ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 99. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей

1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя i зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей).

2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.

Артыкул 100. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя перамяшчэнне гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя, прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула.

2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дапускаецца пры немагчымасцi яе захавання на месцы i наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гэтай культурнай каштоўнасцi з мэтай яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Немагчымасць захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы пацвярджаецца заключэннем Рады.

3. Стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, прычынення шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя дапускаюцца толькi па рашэнні Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, калi iх неабходнасць выклiкана правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.

4. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстанаўлiваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаецца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за пашкоджанне або знішчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

На комплексе нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца ўстаноўка некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi гэтага комплексу.

Ахоўныя дошкi на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнікаў археалогіі і пахаванняў, устанаўлiваюцца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўныя дошкі на помніках археалогіі і пахаваннях устанаўліваюцца на адлегласці да 5 метраў ад іх тэрыторыі з боку найлепшага ўспрымання гэтага помніка археалогіі або пахавання.

Ахоўныя дошкi вырабляюцца, устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Форма ахоўнай дошкі ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiвацца распазнавальны знак.

Артыкул 101. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя ўстанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i адна або некалькі з наступных зон аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

1.1. ахоўная зона;

1.2. зона рэгулявання забудовы;

1.3. зона аховы ландшафту;

1.4. зона аховы культурнага слоя.

2. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць устанаўлiвацца агульныя зоны аховы.

Межы ахоўных зон помнікаў археалогіі ўстанаўліваюцца на адлегласцi не менш пяцідзесяцi метраў ад межаў тэрыторыi помнікаў археалогіі.

3. Межы тэрыторый і зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, iх рэжымы ўтрымання i выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнаму асяроддзю) i ўмовам яе ўтрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

6. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.

7. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, калі іншае не вызначана гэтым Кодэксам.

Артыкул 102. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

1.1. знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. разукамплектаванне калекцыі рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Артыкул 103. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры для захавання i аднаўлення ўмоў iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам традыцый або народных мастацкіх рамёстваў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры народа Беларусi, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, а таксама заахвочваюць (у тым лiку матэрыяльна) iх носьбiтаў у захаваннi, развiццi i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

2. Стварэнне перашкод iснаванню, развiццю i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iстотнае змяненне ўмоў iх iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам забараняюцца.

Артыкул 104. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (iх навакольным асяроддзi i зонах аховы), а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджанне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем, калі такая дзейнасць ажыццяўляецца згодна з гістарычным функцыянальным прызначэннем нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

2. У выпадку пагрозы захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ заказчык абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўляюцца наступныя мерапрыемствы: папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi, пры неабходнасцi – iх перамяшчэнне, а таксама мерапрыемствы па забеспячэнні ўмоў, неабходных для захавання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванні i захаванні гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

Артыкул 105. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковай абгрунтаванасцi гэтага змянення i з улiкам катэгорый гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.

Артыкул 106. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя, рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.

Артыкул 107. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. археалагiчныя даследаваннi – комплекс навуковых мерапрыемстваў па вывучэнні помнікаў археалогіі, правядзенні археалагічнага нагляду;

1.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. натурныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па высвятленні i ўдакладненні адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы выкананне архітэктурна-археалагічных абмераў, зандажу, закладку шурфаў, інжынернае даследаванне будаўнічых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншых даследаванняў.

2. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Артыкул 108. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

Артыкул 109. Рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

аднаўленчыя работы – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей – абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

дапаўненне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па стварэнні дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэнні ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзенні ў месцах страты на тэрыторыі комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб’ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб’ёмна-прасторавай структуры;

кансервацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэнні захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

прыстасаванне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

перамяшчэнне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па перамяшчэнні матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей і іх аднаўленні на новым месцы;

рамонт – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні страчаных у працэсе эксплуатацыі і (або) паляпшэнні канструктыўных, інжынерных, тэхнічных, эстэтычных якасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку па ліквідацыі яе дробных пашкоджанняў і няспраўнасцей, а таксама папярэджанні яе зносу, якія не адносяцца да рэканструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

раскрыццё – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па пазбаўленні гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

рэгенерацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

рэканструкцыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) звязаных са змяненнем яе асноўных тэхніка-эканамічных паказчыкаў і параметраў, у тым ліку з павышэннем спажывецкіх якасцей, якія вызначаюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, змяненнем колькасці і плошчы памяшканняў, будаўнічага аб'ёму і (або) агульнай плошчы гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненнем умяшчальнасці, прапускной здольнасці, напрамку і (або) месца распалажэння інжынерных, транспартных камунікацый (замена іх участкаў) і збудаванняў на іх;

рэстаўрацыя (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні парушанага першапачатковага аблічча нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх комплексы, часткі, якія выконваюцца на аснове спецыяльных даследаванняў іх гістарычнай верагоднасці і архітэктурна-мастацкай каштоўнасці, а таксама навукова-праектнай дакументацыі.

2. На матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца іншыя работы, накіраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання і выкарыстання матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія не парушаюць іх цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння, гістарычнага характару размяшчэння гэтых каштоўнасцей і навакольнага асяроддзя.

 

Артыкул 110. Выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-даследчыя, праектныя і рамонтна-рэстаўрацыйныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула.

2. Работы па забеспячэнні належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (акрамя работ на фасадах), у тым лiку работы па iх рамонце ў межах ахоўнага абавязацельства, а таксама работы па пераўладкаванні i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, размешчаных у капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), якiя з’яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямі (акрамя работ па пераўладкаванні i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, якiя з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, i работ па замене запаўненняў дзвярных i аконных праёмаў, па зашкленні лоджый i балконаў), могуць выконвацца на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях штодзённа або з iншай перыядычнасцю без атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

3. Пасля заканчэння ўсiх работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем работ, указаных у пункце 2 гэтага артыкула, заказчык прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную галоўным архітэктарам праекта, на падставе якой у выпадку адпаведнасці выкананых работ узгодненай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выдае заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю гісторыка-культурнай каштоўнасці гэтай навукова-праектнай дакументацыі.

Артыкул 111. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь для выканання навукова-даследчых, праектных і рамонтна-рэстаўрацыйных работ юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, які прадугледжвае правядзенне археалагiчных даследаванняў, выдаецца пры наяўнасці дазволу (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi на права правядзення археалагiчных даследаванняў.

3. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

4. Форма дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 112. Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя дапускаюцца да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рамонтна-рэстаўрацыйных работ, дапускаюцца грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 2 гэтага артыкула.

2. Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рамонтна-рэстаўрацыйных работ, могуць быць дапушчаны грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi і вопыту работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за 2 гады.

Артыкул 113. Парадак атрымання пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца па выніках праходжання атэстацыі на права атрымання такога пасведчання.

2. Атэстацыя на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей – атэстацыя) праводзіцца з мэтай пацвярджэння прафесійных ведаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прэтэндуюць на права атрымання такога пасведчання, (далей, калі не вызначана іншае, – прэтэндэнт) і ўмення прымяняць іх пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі.

Да атэстацыі дапускаюцца прэтэндэнты, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць вышэйшую адукацыю ў галіне архітэктуры і будаўніцтва.

3. Атэстацыя праводзіцца атэстацыйнай камісіяй, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

4. Для правядзення атэстацыі праектная або навуковая арганізацыя, у якой працуе грамадзянін, або індывідуальны прадпрымальнік звяртаюцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з заявай аб правядзенні атэстацыі, да якой дадаюцца:

4.1. копія дыплома аб вышэйшай адукацыі прэтэндэнта;

4.2. выпіскі з працоўнай кніжкі прэтэндэнта і копіі дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі ці пасведчання аб павышэнні кваліфікацыі (пры іх наяўнасці).

5. Атэстацыя праводзіцца не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь заявы аб яе правядзенні.

6. Заява аб правядзенні атэстацыі прэтэндэнта, якая не адпавядае патрабаванням, вызначаным пунктам 4 гэтага артыкула, не разглядаецца і вяртаецца праектнай або навуковай арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія яе прадставілі.

7. Дата, час і месца правядзення атэстацыі вызначаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.

8. Атэстацыя ажыццяўляецца ў форме вуснага экзамену, пытанні да якога зацвярджаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.

Члены атэстацыйнай камісіі заслухоўваюць адказ прэтэндэнта, якому могуць задавацца дадатковыя пытанні па тэме экзамену. Веды прэтэндэнта ацэньваюцца зыходзячы з паўнаты і дакладнасці дадзеных ім адказаў на пытанні.

Атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб праходжанні або непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі, якое афармляецца пратаколам пасяджэння гэтай камісіі.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камісіяй рашэння аб праходжанні прэтэндэнтам аттэстацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней 5 дзён з дня прыняцця такога рашэння накіроўвае ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі , пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйныхработ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Пры непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі выпіска з пратакола атэстацыйнай камісіі, якая ўтрымлівае адпаведнае рашэнне, накіроўваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, у тэрмін, адзначаны ў частцы чацвёртай гэтага пункта.

9. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца на бланку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь бясплатна на пяць гадоў.

Форма пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

10. У выпадках невыканання абавязкаў, ускладзеных на грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, дзейнасць такога пасведчання рашэннем атэстацыйнай камісіі можа быць прыпынена на тэрмін да трох месяцаў ці анулявана.

Факт адступлення ад патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пацвярджаецца заключэннем Рады.

11. Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якому прыпыняецца тэрмін дзеяння пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ці такое пасведчанне анулюецца, запрашаецца на пасяджэнне атэстацыйнай камісіі.

Атэстацыйная камісія заслухоўвае тлумачэнні грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, па пытанні невыканання ім сваіх абавязкаў і прымае рашэнне аб прыпыненні дзейнасці пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ці яго ануляванні.

12. Рашэнне аб прыпыненні тэрміну дзеяння такога пасведчання ці яго ануляванні накіроўваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ў 10-дзённы тэрмін з дня прыняцця такога рашэння праектнай або навуковай арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі.

Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, на працягу трох дзён з дня атрымання праектнай або навуковай арганізацыяй, індывідуальным прадпрымальнікам, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, рашэння аб прыпыненні дзейнасці пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ці яго ануляванні абавязаны вярнуць такое пасведчанне ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 114. Абавязкi грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны:

забяспечваць узаемадзеянне юрыдычных асоб і іх структурных падраздзяленняў, якiя задзейнiчаны ў распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi;

прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;

вызначаць заданне на правядзенне навукова-даследчых работ;

забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;

ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi;

забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў умовам зберажэння адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

забяспечваць своечасовае вырашэнне пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, што ўзнiкаюць у працэсе правядзення работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

прымаць удзел пры ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i распрацаванай навукова-праектнай дакументацыi;

ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем работ, указаных у пункце 2 артыкула 110 гэтага Кодэкса, у тым ліку аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ у адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй;

забяспечваць навуковую фiксацыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння такіх работ;

прадугледжваць меры па захаванні гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, звязаныя з непасрэдным уздзеяннем на яе, у працэсе правядзення навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння;

выконваць іншыя абавязкі пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Артыкул 115. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у парадку, вызначаным заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый ”0“, ”1“, ”2“, якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты або знiкнення, змянення ўмоў іх успрымання, ландшафту, іншых асаблівасцей навакольнага асяроддзя, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый ”0“, ”1“, ”2“, якая не адобрана Радай, узгадненню не падлягае.

3. Неабходнасць разгляду Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Выдаткi, звязаныя з разглядам Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi.

5. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

6. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Артыкул 116. Ахоўныя абавязацельствы

1. Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі для матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiвацца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаваннi па забеспячэнні iх захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый або ў перыяд узброеных канфлiктаў, а таксама iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (карыстальнiкаў), суб’ектаў прыватызацыі жылых памяшканняў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, або жылых памяшканняў у жылых дамах, іншых капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), кватэрах, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікаў, на зямельных участках якiх размешчаны гісторыка-культурныя каштоўнасці. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi асобамі, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў трох экзэмплярах асобамі, якія вызначаны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам (карыстальнікам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, суб’ектам прыватызацыі жылога памяшкання, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, або жылога памяшкання ў жылым доме, іншай капітальнай пабудове (будынку, збудаванні), кватэры, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, у тэрміны, прадугледжаныя пунктамі 2 і 3 артыкула 77 гэтага Кодэкса.

 

Артыкул 117. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) павiнна ажыццяўляцца згодна з заканадаўствам, iндывiдуальнымi ўмовамi iх утрымання i выкарыстання, вызначанымi мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i iншых воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам у мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай такiмi воiнскiмi фармiраваннямi, забараняюцца.

4. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню гэтых каштоўнасцей (навакольнаму асяроддзю нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зонам iх аховы), а таксама ўчыненне iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы), забараняюцца, за выключэннем неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.

ГЛАВА 16

УВОЗ і (або) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 118. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей

1. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, іншым заканадаўствам аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.

2. Вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца забароны або абмежаванні на ўвоз або вываз дзяржавамі – членамі Еўразійскага эканамічнага саюза ў гандлі з трэцімі краінамі, зацвярджаемы міжнародна-прававым актам, які з’яўляецца абавязковым для Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца пры наяўнасці ліцэнзіі, калі іншае не прадугледжана ў частцы другой гэтага пункта. У Рэспубліцы Беларусь выдача ліцэнзій ажыццяўляецца Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.

У выпадках, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь, вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, указаных у частцы першай гэтага пункта, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента). У Рэспубліцы Беларусь выдача заключэнняў (дазвольных дакументаў) ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з указаннымі актамі, у парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Вываз з Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю дзяржавы - члена Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента), якое выдаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь, у выпадках, парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

4. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей, указаных у пунктах 2 і 3 гэтага артыкула, якія знаходзяцца ў вышуку, забараняюцца.

Артыкул 119. Вяртанне культурных каштоўнасцей

Культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Рэспублікі Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічалі ў Рэспубліцы Беларусь на момант іх вывазу, і іншых норм міжнароднага права, а таксама часова вывезеныя з Рэспублікі Беларусь у эвакуацыю ў час узброеных канфліктаў або на іншай падставе і не вернутыя ў Рэспубліку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставін і месца вывазу.

 

Артыкул 120. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь

1. У мэтах арганізацыі дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнічае Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь.

2. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам.

3. Асноўнымi задачамi Камiсii па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца:

3.1. вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей;

3.2. выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па комплексе пытанняў выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей.

4. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, выконвае наступныя функцыi:

4.1. забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, у тым лiку камiсii «Вяртанне» пры грамадскiм аб’яднаннi «Беларускi фонд культуры», юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якiя дзейнiчаюць у мэтах выяўлення, захавання i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь;

4.2. супрацоўнiчае з нацыянальнымi i мiжнароднымi органамi i арганiзацыямi, дзейнасць якiх звязана з вяртаннем культурных каштоўнасцей;

4.3. спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртанні культурных каштоўнасцей;

4.4. ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання культурных каштоўнасцей;

4.5. абмяркоўвае праекты нарматыўных прававых актаў, iншых дакументаў, якiя адносяцца да выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, дае па iх рэкамендацыi;

4.6. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей.

5. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, мае права:

5.1. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб асноўных напрамках i формах дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей;

5.2. звяртацца да дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб па пытаннях падрыхтоўкi прапаноў у адпаведнасцi з яе кампетэнцыяй;

5.3. заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых юрыдычных асоб аб пытаннях, якiя адносяцца да яе дзейнасцi;

5.4. атрымлiваць ад рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых юрыдычных асоб неабходную iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, якiя ўваходзяць у яе кампетэнцыю;

5.5. далучаць ва ўстаноўленым парадку да яе работы работнiкаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.

6. Склад Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.