III.Праверка дамашняга задання
— Паспрабуйце здагадацца, хто іх мог пакінуць. А дапаможа нам крыжаванка
(Да адгадак паказваць малюнкі.)
1. У рыжай разбойніцы хвост, як мятла,
Ад кары ўцякла — сляды замяла. (Ліса.)
В. Жуковіч
Ма |
Косіць вокам з боку ў бок, Ён па лесе скок ды скок, 6
У дупле вавёрка — шчоўк!
А яму здаецца — воўк.
(Заяц.)
У. Мацвеенка
3.Лясныя птушкі, часам іх лічаць ухімі. (Цецерукі.)
4.Хто згубіў у снежні рогі, а цяпер шукае іх? (Лось.)
5. У мяне была кар-рона,
Я цар-рыцаю была,
Смачна ела і піла.
А цяпер я вось без тр-рона,
Пр-роста чор-рная... (варона.)
6. Стракатуха прыляцела
I на даху дома села.
Не жыццё — адна марока,
Як пачне трашчаць... (сарока).
— Гэтыя сляды разгледзеў Міхась Даніленка і напісаў апавядан-не «Зімовая азбука»
IV. Праца з вершам Петруся Броўкі «Зіма».
1. Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання твора.
гоман
Шум, гул.
2. Чытанне верша настаўнікам на памяць.
Настаўнік раіць дзецям паслухаць верш з заплюшчанымі вачыма.
3. Гутарка, накіраваная на высвятленне эмацыянальнага ўздзеяння паэтычнага
твора.
— Які настрой выклікаў у вас верш?
— Якія малюнкі вы ўбачылі падчас слухання верша?
— Якія кодеры прысутнічаюць на ва-шых малюнках?
4. Падрыхтоўка да чытання твора вучнямі.
Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:
ве-ся-лёй
уз-доўж-кі
па-пя-рок
5.Самастойнае чытанне.
Прачытаць тэкст шэптам, вызначыць незразумелыя словы.
6. Аналіз твораў працэсе выбарачнага чытання.
—3 якім пачуццём апісвае Пятрусь Броўка зіму?
— Якія радкі выражаюць радасны, вясёлы настрой паэта? Прачытайце іх.
— Чаму паэт лічыць зіму самай вясёлай парой года?
— Які настрой у дзяцей? Дакажыце словамі верша.
— Як вы разумееце выраз «Як вулей гудзе каток»?
—3 чым яшчэ можна параўнаць каток? Чаму?
6. Падрыхтоўка да выразнага чытання.
Вучні чытаюць тэкст і пад кіраўніцтвам настаўніка складаюць маўленчую партытуру.
— У якім тэмпе будзем чытаць верш? Чаму?
— Які настрой неабходна перадаваць пры чытанні?
— Знайдзіце і прачытайце радкі, якія пацвярджаюць гэта.
7. Адпрацоўка выразнасці чытання.
Чытанне хорам.
Чытанне ланцужком.
Выразнае чытанне.
Конкурс на лепшага чытальніка.
V. Складанне вуснага апавядання «Зімовыя забавы» (па малюнку і апорных
словах).
— Разгледзьце малюнак на с. 68.
— Што аб'ядноўвае верш і гэты малюнак? (Зіма, дзіцячыя забавы.)
Складанне вуснага апавядання «Зімовыя забавы» (с. 69).
Вучні адказваюць на пытанні, прапанаваныя аўтарамі падручніка. Складаюць невялікія вусныя апавяданні «Зімовыя забавы», выкарыстоўваючы малюнак і апорныя словы.
VI. Абагульненне па тэме.
Пытанні і заданні па тэме.
На дошцы запісана назва тэмы раздзела.
— Якой пары года прысвечаны раздзел падручніка «Снег іскрыцца пад нагамі...»?
— Якія вершы пра зіму мы вывучалі?
— У якіх творах расказваецца пра жыццё жывёл у зімовую пару?
— Як вы даламагаеце жывёлам узімку?
— Звернемся да рубрыкі «У зімы і лета свае прыкметы» на с. 45. Знайдзіце і прачытайце прыкметы пра зіму. Растлумачце, як вы іх разумееце.
—Якія прыкметы пра зіму ведаеце вы?
—Які колер пераважае зімой? Чаму?
— Чым вам падабаецца або не падабаецца зіма?
— Што вы болып за ўсё любіце зімой?
VII. Падвядзенне вынікаў урока.
Настаўнік адзначае самых актыўных вучняў.
Дамашняе задание:
вывучыць на памяць верш Петруся Броўкі «Зіма».
ТЭМА: МІКОЛА ЯНЧАНКА «ПЛЫВІ, РЫБКА»
Мэты:выпрацоўваць выразнае чытанне, удасканальваць маўленчы запас вучняў;
развіваць лагічнае мысленне, памяць, навык аналізу;
выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.
Тып урока: традыцыйны.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I.Арганізацыйны момант
Гукавая размінка
Ма-ма-ма — прыйшла халодная зіма,
Ме-ме-ме — але рады ўсе зіме,
Му-му-му — вельмі любім мы зіму.
II. Праверка дамашняга задання
—Успомніце, аб чым мы гаварылі на мінулым уроку.
—Перадайце інтанацыйна свае адносіны да зімы (верш П. Броўкі «Зіма»),
III. Новая тэма
—Ці толькі ў лесе жывуць жывёлы? А дзе яшчэ? (У полі, рэчцы.)
—А што адбываецца з рэчкай зімой? (Рэчка пакрываецца лёдам.)
—А хто жыве ў рэчцы? (Рыбы.)
—Ці добра рыбам у рэчцы зімой?
— Аб тым, як цяжка рыбам зімой, мы і прачытаем у апавяданні Міколы Янчанкі «Плыві, рыбка» [1, с. 69—71].
IV. Чытанне апавядання настаўнікам
Бюро даведак:
перакат — мелкаводныя ўчасткі ракі;
карысна — полезно;
шуфель — падобна на лапату,
крыху шырэйшая (паказаць малюнак).
V. Чытанне тэксту вучнямі
1. Чытанне «ланцужком» (па адным сказе).
2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка 11, с. 70].
3. Чытанне назвы тэксту. (Як яшчэ можна назваць тэта апавяданне?)
фізкультхвілінка (пад музыку) (Імітацыя рухаў.) Кружымся, як сняжынкі.
Гуляем у снежкі.
Ідзем па глыбокім снезе.
Пераступаем цераз сумёты.
Расчышчаем дарожкі ад снегу.
Грэемся на марозе.
Расціраем замёрзлыя рукі.
Катаемся на лыжах.
Гуляем у хакей.
VI. Аналіз зместу твора
— Што зрабіла зіма з палямі, лясамі, рэчкай? Як да гэтага аднёсся дзядуля? Чаму? Што рашыў ён зрабіць? Як? Што рабіў Лёнька? А дзя-дуля? Якпаводзілі сябе рыбы, калі адкрываліся «акенцы»? Зачытайце.
— Чаму радаваліся дзядуля з Лёнькам? Ці цяжка было ім прася-каць «акенцы»? Якую справу рабілі дзядуля з Лёнькам?
— Ці маглі б вы зрабіць так? Гульня «Дапамажы. Чабурашцы»
— Ведаеце, Лёнька напісаў ліст Чабурашцы. Чабурашка атрымаў пісьмо, але прачытаць яго не паспеў — зазваніў тэлефон. Калі ён адлучыўся на хвілінку, у пакой зайшла старая Шапакляк і пырспула чарнілам на пісьмо, пры гэтым некаторыя літары аказаліся залітымі. Дапамажыце Чабурашцы прачытаць пісьмо.
—Аб чым пісаў Лёнька Чабурашцы?
—Як вы лічыце, ці адобрыць рашэнне Лёнькі Чабурашка? А вы?
Дамашняе заданне
Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ.
ТЭМА: ЯКУБ КОЛАС «ПЕСНЯ АБ ВЯСНЕ». ВАЛЕРЫЙ КАСТРУЧЫН «ВЯСНА ІДЗЕ “
Мэты:
> выпрацоўваць навык выразнага чытання, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў прыметнікамі;
> прыцягнуць увагу да змен, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам вясны, развіваць увагу;
> выхоўваць любоў да прыгажосці роднай прыроды. Тып урока: урок-гульня.
Абсшаляванне: магнітафон, малюнкі.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
— Вы дружныя і працавітыя. Будзьце заўсёды адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (дзеці бяруць адзін аднаго за рукі).