Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі 5 страница

Шмат карысных звестак па гісторыі грамадскага руху ў Беларусі можна шайсці ў фондах РДГА. Так, у фондах канцылярыі міністра ўнутраных спраў захоўваюцца штодзёпныя данясенні губернатараў аб здарэннях у B ліенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай i Гродзенскай губернях. У справаз-

_______________

1 Отечественная церковь по статистическим данным с 1840-41 по 1890-91 гг. СПб, 1897.

2 Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w r. 1831 zestanie E.Callier. Poznań, 1887; Bitwy i potyczki. 1863-1864 opracjwai S.Zieliński. Rapperswilu, 19ІЗ; Миловидов А. И. Перечень боевых столкновений русских войск с польскими повстанцами в кампании 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края, с указанием времени, места боев, численности и командного

состава русских и повстанческих отрядов, равно и потерь с обеих сторон. Вильно, 1915.

3С6орник речей П.А.Столыпика, произнесенных в заседаниях Государственного Совета и Государственной думы (1906 - 1911). СПб., 1911; Сапунов АЛ. Речи в Государственной думе 3-го созыва. СПб., 1912.

36

дачах губернатараў і генерал-губернатараў пра стан Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў даецца разгорнутае апісанне грамадскіх настрояў у беларускіх губернях.

Разнастайныя аспекты грамадскага жыцця (выбары ў дваранскія сходы, арганізацыя "сямейных вечароў", стварэнне "грамадскіх сходаў", даныя аб выдавецкай дзейнасці) знайшлі адлюстраванне ў справах, якія знаходзяцца ў фондах Мінскага, Віцебскага i Магілёўскага i Гродзенскага губернскіх гра-мадзянскіх губернатараў (НГАБ). У гэтым жа архіве можна знайсці каштоўныя звесткі аб дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў у фондах губернскіх прысутніцтваў па справах аб таварыствах i саюзах. У НГАБ захощваюцца таксама фонды асобных грамадскіх арганізацый: Таварыства мінскіх урачоў, Віцебскага мясцовага кіраўніцтва Чырвонага Крыжа, камітэтаў папячыцельства аб народнай цвярозасці, кіраўніцтва віцебскага губернскага та­варыства, Беларускага вольнага эканамічнага таварыства, Таварыства паляпшэння народнай працы i інш.

У гістарычных архівах Вільнюса, Санкт-Пецярбурга i Масквы знаходзяц­ца справы аб дзейнасці нелегальных канспіратыўных гурткоў. Шмат карыснай інфармацыі аб дзейнасці рэвалюцыйных арганізацый i рабочых гурткоў другой паловы XIX ст. у Беларусі можна знайсці ў "Обзорах важнейших до­знаний, производившихся в жандармских управлениях империи по государственным преступлениям" i іншых справаздачах "для службовага карыстання"1.

Цікавыя i разнастайныя матэрыялы па саслоўнай і нацыянальнай палітыцы царскага ўрада знаходзяцца ў шэрагу архіваў. Найбольш каштоўныя дакументы захоуваюцца ў РДГА - фондах дэпартамента агульных спраў МУС, канцылярыі міністра ўнутраных спраў, яўрэйскага камітэта, дэ­партамента Герольдыі. Даследаваць гэту праблему дапамагаюць таксама ма­тэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Літвы (НГА Літвы); i НГАБ у Мінску (фонды Магілёўскага дваранскага дэпутацкага схода, канцылярый Мінскага, Віцебскага губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, канцылярыя Віцебскага губернскага дваранскага дэпутатскага сходу, Рэчыцкага i Слуцкага гарадавых магістратаў, Гарадоцкай i Лепельскай гарадскіх дум, Віцеб-скай рамеснай управы, Аршанскай гарадской управы i інш.).

Шмат разнастайных i цікавых дакументаў, якія даюць магчымасць праа-налізаваць канфесіянальную палітыку на тэрыторыі Беларусі, утрымліваецца ў РДГА. Найбольш аб'ёмнымі i навукова значнымі з'яўляюцца фонды канцылярый Свяцейшага Сінода i обер-пракурора Свяцейшага Сінода, Дэ­партамента духоўных спраў іншаземных веравызнанняў, Рымскака-таліцкай духоўнай калегіі Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральнай евангеліцка-лютэранскай канцылярыі. Каштоўныя матэрыялы, што дазва-ляюць стварыць аб'ектыўную карціну канфесіянальнай сітуацыі ў заходняй частцы Беларусі, знаходзяцца ў НГА Літвы (фонды Віленскай праваслаўнай духоўнай кансісторыі, Літоўскага епархіяльнага вучылішчнага савета, Літоўскай праваслаўнай духоўпай семінарыі, Літоўскай праваслаўнай архіепіскапскай канцылярыі, Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі, Евангеліцка-лютэранскай царквы, стараверскай абшчыны Віленскай губерні). Разрозненыя, але не менш цікавыя i інфармацыйна на-

______________

1Обзор важнейших дознаний, производившихся в жандармских управлениях империи по государственным преступлениям за 1897 год. СПб, 1902; Революционное движение в России в 1894-1905 годах в докладах министра А. Муравьева. СПб., 1906.

37

сычаныя дакументальныя матэрыялы захоўваюцца ў аддзелах рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу (фонды 629 -Ратч В. Ф.; 52 - Бацюшкавы П. М. i С. М.; 1000 - Збор асобных паступленняў) i бібліятэкі Акадэміі навук Літвы - фонды Літоўскай праваслаўнай кансісторыі, Курыі Віленскай мітраполіі, Віленскага капітула, Сінода евангелікаў-рэфарматараў Літвы. Значная колькасць матэрыялаў па дадзенай праблеме ўтрымліваецца ў архівах Мінска i Гродна.

Велізарная па аб'ёму i дастаткова інфарматыўная таксама наяўная база архіўных крыніц па гісторыі Беларусі перыяду Першай сусветнай вайны. Дакументы расійскага i германскага галоўнакамандаванняў, штабоў, злучэнняў i часцей, спецыяльных служб утрымліваюць шматлікія звесткі аб стратэгічным, тактычным планаванні ваенных аперацый, ходзе баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, маральна-баявым стане войскаў, удзеле вайскоўцаў у пал ітычных рухах i партыях, адносінах да рэвалюцыиных падзей i інш. Аднак абсалютная большасць гэтых дакументаў знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь i практычна недаступная для беларускіх даследкаў.

Сярод айчынных архівасховішчаў значную колькасць крыніц па перыяду Першай сусветнай вайны ўтрымлівае НГАБ у Мінску. У фондах мясцовых органаў царскай адміністрацыі (губернскіх праўленняў, канцылярый губернатараў, судовых, паліцэйскіх, ваенных устаноў), органаў гарадскога, земскага i саслоўнага самакіравання, гаспадарча-эканамічных, культурна-асветных, дабрачынных арганізацый утрымліваюць дакументы аб ходзе мабілізацыі ў беларускіх губернях, мерах царызму па ўстанаўленню i падтрыманню тут рэжыму ваеннага становішча, адносінах розных сацыяльных пластоў да вайны, правядзенні рэквізіцый, стане гаспадаркі, вымушаных міграцыях насельніцтва i інш. У гэтых дакументах утрымліваецца таксама інфармацыя аб грамадска-палітычных, нацыянальных арганізацыях,

нарастанні ў гады вайны апазіцыйных i рэвалюцыиных настрояў. Становішча ў заходняй частцы Беларусі пад нямецкай акупацыяй у пэўнай ступені адлюстроўваюць дакументы віленскіх беларускіх арганізацый у фондзе Беларускага музея імя I. Луцкевіча. Частка гэтага фонду зберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры i мастацтва БДАМЛіМ).

Нягледзячы на шматлікія страты архіўных спраў у ходзе падзей XIX i XX стст., тыя матэрыялы, якія захаваліся дагэтуль, у цэлым дазваляюць даволі падрабязна адлюстраваць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, культурныя працэсы, што адбываліся ў Беларусі ў канцы XVIII - пачатку ХХст. Каштоўнай крыніцай па гісторыі Беларусі з'яўляецца мемуарная літаратура. У ёй адлюстроўваецца шырокі спектр сацыяльна-эканамічных, палітычных, культурных, этнаканфесіянальных працэсаў. Цікавасць да мемуараў удзельнікаў розных палітычных i ваенных падзей, прадстаўнікоў вядомых магнацкіх родаў, духавенства, расійскіх чыноўнікаў i ваенных, якія жылі ў Беларусі i Літве ў канцы XVIII-XIX ст. або знаходзіліся некаторы час на яе тэрыторыі, узнікла яшчэ ў другой палове XIX ст.

Успаміны, дзённікі, лісты, напісаныя прадстаўнікамі дваранскага саслоўя, закранаюць не толькі прыватнае жыццё дзеючых асоб, але i палітычныя падзеі краю: удзел аўтараў у тайных таварыствах, вайне 1812 г., паўстаннях 1794,1830 - 1831 гг. (або ў падаўленні гэтых паўстанняў), працы ў мясцовай адміністрацыі i інш. Гэта літаратура выдадзена ў розныя часы ў выдавецтвах Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова, Варшавы, Кракава (пераважна на польскай мове).

 

 

Успаміны аднаго з удзельнікаў тайнай арганізацыі "Віленская асацыя-цыя" (1796-1797) прыора віленскіх дамініканцаў Ф. Цяцерскага распавяда-юць пра допыты членаў групы, якія вёў віленскі губернатар Фрызель, высылцы i ix жыцці ў Сібіры1. У зборнік мемуараў іншых тайных арганізацый - філаматаў i філарэтаў - увайшлі ўспаміны i дзённікі I. Дамейкі, Т. Красінскага, О. Слізня, М. Чарноцкага, Т. Зана, Э. Масальскага, Ф. Малеўскага2.

С. Мараўскі ўспамінаў, як былі арыштаваны члены тайнага таварыства "Национальное масонство" М. Ромер, маршалак I. Завіша, С. Вагнер, Чаркоўскі, К. Празор i адпраўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, але пазней ix адпусцілі3.

Асобны зборнік успамінаў прысвечаны падзеям 1830-1831 гг.4 У ім распавядаецца пра ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі i Літвы, стварэнне паўстанцкіх камітэтаў, удзел у паўстанні каталіцкага духавенства i іншых слаёў насельніцтва.

Шэраг мемуараў сведчыць пра змены, што адбываліся ў палітыцы цар-скага ўрада на тэрыторыі Беларусі пасля лістападаўскага паўстання. Так, Г. Стэцкі адзначаў, што калі раней губернскі маршалак практычна быў незалежны ад губернатара i мог непасрэдна звяртацца да імператара з просьбай аб аўдыенцыі, то пасля паўстання ён пераўтвараецца ў сляпога выканаўцу яго ўказаў5. Другі аўтар мемуараў - Г. Пузыніна - адзначала, што пасля падаўлення паўстання быццам страшэнны ураган пранёсся па краі, вырываючы з дамоў цэлыя сем'і. Грамадства страціла ўшіывовыя імёны: Е. Сапегу, двух Плятэраў, Т. Пуслоўскага, А. Гарэцкага, А. Валовіча i інш.6

Дастаткова рэдкімі, a таму вельмі каштоўнымі i цікавымі з'яўляюцца ўспаміны простых сялян-беларусаў7. Пра жыццё жанчын-шляхцянак расказваюць успаміны Е. Фелінскай8. Спецыфікай гэтых успамінаў з'яўляецца прэзентацыя беларускага шляхецкага грамадства пачатку XIX ст. праз жаночыя вобразы. Паслядоўнае апісанне этапаў жыцця, перамяшчэння па сацыяльнай лесвіцы дазваляе скласці ўяўленне не толькі пра штодзённае жыццё шляхцянак таго часу, але i прасачыць, як змяняліся функцыі, правы i адносіны да ix з боку тагачаснага грамадства.

Мемуарная спадчына з'яўляецца вельмі важнай крыніцай даследавання гісторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г. Аднак большасць звестак, прысвечаных адлюстраванню баявых дзеянняў ці ваенна-паходнаму быту войскаў, характарызуецца пэўнай супярэчлівасцю i фрагментарнасцю. Што тычыцца дзейнасці акупацыйных органаў улады, створаных Напалеонам на тэрыторыі Беларусі, успаміны ўраджэнцаў Беларусі, якія складалі аснову марыянетачнага апарату кіравання, тых, хто зна-

_______________

1 Pamiętnik xiędza Ciecierskiego przeora dominikanów Wileńskich. Lwów, 1865.

2 Z filareckiego świata. Warszawa, 1924.

3 Morawski S. Kilka lat młodościi w Wilnie (1818-1825). Warszawa, 1924.

4 Powstanie 1831 r. na Litwie. Wilno, 1931.

5 Wspomnienia moejej młodości napisane przez Henryka Olechnowicza Steckiego. Lwów, 1895.

6 Z Guntherów Gabriela Puzynina. W Wilnie i w dworach Litewskich. 1815-1843. Warszawa, 1928.

7 Чебодько П.Я. К характеристике русско-польских отношений в Белоруссии в 1-й поло­вине XIX века. Из воспоминаний белоруса Я.А. Чебодько. Киев, 1910.

8 Pamiętniki z życia Ewy Felińskiej: W 3 t. Wilno, 1856.

39

 

ходзіўся на акупіраванай тэрыторыі1, а таксама французскіх чыноўнікаў2 з'яўляюцца унікальнай крыніцай для вывучэння сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краі.

Пра паводзіны, настроі i адносіны розных слаёў насельніцтва да войскаў "Вялікай арміі" можна даведацца з мемуарнай спадчыны тых, хто зна-ходзіўся ў напалеонаўскай3 або ў расійскай4 арміі.

У пачатку XX ст. выйшлі з друку тэматычныя мемуарныя анталогіі, прысвечаныя падзеям 1812 г. У. Харкевіч апублікаваў рукапісныя дзённікі, запіскі i ўспаміны 29 удзельнікаў вайны 1812 г.5 Матэрыялы з урыўкаў больпі як 84 мемуараў i дзённікаў удзельнікаў вайны 1812 г. i cyчаснікаў-іншаземцаў (у перакладзе на рускую мову) увайшлі ў юбілейны зборнік успамінаў прадстаўнікоў "Вялікай арміі"6 .

У 90-я гг. XX ст. у тэматычных зборніках былі апублікаваны дзённікі i ўспаміны расійскіх генералаў i афіцэраў з грунтоўным навукова-даведачным апаратам7. У 1995 г. A. Грыцкевіч падрыхтаваў i выдаў у перакладзе на

_______________

1Балинский. Отрывок из записок помещика Виленской губернии // Корева А. Виленская губерния: Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генераль­ного штаба. СПб., 1861. Приложение № 2. С. 756 - 783; Archiwum domowe. Ułamek z pamiętni­ków J. Szczytta//Kronika Rodzinna. Warszawa, 1884. S. 107-111; Коркозевич М. Воспоминания о нашествии французов на Россию в 1812 году // Минские губернские ведомости. 1869. № 45-46.; Вестник Западной России. 1869. Т. 4. Кн. 12. С. 111 - 124; Лавринович М. Вильна в 1812 году // Исторический вестник. 1897. Т. 70. №12. С.870 - 909; Арнольди К.К. Французы в Могилеве-на-Днепре 1812г. (рассказ очевидца) // Русская старина. 1873. № 8. С. 233-237; Ро­мановский А. М. Французы в Чаусах в 1812 году (из воспоминаний очевидца) // Русская ста­рина. 1877. Т. 20. №12. С. 688-696; Записки игумена Ореста // Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при управлении Ви-ленского учебного округа. Вильна, 1867. Т. 2. Приложение; Добрынин Г. Истинное повествова­ние или жизнь Г. Добрынина. СПб., 1872; Jackowski Ig. Powieść z czasu mojego czyli przygody li­tewskie. Wyd. 2. Poznań, 1858; Записка графа Хрептовича о событиях войны 1812 года // Воен­ный журнал. 1859. № 1. С. 36-45.

2 Записки маркиза Пастора о 1812 годе. // Русский архив. 1900. № 12. С. 481-548; Souve-nirs de guerre du generał baron Pouget publićs par Mmec de Boisdeffre nee Pouget. Paris, 1895; Военский К А Вильна в 1812 году. Из воспоминаний графа Гогендорпа, бывшего генерал-губерна­тора Великого княжества Литовского и генерала Рох-Годара, Виленского военного губерна­тора в 1812 году. СПб., 1912.

3 Мемуары князя Сангушки // Исторический вестник. 1898. Т. 73. № 8. С. 671-700; № 9. С. 1062-1084; Ze wspomnień Jósefa hr. Krasińskiego 1783-1841 // Biblioteka Warszawska. 1912. T. 3. S. 46-86,209-242,409-433; Napoleon en 1812: Memoires historiąues et militaires sur la cam-pagne de Russie, par le comte Roman Sołtyk, ex-regimentaire, generał de brigade d'artillerie polona-:se, officier superieur a TeŁat-major de Napoelon. Paris, 1836; Записки генерала К. И. Колачков-ского о войне 1812 года// Военно-исторический сборник. 1911. №2. С. 15-54; КоленкурА Ме­муары: Поход Наполеона в Россию. Смоленск, 1991; Из записок графа Ф Сегюра // Русский архив. 1908. Кн. 2. №5. С. 40-70; Поход Наполеона в Россию в 1812 году. М.,1912; Memoires du general baron de Marbot. V. 3. Polotsk-la Beresina-Leipzig-Waterloo. Paris, 1891; Бургонъ А. Ж. По­жар Москвы и отступление французов. 1812 год. Воспоминания сержанта Бургоня. СПб., 1898.; Ён жа. К эпохе 1812 года. Из дневника сержанта Буришь//Могилевская старина. 1900. Вып. 1. С. 3-6.

4 Бутенев А. П. Воспоминания русского дипломата. // Русский архив. 1881. №5. С. 30 -84; Давыдов Д. В. Военные записки.М., 1982; Ермолов АЛ. Записки А. П.Ермолова. 1798-1826. М., 1991.

5 Харкевич В. И. 1812 год в дневниках, записках и воспоминаниях современников: Мате-:лы Военно-ученого архива Главного штаба: В 4 вып. Вильна, 1900 -1907.

6 Французы в России: 1812 год по воспоминаниям совремеш шков-иностранцев: ВЗч.М, 1912.

7 1812 год. Военные дневники. М., 1990; 1812 год: Воспоминания воинов русской армии: Из собрания Отдела письменных источников Государственного исторического музея. М., 1991; 1812-1814. Секретная переписка генерала П. И. Багратиона. Личные письма генерала Н.Н. Раевского. Записки генерала М. С. Воронцова. Дневники офицеров русской армии: Из собраний Государственного исторического музея. М., 1992; 1812 год в воспоминаниях совре­менников. М., 1995.

40

беларускую мову тэксты памятных запісак М. Агінскага, надрукаваныя ў яго ўспамінах i пададзеныя Аляксандру I у 1811 г.1

У 2003 г. у выніку творчага супрацоўніцтва французскага гісторыка Ф. Бакура i беларускага вучонага А. Яноўскага ўбачыў свет рукапіс польскага генерала М. Сакальніцкага2, у якім даецца шырокая панарама ваенна-палітычнай сітуацыі напярэдадні вайны 1812 г.

Для гісторыкаў, якія займаюцца канфесіянальнымі пытаннямі, каштоўнай крыніцай з'яўляюцца мемуары, перапіска вядомых праваслауных іерархаў падчас далучэння уніяцкай царквы да праваслаўнай. Некаторыя з ix маюць цікавыя дакументальныя дадаткі. Сярод ix - прамовы магілёўскага праваслаўнага архіепіскапа Георгія (Каніскага), успаміны літоўскага мітрапаліта I. Сямашкі, полацкага архіепіскапа В. Лужынскага, мінскага архіепіскапа А. Зубко, перапіска полацкага епіскапа Смарагда, дзённік першага мітрапаліта ўсіх рымакаталіцкіх цэркваў у Расійскай імперыі С. Богуша-Сестранцэвіча3. Выклікае цікавасць i такое каштоўнае выданне, як дзённік мінскага праваслаўнага архіепіскапа М. Галубовіча. Кніга падрыхтавана i выдадзена на польскай (мова арыгіналу) i беларускай мовах з каментарыямі літаратуразнаўцам Я. Янушкевічам4.

Багатая звесткамі мемуарная літаратура3 i публіцыстычныя творы дзеячаў грамадскіх рухаў6. Актыўнае вывучэнне i збор крыніц па гісторыі рэва-

______________

1Грыцкевіч А. Памятныя запіскі Міхаіла Клеафаса Агінскага Аляксандру I у 1811 годзе// Адраджэнне: Гістарычны альманах. Вып. 1. Мн., 1995. С. 195-223.

2 Соколъницкий М. "Исполнено по высочайшему повелению...": Рапорт, поданный Напо­леону начальником его контрразведки, польским генералом Михалом Сокольницким, с реко­мендациями "о способах избавления Европы от влияния России...". Мн., 2003.

3 Слова и речи Георгия Конисского, архиепископа Могилевского. Могилев, 1892; Запис­ки Иосифа митрополита Литовского, изданные Императорской Академией наук по завеща­нию автора: В 3 т. СПб., 1883; Записки Василия Лужинского архиепископа Полоцкого. Ка­зань, 1885; Семь проповедей синодального члена митрополита Литовского и Виленского Иосифа, говоренных при важнейших случаях служения и о греко-униатской церкви в Запад­ном крае России. Воспоминания архиепископа Антония. СПб., 1889; Письма епископа По­лоцкого Смарагда к князю Н.Н.Хованскому// Русский архив. 1891. Кн. 8. С. 427-440; Днев­ник Сестренцевича, первого митрополита всех римско-католических церквей в России. Ч. 1. СПб., 1914; Ч. IV. Петроград, 1916; Ч. V. Петроград, 1917.

4 Янушкевіч Я. Дыярыуш з XIX стагоддзя. Мн., 2003.

5 Арсеньев К.К. За четверть века (1871-1894). Пг„ 1915; Багдановіч А. Да гісторыі партыі "Народная воля" ў Мінску і Беларусі // Маладосць. 1995. 11. С. 215-239; № 12. С. 208-229; Бонч-Асмалоўскі A. Ліберальна-апазіцыйны рух на Беларусі // Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнагаруху.Мн., 1924. С. 169-176; Бурбіс А. Беларуская Са-цыялістычная Грамада ў першым перыядзе яе працы (1903-1907) // Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага i рэвалюцыйнага руху. С. 177-181; Зіміонка A. Сацыялістычны рух на Беларусі. Партыя сацыялістычных рэвалюцыянераў // Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага i рэвалюцыйнага руху С. 148-168; Воинов Ф. Путевые записки, или воспоминания о пребывании в Минской губернии в феврале 1865 года по 1 мая 1866 года. СПб., 1891; Воспоминания Николая Ираклиевича Воронова о путешествии по Западному краю. Владимир, 1906.; Жылуновіч 3. Менскае таварыства прыгожых мастацтваў // Полымя. 1924. № 3. С. 160-166; Корнилов И. П. Воспоминания о польском мятеже 1863 года в Севе­ро-Западном крае (По рассказам генерал-адъютанта Гонецкого). СПб, 1900; Ломачевский А.И. Из воспоминаний жандарма: В 2 ч. СПб., 1880; Мошковскгш К. Рукопись в тюрьме // Рус. ар­хив. 1909. № 4. С. 483-564; Cieisztort J. Pamiętniki z lat 1857-1865. Wilno. 1913.; Helenjusz E. (Eustachy Iwanowski) Wsopnienia lat minionych: W 21. Kraków, 1876.; Kozmian K. Pamiętniki: W 3 t. Wrocław, 1972; Odyniec A.E. Wspomnienia z przeszłości opowiadane Deotyme. Warszawa, 1884; Pawłowicz E. Wspomnienia z nad Wilji i Niemna. Lwów, 1895; Pigoń S. Glosy sprzed wieku. Skise z dziejów procesu filareckiego. Wilno., 1924; Wojnillowicz E. Wspomnienia. 1817-1828: W 2 cz. Wilno, 1931.

6 Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей: В 3 т. М., 1956; Мали­новский К. Из печатного и рукописного наследия Мн., 1988; Михайловский Н.М. Полное собра­ние сочинений: В 10 т. СПб., 1906-1914; Публицистика белорусских народников: Нелегаль­ные издания белорусских народников (1881 -1884). Мн., 1983; Grabowski M. Korespondencja li­teracka: W 2 t. Wilno, 1842-1843.

41

люцыйнага руху пачалося пасля Лютаўскай i Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г. Мемуары ўдзельнікаў апазіцыйнага i рэвалюцыйнага руху ў Беларусі друкаваліся на старонках такіх часопісаў, як "Былое" (1917-1926), "Пролетарская революция" (1921-1941), "Каторга и ссылка" (1921-1935), Красная летопись" (1922-1934, 1936-1937), "Красный архив" (1922-1941).

Шматлікія публікацыі мемуарнага характару ўключаюць шэраг крыніц па гісторыі Першай сусветнай вайны. Яны належаць пяру военачальнікаў1, дыпламатаў2, грамадскіх і палітычных дзеячаў3.

Вялікі інфармацыйны матэрыял утрымліваюць разнастайныя органы перыядычнага друку. Аналіз перыядычных вьщанняу адыгрывае важную ролю ў разуменні працэсу развіцця грамадскіх рухаў. Перш за ўсё гэта часопіс "Вестник Западной России", газеты "Минский листок", "Наша ніва" і іншыя, а таксама нелегальныя выданні палітычных партый і груповак ("Накануне. Социаль­но-революционный обзор", "Община", "Русский рабочий", "Самоуправле-Орган соц-рев.", "Искра" i інш).

Увагі заслугоўвае перыёдыка, што выходзіла надчас вайны 1812 г. у Вар­шаве, Вільні, Мінску4. У "Мінскай часовай газеце", якая выдавалася на польскай мове, публікаваліся пастановы Камісіі Часовага ўрада ВКЛ, часовых уладных структур Мінска, распараджэнні кіраўніцтва Мінскага дэпартамента; перадрукоўваліся матэрыялы з газеты "Kuryer Litewski" i паведам-ленні з замежнай прэсы. Шмат матэрыялаў было прысвечана асвятленню падзей з тэатра ваенных дзеянняў i хронікі мясцовага жыцця: апісанню свят-каванняў i ўрачыстасцей з нагоды дня нараджэння французскага імператара, інфармаванні аб перамогах напалеонаўскай арміі i г.д. Аднак трэба мець на ўвазе, што ў артыкулах гэтых афіцыйных перыядычных выданняў, якія адлюстроўвалі грамадскія настроі, часам перабольшваліся прыклады патрыятычнага запалу мясцовых жыхароў, фальсіфікаваліся баявыя поспехі напалеонаўскіх войскаў.

Шмат каштоўных звестак па гісторыі канфесій у Беларусі, ix узаемаадносінах утрымліваецца ў духоўным перыядычным друку, перш за ўсё пра-васлаўнага кірунку, які падтрымліваўся дзяржавай асабліва пачынаючы з 60-х гг. XIX ст. Калі ў пачатку тых гадоў, згодна звесткам обер-пракурора Свяцейшага Сінода, ва ўсёй Расійскай імперыі выдаваліся толькі чатыры часопісы (пры духоўных акадэміях), то ўжо ў 1866 г. спіс праваслаўных духоўных перыядычных вьщанняу вырас да 37. У пачатку XX ст. у Расіі вы-давалася больш за 500 выданняў духоўнага зместу.

Перыядычныя выданні праваслаўнай царквы ў беларуска-літоўскіх епархіях былі прадстаўлены "Епархиальными ведомостями": Літоўскімі (1863-1917); Мінскімі (1869-1917); Полацкімі (1874-1916); Магілёўскімі (1883-1916); Гродзенскімі (1901-1915). Нярэдкай з'явай была публікацыя

____________

1 Брусилов А.А. Мои воспоминания. М., 2001; Лукомский А.С. Очерки из моей жизни //' Вопросы истории. 2001. №1-12; Данилов Ю.Н. На пути к крушению; Очерки из последнего периода русской монархии. М., 1992; Гинсбург П. Из моей жизни. М., 1922; Людендорф Э. Мои

споминания о войне 1914-1918 гг. М., 1923-1924. Т.1-2.

2 Палеолог М. Царская Россия накануне революции. М.; Пг., 1923; Сазонов СД. воспоминания. М., 1991.

3 Jankowski Сг. Z dnia na dzień: Warszawa 1914 - 1915 Wilno. Wilno, 1923; Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928); Успаміны аб працы першых беларускіх палітьгчных арганізацыяў. Мн., 1991; Вітан-Дубейкаўская 10. Мае ўспаыіны. Вільня, 1994.

4Gazeta Warszawska. 1812. № 79-104. Kuryer Litewski. 1812. № 49-99. Tymczasowa gazeta Mińska. Za pozwoleniem zwierchnosci. 1812. № 1-25.

42

на старонках Епархиальных ведомостей" рэцэнзій на навуковыя працы, што тычыліся канфесіянальнай гісторыі краю. 3 задавальненнем змяшчалі яны на сваіх старонках працы, прысвечаныя гісторыі Беларусі, калі тыя ўпісваліся ў рамкі афіцыйнай канцэпцыі. Друкаваліся матэрыялы краязнаўчага характару: па гісторыі канкрэтнага населенага пункта, царквы ці манастыра, пра асобныя гістарычныя падзеі i т.д.1

Для вывучэння гістарычных падзей падчас Першай сусветнай вайны важную ролю адыгрываюць расійскія перыядычныя выданні ("Новый эко-номист", "Национальные проблемы", "Дело народа", "Новое время", "День"), германскія ("Zeitung der 10. Armee", "Grodner Zeitung", "Die Watcht im Osten"), польскія ("Dziennik Wileński", "Dziennik Miński"), беларускія ("Наша ніва", "Гоман", "Беларускі шлях") i інш. Ix колькасць асабліва ўзрас-ла на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі пасля падзення царызму, дасягнуўшы некалькіх дзесяткаў назваў.

Асабліва каштоўнай крыніцай для вывучэння розных аспектаў гісторыі Беларусі пачатку XX ст. з'яўляецца газета "Наша ніва". Сацыяльнай базай выдання i аб'ектам яе ўвагі з'яўляўся працоўны народ, перш за ўсё сялянства. Пры аналізе i ацэнцы большасці публікацый звяртаюць на сябе ўвагу ix форма i стыль, якія вынікалі з арыентацыі на сялян i абумоўліваліся наяўнасцю цэнзуры. Некаторая зададзеная спрошчанасць i народная вобразнасць пісьма, своеасаблівая інфармацыйнасць многіх артыкулаў сведчылі аб разуменні супрацоўнікамі рэдакцыі асветніцкіх задач, гаварылі аб ix высокім журналісцкім майстэрстве, здольнасці наладзіць шчыры дыялог з чытачамі.

Апублікаваныя ў "Нашай ніве" матэрыялы - аўтарытэтныя крыніцы па гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыі літаратуры i мастацтва, этнаграфіі, рэлігіязнаўству. Важнай крыніцай па гісторыі нацыя-нальнай культуры з'яўляецца i архіў газеты, рукапісная спадчына Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча i інш., у тым ліку сёнпя невядомых аўтараў i дзеячаў нацыянальнага руху, перапіска рэдакцыі са сваімі аўтарамі. Важна падкрэсліць, што лісты чытачоў, а таксама шматлікія артыкулы з'яўляюцца каштоўнай крыніцай i для вывучэння працэсу этнічнага самаўсведамлення беларусаў, асаблівасцей ix нацыянальнага характару.

У цэлым наяўная база гістарычных крыніц (друкаваных i рукапісных) з улікам ix перакрыжаванай верыфікацыі дае магчымасць дасканала даследаваць гістарычныя працэсы, што адбываліся ў Беларусі ў канцы XVIII - па­чатку XX ст.

Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі

У апошнія гады беларускія гуманітарыі, у тым ліку гісторыкі, даволі актыўна займаліся даследаваннямі, прысвечанымі праблемам нацыі i этнасу. Між тым да сённяшняга дня так i не выпрацавана паслядоўная канцэпцыя фарміравання беларускай нацыі. Не далі вучопыя i вычарпальнага азначэння тэрміна "нацыя". Ды i агульнапрызнаных "ісцін" у інтэрпрэтацыях нацыі і этнасу зусім няшмат.

_______________

1 Из записки о Ветринской православной церкви Лепельского уезда // Полоцкие епархиальные ведомости за 1875 год. Витебск, 1876; Исторический очерк православия в Гродненской губернии // Гродненские епархиальные ведомости за 1901 год. Гродно, 1902; Коронование Жировицкой чудотворной иконы в 1730 г. // Гродненские епархиальные ведомости за 1901год; Коялович М. Состояние православного духовенства на западной окраине России в связи с некоторыми вопросами, касающимися всего русского духовенства // Литовские епархиальные ведомости за 1882 год. Ви льна, 1883; Жудро Ф. Спасскі ій монастырь в Могилеве // Могилевские епархиальные ведомости за 1891год. Могилев, 1892.

43

Эвалюцыя поглядаў на праблему фарміравання нацыі.Падыходы да распрацоўкі гісторыі этнасу, як i нацыі, залежаць ад разумения гістарычнага працэсу, што, у сваю чаргу, грунтуецца на той ці іншай канцэптуальнай малэлі гісторыі. У савецкай гістарыяграфіі непадзельна панаваў фармацыйны падыход, тэарэтыка-ідэалагічную аснову якога складаў марксізм, камбінаваны з эвалюцыянісцкімі ідэямі Л. Моргана. Стадыяльныя тыпы "гістарычных супольнасцей" - плямёны, народнасці, нацыі - разглядаліся ў адпаведнасці з сацыяльна-эканамічнымі фармацыямі. Класічнае для савецкай гістарыяграфіі азначэнне нацыі было сфармулявана I. Сталіным у кнізе "Нацыяналізм i нацыянальнае пытанне". "Нацыя, - згодна яго сцвярджэнню, - гэта гістарычна складзеная ўстойлівая супольнасць людзей, якая ўзнікла на базе агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця i псіхічнага складу, што праяўляецца ў агульнасці культуры". Пры гэтым аб наяўнасці нацыі можна было сцвярджаць толькі ўтым выпадку, калі меліся ўсе вышэй азначаныя крытэрыі.