Турнiр рыцараў. Атракцыён ладзяць на вадзе i ў ім удзельнiчаюць дзве каманды весляроў i два “рыцары”

На карме кожнай з дзвюх лодак робяць метровае ўзвышэнне, на якое становiцца рыцар у шлеме i плашчы. У руцэ ён трымае трохметровую дзiду, на канцы якой прыбiты драўляны квадрат памерам 10 х 10 см.

Весляры выводзяць лодкi на цэнтр акваторыi i паступова пачынаюць зблiжацца. У задачу рыцараў уваходзiць спiхнуць дзiдай сапернiка з лодачнага ўзвышэння ў ваду.

У гэтым атракцыёне, якi ўяўляе сабой яскравае вiдовiшча, могуць прымаць удзел каманды.

 

Разам з традыцыйнымi забавамi ў масава-гульнёвай зоне кiрмашу можна правесцi фестываль культарганiзатараў раёна цi горада, дзе ўдзельнiкi могуць выступаць з разнастайнымi гульнёвымi праграмамi. Як паказвае практыка, так званае “гульнёвае поле”, дзе адначасова выступаюць дзесяткi арганiзатараў розных гульняў, часта з’яўляецца адным з самых яркiх i запамiнальных фрагментаў культурнай праграмы, таму што дае магчымасць сотням людзей прыняць удзел у прапанаваным гульнёвым дзеяннi.

Спартыўная зона.Абавязковай часткай сучаснага беларускага кiрмашу з’яўляецца спартыўная праграма. Папулярнасцю карыстаюцца тут традыцыйныя спартыўныя забавы беларусаў: турнiр асiлкаў, а таксама барцоў — прадстаўнiкоў розных вёсак, барацьба з ражаным мядзведзем, выпрабаваннi скакавых i рысiстых парод коней. Разам з тым на кiрмашах звычайна праводзяць i сучасныя спартыўныя гульнi.

Паколькi на раённых цi рэгiянальных кiрмашах прысутнiчае большасць насельнiцтва мясцовасцi, спартсмены выкарыстоўваюць гэтую сiтуацыю для папулярызацыi розных вiдаў спорту. Ладзяць фiналы раённых спаборнiцтваў па барацьбе, футболе, валейболе, шахматах, шашках, перацягванні каната, а ў асобных месцах па найбольш папулярным вiдзе спорту — веславанні (Скiдал), конным спорце (Вiлейка, Шумiлiна, Гродна, Воранава) i інш. На некаторых кiрмашах паказальныя выступленнi праводзяць баксёры, фехтавальшчыкi, майстры баявых адзiнаборстваў, майстры гiмнастыкi, культурысты. Людзi розных узроставых катэгорый удзельнiчаюць у старажытных i сучасных забавах: вызначэнне “караля курка” (стральба з арбалета, вiнтоўкi, паляўнiчая стральба), лепшага лучнiка ў стральбе са спартыўнага лука, спаборнiцтва на лепшага кольцакiдальнiка, самага спрытнага канатаходца, якi iдзе па тонкай жэрдцы, самага дужага ў атракцыёне “Сiламер”. Спартыўныя праграмы на кiрмашы сталi дзейсным сродкам актывiзацыi ўдзельнiкаў свята, садзейнiчаюць вырашэнню праблемы фiзiчнага выхавання чалавека, уносяць дынамiзм у святочны штогоднi гандаль.

 

Дзіцячая зона. Аналiз развiцця сучасных кiрмашоў Беларусi сведчыць, што ў iх актыўна ўдзельнiчаюць людзi розных узростаў. Таму на святочным гандлі арганiзатары шмат увагi надаюць дзецям, спецыяльна для якiх ладзяць гульнёвыя зоны, дзе выступаюць дзiцячыя калектывы мастацкай сама- дзейнасцi школ, Дамоў i Палацаў культуры, Дамоў юнацтва, культарганiзатары праводзяць разнастайныя сюжэтна-гульнёвыя праграмы для дзяцей, вялiкую цiкавасць уяўляюць i сучасныя дзiцячыя пацехi. Паспрабуйце адгадаць iмя жывога пеўня, якое напiсана на паперцы, прывязанай да яго лапкi? Адгадаеце — ваш певень.

А вось дзiцячая рыбалка. За двухметровай чатырохграннай шырмай стаiць скамарох. За невялiкую плату дзiця атрымлiвае вудачку, закiдвае за шырму — i выцягвае прыз (якi чапляе яму ўдзельнiк, што сядзiць за шырмай).

А ў другім месцы бацька з мацi i дзецьмi становяцца на шалi, i калi iх вага будзе складаць, напрыклад 160 кг 300 г, яны заслугоўваюць прыз (падарунак).

На дзiцячых пляцоўках амаль заўсёды арганiзоўваюцца выстаўка-продаж дзiцячых вырабаў, майстроў малюнка i лепкi, конкурсы юных канструктараў, паказальныя выступленнi клубаў службовага сабакаводства, спаборнiцтвы авiя- i суднамадэлiстаў i інш. Гульнёвая дзiцячая пляцоўка — адметная асаблiвасць сучаснага беларускага кiрмашу — дазваляе з маленства далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, выхоўваць у iх павагу i любоў да спадчыны бацькоў i дзядоў.

Такiм чынам, кiрмаш, вырашаны ў творчым i арганiзацыйным плане як полiфункцыянальная з’ява, зможа адначасова задаволiць матэрыяльныя, эстэтычныя i фiзiчныя запатрабаваннi чалавека, з’явiцца сродкам эмацыянальнай разрадкi, актывiзацыi ўдзельнiкаў свята.

 

Літаратура

Архіў ІМЭФ АН Беларусі. Ф. 8. Воп. 12. Спр. 41.

Басько В. Пакровы на Магiлёўшчыне. — Мн.: БелІПК, 1993.

Гуд П.А. Традыцыйнае і новае ў сучасных беларускіх восеньскіх святах // Весці Акадэміі навук БССР. Сер. грамад. навук. — 1986. — № 6.

Гуд П.А. Народныя забавы беларусаў як сродак стварэння сучаснага гульнёвага комплексу ў парку. — Мн.: Мін-ва культуры РБ, 1995.

Гуд П., Гуд Н. Беларускi кiрмаш. — Мн.: Полымя, 1996.

Жук В. Кірмаш, або Латарэя, у якой выйграюць усе // Беларусь. — 1983. — № 2.

Жук В. Кирмаш // Трезвость и культура. — 1987. — № 1.

Козловский И. Зельвенская ярмарка // Неман. — 1968. — № 5.

Устинюк В. Кирмаш// Вокруг света. — 1983. — № 9.