Тэма 9. Этнічная структура насельніцтва Беларусі і канфесійныя адносіны ў XVI – пач. ХХ стст.

1. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Еўропе і Беларусі.

2. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная унія (1596 г.) і ўніяцкая царква ў ХVІІ- першай палове ХІХ стст.

3. Этнічная структура насельніцтва і асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVIІ- пачатку ХХ стст.

4. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў ХІХ- пачатку ХХ стст.

 

Пытанні да дыскусіі:

1. Роля і значэнне грэка-каталіцкай (вуніяцкай) царквы ў гісторыі і культуры беларускага народа.

2. Завершанасць працэсу фарміравання беларускай нацыі ў ХХ ст.

Тэмы рэфератыўных паведамленняў:

1. Дзейнасць ордэна базыльян.

2. Таварыства Іісуса (езуіты) – каты беларускага народу або носьбіты еўрапейскай культуры.

 

Літаратура: [].

 

Студэнты павінны ўсвядоміць, што Беларусь знаходзіцца на памежжы дзвух хрысціянскіх канфесій – праваслаўя і каталіцтва, гэта адбілася на рэлігійнай гісторыі краіны, культуры і менталітэце народа.

На працягу XI-XIII стст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была выключна праваслаўнай. Пашырэнню каталіцтва спрыяла падзенне Канстантынопаля ў 1453 г. і рост канфрантацыі з Масквой. У 1563 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст спецыяльнай пастановай аб’явіў аб роўнасці ў правах праваслаўнай і каталіцкай шляхты, чым прызнаў роўны статус дзвух рэлігій. Гэта стала добрай глебай для распаўсюджання ідэй Рэфармацыі ў ВКЛ.

Студэнты павінны зразумець асноўныя патрабаванні рэфармацыйнага руху – дэцэнтралізаваць, дэмакратызаваць, зрабіць таннай царкву; ліквідаваць манастыры, культ, абраднасць, духавенства як замкнёную касту, секулярызаваць (канфіскаваць на карысць дзяржавы) царкоўную маёмасць. М.Лютэра, Ж.Кальвіна, У.Цвінглі. Належыць вызначыць асноўныя этапы Рэфармацыі ў Беларусі, яе асноўны рэлігійны накірунак і асаблівасці, сфармуліраваць ролю Рэфармацыі ў гісторыі ВКЛ і нашай Бацькаўшчыны.

Каталіцкая царква ініцыявала контррэфармацыю – рух у каталіцкай царкве з мэтай вярнуць страчаныя пазіцыі. Контррэфармацыі сапутнічалі такія з’явы, як інквізіцыя, спісы забароненых кніг, але так сама і выдатная сістэма адукацыі, развіццё культуры. Істотным з’яўляецца тое, што езуіты (каталіцкі ордэн, створаны Ігнацем Лайолай у 1534 г.) дасканала ведалі беларускую мову і карысталіся ею ў набажэнствах, іх пропаведзі ўзрушвалі. На беларускую мову былі перакладзены святыя кнігі і багаслоўская літаратура, але адначасова езуіты знішчалі забароненыя кнігі. Будаваліся велічныя культавыя храмы. Завяршаючы падрыхтоўку да першага пытання, неабходна адзначыць асаблівасці контррэфармацыі ў ВКЛ.

Разглядаючы другое пытанне, студэнты павінны звярнуць увагу на тое, што праваслаўная Масква і каталіцкі Захад умешваліся ва ўнутраныя справы ВКЛ. Каб абараніць незалежнасць ВКЛ, трэба было нешта іншае – не каталіцтва і не праваслаўе. Пры падрыхтоўцы неабходна сфармуляваць перадумовы стварэння грэка-каталіцкай царквы.

На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Студэнты павінны прааналізаваць выпрацаваныя ўмовы аб’яднання, так званыя “33 артыкула”.

6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны накірунак. Адначасова ў Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідэрам іх быў епіскап львоўскі. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква. Значэнне ўвядзенне ўніі.

Прыхільнікі праваслаўя не зніклі з гістарычнай сцэны. У ўсходніх раёнах княства праваслаўныя карысталіся значнай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. У 1632 і 1633 гг. Уладзіслаў IV Ваза прызнаў існаванне праваслаўных цэркваў, была створана Магілёўская праваслаўная епархія.

Пры раскрыцці чацвёртага пытання аб фарміраванне беларускай нацыі, неабходна падкрэсліць, што дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў у другой палове XIX стагоддзя. Так, згодна з дадзенымі ўсерасійскага перапісу 1897 года (нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове) 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у тым ліку 43% дваран лічылі сябе беларусамі.

Адначасова неабходна каб студэнты засвоілі перашкоды на шляху фарміравання беларускай нацыі: палітыка царскага ўрада на асіміляцыю беларусаў (русіфікацыя), беларусы жылі пераважна ў сельскай мясцовасці, не існавалі ні беларускай прамысловай буржуазіі (яна яўрэйская і польская), ні беларускага прамысловага пралетарыята (ён пераважна яўрэйскі, рускі і польскі), нешматлікасць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, афіцыйная ідэалогія “заходнерусізму” і інш.

Нягледзячы на гэта аналізуючы грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурна-асветнае жаццё ў Беларусі, студэнты павінны зрабіць выснову, што, насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах да пачатку XX стагоддзя завяршылася