Аздабленне, афармленне работы. Вузельчыкавы батык – гэта спосаб афарбоўвання тканіны, пры якім каляровыя эфекты атрымліваюць за кошт перавязвання асобных участкаў тканіны вузламі з

Вузельчыкавы батык

Вузельчыкавы батык – гэта спосаб афарбоўвання тканіны, пры якім каляровыя эфекты атрымліваюць за кошт перавязвання асобных участкаў тканіны вузламі з наступным афарбоўваннем яе.

Гэта адзін з першых спосабаў аздаблення тканіны. Ён даўно вядомы на Усходзе. У Індакітаі вузельчыкавая тэхніка існавала яшчэ да VII ст. У Індыі яна распаўсюджана і цяпер пад назвай бандхей (бандхана, бандхіні), што значыць "абвяжыся-пафарбуй". Малюнак складаецца з мноства белых і каляровых кропак. У Еўропе вузельчыкавае фарбаванне з'явілася напачатку XX ст., яно выкарыстоўвалася як у адзенні, так і ў інтэр'еры. У 70-я гады тэхніка шырока ўжывалася для адзення ў стылі хіпі.

Роспіс ў гэтай тэхніцы складаецца з двух асноўных этапаў:

1) складанне ці скручванне тканіны і завязванне на ёй вузельчыкаў у адпаведнасці з задуманым узорам;

2) фарбаванне.

Матэрыялы. Найлепш для вузельчыкавага батыку падыходзіць тонкая бавоўна, яе прасцей завязаць і пафарбаваць. Можна таксама спрабаваць шоўк і віскозу. Пры выбары фарбаў неабходна ўлічваць тып тканіны. Для фарбавання спатрэбіцца дастаткова вялікі посуд. Тканіна мусіць змясціцца ў яго і свабодна там плаваць. Напрыклад, вялікі эмаляваны таз. Таксама спатрэбяцца баваўняныя ніткі №10 і баваўняныя вяроўкі рознай таўшчыні. Вяроўкі патрэбныя не толькі для фіксавання складзенай тканіны, яны самі ствараюць узор з вузкіх ці шырокіх палосак. Вяроўкі з ненатуральных матэрыялаў выкарыстоўваць нельга, бо яны прапусцяць пад сябе фарбу, і малюнка на тканіне не атрымаецца. Каб зафіксаваць складкі, можа спатрэбіцца прас. Акрамя таго, прыдадуцца каменьчыкі, бусінкі, гузікі, сушаны гарох.

Вузельчыкі.Асноўная тэхніка вузельчыкавага фарбавання – завязванне тканіны ў вузлы. Гэта робяць па аснове (1) ці па касой (2). З дапамогай вузлоў можна атрымаць кругі і канцэнтрычныя колы. Замест вузла часта выкарыстоўваецца абмотванне тканіны ніткай ці вяроўкай. Абмотку можна зрабіць шырокай (3) ці вузкай (4). Трэба проста ўзяць тканіну за цэнтр, прыўзняць і абвязаць ў патрэбных месцах (5). Кропкі ці маленькія кружкі можна атрымаць, калі прадзяваць тканіну іголкай, абвязваць ніткай і адначасова зацягваць пятлёй. Для лепшых вынікаў нітку трэба браць як мага таўсцейшую і абмотваць некалькі разоў. Для мармуровага ўзору трэба скумячыць тканіну і абматаць вяроўкай. Пасля фарбавання атрымаюцца хаатычныя жылкі. Калі працэдуру правесці некалькі разоў, то атрымаецца багацейшы малюнак (7). Падчас фарбавання дадаткова выкарыстоўваюць гарох, каменьчыкі, гузікі. Абгарніце тканіну вакол пэўнага прадмета і моцна абматайце ніткай. Тканіна, што абцягвае прадмет, пафарбуецца роўна, а вакол атрымаецца зорка (8).

(1) (2) (3) (4) (5) (6) (7) (8)

Складванне.Складванне ўтварае на тканіне геаметрычныя малюнкі, а таксама дазваляе паўтараць малюнак, створаны абмоткамі, столькі разоў, колькі была складзена тканіна. Калі скласці тканіну ў 4 разы і заплісіраваць па дыяганалі, то атрымаем крыжападобную зорку. Кветкі атрымліваюцца наступным чынам: заплісіруйце складзеную ўдвая тканіну, а потым загніце ўнутр куточкі на згібе. Змяняючы колькасць абмотак, можна дасягнуць цікавейшага выніку. Рознакаляровы вянок можна атрымаць з дапамогай частковага фарбавання ў розныя колеры.


Прашыванне.Прашыванне звычайна выкарыстоўваецца ў спалучэнні з іншымі тэхнікамі. Прашыйце тканіну па контуры малюнка суворай ніткай (№10). Даўжыня шыўка – не больш за 5 мм. Потым моцна зацягніце нітку, каб фарба не трапіла ў складкі. Канцы ніткі выкарыстайце для абмоткі.

 

Спалучэнне складвання і фастрагавання:

Можна стварыць любыя контуры.

Фарбаванне. Калі ўсе прыдуманыя вамі вузельчыкі завязаны, прыступаем да афарбоўвання тканіны.

Для фарбавання патрэбна вялікая (абавязкова эмаляваны) посуд – вядро, таз, каструля. Тканіна, якая афарбоўваецца, павінна свабодна плаваць у фарбавальнай ванне (звычайна на 100 г сухой тканіны патрабуецца 3 – 4 л воды). Вада для фарбавання павінна быць мяккай, кіпячонай. Тканіну для афарбоўвання, перад тым як кінуць у фарбавальную ванну, неабходна замачыць (каля 10 хв.) у цёплай вадзе (ні ў якім разе нельга кідаць сухую тканіну), каб афарбоўванне атрымалася раўнамерным.

Каб прыгатаваць фарбавальны раствор, неабходна падабраць фарбавальнікі, якія падыходзяць для дадзенага матэрыялу. Колькасць фарбавальніка (у адсоткавым стаўленні да масы тканіны) варта вызначаць з інструкцыі да ўжывання. Не варта выкарыстоўваць фарбавальнік, калі вы не ведаеце яго ўласцівасцяў (для фарбавання якой тканіны яго можна ўжываць).

Фарбавальнік (сухі парашок) расціраюць у сухім керамічным посудзе, дадаюць патроху воды (абавязкова кіпячонай), даводзячы раствор да пастападобнага стану. Затым сумесь разводзяць вадой да поўнага яе растварэння і выліваюць у ванну для фарбавання (перад гэтым раствор можна працадзіць праз дробнае сіта). Дадаюць належную колькасць гарачай вады і грэюць на пліце да 40-45°. Потым кладуць тканіну ў фарбу. Павольна на маленькім агні даводзяць фарбу да кіпення і працягваюць варыць на малым агні. Калі фарбуюць бавоўну, то праз 20 хвілін кіпення яе трэба вынуць, пакласці ў раствор кухоннай солі (2 ст. л. на 2-5 л вады), зноў апусціць у фарбу і варыць яшчэ 30 хв.

Астаўляюць тканіну ў фарбе, пакуль яна не астыне да 60-70°, потым прапалоскваюць яе спачатку ў цёплай (35-40°), а потым у халоднай вадзе. Развязваюць абмоткі і вузлы, прапалоскваюць яшчэ раз. У апошняе паласканне дадаюць 1-3 ст. л. воцату на 10 л вады. Для частковага фарбавання тканіну падвешваюць. Лепш апускаць яе сухой і высушваць перад кожным колерам. Для шматразовага фарбавання пачынаць трэба са светлых колераў.

Больш канкрэтная тэхналогія афарбоўкі тканіны дадзена ў інструкцыі, якая дадзена на ўпакоўцы фарбавальніка.

 

Батык

Батык (малайск.), агульная назва тэхнік роспісу тканін пры дапамозе фарбавальнікаў; распісаная тканіна ў гэтых тэхніках.

У аснове тэхнікі батыка ляжыць прынцып рэзервавання, гэта значыць пакрыцці саставам, які не прапускае фарбу (воскам, ці саставам з воску, парафіна і вазеліну, ці парафіна, гумовага клею і бензіну) тых месцаў тканіны, якія павінны застацца незафарбаванымі і ўтварыць узор.

Батык – ручны роспiс па тканiне – адно з самых старажытных мастацтваў. Настолькi старажытнае, што нельга сказаць дакладна, у якой краiне яно з’явiлася раней. Самы старадаўнi ўзор знойдзены ў Егiпце i датуецца V векам нашай эры. Усё-такi радзiмай батыку прынята лiчыць востраў Ява ўIнданэзii. Дарэчы, там і да нашых дзён вельмi папулярная вопратка з тканiны, якая распiсана ўручную. Але ж батык быў вядомы ў старажытным Шуруме, Перу, Шры-Ланцы, Iнданэзii, Афрыканскiх краiнах, Японii. Гiсторыя звязвае гэтае мастацтва i з Кiтаем – менавiта адтуль пачаўся яго шлях па ўсiм свеце. Памятаеце пра ролю Вялiкага шаўковага шляху? Калi ў Еўропе з’явiлiся ўсходнiя тканiны, то, натуральна, у еўрапейцаў таксама ўзнiкла захапленне iх роспiсам. На пачатку ХХ стагоддзя мастацтва батыку перажыло другое нараджэнне.

У Беларусi цiкавасць да батыку з’явiлася напрыканцы 19-га стагоддзя.Ужо каля трыццацi гадоў нашы мастакi даволi актыўна працуюць у гэтай тэхнiцы. I беларусы ацанiлi прыгожае мастацтва. Тым больш што батык можа выкарыстоўвацца не толькi для стварэння карцiн цi пано, якiя выдатна ўпрыгожаць жыллё – такiя мастацкiя творы надаюць iнтэр’еру вытанчанасць. Але батык выдатна глядзiцца i тады, калi яго носяць на сабе людзi – ў выглядзе тонкiх вячэрніх сукенак, кашуль, хустак. Не кажучы пра тое, што батык можа стаць дарагiм i эксклюзiўным падарункам.

У тэхнiцы батыку працуюць многiя беларускiя мастакi, ужо некалькi гадоў у Мiнску iснуе мiжнародны «Батык-клуб», членамi якога з’яўляюцца вядомыя майстры i маладыя мастакi.

4.1 Халодны батык (тэхніка Гутта)

Халодны (і гарачы) батыкзаснаваны на выкарыстанні рэзервуючых саставах, якія абмяжоўваюць расцякаемасць фарбы па палатне. У халодным батыку рэзервуючы састаў наносіцца на тканіну ў выглядзе замкнёнага контуру, у межах якога спецыяльнымі фарбамі ў адпаведнасці з эскізам распісваецца выраб. Рэзерв заўсёды пакаёвай тэмпературы, адгэтуль і яго назва – халодны.

Для халоднага батыку рэзервіруючы састаў або проста рэзерв такі: 40% гумовага клею, 40% бензіну, 20% (можна і менш) парафіна. Падрыхтаваную сумесь наносяць па контурам малюнка пры дапамозе шклянай трубачкі.

Састаў уцягваюць у трубачку, наносяць на тканіну упэўненнымі рухамі. У пачатку і ў канцы лініі могуць утварацца кроплі і каб іх не было, накладваць і знімаць трубку трэба хутка, не астанаўліваючыся. Пасля высыхання рэзерву элементы малюнка распісваюцца з прымяненнем акварэльнай тэхнікі: заліўкі аднатонныя і шматколерныя, расцяжкі каляровых тонаў і лесіроўкі.

Пасля заканчэння работы рэзервіруючы састаў звычайна не здымаюць, бензін выпараецца, клей становіцца чуць прыкметны. Выконваць батык дзецьмі неабходна толькі пад кіраўніцтвам дарослых з выконваннем мер перасцярогі.

Паслядоўнасць, тэхніка і прыёмы выканання роспісу ў тэхніцы “халодны батык”

1. Задумка (тэма, ідэя, сюжэт). Выкананне эскіза (элементы малюнка буйныя; аловак, акварэль).

2. Падрыхтоўка тканіны (прапрасоўка, іншым разам тканіну неабходна памыць).

3. Нацягванне тканіны на раму. Пачынаем нацягваць з вуглоў, імкнемся каб ніткі тканіны былі паралельныя краям рамкі.

4. Перавод малюнка на тканіну. На аловак націскаем ледзь-ледзь.

5. Абводка ліній кампазіцыі рэзервіруючым саставам (р.с.).

Абгортваем верхні край трубачкі кавалачкам паперы (для гігіенічных мэт). Набіраем (уцягваем) раствор у трубачку прыблізна на 1,5 – 2 см, край трубачкі выціраем і практыкуемся наносіць раствор на тканіну (гэта могуць быць свабодныя ласкуткі тканіны, можна практыкавацца на тарцах рамкі).

Трубачку трымаем так, як шарыкавую ручку, бліжэй да ніжняга края трубачкі.

У выпадку калі раствор выцякае з трубачкі магчымы наступныя варыянты астаноўкі яго выцякання:

— даць раствору у трубачцы крыху астудзіцца;

— узяць трубачку з меншым дыяметрам кончыка;

— сесці далей ад награвальнага прадмета – электрапліткі, абагравальніка.

Абводзім малюнак р.с. роўна, упэўнена, без прыпынкаў, контур замыкаем. (У рабоце, спалучаем тонкія, тоўстыя лініі, кропкі).

Без неабходнасці трубачку з растворам не трымаем над работай, так як, кроплі р.с., якія на яе упалі, немагчыма знішчыць.

6. Праверка якасці абводкі малюнка р. саставам (замкнёнаасць контуру, прапіткі тканіны р. саставам наскрозь па лініі малюнка, завершанасці абводкі ліній усяго малюнка).

Для гэтага можна паглядзець работу на прасвет, пакуль яшчэ не высах р. с. Калі лініі контура засохлі, неабходна работу крышачку патрымаць над награвальным прыборам, напрыклад электрапліткай. Лініі контура “праявяцца”. Награваць работу над электрапліткай нядоўга, бо лініі контура могуць растапіцца і расцячыся.

7. Маляванне фарбавальнікамі.

Падрыхтоўка фарбавальнікаў па колеру, светлаце. Для вялікіх плоскасцей малюнка разводзім фарбы неабходнай колькасці ў асобных баначках. Далей змочваем вадой плоскасці малюнка якія будзем распісваць. У рабоце улічваем, што фарбы пры высыханні святлеюць і становяцца менш насычанымі. Пачынаем маляваць спачатку светлымі фарбамі, паступова пераходзім да малявання цёмных месц малюнка.

Малюем адной фарбай па ўсяму малюнку, затым падбіраем другі тон і пераходзім па неабходным часткам кампазіцыі – так паступова выконваецца работа.

8. Абагульненне малюнка, падкрэсліванне асобных частак.

9. Вывядзенне рэзервіруючага саставу з тканіны (па неабходнасці).

Аздабленне, афармленне работы.

Ітак, вызначым асноўныя этапы выканання роспісу ў тэхніцы “халодны батык”

1. Задумка. Выкананне эскіза.

2. Падрыхтоўка тканіны.

3. Нацягванне тканіны на раму.

4. Перавод малюнка на тканіну.

5. Абводка ліній кампазіцыі рэзервіруючым саставам.

6. Праверка якасці абводкі малюнка р. саставам

7. Маляванне фарбавальнікамі.

8. Абагульненне малюнка, падкрэсліванне асобных частак.

9. Вывядзенне рэзервіруючага саставу з тканіны (па неабходнасці).