Другі паўдневаславянскі ўплыў і яго роля ў гісторыі пісьменства. “Пляценне славес” і творчасць Грыгорыя Цамблака

Новыя тэнэнцыі сустракалі пэўнае супраціўленне, якое заключалася ў спробах архаізацыі пісьмовай мовы. Архаіз.арф. + абстрактны псіхалагізм – калі пачалі ўяўляць рэліігйныя пачуцці чалавека. Гэтыя з’явы былі звязаны з другім пазднева-славянскім ўплывам, ў рэчышчы якога адбывалася першая спроба звярнуцца да псіхалагізма і ўнутраннага свету чалавека. Другі паўдневаславянскі перыяд даў моцны імпульс для развіцця пісьменства.

Выдатныя творы ў рэчышчы рытарычна-панегірычнага стылю (“пляценне славес”), які “патрабаваў асабістага, аўтарскага вынаходніцтва значна больш, чым папярэднія стылі літаратурнага выкладання”.

Грыгорый Цамблак (1364-1419) – яркі пісьменнік і славуты царкоўны дзеяч славянскага свету. Балгарын паводле паходжання, ён на запрашэнне Вітаўта пераехаў у ВКЛ і заняў у 1415 г. пасаду Кіеўскага мітрапаліта. Пры ім Праваслаўная царква ВКЛ набыла статус аўтакефальнай, незалежнай ад Масквы.

У беларускі перыяд творчасці Г.Ц. плённа працягваў літаратурную творчасць. Дакладна вядома, што ў гэты час ён напісаў выдатнае ў мастацкім плане “Усхвальнае слова айцам Канстанцкага сабору”, якое затым агучыў на гістарычным Канстанцкім сабору 1418 г.

На старонках твора пісьменнік узняў пытанне аб злучэнні заходняй і ўсходняй цэркваў. Ён заклікаў да спынення ўзаемных дакораў і прэтэнзій, даказваў, што ў Царквы ёсць адзіны пастыр – Хрыстос, таму яна мусіць быць адзінай і непадзельнай, як гэта было адпачатку і на працягу доўгага часу.

“Усхвальная слова...” вельмі адметнае ў стылёвым сэнсе. Яно напісана паводле традыцый высокага красамоўства і рыторыкі. У ім адчуваецца ўздзеянне беларускай літаратурнай школы, уплыў аратарскага майстэрства Кірылы тураўскага і Кліма Смаляціча.

Асаблівасці яго манеры:

· Ускладненне царкоўнаславянскай мовы

· Выкарыстанне рукапісу, рытмічна арганізаваных сказаў

· Шматлікасць сінонімаў, чым павінна перадавацца крайне эмацыянальная экспрэсія.

 

Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў ВКЛ у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”. Гістарычныя, легендарныя і сямейна-побытавыя эпізоды ў беларуска-літоўскіх хроніках.

Новыя якасці і рысы набыло беларускае летапісанне ў XV ст. У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі і ўзмацненнем этнічнага аб’яднання беларускіх зямель узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. Яны з’явіліся вынікам новых ідэйна-палітычных тэндэнцый і гістарычных канцэпцый эпохі, яркім адлюстраваннем новага этапу ў гістарычным жыцці беларускага народа. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы XV ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленасці за адзінства і магутнасць краіны, за яе высокі міжнародны аўтарытэт. Першым летапісным творам, скадзеным з новых, агульнадзяржаўных пазіцый, быў “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”.

Ен прысвечаны апісанню Літвы, Беларусі і Украіны XІV – пачатку XV ст., гісторыі напруджанай барацьбы за ўладу паміж нашчадкамі князя Гедыміна, барацьбы за палітычнае аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель.

У цэнтры ўвагі невядомага аўтара – жорсткая, бескампрамісная барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам, якіпасля смерці ў 137 г. свайго бацькі стаў вялікім князем літоўска-беларускім, і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магутнага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любімага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяспечнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі, ен учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут опярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сябе вялікакняжаці пасад. Івось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягайла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дынастычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля некаторых ваганняў князі прымаюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне. Вітаўт уцек у Прусію да крыжакоў.

Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў “Летапісе” емка, дакладна, дынамічна, выразна. Твор дадаткова ажыўляюць каларытныя дыялогі, простая мова герояў. Нягледзячы на знешні аб’ектывізм апавядання, симпатыі аўтара цалкам на баку Кейстута и Вітаўта, якія намаляваны з яўным спачуваннем як сумленныя і высакародныя рыцары ў супрацьвагу здрадліваму, няўдзячнаму і бязлітаснаму Ягайлу.

Як паказваюць асобныя дэталі зместу, агульная накіраванасць, мова, стыль твора, першапачатковая частка “Летапісу” напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XІV ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі пасад у Вільні, апраўдаць яго паводзіны ў той міжусобнай спрэчцы і асудзіць перад гісторыяй Ягайлу, забойцу Кейстута.