Вклад белорусского народа в победе над фашистами

. У студзені 1945 г. у выніку ВіслаОдэрскай аперацыі войскі 1га Беларускага і 1га Украінскага франтоў вызвалілі большую частку Польшчы і выйшлі на р. Одэр, захапіўшы шэраг плацдармаў на заходнім беразе. Самай працяглай і цяжкай для савецкіх войск з усіх аперацый 1945 г. з'яўлялася УсходнеПруская (13 студзеня 25 красавіка), якая закончылася разгромам варожай групоўкі пад Кёнігсбергам.
Берлінская аперацыя пачалася 16 красавіка 1945 г. У ёй удзельнічала 2,5 млн чалавек. Берлін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кровапралітныя вулічныя баі. 25 красавіка войскі 1га Украінскага фронту і амерыканаанглійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне г. Торгаў.
30 красавіка 1945 г., прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як над рэйхстагам, які знаходзіўся амаль побач з падземным бункерам рэйхсканцылярыі, савецкімі воінамі быў узняты Сцяг Перамогі, Гітлер застрэліўся. Яго цела аблілі бензінам і спалілі. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў.
Берлінская аперацыя ўвайшла ў гісторыю як пераможнае завяршэнне таго цяжкага і слаўнага шляху, які прайшла Чырвоная Армія ў гады вайны. Апоўначы 8 мая 1945 г. у прадмесці Берліна Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША, Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі Акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл.
У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза працавалі без звычайнага начнога перапынку: чакалі надзвьг чайнага паведамлення з Берліна. I нарэшце ў 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканая вестка аб Вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Закончылася і Вялікая Ай' чынная вайна савецкага народа супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў.
24 чэрвеня 1945 г. на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.
Разгром Квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. 8 жніўня 1945 г., выконваючы свае абавязацельствы перад саюзнікамі ЗША, Англіяй і іншымі дзяржавамі, савецкі ўрад заявіў аб уступленні ў вайну з Японіяй. Гэта ён зрабіў пасля таго, як японскі ўрад адхіліў Патсдамскую дэкларацыю саюзнікаў, якая заклікала Японію да капітуляцыі.
9 жніўня 2 верасня 1945 г. савецкія войскі ва ўзаемадзеянні з сіламі Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Маньчжурскую стратэгічную аперацыю, акружылі і разграмілі Квантунскую армію, якая налічвала болып за 1 млн салдат і афіцэраў. Адначасова былі праведзены ПаўднёваСахалінская і Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы тэрыторыі былой Расійскай імперыі, якія ўрад Расіі ў 1905 г. саступіў Японіі ў выніку паражэння ў рускаяпонскай вайне 1904 1905 гг. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю.
6 і 9 жніўня 1945 г. без ваеннай неабходнасці, у мэтах запалохвання Савецкага Саюза амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. мірных жыхароў.
2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.
савецкагерманскі фронт адрозніваўся ад іншых па размаху і напружанасці ўзброенай барацьбы. Калі працягласць франтоў у Італіі і Паўночнай Афрыцы не перавышала 300 350 км, а ў Заходняй Еўропе 800 км, то працягласць савецкагерманскага фронту на розных этапах вайны складала ад 3 да 6,2 тыс. км.нельга гаварыць пра "рашаючую ролю" ў разгроме ваеннай і дзяржаўнай машыны "трэцяга рэйха" ваеннапаветраных сіл ЗША і Англіі пасля адкрыцця ў Еўропе 2га фронту. Асноўнымі аб'ектамі бамбардзіровак англаамерыканскай авіяцыі з'яўляліся прадпрыемствы суднабудаўнічай прамысловасці, марскія базы, фашысцкія авіябазы і аэрадромы ў Заходняй Еўропе. У той жа час танкабудаўнічыя заводы Германіі фактычна не падвяргаліся, а авіяцыйныя прадпрыемствы ў нязначнай ступені падвяргаліся атакам з паветра. 3 2638 тыс. тон бомб, скінутых на абекты гітлераўскай Германіі, толькі 48 тыс. тон (менш за 2 %) прыходзілася на самалётабудаўнічыя прадпрыемствы. Болып за тое, многія заводы Рура, якія мелі ваеннаэканамічнае значэнне, але былі звязаны з англаамерыканскімі манаполіямі, наогул не падвяргаліся паветраным бамбардзіроўкам. У той жа час нярэдка наносіліся ўдары па буйных нямецкіх гарадах, якія не з'яўляліся сур'ёзнымі мішэнямі ў ваенных адносінах. Усяго на долю ваеннапрамысловых аб'ектаў фашысцкай Германіі прыйшлося 18 % агульнага бомбавага танажу, які быў скінуты авіяцыяй саюзнікаў на "трэці рэйх" за ўсю вайну.
Пачацвертае, нельга забываць і аб ахвярах, якія былі прынесены дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі дзеля дасягнення перамогі над фашысцкай Германіяй. Савецкі Саюз меў найбольшыя страты: 27 млн савецкіх людзей загінулі ў баях, у фашысцкіх лагерах і засценках, з іх 8,7 млн чалавек гэта страты арміі, флоту, пагранічных і ўнутраных войск, астатнія людскія страты прыходзяцца на мірнае насельніцтва. У барацьбе з фашызмам Савецкая Беларусь страціла звыш 2,2 млн чалавек: загінуў кожны чацвёрты яе жыхар. Страты ЗША ў вайне склалі 405 тыс. чалавек, Англіі 375 тыс. чалавек.
Агульныя страты фашысцкай Германіі ў вайне 13,6 млн чалавек, болып за 10 млн знайшлі сабе магілу на савецкагерманскім фронце.