Напад нацыскай Германіі на СССР. Абарончыя баі на Беларусі. Усталяванне акупацыйнага рэжыму

Да падрыхтоўкі да вайны з СССР германскае камандван-непрыступіла летам 1940 г., і ўжо ў канцы 1940 г. Гітлер падпісаў план, які атрымаў назву "Барбароса". Стратэгічнай асновай плана была ідэя "маланкавай вайны".

22 чэрвеня 1941 г. Германія напала на СССР. Ваенныя дзеянні оазгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мораў, дзе вялі наступленні 3 групоўкі арміі—"Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Супраць войск Заходняй асобай ваеннай акругі, якая была

ператворана ў Заходні фронт, дзейнічала група арміі "Цэнтр". У яе складзе былі 4-я, 9-я палявыя арміі, 2-я і 3-я танкавыя групы, 50дывізій, 2 матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя Сілы падтрымліваў 2-гі паветраны флот—1600 самалётаў. У першыя гадзіны вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку вайны, воіны Чырвонай арміі мужна змагаліся з ворагам. Першыя ўдары прынялі на сябе пагранічнікі. Насмерць стаялі байцы пагранічнай заставы лейтэ-нанта А. Кіжаватава, што знаходзілася ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці. Сем атак адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым.

Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся аж да кан-цаліпеня 1941 г. Абарону ўзначальвалі капітан I. Зубачоў, пал-кавы камісар Я. Фамін, маёр П. Гаўрылаў і інш. Ворагу былі нанесены вялікія страты.

І ўсё-такі прарваўшы абарону, фашысты даволі хутка рухаліся ў глыб Беларусі. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Гераізм воінаў не мог кампенсаваць адсутнасці рэзерваў і прадуманай сістэмы абароны. 28 чэрвеня немцы ўварваліся ў Мінск; У акружэнні праціўніка аказалася 11 злучэнняў.

Адступаючы, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Упартае супраціўленне было аказана ворагу пад Барыса-вам, Оршай, Магілёвам, Гомелем, Віцебскам і інш.

На працягу чэрвеня-жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноўная яго мэта—эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, каланізацыя тэрыторыі, германізацыя, высяленне і ў значнай ступені знішчэнне карэннага населычіцтва.

У плане аператыўнага кіравання тэрыторыя Беларусі была падзелена наступным чынам:

1) паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Белас-тоцкая вобласць адышлі да Усходняй Прусіі;

2) паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай, Гомель-скай абласцей адышлі да рэйхскамісарыята "Украіна";

3) паўночна-заходнія раёны Віленскай вобласці былі ўклю-чаны ў генеральную акругу Літвы;

4) Віцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей былі перададзены ў зону аператыўнага тылу групы армій "Цэнтр";

5) Баранавіцкая, часткова Вілейская, Мінская, Брэсцкая, Палеская і Пінская вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі Беларусі. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамі-сарыята Остланд і падзяленне на 10 акруг.

Акупацыйны рэжым прынёс незлічоныя беды Беларусі. За час акупацыі на тэрыторыі Беларусі было створана звыш 260 лагераў смерці, знішчана 9200 населеных пунктаў, 380 тыс. чалавек вывезена ў Германію, знішчана 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, 90% абсталявання, помнікі, бібліятэкі, музеі і інш. За перыяд акупацыі было здзейснена больш за 60 буйных карных экспедыцый. За гады вайны загінула 2 млн. 200 тыс. жыхароў Беларусі.

Але вораг не змог зламаць волю народа да вызвалення. Супраць захопнікаў разгарнулася масавая барацьба.

У міжваенны перыяд (20-30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.

У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая - на працяг палітыкі ваеннага камунізму.

З'явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.

З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.

У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб'яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР.

На І Усесаюзным з'ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.

Стварэнне СССР дало магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.

З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.

У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.

Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.

Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.