III. Паведамленне тэмы урока

 

Чытанне твора настаўнікам

Бюро даведак:

Ратунак раўчукі

Адказы на пытанні

Чытанне твора вучнямі

IV.Вынік урока

V.Дамашняе заданне прачытаць тэкст

 

ТЭМА: ВАСІЛЬ ЖУКОВІЧ «МАМІНА СВЯТА»

Мэты:

> выпрацоўваць выразнае чытанне, вучыць супрацоўнічаць, дапамагаць адзін аднаму, заўважаць у тэксце сродкі выразнасці;

> садзейнічацьудасканаленню моўных уменняў, развіваць творчыя здоль-насці вучняў;

> выхоўваць любоў і павагу да маці, жанчыны.

Тып урока: урок-свята. Абстсигяванне: магнітафон, малюнкі.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Гукавая размінка

Паравоз крычыць: ду-ду-ду-у-у!

Я да вясны іду-іду-іду!

Колы весела бягуць.

Колы песеньку пякшь:

Чах-чах-чах,

Чух-чух-чух,

Ш-ш-ш-ту-у-у!

II. Праверка дамашняга задання

—Куды спяшаўся паравоз?

—Прачытайце яму «Песню аб вясне» Я. Коласа.

—Раскажыце аб зменах у прыродзе.

 

—Прачытайце, як паводзілі сябе мядзведзь і заяц у апавяданні «Вясна ідзе».

—Зачытайце словы, якія кажуць аб тым, што ўсё наўкола гукае і звініць. (Вясна ідзе-е-е.)

III. Новая тэма

—Што адбываецца ў пачатку вясны? (Абуджэнне природы ад зімовага сну.)

—Чым яшчэ адметна вясна ў сваім пачатку? Не можаце адказаць? Тады слухайце:

Хто вас, дзеткі, моцна любіць?

Хто вас ласкава галубіць?

Не закрывае вочкі ў ноч?

Хто клапоціцца пра вас?

—Вядома, гэта ж мама. Аб ёй і будзе ісці гутарка.

—Ці ёсць свята мам? Калі? Што вы можаце расказаць пра гэта свята? (Адказы дзяцей.)

(Настаўнік можа дапоўніць адказы дзяцей.)

IV. Чытанне верша В. Жуковbча «Маміна свята» настаўнікам.

Бюро даведак: клапатлівая — заботлівая.

V. Чытанне верша вучнямі

1. Чытанне верша цалкам.

2. Чытанне самага прыгожага месца ў вершы.

3. Чытанне ўрыўка да малюнка .

VI. Аналіз зместу твора

—Якое свята мы будзем адзначаць?

—Што рашыла зрабіць Зоя?

—Чаму свой падарунак яна трымала ў сакрэце?

—Што падарыла дзяўчынка матулі? А што будзеце дарыць вы? Давайце падумаем разам.

Музычная хвілінка

(Некалькі падрыхтаваных вучняў выконваюць прыпеўкі.)

Дарагія нашы мамы,

Вас віншуем з Жаночым днём!

Мы для вас зараз паскачам

I прыпеўкі прапаём.

Раніцай матулі Даша

Дзве цукеркі падала.

Чуць падаць яна паспела,

Тут жа з'ела іх сама.

Мы прыпеўкі пець канчаем,

Нашым мамам абяцаем:

Будзем добрымі расці,

Хораша сябе вясці.

— Малайцы, дзеці, цікавыя пелі прыпеўкі. Зразумела, што сярод вас няма такой Дашы, і вы абяцаеце сваёй матулі толькі добрае.

Гульня

— Зараз я прапаную вам гульню, у якой неабходна суаднесці часткі прымавак.

(Работа праводзіцца ў трупах. Заданні, напісаныя на паперы, дзеці Выконваюць самастойна.)

1-я група:

як зямля людзей. не барадой трэсці. а пры маці добра. памерлі — памінай. красна пірагамі. што аладка ў мёдзе, ці пчала ў садзе.   так і к самому, а дома лепей. ' чым родная маці. малы матулі. а ў маці сэрца. калі ў сям'і лад.

Пры сонцы цёпла...

Гаспадыня дома...

Маці корміць дзяцей...

Дом весці...

Жывыя бацькі — паважай…,

Не красна хата вугламі...

2-я група:

Няма лепш дружка...

У дзіцяці забаліць пальчык…

Не трэба клад...

Як да дому...

У гасцях добра...

Птушка радуецца вясне...

 

— У жыцці бываюць смешныя сітуацыі. Паглядзіце, што падрыхтавалі нам рабяты.

Інсцэніроўка «Жарт» (выконваюць падрыхтаваныя вучні)

С ы н. Мама. Ты зможаш пісаць у цемры? М а ц і. Думаю, што змагу.

С ы н. Тады патушы святло і падпішы мой дзённік. VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

—Вам было смешна? Чаму?

—А вы не трапіце ў такую сітуацыю? А што трэба рабіць, каб у вас так не атрымалася? (Добра вучыцца.)

—Успомніце прыпеўкі, якія спявалі. Што яшчэ вы абяцалі? (Хо­роша сябе весці.)

—Як вы думаеце, што будзе для матулі лепшым падарункам? (Добрая вучоба і прыкладныя паводзіны.)

—Малайцы! Я задаволена вашымі адказамі. Наш урок падышоў к канцу. Дзякуй за працу!

VII. Дамашняе заданне

— Калі прыйдзеце дадому, абдыміце сваю матулю, пацалуйце яе і скажыце ёй тое, што сказалі зараз мне. На наступным уроку раска-жаце, якім стаў матулін твар, яе вочы пасля вашых слоў. А таксама вывучыце верш В. Жуковіча «Маміна свята» на памяць.

 

 

ТЭМА: АРТУР ВОЛЬСКІ «БЕЗБІЛЕТНАЯ ПАДАРОЖНІЦА»

Мэты:

> выпрацоўваць беглае чытанне, удасканальваць навык свядомага ўспры-мання тэксту;

> развіваць памяць, садзейнічаць выхаванню адказнасці;

> выхоўваць маральныя якасці асобы, добрыя адносіны паміж сабой. Тып урока: традыцыйны.

Абсшаляванне: магнітафон, малюнкі.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Гімнастыка

Як хораша на двары. (Прагаворваюць ціха.)

Як хораша на двары! (Мацней.)

Як хораша на двары!! (Моцна.)