II. Праверка дамашняга задання

—Успомніце, калі водзяць карагод? Што аб гэтым гаворыцца
ў апавяданні «Лясная госця»?

—Раскажыце і прачытайце, як елачка прыйшла да дзяцей.

—Прачытайце аб настроі лясной госці.

—Перакажыце частку твора, якая вам больш спадабалася.

III. Новая тэма

—У якую пару года і адкуль прыходзіць да нас елка з вясёлымі
карагодамі? (Зімой, з лесу.)

—Хто яшчэ жыве ў лесе? (Звяры.)

—Сёння мы будзем гаварыць пра... Але пачакайце, лепш адга-
дайце загадку:

Сонца летняе пячэ, Холадам дыхне зіма,

Альбо дождж маросіць — I ўсім на здзіўленне

Футра шэрае яшчэ Футра шэрага няма —

Ён да часу носіць. У белым ён адзенні. (Заяц.)

У. Мацвеенка

— Вось пра зайца мы і будзем гаварыць, а дапаможа нам апавя-
данне Артура Вольскага «Свой заяц у лесе» [1, с. 61—63].

IV. Чытанне апавядання А. Вольскага «Свой заяц у лесе»
настаўнікам

1. Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання твора.

як дуж — ляцеў як дуж

Колькі ёсць сілы.

як рукою зняло — сон як рукою зняло

хутка прайшоў, знік.

драпежнік — драпежны — драпежнае

Жывёла, якая харчуецца іншымі жывёламі; адсюль драпежны — вельмі страшны.

каршун — да каршуна

Вялікая драпежная птушка з крыламі і загнутай дзюбай. Паказ малюнка.

праставаць — праставаў

Ісці напрасткі, прама.

2.Чытанне твора настаўнікам.

3.Праверка першаснага ўспрымання.

 

—Якія пачуцці ахоплівалі вас падчас слухання апавядання? Чаму?

—Хто вам спадабаўся ў апавяданні, хто — не? Чаму?

 

4. Самастойнае чытанне (шэптам).

5.Гутарка па змесце твора.

— Каго ўбачылі хлопчыкі на дарозе?

— Як паводзіў сябе Сярожа? (Саша?) Як вы ацэньваеце яго ўчынак?

— Што асуджаецца ў апавяданні?

— Чаму апавяданне мае такую назву? Паразважайце.

6. Грунтоўная праца з адной з частак
апавядання (на выбар настаўніка).

I частка.

Самастойнае чытанне.

Перад чытаннем практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:

 
ка-ро-цень-кі

Ся-ро-жаў

рап-тоў-на-га

па-бя-ле-ла-я

вы-хап-ле-на-я

на-да-ку-чы-ла

пра-ха-піў-ся

Гутарка па змесце прачытанага.

—Чаму прахапіўся Сярожа?

—Што ўбачыў хлопчык?

— Як адрэагаваў на з'яўленне зайца Саша — Сярожаў знаёмы?

Выбарачнае чытанне.

—Прачытайце, што назіраў Сярожа, пакуль не заснуў.

—Як аўтар апісвае стужку асфальту? (Паузе над колы пабялелая стужка ас фальту, выхапленая з цемры фарамі.)

— Як паводзіў сябе заяц? Зачытайце.

—Якія словы ўказваюць на тое, што заяц перамяшчаўся вельмі хутка? (Ляцеў як дуж, мільгае кароценькі белы хвосцік.)

—Які загаловак можна даць I частцы? (Пры ўзнікненні цяжкасцей: што самае галоўнае ў гэтай частцы? Якая асноўная думка гэтага ўрыўка?)

Загаловак запісваецца на дошцы: Заяц на дарозе (Незвычайная сустрэча)

Другое чытанне вучнямі (падрыхтоўка да ўзнаўлення). Узнаўленне ўрыўка.

II частка.

Падрыхтоўка да чытання вучнямі.

без-да-па-мож-ну-ю

а-свет-ле-най

вы-прост-ваў-ся

не су-ні-маў-ся

Самастойнае чытанне.

Прачытаць тэкст шэптам, вызначыць незразумелыя словы.

Гутарка па змесце прачытанага.

-Як вы думаеце, чаму шафер пачаў праследаваць зайца?

-Што адчуваў Сярожа ў час прасле-давання?

-Што ўказвае на тое, што хлопчык хваляваўся?

—Як паводзіў сябе Саша?

— Як вы ацэньваеце яго ўчынак? Выбарачнае чытанне.

—Як выглядаў твар шафера ў час пагоні? Прачытайце.

—Што гаворыцца пра яго вочы? Зачытайце.

—3 кім аўтар параўноўвае шафера? Пацвердзіце радкамі з тэксту.

—Як вы думаеце, чаму шафер параўноўваецца з каршуном? 3 кім бы вы яго параўналі?

— Прачытайце, як паводзіў сябе заяц.

-Якія словы і выразы перадагоць хваляванне Сярожы? Прачытайце іх.

— Што самае галоўнае ў гэтай частцы?

— Азаглаўце яе. (Праследаванне.) Другое чытанне вучнямі (падрыхтоўка

да ўзнаўлення).

Узнаўленне ўрыўка.

III частка.

Падрыхтоўка да самастойнага чытання.

Практыкаванні на пераадоленне цяж­касцей пры чытанні:

бяс-крыўд-ну-ю

Ся-ро-жа-вы

зра-бі-ла-ся

не-вы-нос-на

а-бе-дзвю-ма |

Самастойнае чытанне (напаўголаса). Аналіз у працэсе выбарачнага чытання.

— Як закончылася гісторыя?

-Што зрабіў Сярожа, каб выратаваць зайца?

-Пацвердзіце свае адказы радкамі з тэксту.

-Прачытайце апошнія радкі апавя­дання.

—Чаму шафёр так сказаў?

—Якая галоўная думка III часткі?

— Як азаглавім яе? (Выратаванне.) Другое чытанне вучнямі (падрыхтоўка

да ўзнаўлення). Узнаўленне.

7. Стварэнне слоўных партрэтаў галоў-ных герояў*.

V. Падвядзенне вынікаў урока.

—Які твор мы вывучалі на ўроку?

—Чаму апавяданне мае такую назву?

— Якія яшчэ загалоўкі можна пада-браць да твора?

VI. Дамашняе задание:

падрыхтавацца да выразнага чытання адной з частак апавядання (на выбар на-стаўніка)

 

 

Матэрыял для чытання: Міхась Даніленка. «Зімовая азбука».

Мэта: развіваць умение арыентавацца ў змесце прачы­танага па пытаннях настаўніка, пацвярджаць адказы радкамі з тэксту; фарміраваць умение знаходзіць у тэксце самыя важныя словы або выразы, выкарыстоўваць іх пры ўзнаўленні твора; узбагачаць лексічны запас вучняў вобразнымі выразамі.

Абсталяванне: малюнак з выявамі цецерука, аўса.

Ход урока

I. Праца з апавяданнем Міхася Даніленкі «Зімовая азбука».

1. Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання твора.

волат

Асілак, велікан.

цецярук — цецерукі

пульхмы — у пульхным

мышкаваць — мышкавала

авёе - аўса

2. Чытанне твора настаўнікам.

Перад чытаннем:

— Як вы думаеце, пра што пойдзе гаворка ў апавяданні? (Вучні кіруюцца на-звай і малюнкам.)

3.Праверка першаснага ўспрымання.

— Ці пацвердзіліся вашы здагадкі?

— Пра якую зімовую азбуку гаворыцца ў апавяданні?

Раскрыйце сэнс слова айзбука.

—У якім значэнні ўжыта слова азбу­ка ў апавяданні? Адказ абгрунтуйце.

—Чаму Юркаў бацька назваў пакінутыя звярыныя сляды азбукай? Паразва-жайце.

—Ці можна сказаць, што гэта азбука жыцця жыхароў зімовага лесу? Чаму?

—Хацелі 6 вы, як Юрка, навучыцца такой азбуцы? Чаму?

4. Падрыхтоўка да самасгойнага чытання.

роўнядзі

напёрадзе

капытом

маленькія

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:

даўгавухі

Мажэйкавай

не-кра-ну-тай

рас-сы-па-ны-я

пры-жму-рыў

праломваў

на-ні-за-ла

трап-ля-юц-ца

Самастойнаа чытанне,

6. Аналіз апавядання ў працэсе выба рачнага чытання.

Знайдзіце і прачытайце радкі, якія адпавядаюць ілюстрацыі на с. 68.

-~ Прачытайце, якія сляды пакідае сарока,

— Раскрыйце сэнс слова чыркалі.

чыркаць — чыркаў — чыркалі

—Намалюйце гатыя сляды на паперы,

—Сляды якіх яшчэ птушак вы бачылі зімой у лесе? Каля хаты, дамоў? Раскажыце.

—Якій сляды пакідае лясная мыш? Прачытайце.

—Як вы разумееце выраз «Ланцужкі слядоў нанізала»?

—Што даведаўся Юрка пра зайца? Прачытайце.

—Якія сляды пакінуў заяц? Паразважайце.

—Намалюйце іх на паперы.

Што яшчэ можна ўбачыць на снежнай коўдры?

—Па якіх прыкметах відаць, што ў пульхным снезе начавалі цецерукі? Пара-зважайце.

—Прачытайце апошнія радкі тэксту.

—Як вы разумееце выраз «Вучыся чытацъ яе: усе таямніцы табе лес раскрые»?

7. Чытанне ланцужком па сэнсавых частках (падрыхтоўчая праца да ўзнаў-
лення апавядання).

8. Перадача зместу апавядання блізка да тэксту.

II. Падвядзенне вынікаў урока.

—Які твор мы вывучалі на уроку?

—Пра якую зімовую азбуку гаворыцца ў апавяданні?

—Пра што новае вы даведаліся з апа­вядання? (Што зацікавіла вас у гэтым творы?)

Дамашняе заданне:

падрыхтавацца да выразнага чытан­ня апавядання.

 

 

Тэма П.Броўка “Зіма”, У.Паўлаў “Мароз і гарачыня”

Мэта:фарміраваць беспамылковае і арфаэпічна дакладнае чытанне па-беларуску; фарміраваць уменне вызначаць эмацыянальны настрой тэмп і тон чытання ў залежнасці ад эмацыянальнага зместу твора.

Ход урока

I.Арганізацыйны момант.

II.Самастойнае чытанне

 

Прачытай словы. Знайдзі і падкрэслі іншыя словы, якія ў іх схаваліся.

столб алень крот хмара

зубр хлеў столь сузор'е

экран бокс салаўі сюрпрыз