Палескi прызавы слуп. Атракцыён быў падобны да вiцебскага слупа-кола, але меў свае канструктыўныя i тэхнiчныя асаблiвасцi
Для гэтага атракцыёна выбiралася раўнаствольнае дрэва не менш чым 16 м. З дрэва здымалі кару, укапвалi ў зямлю, на канцы ўбiвалi тоўсты паўтараметровай даўжынi металiчны драб, да якога мацавалi ў вертыкальным становiшчы кола ад воза з прызамi. Удзельнiк павiнен быў залезцi на верх слупа, стаць на каленi цi на ногi, ухапiўшыся за прут i варочаючы кола, выбраць i адвязаць любы з прызоў.
Задача гульца была надзвычайна складанай, тым не менш гэты атракцыён карыстаўся вялiкай папулярнасцю, знаходзi-лася нямала ахвотнiкаў паказаць смеласць, сiлу, рашучасць i дабыць каштоўны прыз для сябе цi сваёй каханай.
Гэты атракцыён быў вернуты з забыцця ў вераснi 1982 г. у гарадскiм пасёлку Жыткавiчы Гомельскай вобласцi на I Рэспублiканскiм кiрмашы.
Гродзенскi слуп-падкавырка. Атракцыён зафiксаваны ў многiх месцах Гродзеншчыны, з’яўляецца унiкальнай забавай, якая вылучаецца з усiх прызавых слупоў беларускай зямлi арыгiнальнасцю тэхнiчнага вырашэння i гульнёвага зместу.
У зямлю на адлегласцi 4 м укапвалi два ачышчаныя ад кары слупы памерамi адпаведна 5 м i 15 м. У вяршынях слупоў прарэзвалi пазы (5х5 см), праз якiя прапускалi вяроўку даўжынёй 35 м. Над пазамi ў бярвёны забiвалi цвiкi, якiя скручвалi дугападобна, каб вяроўка не звалiлася на зямлю, а вольна праходзiла праз вяршынi слупоў. Адзiн канец вяроўкi навязвалi на цвiк, забiты на вышынi 1 м, а за другi канец вяроўкi прывязвалi прыз.
Вядучы, перабiраючы рукамi вяроўку, дастаўляў прыз да вяршынi вялiкага слупа i прапаноўваў удзельнiкам свята выпрабаваць сваю сiлу i спрыт — дастаць прыз.
Гулец пачынаў лезцi па вялiкім слупе. Калi ён не дабiраўся да вяршынi, а спыняўся недзе пасярэдзiне, арганiзатар трохi прыспускаў прыз, якi ўжо вiсеў амаль над галавой гульца. Гэта часта давала ўдзельнiку дадатковыя сiлы, i ён iмкнуўся забрацца вышэй i вышэй, услед за прызам, якi падымаўся, натуральна, патроху ўверх.
Такiм чынам, адбывалася своеасаблiвая гульня памiж гульцом i вядучым, у вынiку якой удзельнiк або даставаў прыз, або пад рогат i кпiны прысутных спускаўся ўнiз. Калi ж у атракцыёне ўдзельнiчалi дзецi, прыз вiсеў не надта высока i заўсёды аддаваўся ў падарунак смеламу дзiцяцi.
Гродзенскi слуп-падкавырка, упершыню адроджаны ў парку Скiдаля на кiрмашы 1982 г., вельмi хутка распаўсюдзіўся па ўсёй вобласцi i стаў адметнай гульнёвай асаблiвасцю свят Гродзеншчыны.
Турнiр “Кароль курка”. У сярэдзiне ХVIII ст. у Слуцку i Нясвiжы па загадзе князя Радзiвiла ладзiлi турнiры стральцоў “Кароль курка”, на якiх павiнны былi выступаць усе дарослыя мужчыны горада, а пераможцы атрымлiвалi прызы.
На аснове гэтых гiстарычных падзей культурнага жыцця старажытнага беларускага горада студэнты кафедры рэжысуры свят Мiнскага iнстытута культуры ў 1981 г. аднавiлi да- дзенае спартыўнае змаганне ў Манькавiцкiм парку горада Столiна. Захаваўшы змест старажытнага спаборнiцтва, забава набыла новыя мастацкiя рысы.
На вялiкiм драўляным шчыце памерам 2,5 х 16 м праз кожныя 50 см на цвiк падвешвалi рознакаляровыя шарыкi, да якiх на вяровачках замацоўвалi розныя прызы. Гулец, заплацiўшы грошы за ўдзел, станавiўся на лiнiю стральбы, якая знаходзiлася на адлегласцi 25 м ад драўлянага шчыта, i атрымлiваў арбалет цi лук. Патрабавалася з аднаго выстралу папасцi ў паветраны шарык i атрымаць упаўшы на зямлю прыз. Гэты атракцыён карыстаецца вялiкiм поспехам, таму што дае магчымасць кожнаму жадаючаму паказаць сваю меткасць, вызначыцца сярод астатнiх удзельнiкаў.
Грунвальд. На аснове старажытнай народнай забавы, у якой два ўдзельнiкі iмкнулiся спiхнуць адзін аднаго з бервяна, студэнты кафедры рэжысуры свят Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры прыдумалi новы атракцыён.
На драўляных слупах, укапаных у зямлю на 1,5 м, замацоўваецца ў гарызантальным становiшчы пяцiметровае бервяно, да якога з двух бакоў прыстаўлены лесвiцы.
На бервяно з бакоў узбiраюцца два “рыцары”. У аднаго з iх на галаве шлем формы воiна Вялiкага княства Лiтоўскага, а ў левай руцэ шчыт з выявай Пагонi. У другога — амунiцыя крыжаносца. У правай руцэ абодва рыцары трымаюць сетку з вялiкiм надзьмутым дзiцячым мячом. Задача гульцоў: абараняючыся шчытом, збiць мячом шлем з галавы сапернiка або яго самога з бервяна. Гулец, якi пераможа пецярых сапернiкаў запар, атрымлiвае прыз.
Гэты атракцыён зараз карыстаецца вялiкiм поспехам, асаблiва сярод падлеткаў.