I. Узвышэнне Цёмнага Лорда 6 страница

Як толькі дзённік быў належным чынам знішчаны, кавалачак душы, злоўлены ў пастку, больш не мог існаваць. Джыні спрабавала пазбавіцца ад дзённіка перад тым, як ты зрабіў гэта, яна спрабавала змыць яго вадой, але ён вярнуўся як новенькі.

- Пастойце, - сказаў Рон, нахмурыўшыся. – Частка душы ў дзённіку захапіла Джыні, ці не так? Як яна працуе тады?

- Пакуль магічны сасуд не пашкоджаны, частка душы ўнутры можа перасяляцца ў кагосьці, калі гэты хтосьці знаходзіцца блізка да Хоркрукса. Я не маю на ўвазе валоданне ім доўгі час, і ад дакранення да яго можа нічога не адбывацца, - дадала яна, перш, чым Рон пачаў казаць. – Трэба быць блізка менавіта эмацыйна. Джыні аддала сэрца таму дзённіку, тым самым яна зрабіла сябе невырагодна ўразлівай. Вы ў бядзе, калі кахаеце, або залежыце ад Хоркуркса.

- Мне цікава, як Дамблдор знічшыў кальцо? – спытаў Гары. – Чаму ж я не спытаў яго? Я ніколі сапраўды…

Яго голас заціх: ён думаў аб тых рэчах, аб якіх варта спытаць у Дамблдора і аб тым, як загінуў дырэктар. Гары здавалася, ён выпусціў магчымасць пазнаць як мага больш, пазнаць усё, пакуль Дамблдор быў жывы.

Цішыня лопнула. Дзверы ў спальню расхінуліся, з грукатам стукнуўшыся ў сцяну. Герміёна закрычала і выпусціла “Сакрэты Цёмных Мастацтваў”; Крукшанс, шыпячы ад абуранасці, шаснуў пад ложак; Рон ускочыў на ложак, паслізнуўся на абгортцы ад Шакаладнай жабы і стукнуўся галавой аб сцяну; Гары інстыктыўна выхапіў палачку, перш чым усвядоміў, што глядзіць на місіс Уізлі, чые валасы былі растрапаныя, твар скожаны гневам.

- Я вельмі перапрошваю, што перарываю вашу маленькую спрэчку, - сказала яна дрыготкім голасам. – Я ўпэўнена вы павінны адпачыць… але ў маім пакоі ляжаць вясельныя падарункі, іх трэба пасартаваць, і я была б вельмі рада, калі б вы дапамаглі.

- Так, так! – адказала Герміёна. Яна выглядала спалоханай, яе кнігі ляталі у самых розных кірунках. – Мы дапаможам… Мы шкадуем…

Кінуўшы тужлівы погляд на Гары і Рона, дзяўчына паспяшалася з пакоя ўслед за Місіс Уізлі.

- Мы як эльфы-дамавікі, паціху пажаліўся Рон, усё яшчэ масажуючы галаву, пакуль яны з Гары ішлі уніз. – Чаканне без задавальнення ад працы. Чым хутчэй гэтае вяселле скончыцца, тым шчаслівей я буду.

- Так, - сказаў Гары. – Тады ў нас не будзе нічога, акрамя пошуку Хоркурксаў… Гэта будзе як вакацыі, ці не так?

Рон пачаў было ўсміхацца, але пры поглялядзе на велізарную груду скруткаў, якія чакалі іх у пакоі Місіс Уізлі, усмешка рэзка спаўзла з яго твара.

Дэлякуры прыехалі наступнай раніцай ў 11. Да гэтага часу Гары, Рон, Герміёна і Джыні не іспытвалі ні найменьшай сімпатыі да сям’і Флёр; Рон азадачана пайшоў наверх, каб падабраць шкарпэткі аднаго колера, і Гары паспрабаваў прыгладзіць свае валасы. Калі ўсіх злічылі досыць прыбранымі, яны ўсім натоўпам пайшлі на заліты сонцам заді двор сустракаць госцяў.

Гары ніколі не бачыў гэтае месца настолькі чыстым. Іржавыя катлы і старыя Велінгтонскія чаравікі, якія звычайна былі раскінуты побач з заднімі дзвярамі, замянілі двума кустамі у вялікіх чыгунах, па баках дзвярэй; і хоць на вуліцы не было нават невялікага ветрыка, лісце гультаявата калыхаліся. Курэй адвялі, двор абнеслі агароджай, а суседні сад быў абрэзаны, аскублены і ўпрыгожаны, хоць Гары падумаў, што ён выглядае вельмі маркотна без натоўпу гномаў, якія звычайна весела скачуць.

Ён страціў лік таму, колькі загавораў бяспекі было вакол Нары і ад Ордэна, і ад Міністэрства; усё, што ён ведаў – ніхто не мог перанесціся пры дапамозе магіі ў гэтае месца. Таму Містэр Уізлі пайшоў на вяршыню найблізкага пагорка, каб сустрэць Дэлякураў, куды яны павінны былі прыбыць пры дапамогі партала. Калі яны з’явіліся, раздаўся незвычайны высокі смех, які, як апынулася, выдаваў Містэр Уізлі, які з’явіўся імгненне праз, загружаны багажом і пад руку з прыгожай бялявай жанчынай, у мантыі колеру зялёнага лісця.

- МамА, закрычала Флёр, і панеслася наперад, каб абняць яе – ТатА!

Мёсью Дэлякур быў не такі прыгожы, як жонка; гэта быў невысокі камлюкаваты мужчына з вострай чорнай барадой. Аднак ён выглядаў дабратлівым. Падыдучы да Місіс Уізлі у чаравіках на высокай платформе, ён двойчы пацалаваў жанчыну ў кожную шчаку, пакінуўшы яе ўсхваляванай.

- У вас было столькі п’гоблем, - сказаў ён глыбокім голасам. – Флёр сказала нам вы п’гацавалі вельмі шмат.

- О, нічога, нічога, - працвірчала Місіс Уізлі. – Ніякіх праблем.

Ад абурэння, Рон штурхнуў нагой гнома, які знаходзіўся за адным з кустоў.

- Да’гагая лэдзі, - сказаў Мёсью Дэлякур, усё яшчэ трымаючы руку Місіс Уізлі і ззяючы. – Мы ўдастоеныя вялікага гонару, ствараючы звяз двух нашых семьяў! Дазвольце мне прадставіць сваю жонку – Апаліна.

Мадам Дэлякур праплыла наперад і спынілася, каб пацалаваць Місіс Уізлі.

- Ча’гоўна, - сказала яна, - ваш муж ‘газказваў нам пацешныя гісторыі.

Містэр Уізлі выдаў вар’яцкі смяшок, місіс Уізлі зірнула на яго так, што ён неадкладна замоўк і зрабіў выгляд, што стаіць ў ложку сур’ёзна хворага сябра.

- І, вядома, вы суст’гакаліся з маёй малодшай дачкой, Габ’гыэль, - сказаў Мёсью Дэлякур. Габрыэль была Флёр у мініяцюры – адзінаццаці гадоў, з срэбнымі валасамі да таліі, яна паслала місіс Уізлі страшэнную ўсмешку і абняла яе, затым кінулана Гары палкі погляд і пляснула вейкамі. Джыні гучна прачысціла горла.

- Так, давай, падыходзіце! – сказала Місіс Уізлі праззяўшы і прводзіла Дэлякураў у хату з “Не, калі ласка, мон амі” і “Толькі пасля вас, Шэр амі” і “Няма за што, мез амі”.

Дэлякуры, як высвятлілася, былі карыснымі і прыемнымі гасцямі. Яны заўсёды былі радыя дапамагчы з падрыхтоўкамі да вяселля. Мёсью Дэлякур зваў усё, пачынальна ад плану рассаджвання госцяў да чаравікоў сябровак нявесты, “Чароўным!”. Мадам Дэлякур была больш падкаваная ў сямейных справах і імгненнем пачысціла духоўку належным чынам. Габрыель усюды накіроўвалася за сваёй старэйшай сястрой, спрабуючы дапамагаць усім, чым можа, і хутка лепетала на французкай мове.

Унізе Нара была яшчэ не гатовая размясціць госцяў. Містэр і Місіс Уізлі зараз былі ў гасцінай, перакрычаўшы пратэсты Мёсью і мадам Дэлякур і настаяўшы на тым, каб яны размясціліся ў іх спальні. Габрыэль была разам з Флёр у старым пакоі Персі, а Біл будзе падзяляць пакой з Чарлі, як толькі Чарлі вернецца з Румыніі. Шанцы прапрацаваць план разам сталі практычна нулявымі, і, у роспачы, Гары, Рон і Герміёна падахвоціліліся карміць курыц толькі для таго, каб пазбегнуць перапоўненай хаты.

- Але яна ўсё яшчэ не жадае пакідаць нас адных! – прагыркаў Рон: іх другой спробе сабрацца ў двары перашкодзіла з’яўленне Місіс Уізлі, якая нясла у руках вялікі кошык з бялізнай.

- О, выдатна, вы пакармілі курэй, - сказала яна пакуль падыходзіла да іх. – Мы павінны іх зноў загнаць перш, чым прыедуць мужчыны…. Каб паставіць намёт для вяселля, - растлумачыла яна, робячы паўзу, каб прыхінуцца да куратніка. Яна выглядала спустошанай. – Магічныя намёты Мілламанта… яны вельмі добрыя. Біл суправаджае іх… Табе лепш заставацца ўнутры, пакуль ты тут, Гары. Я павінна сказаць, што гэта ўскладняе арганізацыю вяселля, усе гэтыя ахоўныя заклёны вакол хаты.

- Выбачце, - рахмана адказаў Гары.

- О, не дуры, дарагі! – адразу адказала місіс Уізлі. – Я нічога не мела на ўвазе, - твая бяспека значна важней! Наогул я жадала спытаць, як ты збіраешся святкаваць свой дзень нараджэння, Гары. Урэшце-рэшт, семнаццаць гадоў – гэта адзін з найважнейшых дзён…

- Я не жадаю шуміхі, - адказаў Гары хутка, прадбачачы нарастальную напругу, якая завалодала усімі імі. – Праўда, місіс Уізілі… звычайная вячэра – гэта будзе проста выдатна… Гэта ж дзень перад вяселлем…

- О, добра, калі ты так жадаеш, дарагі… Я запрашу Рэмуса і Тонкс, добра? І як наконт Хагрыда?

- Гэта было б пышна, - сказаў Гары. - Але, калі ласка, не варта клапатаць. Вы і так зрабілі вельмі шмат для мяне…

- Што ты… Што ты.. гэта не праблемы…

Яна глядзела на яго, доўгім і вывучальным поглядам, затым маркотна ўсміхулася і пайшла прэч. Гары назіраў, як яна махае сваёй палачкай каля слупоў з бялізнавымі вяроўкамі і вільготная адзежа сама паднімаецца ў паветра і равешваецца на іх. Раптам Гары адчуў вялізарную хвалю раскаяння за тыя нязручнасці і боль, якія ён прычыняў гэтай добрай клапатлівай жанчыне.