Кароткая характарыстыка фаўны

Глушэц (Tetrao urogallus) нешматлікі аседлы від, які гняздуецца. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем крайняй паўднёва-заходняй часткі Брэсцкай і паўдневаўсходняй часткі Гомельскай абласцей. Аддае перавагу саснякам па сфагнавым балоце, навакол якога сасновыя бары з дамешкам елкі. Агульная колькасць 2500–3000 пар.

   

Зязюлепадобныя на Беларусі прадстаўленыя сям’ёй Зязюлевыя (Cuculidae), 1 відам – звычайнай зязюляй (Cuculus canorus). Зязюля – від пералётны, які гняздуецца, пашыраны па ўсёй Беларусі, транзітна-мігравальны. Насяляе зязюля ўсе тыпы лясоў, акрамя найбольш густых ельнікаў, а таксама хмызняковыя зараснікі. Агульная колькасць складае 50 000–80 000 пар.

Воўк (Canis lupus) пашыраны па тэрыторыі ўсёй Беларусі, аддае перавагу лясам паблізу населеных пунктаў. Прыблізная колькасць каля 1,5 тысяч асобін.Буйны драпежнік з даўжынёй цела 100–150 см, хваста – 35–52 см, маса 25–54 кг. Футра грубае, даволі доўгае і густое. Зімой на спіне і баках буравата-шэрае або рыжавата-вохрыстае з дамешкам шэрага. Грудзі, жывот брудна-белыя з бураватым налётам.

Казуля (Capreolus capreolus) – самы маленькі прадстаўнік аленевых у Беларусі. Сустракаецца амаль ва ўсіх раёнах. Аддае перавагу зрэджаным участкам лесу, саснова-ялова-дубовым лясам з мноствам травяністай расліннасці, а таксама забалочаным хмызнякам. Не любіць глыбокага снегавога покрыва.

Даўжыня цела 110–130 см, хваста – 2,5–3,5 см, масса 25–30 кг. Афарбоўка летняга футра рыжая, асабліва на шыі і тулаве, знізу больш светлая. У асновы хваста вялікая светла-рыжая пляма (люстэрачка). У зімовы перыяд агульны тон афарбоўкі шэры з бураватым і рыжаватым адценнем, «люстэрачка» каля хваста чыста белае. Самец мае рогі, якія скідвае ў лістападзе.

Дзік (Sus scrofa) пашыраны па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Характэрны жыхар змешаных і шыракалісцевых лясоў, аддае перавагу дубова-грабавым фітацэнозам. Летам любіць забалочаныя месцы з зараснікамі высокатраўя, лазняку, вольхі. Тут у яго купальні і лёжкі.

Даўжыня цела 140–210 см, хваста – 18–23 см. Вага самак каля 120 кг, самцоў – да 160 (і больш). Моцна развітыя іклы. Пярэдняя частка тулава больш масіўная за заднюю. Скура пакрыта рэдкай грубай шчацінай і больш густым і мяккім пушком. Афарбоўка бывае рознай. Часцей сустракаюцца асобіны з бурай, амаль чорнай афарбоўкай з рыжыватым або шэраватым адценнем. У маладых ва ўзросце да 3 месяцаў уздоўж цела светлыя палосы.

Лось (Alces alces) – самы буйны прадстаўнік аленевых. Пашыраны па ўсёй Беларусі. Шчыльнасць узрастае з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Трымаецца розных стацый у залежнасці ад пары года. Зімой аддае перавагу сухадольным тыпам лесу, у якіх добра развіты падлесак з рабіны, крушыны, падрост асіны, сасны, а таксама чарніцы ў наглебавым покрыве. Стварае стойбішчы ў сасновых маладняках. Летам зыходзіць на забалочаныя ўчасткі, высечкі. Парослыя хмызняком поплавы рэк.

Даўжыня цела 240–280 см, хваста – 3–4 см. Вышыня ў карку 170–190 см, маса 250–450 кг. Афарбоўка лася зімой цёмна-бурая, летам больш светлая. Валасяное покрыва даволі доўгае, густое і грубае. На шыі добра бачна грыва, асабліва ў самцоў. На горле маюцца спаклады скуры, пакрытыя доўгай поўсцю ў выглядзе барады («сярга»). Рогі маюць толькі самцы. У лістападзе–снежні рогі скідвае.

 

Лясная куніца (Martes martes) – звычайны від для Беларусі. Месца пражывання – старыя высакаствольныя змешаныя лясы з наўнасцю дуплістых дрэў. Чыстых ігліцавых лясоў і пралескаў пазбягае. Выдатна рухаецца па дрэвах. Селіцца ў дуплах дрэў, пад кучамі валежніку.

Вывад

З дапамогай «Лесатыпалагічных табліц», карыстаючыся інфармацыяй, атрыманай пры азнаямленні з тэмамі практычных заняткаў № 1–4, прывяла характарыстыку лясоў аднаго з тыпаў лесу (варыянт 23): прыкладны састаў дрэвастоя і яго пераважны банітэт, жывое наглебавае покрыва, падлесак, характэрных для гэтага тыпу лесу, лясных птушак і лясных звяроў.

Які разнастайны, цікавы, прыгожы акружаючы нас свет!!!! Беражыце гэтае шчасце!!!