй сялянства, а гарадское жыцце схіляла да успрыняцця палажэнняу хрысц. рэлігіі. Т.ч стваралася двухвер’е, якое дазваляла славянскамуязычніцтву мірна ужывацца з усх. і зах. хрысціянствам. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры.

Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усх.-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Стараж. Русi на тэрыт. суч. Бел. яна мела сваю спецыфiку. Найб. яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльнай i дух. культ. Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджв. рамествы. Полацк уплываў на гаспад. i культ. развiццё суседнiх неславянскiх народаў. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэктуры Бел. пачынаецца ўзвядзенне манумент-х культавых пабудоў. У сяр. XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манумент. архiтэкт. Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст. У апошн. чв. ХІІІ ст. у Камянцы была узведзена 30-і мятровая вежа абарончага значэння – Белая вежа. Выш. узроуню дасягнуу фрэскавы жывапіс, які быу выкарыстаны у полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах і інш. цэрквах. На Бел. развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтарат. творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, К.Тураўскага, Ефр.Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. К.Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы К.Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефр.Полацкая паходзiла з сям`i полац. князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефр., хутка стаў буйным культ. i рэлiгiйным цэнтрам. Аб выс. узр. прыкладнога маст-ва сведчыць крыж, якi заказала Ефр. таленавiтаму мясц. майстру Лаз.Богшы у 1161 г.. Аснова крыжа – кіпарысавае дрэва, яго закрывалі залатыя пласціны (усяго 21), вышыня каля52 см. Т.ч. арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм з’яуляецца адной з характэрных асабл. культуры стараж. бел. зямель. Багатая, яскравая і шматгранная культ. Бел. у ІХ-ХІІІ стст. стаяла у шэрагу перадавых культур свайго часу.