XXI. Казка пра трох братоў 1 страница

 

Гары абгарнуўся, каб паглядзець на Рона і Герміёну. Здавалася, яны таксама не разумеюць, пра што кажа Ксенафіліюс.

- Рэліквіі Смерці?

- Цалкам дакладна, - адказаў Ксенафіліюс. – Вы ніколі не чулі пра іх? Я не здзіўлены. Вельмі, вельмі мала чараўнікоў вераць у іх існаванне. Госць на вяселлі твайго брата, той ёлуп, - Ксенафіліюс кіўнуў у бок Рона. – Што накінуўся на мяне за тое, што я фарсіў знакам “вядомага Цёмнага чараўніка”! Якое невуцтва. У Рэліквіях няма нічога Цёмнага – прынамсі, у агульным сэнсе. Некаторыя выкарыстоўваюць такі знак проста дзеля таго, каб адкрыць сябе такім жа веруючым, у надзеі, што гэта дапаможа ім у Пошуку.

Ён размяшаў некалькі кавалачкаў цукру ў настойцы Гардыкаранёў і трохі адпіў.

- Выбачайце, - сказаў Гары. – Але я дагэтуль не разумею.

З ветлівасці ён таксама зрабіў невялікі глыток са свайго кубка і яго ледзь не знудзіла: варыва было цалкам агідным і нагадвала па гусце дражэ “Берці Ботс” са смакам сопляў.

- Ці бачыце, тыя, хто верыць у Рэліквіі Смерці, шукаюць іх, - сказаў Ксенафіліюс і прыцмокнуў вуснамі, ацэньваючы густ настойкі Гардыкаранёў.

- Але што такое Рэліквіі Смерці? – спытала Герміёна.

Ксенафіліюс адставіў убок пусты кубак.

- Я лічу, што вам знаёма “Казка пра трох братоў”?

Гары адказаў: “Не”, але Рон і Герміёна, дружна адказалі: “Так”.

Ксенафіліюс з сур’ёзным выглядам кіўнуў.

- Зразумела, містэр Потэр, усё пачынаецца з “Казак пра трох братоў”. У мяне дзесьці ёсць кніга...

Безуважлівым поглядам ён абвёў пакой, стосы пергамента і кніг, але Герміёна сказала:

- У мяне ёсць арыгінал, містэр Лаўгуд, яна ў мяне з сабой, - і выцягнула з маленькай, упрыгожанай пацеркамі сумачкі “Байкі барда Бідла”.

- Арыгінал? – рэзка спытаў Ксенафіліюс і, пасля ківу Герміёны, працягнуў. – Тады чаму б вам не прачытаць яго нам уголас? Так нам усім стане зразумела.

- Э-э-э... добра, - нервова сказала Герміёна. Яна адкрыла кнігу, і Гары ўбачыў у загалоўку старонкі знак, які яны разглядалі, у той час, калі Герміёна, паціху кашлянуўшы, пачала чытаць.

- “Аднойчы тры браты, якія вандравалі па закінутай дарозе ў змярканні...”

- Апоўначы, мама заўсёды нам так распавядала, - сказаў Рон, які выцягнуўся ў крэсле і закінуў рукі за галаву. Герміёна кінула яму раздражнёны погляд.

- Выбачай, я проста думаю што “апоўнач” гучыць крышачку страшней! – сказаў Рон.

- Так, страху ў нашай жыцці сапраўды трэба крышачку больш, - сказаў Гары, перш чым паспеў сябе спыніць. Ксенафіліюс, здавалася, не звяртаў адмысловай увагі на тое, што адбывалася, а пільна ўзіраўся праз акно ў неба. – Працягвай, Герміёна.

- “Браты апынуліся ля ракі занадта глыбокай, для таго каб яе можна было перайсці ўброд і занадта небяспечнай, каб пераплысці. Аднак браты былі знаўцамі чарадзейных мастацтваў, і яны проста ўзмахнулі чарадзейнымі палачкамі, і над здрадлівымі водамі вырас мост. Яны былі на паўдарогі да іншага берага, калі шлях ім заступіла фігура ў каптуры. І Смерць загаварыла з імі...” – Прабач, - перабіў Гары. – Смерць загаварыла з імі?

- Гэта ж казка, Гары!

- Дакладна, выбач. Працягвай.

- “І Смерць загаварыла з імі. Яна была вельмі злосная з-за таго, што яе абдурылі тры новыя ахвяры, бо звычайна вандроўцы танулі ў рацэ. Але Смерць была хітрая. Яна зрабіла выгляд, быццам віншуе трох братоў з іх магічным Трыюмфам, і сказала, што кожны з іх заслугоўвае прыз за тое, што змог яе абхітрыць.”

- “Так, старэйшы брат, які валодаў духам ваяра, папрасіў чарадзейную палачку больш магутную, чым любая з іншых, чарадзейную палачку, годную чараўніка, што перамог Смерць! Тады Смерць пайшла да бузіны, якая расла на беразе ракі, стварыла з яе галіны чарадзейную палачку і аддала яе старэйшаму брату.

Другі брат, які быў чалавекам напышлівым, вырашыў яшчэ больш зняважыць Смерць і папрасіў для сябе ўладу адбіраць у Смерці іншых. Тады Смерць абрала на рачным беразе камень і аддала яго другому брату, сказаўшы, што гэты Камень валодае сілай вяртаць зваротна тых, хто ўжо мёртвы.

І, нарэшце, Смерць спытала трэцяга, малодшага брата, чаго б ён пажадаў. Малодшы брат быў самым сціплым, але разам з тым і самым мудрым з усіх братоў, і ён не давяраў Смерці. Таму ён папрасіў тое, што дало б яму магчымасць сысці так, каб Смерць не змагла б яго пераследваць. І вельмі неахвотна Смерць уручыла яму свой ўласны Плашч-Нябачнік.”

- У Смерці ёсць Плашч-Нябачнік? – зноў перапыніў Гары.

- Так яна можа заставацца непрыкметнай для людзей, - сказаў Рон. – часам, ёй надакучае ганяцца за імі, яна размахвае рукамі і пранізліва віскоча... прабач, Герміёна.

- “Тады Смерць дазволіла траім братам працягнуць іх шлях, і яны пайшлі далей, здзіўлена абмяркоўваючы сваю прыгоду і любуючыся падарункамі Смерці.”

- “Але неўзабаве кожны з братоў пайшоў сваім уласным шляхам.”

- “Першы брат ішоў больш тыдня, пакуль не дасягнуў выдаленай вёскі, у якой адшукаў такога ж чараўніка, з якім ён быў не ў ладу. Вядома, узброены Старэйшай Палачкай, ён не мог не выйграць двубой, які рушыў за сваркай. Пакінуўшы суперніка мёртвым на зямлі, старэйшы брат адправіўся ў карчму, у якой стаў гучна выхваляцца сілай чарадзейнай палачкі, адабранай ім у Смерці, і непераможнасцю, падараванай ёю.”

- “Глыбокай ноччу іншы чараўнік пракраўся да старэйшага брата, які ляжаў у сваім ложку наскрозь прасякнуты выпітым віном. Злодзей узяў палачку, і для мацнейшай пэўнасці перарэзаў старэйшаму брату горла.

- “Так Смерць забрала да сябе першага брата.”

- “Тым часам другі брат дайшоў да сваёй роднай хаты, у якой жыў у адзіноце. Там ён выняў камень, які валодаў уладай вяртаць мёртвых, і тройчы павярнуў яго ў руцэ. Да яго здзіўлення і захаплення вобраз дзяўчыны, якую калісьці, да яе заўчаснага скону, ён спадзяваўся ўзяць у жонкі, адразу паўстаў перад ім.”

- “Але яна была саркотная і халодная, быццам аддзеленая ад яго нябачнай завесай. Хоць яна і вярнулася ў мір жывых, але сапраўды ўжо не належыла яму, пакутуючы ад гэтага. У выніку, другі брат, ашалеўшы ад безнадзейнай нуды, забіў сябе і так уз’яднаўся з ёю па-сапраўднаму.”

- “Так Смерць забрала да сябе другога брата.”

- “Але як ні спрабавала Смерць на працягу шматлікіх гадоў адшукаць трэцяга брата, у яе гэта так і не атрымалася. Толькі дасягнуўшы глыбокай старасці малодшы брат, нарэшце, растаўся з Плашчом-Нябачнікам, перадаўшы яго свайму сыну. І ён прывітаў Смерць, як старога прыяцеля, і ахвотна, як роўны, рушыў услед за ею да завяршэння свайго жыцця”.

Герміёна закрыла кнігу. Мінула некалькі імгненняў, перш чым Ксенафіліюс зразумеў, што яна, нарэшце, скончыла чытаць, ён адвёў пільны погляд ад акна і прамовіў:

- Ну вось.

- Прашу прабачэння? – перапытыла Герміёна, прыкметна збянтэжыўшыся.

- Гэта – Рэліквіі Смерці, - вымавіў Ксенафіліюс.

Ён падняў пяро з заваленага стала, які стаяў паблізу, і выцягнуў жмуток пергамента, заціснуты між кнігамі.

- Старэйшая Палачка, - вымавіў ён, малюючы вертыкальную лінію на пергаменце.

- Камень Уваскрашэння, - дадаў ён круг па-над лініяй.

- Плашч-Нябачнік, - завяршыў ён, складаючы абедзве фігуры – лінію і круг – у трыкутнік, вымалёўваючы знак, які так інтрыгаваў Герміёну.

- Разам, - вымавіў ён. – Рэліквіі Смеці.

- Але ў казцы не згадваецца выраз “Рэліквіі Смерці”, - сказала Герміёна.

- Ну вядома ж не, - напышліва вымавіў Ксенафіліюс. – Гэта ж дзіцячая казка, якая распавядаецца хутчэй для таго, каб пацешыць, чым для таго, каб даць указанні. Тым не менш, мы – тыя, хто ведае толк у гэтых пытаннях, разумеем, што старажытная гісторыя адсылае да трох прадметаў, або Рэліквій, якія сабраныя разам, могуць зрабіць іх уладальніка гаспадаром Смерці.

Ненадоўга наступіла цішыня, Ксенафіліюс кінуў хуткі погляд у акно. Сонца было ўжо нізка.

- Хутка Луна адшукае досыць Плімпаў, - ціха вымавіў ён.

- Вы кажаце “гаспадар Смерці”… - сказаў Рон.

- Гаспадар, - сказаў Ксенафіліюс, нядбайна размахваючы рукой. – Уладар. Пераможца. Выбірайце той сэнс, які вам падабаецца.

- Але тады… гэта значыць вы маеце на ўвазе… - павольна вымавіла Герміёна, і Гары зразумеў, што яна з цяжкасцю спрабуе схаваць крытычныя ноткі ў сваім голасе. – Што вы верыце, што гэтыя прадметы – гэтыя Рэліквіі – сапраўды існуюць?

Ксенафіліюс зноў прыпадняў бровы.

- Ну вядома.

- Але, - пачала Герміёна, і Гары змог пачуць, што яе стрыманасць пачынае трашчаць па швах, - містэр Лаўгуд, як можаце вы ў гэта верыць?

- Луна распавядала мне пра вас, юная лэдзі, - сказаў у адказ Ксенафіліюс. – Я думаю, вы недурная, але вельмі абмежаваная. Недалёкая. З вузкімі паданнямі.

- Можа быць табе трэба прымерыць той капялюш, Герміёна, - кіўнуў Рон у бок недарэчнага галаўнога ўбору. Яго голас дрыжаў ад ледзь стрымванага смеху.

- Містэр Лаўгуд, - зноў пачала Герміёна. – Мы ўсе ведаем пра існаванне такіх прадметаў, як Плашчы-Нябачнікі, яны рэдкія, але яны існуюць. Але…

- Так, але Трэцяя Рэліквія – гэта сапраўды Плаш-Нябачнік, міс Грэйнджэр! Я ж маю на ўвазе не звычайную дарожную мантыю з накладзеным на яе заклёнам Нябачнасці або абароненую Асляпляльным вядзьмаром або, што таксама сустракаецца, вытканую з валасоў Паўпразрычніка, якія здольныя схаваць адзінага ўладальніка, але з гадамі губляюць уласцівасць нябачнасці. Мы кажам пра плашч, які сапраўды і па-сапраўднаму робіць свайго ўладальніка цалкам нябачным, не губляе магічных уласцівасцяў, забяспечвае сталую, непранікальную абарону, усё роўна якія чары ўздзейнічаюць на яе. Колькі плашЦёў, падобных гэтаму вам давялось бачыць, міс Грэйнджэр?

Герміёна адкрыла рот, збіраючыся адказаць, але зноў закрыла яго, выгляд у яе пры гэтым быў яшчэ больш збянтэжаны, чым раней. Яна, Гары і Рон пераглянуліся, і Гары зразумеў, што ўсе яны думалі пра адно і тое ж. Так здарылася, што Плашч, такі ж, як і той, пра які толькі што распавёў ім Ксенафіліюс, у гэты самы момант знаходзіўся ў пакоі з імі.

- Вось бачыце, - працягнуў Ксенафіліюс такім тонам, быццам атрымаў над імі перамогу ў разумнай спрэчцы. – Ніхто з вас ніколі не бачыў падобнай рэчы. Яе ўладальнік быў бы бязмерна багаты, вам так не здаецца?

Ён зноў кінуў хуткі погляд за акно. Неба зараз толькі злёгку было афарбавана ружовым колерам.

- Добра,- у замяшанні вымавіла Герміёна. – Скажам, Плашч існаваў… а што наконт каменя, містэр Лаўгуд? Прадмета, які вы назвалі Каменем Уваскрашэння?

- А што наконт яго?

- Ну, як ён можа існаваць у рэчаіснасці?

- Давядзіце, што не можа, - сказаў Ксенафіліюс.

Герміёна абурылася.

- Але гэта… Прабачце, але гэта цалкам недарэчна! Як я магу давесці, што ён не існуе? Вы прапаноўваеце мне сабраць.. усе камяні ў свеце і праверыць іх? Я маю наўвазе, як можна сцвярджаць, што нешта існуе, засноўваючыся толькі на перакананні, што ніхто не можа давесці зваротнага?

- Можна, - адказаў Ксенафіліюс. – Мне ўцешна бачыць, што вашы паданні трохі пашырэлі.

- А Старэйшая Палачка, - Гары паспяшаўся ўмяшацца перш, чым Герміёна змагла працягнуць спрэчку.

- Вы лічыце, што і яна існуе?

- О, ну ў гэтым выпадку доказаў звышдастаткова, - сказаў Ксенафіліюс. – Старэйшая палачка – тая Рэліквія, якую прасцей за ўсё адсачыць, таму што яе шлях – гэта пераход з адных рук у іншыя.

- І што ж гэта? – перапытаў Гары.

- Пераход, пры якім уладальнік палачкі захопліваў яе ў ранейшага, калі ён па-сапраўднаму з’яўляўся яе гаспадаром, - растлумачыў Ксенафіліюс. - Несумненна, вы чулі пра тое, якім шляхам палачка перайшла да Эгберту Вапячаму, пасля забойства ім Эмерыка Жудаснага? Або як памёр ва ўласным склепе Гадэлют пасля таго, як яго сын Херавард забраў у яго палачку? Пра жудаснага Люксіаса, які адабраў палачку ў забітага ім Барнабаса Дэверыла? Крывавы след Старэйшай Палачкі акрапляе старонкі гісторыі Чарадзейнага міру.

Гары зірнуў на Герміёну. Яна неўхвалявальна глядзела на Ксенафіліюса, але не запярэчыла яму.

- Так дзе, па-вашаму, Старэйшая Палачка зараз? – спытаў Рон.

- На жаль, хто ведае? – адказаў Ксенафіліюс, паміж тым пільна ўзіраючыся ў акно. – Хто ведае, дзе знаходзіцца Старэйшая Палачка? След абрываецца на Аркусе і Лівіюсе. Але хто можа адказаць, хто з іх у рэчаіснасці перамог Люксіаса, а хто забраў палачку? І хто можа сказаць, кім былі пераможаныя яны? Гісторыя, на жаль пра гэта замоўчвае.

Паўстала паўза. Нарэшце Герміёна спытала суха:

- Містэр Лаўгуд, ці мае якое-небудзь стаўленне да Рэліквій Смерці сям’я Певерэлаў?

Ксенафіліюс апынуўся збянтэжаным, і Гары стаў нешта ўзгадваць, аднак ён не мог зразумець, што ж гэта было. Певерэлы… ён чуў гэтае імя раней…

- Навошта ж вы тлумілі мне галаву, юная дзяўчына! - ускінуўся Ксенафіліюс, ён распрастаўся на крэсле і вытарашчыў вочы на Герміёну. – Я думаў, што вы не знаёмыя з Пошукам Рэліквій! Шматлікія з нас, якія шукаюць гэтыя Рэліквіі, перакананыя, што Певерэлы маюць самае, самае непасрэднае стаўленне з Рэліквіямі!

- Хто такія гэтыя Певерэлы? – спытаў Рон.

- Гэтае імя было на надмагіллі ў Годрыкавай Лагчыне, - адказала Герміёна, па-ранейшаму гледзячы на Ксенафіліюса. – “Ігнотус Певерэл”.

- Сапраўды! – сказаў Ксенафіліюс, падняўшы ўверх указальны палец. – Знак Рэліквій Смерці на магіле Ігнотуса – пераканаўчы доказ!

- Доказ чаго? – перапытаў Рон.

- Таго, што трое казачных братоў былі на самай справе трыма братамі Певерэламі – Антыёхам, Кэдмусам і Ігнотусам! Што яны і былі першымі ўладальнікамі Рэліквій!

З гэтымі словамі ён яшчэ раз зірнуў у акно, падняўся і, падхапіўшы паднос, накіраваўся да шрубавай лесвіцы.

- Вы застанецеся на абед? – крыкнуў ён, схаваўшыся ўнізе ў чарговы раз. – Усе стала просяць наш рэцэпт гатавання супу з Прэснаводнымі Плімпамі.

- Мабыць, каб адправіцца на экскурсію ў Аддзяленне Атручванняў Лякарні Святога Мунга, - прамармытаў Рон.

Гары вычакаў момант, і калі яны пачулі, што Ксенафіліюс сапраўды заняты на кухні, загаварыў.

- Што думаеш? – спытаў ён Герміёну.

- Ох, Гары, - стомлена адказала яна. – Усё гэта поўнае глупства. Гэта не можа быць праўдзівым значэннем знака. Усё гэта можа быць толькі яго мудрагелістай выдумкай. Мы страчваем час дарма.

- Гэта ж чалавек, які тлумачыць нам пра Маршчарогіх кізлякоў, - сказаў Рон.

- Ты таксама ў гэта не верыш? – спытаў яго Гары.

- Не-а, па мне, так гэта ўсяго толькі казка на ноч, адна з тых, што распавядаюць дзеткам, каб ім параіць. “Не шукай праблем, не нарывайся на бойку, не звязвайся з тым, з чым лепш не звязвацца! Не высоўвайся, не совайся не ў сваю справу і ўсё ў цябе будзе ў парадку.” Падумай сам, - і дадаў. – Можа быць, гэта гісторыя пра тое, што бузінныя палачкі прыносяць няшчасце.

- Што ты маеш на ўвазе?

- Адзін з гэтых забабонаў. “Ведзьмы, народжаныя ў траўні, выйдуць замуж за маглаў, “Начаруеш у змярканні – вызваліш ад чар апоўначы”, “Чарадзейная палачка з бузіны не атрымае поспех ніколі”. Вы павінны былі чуць пра іх. Мама ведае іх вельмі многа.

- Гары і я былі выгадаваныя магламі, - нагадала яму Герміёна. – І нас вучылі іншым забабонам.

Яна глыбока ўздыхнула, кал з кухні пачаў раздавацца з’едлівы пах. Адзіным карысным следствам таго, што Ксенафіліюс давёў Герміёну да белага гартавання, было тое, што яна, здавалася, зусім забылася пра сваю раздражнённасць Ронам.

- Я думаю, ты маеш рацыю, - сказала яна яму. – Вядома, пытанне рытарычнае – якая з Рэліквій лепш, але ўсё ж - што б вы абралі?

Усе трое выказаліся адначасова. Герміёна вымавіла “Плашч”, Рон – “Палачка”, Гары – “Камень”.

Яны паглядзелі адно на аднаго дзівячыся і вяселячыся адначасова.

- Любы абраў бы Плашч, - сказаў Герміёне Рон. – Але табе не было б патрэбна быць нябачнай, калі б ты мела Палачку. Ды добра табе, Герміёна, непераможная палачка!

- У нас ужо ёсць Плашч-Нябачнік, - сказаў Гары.

- І ён надзейна выратоўваў нас мноства разоў, калі ты раптам не заўважыў! – дадала Герміёна. – У той час як палачка толькі наклікае непрыемнасці.

- Толькі калі б ты ўсюды пра яе крычала, - парыраваў Рон. – Толькі быўшы дурнем усюды прытанцоўваць з палачкай, размахваючы ёю над галавой і спяваць “У мяне ёсць непераможная палачка, прыходзь і вазьмі яе, калі лічыш, што досыць моцны”. Датуль, пакуль трымаеш рот на замку…

- Ды няўжо ты зможаш трымаць свой рот на замку? – скептычна пацікавілася Герміёна. – Ведаеш што, у яго байках была толькі адна рэальная рэч і яна складалася ў тым, што гісторыі пра Звышмагутныя палачкі існавалі на працягу стагоддзяў.

- Існавалі? – пацікавіўся Гары.

Герміёна выглядала да мяжы раздражнёнай, выраз яе твара быў так добра знаёмы Гары і Рону, што яны ўсміхнуліся адзін аднаму.

- Палачка Смерці, Палачка Лёса, яны паяўляюцца пад рознымі імёнамі са стагоддзя ў стагоддзе, знаходзячыся, як правіла, у распараджэнні некаторых Цёмных чараўнікоў, якія выхвалёўваліся імі. Прафесар Бінс згадваў некаторыя з гэтых палачак… але гэта ж поўная бяссэнсоўшчына. Плачкі моцныя роўна настолькі, колькі моцныя і умелыя ў магіі іх уладальнікі. Некаторыя чараўнікі проста выхваляліся, каб паўстаць у вачах іншых лепшымі.

- Але адкуль табе ведаць, - запярэчыў Гары. – Што гэтыя палачкі – Палачка Смерці і Палачка Лёса – гэта не адна і тая ж палачка, якая проста ўсплывала ў гісторыі пад рознымі імёнамі?

- А што калі ўсе яны на самай справе – тая самая Старэйшая Палачка, створаная Смерцю? – далучыўся да яго Рон.

Гары ўсміхнуўся: дзіўная ідэя, прыйшоўшая ў яго галаву падчас гэтай гутаркі, сапраўды была недарэчная. Яго ўласная палачка, нагадаў ён сабе, была з ясеня, а зусім не з бузіны, і да таго ж зробленая Алівандэрам, але як бы то ні было ў тую ноч, калі Вальдэморт пераследваў яго ў небе, палачка зрабіла Гары непераможным, як жа яна магла зламацца?

- Так чаму ты выбраў камень? – змяніў тэму Рон.

- Ну, калі я мог бы вяртаць людзей, з намі былі б Сірыюс… Мудзі… Дамблдор… мае бацькі…

Але гэтым разам ні Рон, ні Герміёна не ўсміхнуліся.

- Але калі верыць барду Бідлу, яны не захацелі б вярнуцца, ці не так? – задумлена працягнуў Гары, разважаючы аб гісторыі, якую яны толькі што пачулі. – Я лічу, што гісторый пра камяні, здольныя вяртаць мёртвых, акрамя гэтай не існуе, ці не так? – спытаў ён Герміёну.

- Не існуе, - маркотна адгукнулася Герміёна. – Не думаю, што хтосьці, акрамя містэра Лаўгуда змог бы настолькі абдурыць сябе, каб паверыць у рэальнасць усяго гэтага. Бідл верагодна выкарыстаў ідэю Філасофскага Каменя; толькі змяніў камень, які даруе неўміручасць, на камень, які ажыўляе мёртвых.

Пах з кухні валіў з ног. Больш за ўсё ён быў падобны на пах падпаленай бялізны.

Гары задаваўся пытаннем, ці зможа ён з’есці хоць крышачку таго, што прыгатаваў Ксенафіліюс, і ці апынецца гэтага досыць, каб не абразіць яго пачуцця.

- А што вы ўсёткі думаеце пра Плашч? – павольна вымавіў Рон. – Вы не разумееце, што тут Ксенафіліюс мае рацыю? Я маю на ўвазе Плашч Гары, то, наколькі ён добры. Я ўсё не перастаю думаць пра гэта. Я ніколі не чуў ні пра што нават падобнае на плашч Гары. Гэта сапраўды. Мы ж яшчэ ніколі не трапляліся, карыстаючыся ім…

- Вядома ж не трапляліся, Рон, мы ж былі нябачныя пад Плашчом!

- Так, але матэрыял, з якога ён зроблены… Мне ніколі ў галаву гэта не прыходзіла, але я чуў, што ад уздзеяння чар тканіна старых плашЦёў зношваецца спрэс, або што яны пачынаюць драцца на кавалкі, трухлеючы з часам літаральна да дзір. Плашч Гары дастаўся яму ад бацькі, ён вядома не ідэальна новы, гэта дакладна, але ён захаваўся… выдатна!

- Так, добра, Рон, ну а Камень!?

Пакуль яны шапталіся, Гары прайшоўся па пакоі, слухаючы іх у паўголасу. Дайдучы да шрубавай лесвіцы, ён падняў адсутны погляд на наступны паверх і літаральна аслупянеў. Гары ўласнай персонай разглядаў сябе са столі верхняга пакоя! Пасля секунднага замяшання ён сцямніў, што гэта было не люстэрка, гэта быў партрэт. Паддаўшыся сваёй цікаўнасці, ён стаў паднімацца ўверх па лесвіцы.

- Гары, што ты робіш?! Я не думаю, што ты можаш вось так разгульваць вакол без дазволу, пакуль Ксенафіліюса няма!

Але Гары ўжо быў на іншым паверсе. Луна ўпрыгожыла столь сваёй спальні пяццю выкананымі ў дасканаласці партрэтамі Гары, Рона, Герміёны, Джыні і Нэвіла. Яны не рухаліся, як партрэты у Хогвартсу, але кожны з іх несумненна быў створаны пры дапамозе магіі. Гары паказалася, што малюнкі дыхаюць. Здавалася, што хупавыя залатыя ланцугі сплятаюцца вакол партрэтаў, звязваючы іх разам, але пасля пільнага погляду на іх хвіліну або ледзь даўжэй, Гары зразумеў, што на самай справе гэта быў адзін надпіс, тысячаразова паўтораны залатымі чарніламі: “ сябры... сябры… сябры…”.

Гары пачуў велізарны прыліў пяшчоты да Луны. Ён агледзеў яе пакой. Паблізу ложка знаходзілася вялікая фатаграфія юнай Луны і жанчыны, якая глядзела на яе з вялікай цеплынёй. Яны абдымалі адзін аднаго.Луна з гэтага малюначка была значна больш ахайна апранутая, чым тая, якую Гары звычайна бачыў у жыцці. Фатаграфія была пыльнай. Гэта здалося Гары трохі дзіўным. Ён уважліва агледзеўся вакол. Нешта было не так. Светла-сіні дыван таксама быў пакрыты тоўстым пластам пылу. Адзежная шафа, дзверцы якой былі расхінутыя, апынулася пустой. Ложак быў некранутым і выглядаў так, быццам некалькі тыдняў на ім на спалі. Самотнае павуцінне, якое вісела над блізкім акном, зацягнула крывава-чырвонае неба.

- Нешта не так? – спытала Герміёна ў Гары, які спускаўся па прыступках, але перш чым ён змог адказаць, з кухні паказаўся Ксенафіліюс з падносам, нагружаным міскамі.

- Містэр Лаўгуд, - вымавіў Гары. – Дзе Луна?

- Што, выбачай?

- Дзе Луна?

Ксенафіліюс спыніўся на верхняй прыступцы.

- Я… я ўжо табе казаў. Яна пайшла на мост Ботыс, лавіць Плімпаў.

- Чаму ж тады вы накрылі паднос толькі на чацвярых?

Ксенафіліюс паспрабаваў адказаць, але не вымавіў ні гуку. У пакоі толькі чулася пыхценне друкаванага станка, які бесперапынна працаваў, ды нягучнае пазвонкванне місак на падносе ў дрыготкіх руках Ксенафіліюса.

- Я думаю, што Луна тут не была ўжо некалькі тыдняў, - працягнуў Гары. – Яе адзежа знікла, ложак некрануты. Дзе яна? І чаму вы ўвесь час глядзіце за акно?

Ксенафіліюс выпусціў паднос. Міскі выляцелі і разбіліся дашчэнту, Гары, Рон і Герміёна выхапілі палачкі. Рука Ксенафіліюса застыгля на паўдарогі да кішэні пінжака. Да гэтага моманту прэс ужо надрукаваў груду часопісаў, і нумары “Квіблера” лінулі струмнем з-пад абруса на падлогу; друкаваны станок заціх і спыніўся.

Герміёна нахіліліся і выцягнула адзін з нумароў, пры гэтым яе палачка ўсё яшчэ была нацэлена на містэра Лаўгуда.

- Гары, ты толькі зірні на гэта!

Гары падышоў да яе настолькі хутка, наколькі гэта было магчыма ва ўмовах такой страшнай бязладзіцы. На вокладцы “Квіблера” красаваўся яго ўласны партрэт, азаглаўлены словамі: “Нежаданы Нумар Адзін” і подпіс пра грошавую узнагароду.

- “Квіблер” ужо змяніў свой погляд на новы? – абыякава вымавіў Гары,але яго думкі працавалі вельмі хутка.

- А што гэта вы рабілі, калі выходзілі ў сад, містэр Лаўгуд? Пасылалі саву ў Міністэрства?

Ксенафіліюс аблізнуў вусны.

- Яны схапілі маю Луну, - зашаптаў ён. – Толькі з-за таго, што я пісаў. Яны забралі маю Луну, і я не ведаю дзе яна зараз і што з ёй. Але яны паабяцалі мне вярнуць яе зваротна, калі я… што я…

- Выдасць ім Гары, - скончыла за яго Герміёна.

- План адмяняецца, - рашуча адрэзаў Рон. – Мы сыходзім, прэч з дарогі.

Ксенафіліюс выглядаў жудасна, быццам бы пастарэў на сотню гадоў, яго губы выгнуліся ў жудаснай грымасе.

- Яны ўжо будуць тут у любы момант. Я павінен выратаваць Луну. Я не магу страціць Луну. Вы павінны застацца, - ён раставіў рукі, заступаючы ім шлях да лесвіцы, і Гары раптам усвядоміў, што яго маці так жа была гатова здзейсніць што заўгодна, абы абараніць яго ў зыбкі.

- Не прымушайце нас прычыняць вам боль, - вымавіў Гары. – Сыдзіце з дарогі, містэр Лаўгуд.

- ГАРЫ! – пранізліва закрычала Герміёна.

Фігуры на мётлах мільганулі ў крайніх вокнах. Сябры на імгненне адвярнуліся ад Ксенафіліюса. Гэтага было досыць, каб ён паспеў выхапіць сваю палачку. Гары імгненна ўсвядоміў іх памылку. Ён кінуўся ў бок ад небяспекі, захапляючы за сабой Рона і Герміёну, у той час як Страшэнны заклён Ксенафіліюса, прасвістаўшы праз пакой, стукнуў у Рог Грамаманта.

Пакой скалынуў грандыёзны выплеск. Ад яго моцы, здавалася, разарвецца ўвесь пакой. Кавалкі мэблі, зрытоўкі паперы і каміннага мура разляцеліся ва ўсіх кірунках, турачы наперадзе сябе сцяну няўяўна густога белага пылу. Гары праляцеў па паветры і абрынуўся на падлогу; закрыўшы галаву рукамі, Гары быў ужо не здольны ўбачыць, як град з абломкаў накрывае яго.

Ён пачуў выкрык Герміёны, крык Рона і цэлыя ваўчкі металічных гукаў, якія падказалі яму, што Ксенафіліюс апынуўся адкінутым уніз па шрубавай лесвіцы сваім уласным заклёнам. Напалову засыпаны абломкамі, Гары зрабіў спрабу падняцца. Ён ледзь мог дыхаць і бачыць штосьці вакол з-за пылу. Палова столі цалкам абрынулася, і канец караляў Луны звешваўся з праёму.

Бюст Равены Рэйвенкло, з адсутнай паловай твара, ляжаў побач з Гары, у паветры парыў абрывак пергамента, вялікая частка друкаванага станка ляжала ў баку, блакуючы верхнюю частку лесвіцы з боку кухні. Белая фігура перасоўвалася зусім каля яго, і Герміёна, уся пакрытая пылам, таму яна нагадвала яшчэ адну статую, наблізілася, прыклаўшы палец да вуснаў.

Унізе з грукатам адчыніліся дзверы.

- Няўжо я не казаў табе, што не трэба было спяшацца, Трэверс? – вымавіў грубіянскі голас. – Няўжо я не казаў табе, што ў гэтага псіха чарговае вар’яцтва?

Прычуўся воплеск, а ўслед за ім віск болю Ксенафіліюса.

- Не… не… наверсе.. Потэр!

- Я казаў табе яшчэ на мінулым тыдні, Лаўгуд, мы не вернемся ні за чым меньшым, чым дакладная інфармацыя! Памятаеш мінулы тыдзень? Калі ты жадаў абмяняць тваю дачку на ідыёцкі, мерлінава барада, галаўны ўбор? А тыднем раней, - лясь, зноў лямант. – калі ты прыдумаў, што мы вернем яе за доказ існавання Моршча… - лясь. - Рогіх… - лясь. – Кізлякоў?

- Не… не… умольваю вас! – ухліпываў Ксенафіліюс. – Гэта на самай справе Потэр. На самай справе!

- І зараз апынецца, што ты нас паклікаў толькі за тым, каб паспрабаваць нас падарваць! – зароў Пажыральнік Смерці. Раздаўся град воплескаў упярэмэжку з пакутлівымі віскамі Ксенафіліюса.

- Падобна на тое, што ён канчаткова звар’яцеў, Сельвін, - вымавіў стрыманы голас другога візіцёра, які пракаціўся рэхам уверх па зламанай лесвіцы. – Лесвіца заблакавана. Можа паспрабаваць яе раскрыць? А можна і так пакінуць.

- Ты хлуслівы кавалак бруду, - не спыняў крычаць вядзьмак па імі Сельвін.

- Ты ніколі ў жыцці не бачыў Потэра, так жа? Ты прывёў нас сюды, каб пакончыць з намі, так жа? Ты, падобна, думаў, што гэта дазволіць табе вярнуць сваю дзяўчынку?

- Я клянуся… я клянуся… наверсе Потэр!

- Хоменум рэвіліё, - вымавіў голас каля лесвіцы. Гары пачуў перарывісты ўздых Герміёны, і яго наведала дзіўнае пачуццё, быццам нешта дрэннае насоўваецца на яго, Накрываючы яго сваім ценем.

- Там наверсе сапраўды хтосьці ёсць, Сельвін. – рэзка кінуў другі.

- Гэта – Потэр, кажу вам, Потэр! – усхліпваў Ксенафіліюс, - Калі ласка… калі ласка… аддайце мне Луну, проста дазвольце мне ўзяць Луну…

- Ты зможаш вярнуць сваю дачушку, Лаўгуд, - адклікнуўся Сельвін. – Калі ты падымешся па гэтай лесвіцы і спусціш уніз Гары Потэра. Але калі толькі гэта пастка, калі гэта трук, калі ў цябе там змоўшчык, які чакае нас у засадзе, мы ўбачым, і тады мы дашлем лішні кавалачак тваёй дачкі табе на пахаванні.

Ксенафіліюс завыў ад страху і адчаю. Ён клапатліва заварушыўся, заскробся ў спробе прабрацца скрозь разваліны лесвіцы.

- Давай, - прашаптаў Гары. – Мы павінны выбірацца адсюль.

Скарыстаўшыся шумам, які выдаваў Ксенафіліюс на лесвіцы, ён пачаў чысціць сябе ад абломкаў. Рон быў завалены мацней. Гары і Герміёна падняліся так хутка, як маглі і сталі прабірацца да таго месца, дзе пад абломкамі быў пахаваны Рон. Вызваліўшы ад цяжару спачатку яго грудзі, а затым ногі. У гэты час Ксенафіліюс, пхаючы і драпаючы, набліжаўся ўсё бліжэй і бліжэй; Герміёна, нарэшце, зладзілася з канчатковым вызваленнем Рона, ужыўшы заклён Левітацыі.

- Добра, - выдыхнула Герміёна, у той час як пабіты друкаваны станок, які блакаваў вяршыню лесвіцы, пачаў уздрыгваць. Ксенафіліюс быў яшчэ далёка ад іх. Герміёна дагэтуль заставалася з ног да галавы белай ад пылу.

- Ты мне давяраеш, Гары?

Гары кіўнуў.

- Добра, тады, - Герміёна зашаптала. – дай мне Плашч-Нябачнік. Рон, ты надзенеш яго.

- Я? Але Гары…

- Калі ласка, Рон! Гары, сцісні крапчэй маю руку, Рон, вазьміся за маё плячо.

Гары выцягнуў левую руку. Рон знік пад Плашчом. Друкуваны станок, які закрываў лесвіцу завібрыраваў. Ксенафіліюс спрабаваў ссунуць яго, ужываючы заклён Левітацыі. Гары не разумеў, чаго чакала Герміёна.

- Чакаем… - шаптала яна. – Чакаем… у любую секунду…

Твар Кленафіліўса, бледны, нібы ліст паперы, з’явіўся над вечкам буфета.

- Ступефай! – выкрыкнула Герміёна, паказаўшы сваёй палачкай перш на яго твар, а затым на падлогу пад імі. – Дэпрымо! – і заклёнам прабіла ў палу дзірку, якая вяла ў гасціную.

Яны камянем паваліліся ўніз. Гары па-ранейшаму з усіх сіл сціскаў яе руку, знізу раздаўся лямант і ён заўважыў мімаходам, як двое мужчын спрабуюць убегчы з шляху лавіны абломкаў і кавалкаў мэблі з пабітай дашчэнту столі, якая асыпала ўсю прастору вакол іх. Герміёна выгнулася ў паветры, і грукат выбуху хаты стукнуў Гары па вушах, у той час як яна захапляла яго за сабой усё далей у цемру.