VII. Завяшчанне Альбуса Дамблдора 5 страница

- Ого! Яны ўсё аб Вальдэморце. Рэгулус, мабыць, быў яго вялікім фанатам за некалькі гадоў да таго, як сам стаў адным з Пажыральнікаў…

Невялікая аблачына пылу паднялася ад покрыўкі, калі яна села на ложак, каб уважліва іх разгледзець. Тым часам Гары заўважыў фотаздымак. Каманда Хогвартса па Квідытчу ўсміхалася Гары з рамкі. Ён падышоў бліжэй і ўбачыў змей, вышытых у іх на грудзях - слізэрынцы. Рэгулуса можна было лёгка пазнаць на фота, ён сядзеў у сярэдзіне ў другім радзе, ён быў трохі падобны на свайго брата, чорныя валасы і такі ж ганарысты твар, але Рэгулус быў меншы, ніжэйшы ростам і не такі прыгожы.

- Ён быў Лаўцом, - сказаў Гары, - як я.

- Што? - крыху рассеяна папытала Герміёна- яна ўсё яшчэ была пагружаная ў чытанне падшыўкі артыкулаў аб Вальдэморце.

- Ён сядзіць у сярэдзіне другога рада, гэта месца Лаўца… добра ўсё роўна… - Гары зразумеў, што яго ўсё роўна не слухаюць.

Рон стаяў на каленах, адшукваючы што-небудзь пад шафай. Гары абгледзеў пакой на прадмет магчымых сакрэтаў і падышоў да стала, але ізноў, хтосьці ўжо як след тут усё абшукаў- змесціва скрыні стала было перавернута. Судзячы па слядах на парушаным пласце пылу, адбылося гэта зусім нядаўна. Паўсюль валяліся старыя пёры, старыя запісаныя ад рукі сшыткі і нядаўна разбітая чарнільніца. Яе ледзь падсохлае змесціва пакрывала тыя рэчы, якія засталіся ляжаць у скрыні.

- Ёсць больш просты спосаб, - вырашыла Герміёна, пакуль Гары выціраў аб джынсы выпэцканыя ў чарнілах пальцы. Яна падняла палачку і выгукнула заклён:

- Aкцыё, медальён!

Аднак нічога не адбылося.

Рон, які перабіраў складкі апушчаных заслонаў, выглядаў разачараваным.

- Вось і ўсё? Яго тут няма?

- Можа і ёсць, але ён прыкрыты контр-заклёнамі, якія не даюць заклікаць рэч з дапамогай магіі.

- Накшталт тых, што Вальдэморт налажыў на каменны басейн у пячоры, - сказаў Гары, прыпомніўшы, як ён не змог заклікаць фальшывы медальён.

- Ну і як нам тады шукаць?

- Уручную, як звычайныя людзі.

- Якая выдатная ідэя,- сказаў Рон і, прыжмурыўшыся ад пылу, працягнуў пошукі ў заслонах. На працягу наступнай гадзіны яны аблазілі кожны куток пакоя, але, урэшце рэшт, прыйшлі да высновы, што яго там няма.

Сонца ўстала. Яго прамяні сляпілі скрозь панура-зялёную тканіну заслонаў.

- Ён можа быць схаваны дзе-небудзь ў доме, - сказала Герміёна абнадзейлівым голасам, пакуль яны спускаліся па лесвіцы. Чым мацней падалі духам Гары і Рон, тым больш рашучай ставала Герміёна.

- Ці атрымалася ў Рэгулуса знішчыць Хоркрукс ці не, ён жадаў, каб гэтая рэч была надзейна схаваная ад Вальдэморта. Памятаеце ўсе гэтыя жудасныя рэчы, ад якіх нам прыйшлося пазбавіцца, калі мы былі тут у мінулы раз. Гадзіннік, які страляў арбалетнымі стрэламі, старая мантыя, што накінулася на Рона і ледзь яго не задушыла. Можа быць, Рэгулус зрабіў гэта ўсе для таго, каб абараніць тайнік з медальёнам, хоць мы тады гэтага не разуме… ме…

Гары і Рон са здзіўленнем паглядзелі на Герміёну, яна стаяла з бязглуздым выглядам, нагой замерла ў паветры, нібы яе стукнула маланка, зрэнкі расфакусаваліся і глядзелі кудысьці ўдалечыню.

- …мелі, - скончыла яна шэптам.

- Што такое?- папытаў Рон.

- Медальён! Ён быў у сакратэры ў гасцёўні і ніхто не мог яго адчыніць, і мы… мы…

Гары адчуў, нібы ў яго ўсярэдзіне звалілася цагліна, ён таксама прыпомніў, як яны гулялі з бліскучай цацкай, кожны па чарзе спрабуючы адчыніць. Урэшце рэшт, медальён выкінулі ў кучу смецця разам з табакеркай, поўнай бародавачнага парашку і музычнай скрыначкай, імгненна прыводзячай слухаЦёў да сна.

- Крычар мноства выкінутых рэчаў прыцягнуў назад, - сказаў Гары. Гэта быў іх апошні шанс, тонкая нітачка спадзявання. - Ён цэлую гару смецця схаваў у буфеце на кухні. Хадзем!

Яны збеглі ўніз, перапрыгваючы адразу праз дзве прыступкі. Яны так гучна шумелі, што абудзілі партрэт маці Сірыюса, калі праходзілі праз хол.

- Брыдкія бруднакроўкі!

Крыкі пераследвалі іх увесь час пакуль яны спускаліся, датуль пакуль за імі не зачыніліся масіўныя дзверы кухні. Гары праслізнуў да дзвярэй у каморку Крычара і адчыніў яе. За дзвярыма ляжалі старыя брудныя коўдры, на якіх хатні эльф калісьці спаў, але яны больш не бліскацелі ад барахла, якое Крычар калісьці сюды нацягнуў. Адзінае што нагадвала аб той пары, было старое выданне кнігі "Высакароддзе прыроды: Генеалогія чараўнікоў". Адмаўляючыся верыць уласным вачам, Гары абшукаў і ператрахнуў коўдры, адзінае, што ён знайшоў, было цела дохлай мышы. Удубелы трупік выпаў з коўдры і панура пакаціўся па падлозе. Рон зароў і ўзлез на кухонны табурэт. Герміёна закаціла вочы.

- Яшчэ не ўсё! - Упарта сказаў Гары, затым гучна закрычаў, - Крычар!

З гучным трэскам дамавы эльф-ён быў той часткай спадчыны Сірыюсу, якую Гары прыняў з найбольшай неахвотай- з’явіўся з ніадкуль перад пустым і халодным камінам. Эльф быў вельмі худы, праз палову людскага роста, яго бледная скура збіралася ў складкі, белыя валаскі густа раслі з яго вушэй, якія нагадвалі крылы кажана. Ён па-ранейшаму кутаўся ў брудныя лахманы, у якіх Гары ўпершыню яго ўбачыў. Пагардлівы погляд эльфа паказваў, што яго адносіны да Гары, змяніліся не больш, чым густ у адзенні.

- Гаспадар, - пракаркаў Крычар і нізка пакланіўся, бармочачы кудысьці сабе пад ногі, - вярнуўся ў дом маёй спадарыні разам са здраднікам Уізлі і бруднакроўкай…

Голас дамавіка эльфа дзіўна нагадваў кваканне жабы.

- Я забараняю табе зваць каго-небудзь здраднікам або бруднакроўкай, - прарычаў Гары. Нават калі не ўлічваць тое, што Крычар здрадзіў Сірыюсу, ён і сам па сабе быў крайне агідным суб’ектам з яго кручкаватым носам і сеткай патрэскаўшыхся сасудаў у вачах.

- У мяне ёсць пытанне да цябе,- сэрца Гары забілася часта-часта, - я загадваю гаварыць табе праўду. Ты зразумеў?

- Так, Гаспадар, - адказаў Крычар, і зноў нізка пакланіўся. Гары заўважыў, што яго губы варушацца, бязгучна прамаўляючы словы, якія зараз яму было забаронена гаварыць.

- Два гады таму, - сэрца ўжо не білася, яно гучна барабанілася аб рэбры, - у гасцёўні ляжаў вялікі залаты медальён, мы выкінулі яго, ты прыцягнуў яго назад?

Адказу Крычара папярэднічалі імгненні цішыні, пакуль дамавы эльф выпраміўся, каб паглядзець у твар Гары. Затым ён хутка адказаў:

- Так.

- Дзе ён зараз?- папытаў Гары ўрачыста, а Рон і Герміёна весяліліся.

Крычар зачыніў вочы, нібы ён не мог вынесці выгляду іх твараў, калі даў свой адказ. Зрэшты, так яно і было.

- Знік.

- Знік? - рэхам паўтарыў Гары, усмешка марудна спаўзала з яго твару, - што значыць знік?

Эльф закалаціўся як асінавы ліст. Ён вагаўся.

- Крычар! Я загадваю! - Гары быў раз’юшаны.

- Мундунгус Флетчэр, - праенчыў эльф, яго вочы былі па-ранейшаму зачыненыя.

- Мундунгус Флетчэр забраў усё: партрэты міс Бэлы і місіс Цысі, пальчаткі спадарыні, Ордэн Мэрліна першай ступені, кубкі з фамільным гербам і… і…

Крычар часта глытаў паветра, як рыба выкінутая на бераг, яго грудзі то ўзнімаліся, то апускаліся, затым яго вочы адчыніліся і Крычар выдаў ледзянячы душу ёкат.

-…І медальён! Медальён гаспадара Рэгулуса! Крычар дрэнны! Ён не справіўся! Не выканаў загад!

Гары адрэагаваў інстыктыўна, пакуль Крычар цягнуўся да качаргі, якая стаяла на каміннай рашотцы, ён накінуўся на эльфа і прыціснуў лядашчае цела да падлогі. Крык Герміёны змяшаўся з ёкатам Крычара, але гучней усіх было чутна голас Гары.

-Крычар! Я загадваю табе не рухацца!

Ён адчуў, што эльф замёр, і адпусціў яго. Крычар ляжаў, расцягнуўшыся на халоднай каменнай падлозе, і слёзы цяклі з яго журботных бездапаможных вачэй.

- Гары адпусці яго, калі ласка, - прашаптала Герміёна.

- Каб ён мог забіць сябе да смерці гэтай вось качаргой? - Хмыкнуў Гары, кленчачы ззаду эльфа.

- Я так не думаю, праўда, Крычар? Я жадаю ведаць праўду! Адкуль ты ведаеш, што Мундунгус Флетчэр украў медальён?

- Крычар бачыў яго, - усхліпнуў эльф, і слёзы пацяклі па твары прама ў рот, поўны шэрых зубоў.- Крычар бачыў, як ён выходзіў з жылля Крычара, з поўнымі рукамі скарбаў Крычара! Крычар закрычаў, каб злодзей спыніўся, але ён толькі пасмяяўся і ўцёк.

- Ты сказаў медальён Рэгулуса? Чаму? Як ён да цябе патрапіў? Што з ім зрабіў Рэгулус? Зараз Крычар сядзе і спакойна мне ўсё раскажа.

Эльф сеў, згарнуўся ў клубок, заціснуўшы свой заплаканы твар між ступняў і пачаў разгойдвацца ўзад і наперад. Калі ён гаварыў, яго голас гучаў глуха, але быў выразна адрозніваемы ў цішыні пустой кухні.

- Гаспадар Сірыюс збёг з хаты, так яму і трэба. Ён быў дрэнным чалавекам, разбіў сэрца маёй спадарыні сваёй непаслухмянасцю. Але гаспадар Рэгулус быў не такі, ён ведаў, што трэба рабіць у імя сям’і Блэкаў, у імя чысціні крыві гэтай сям’і. Гадамі ён гаварыў аб Цёмным Лордзе, аб тым што збіраўся навесці ў свеце парадак. Чараўнікам больш не трэба было б хавацца ад маглаў, наадварот сапраўдныя чараўнікі сталі б кіраваць светам людзей і бруднакроўкамі…

Калі яму было шаснаццаць, гаспадар Рэгулус далучыўся да Цёмнага Лорда. Быў такім гордым… такім гордым… такім шчаслівым, служыць… я яго разумею…

А аднойчы, праз год пасля таго як гаспадар Рэгулус далучыўся да Цёмнага Лорда, гаспадар Рэгулус спусціўся сюды, на кухню, каб паразмаўляць з Крычарам. Гаспадар Рэгулус заўсёды любіў Крычара і гаспадар Рэгулус сказаў… да ён сказаў.

Стары эльф стаў гаварыць хутка як ніколі, скарагаворкай выплёўваючы словы.

- …сказаў, што Цёмнаму Лорду патрэбны эльф.

- Вальдэморту спатрэбіўся эльф?-паўтарыў Гары, гледзячы на Рона з Герміёнай, якія былі здзіўлены не менш за яго.

- Так! - праенчыў Крычар, - і гаспадар Рэгулус прапанаваў мяне. Ён сказаў гэта вялікі гонар, для яго і для Крычара. Крычар павінен быў пайсці з Цёмным Лордам і выконваць усе, што ён загадае… а потым… потым вярнуцца д-дадому.

Крычар па-ранейшаму хутка вагаўся, а яго дыханне ператварылася ва ўсхліпы.

- Таму Крычар пайшоў да Цёмнага Лорда, але Цёмны Лорд не сказаў Крычару, што той будзе рабіць, а ўзяў Крычара з сабой у пячору на беразе мора. А ў той пячоры была падземная зала, а ў той зале вялікае падземнае возера… чорнае возера…

Валасы на патыліцы Гары ўсталі дуба. Скрыпучы голас Крычара, здавалася, даносіўся з цёмных водаў. Ён убачыў, што тады адбылося так выразна і ясна, як быццам сам быў там.

- …там была лодка…

Вядома, там была лодка, Гары памятаў яе, зманліва зялёнага колеру, пакрытая цінай. Зачарованая так, што можа несці толькі дваіх, чараўніка і яго ахвяру насустрач крошачнаму востраву ў цэнтры возера. Значыць, вось як Вальдэморт тэставаў ахоўную сістэму заклёнаў, абкружаючых хоркрукс. Ён узяў безахоўнае стварэнне, дамавога эльфа, здольнага выканаць любы загад, усяго толькі расходны матэрыял для Вальдэморта.

- Там быў басейн і пасудзіна… Цёмны Лорд прымусіў Крычара піць…

Эльф ўздрыгнуў усім целам.

- Крычар піў і пакуль піў ён бачыў жудасныя рэчы… усярэдзіне Крычара ўсё паліла… Крычар клікаў на дапамогу гаспадара Рэгулуса, спадарыню Блэк… але Цёмны Лорд толькі смяяўся… ён прымусіў Крычара выпіць усе… і кінуў медальён у парожні басейн… ён напоўніў яго ізноў… з іншага флакона… а потым Цёмны Лорд паплыў на лодцы і пакінуў Крычара на выспе…

Гары стаяў на зімным камні вострава ў падземным возеры і глядзеў на бледны змеепадобны твар Вальдэморта, знікаючы ў цемры, чырвоныя вочы абыякава глядзелі на пакуты асуджанай ахвяры. Якая дажывала свае апошнія хвіліны. Як толькі эльф паддасца адчайнай смазе, што выклікае агністы яд, усё будзе скончана…

На гэтым малюнак абрываўся, Гары проста не мог уявіць, як Крычару атрымалася ўцалець.

- Крычар жадаў піць, ён пыдпоўз да ўскрайка і стаў піць ваду з чорнага возера… і рукі! Сотні мёртвых рук вылезлі з вады і пацягнулі Крычара на глыбіню…

- Як жа ты змог вылучыцца?- Папытаў Гары, не здзівіўшыся, што гаворыць шэптам.

Крычар падняў выродлівую галаву і паглядзеў на Гары сваімі вялікімі чырвонымі вачамі.

- Гаспадар Рэгулус загадаў Крычару вярнуцца дадому.

- Я ведаю, але як ты збёг ад Інферы?

Крычар мабыць не разумеў, ён толькі паўтараў:

- Гаспадар Рэгулус загадаў Крычару вярнуцца.

- Я ведаю, але як…

- Няўжо гэта не відавочна,- сказал Рон, - Ён апарыраваў!

- Але гэта несусветна, у той пячоры нельга апарыраваць, інакш Дамблдор…

- Магія эльфаў, яна ж іншая,- працягнуў гнуць сваё Рон,- напрыклад яны могуць апарыраваць у Хогвартсу, а мы так не можам.

Пасля слоў Рона была доўгая паўза, пакуль Гары спрабаваў зразумець, як мог Вальдэморт дапусціць такую памылку? Герміёна апярэдзіла яго:

- Ну адкуль Вальдэморту ведаць магію дамавых эльфаў? Гэтыя істоты куды ніжэй яго цікавасці. Да таго ж, мне здаецца, яму ніколі нават думка ў галаву не прыходзіла, што эльфы могуць валодаць чараўніцтвам, недаступным яму.

У голасе Герміёны гучалі ледзяныя ноткі.

- Для дамавога эльфа вышэйшы закон - воля гаспадара. - З выражэннем сказаў Крычар. - Гаспадар сказаў Крычару вярнуцца дадому, Крычар вярнуўся…

- І ты вярнуўся, пасля таго як зрабіў усе што табе сказалі, - мякка вымавіла Герміёна, - ты не парушыў загадаў.

Крычар закалаціў галавой, разгойдваючыся яшчэ хутчэй.

- Так што адбылося, калі ты вярнуўся? - папытаў Гары, - Што сказаў Рэгулус, калі ўбачыў цябе? Ты расказаў яму, што адбылося?

- Гаспадар Рэгулус вельмі хваляваўся. Вельмі, вельмі. - Прашыпеў Крычар, - Гаспадар Рэгулус сказаў Крычару сядзець ціха і не выходзіць з дому… Але потым… прайшло зусім трохі часу… Аднойчы ўначы Гаспадар Рэгулус прыйшоў да Крычара ў яго каморку… Гаспадар Рэгулус вельмі дзіўна сябе вёў… быў не ў сабе… Крычар адразу зразумеў… і ён папрасіў Крычара адвесці яго да той пячоры, куды Крычар хадзіў з Цёмным Лордам.

Гары ізноў выразна прадставіў сабе, як гэта было: напалоханы стары эльф і худы чарнавалосы Паляўнічы, які нагадваў Сірыюса…

- Крычар ведаў, як адчыніць запячатаны ўваход у падземную пячору… ведаў, як падняць са дна вузкую заклятую лодку… на гэты раз яго любы гаспадар плыў з ім да вострава з выбітым у скале паглыбленнем, поўным атруты.

- І ён прымусіў цябе ізноў піць гэтую атруту?- З агідай папытаў Гары.

Але Крычар паківаў галавой і заплакаў. Герміёна прыгарнула руку да рота, жэстам заклікаючы Гары маўчаць. Здаецца яна ўжо нешта зразумела.

- Г-гаспадар Рэгулус дастаў з кішэні медальён, такі ж як быў у Цёмнага Лорда. - Слёзы цяклі ў Крычара па крывым носе.

- Ён сказаў Крычару ўзяць яго, а калі келіх спустошыцца, памяняць медальёны…

Прамова Крычара ставала ўсе больш няскладнай, да таго ж яна заўсёды перарывалася гаротнымі ўсхліпамі. Гары прыходзілася напружвацца, каб зразумець аб чым ён гаворыць.

- Загад… Крычару… сыходзіць… адному… але… ён сказаў… каб Крычар ніколі… нікаму, нават спадарыні… не гаварыў што ён зрабіў… Крычар не гаварыў… але ў што б ні стала Крычар павінен быў разбурыць медальён… медальён Цёмнага Лорда... а потым ён выпіў… усе выпіў… Крычар падмяніў медальёны і глядзеў, як рукі зацягваюць гаспадара Рэгулуса ўніз… і…

- Крычар… мой бедны, - Герміёна плакала наўзрыд. Яна звалілася на калены побач эльфа і паспрабавала яго абняць. У тую ж секунду эльф падхапіўся на ногі, адпаўзаючы ад яе, нібы яго хтосьці адапхнуў.

- Бруднакроўка дакранулася да Крычара, ён не дазволіць! Што скажа яго спадарыня!

- Я сказаў табе не зваць яе бруднакроўкай! - раўнуў Гары, але эльф ужо пачаў караць сябе. Ён зваліўся і стаў біцца галавой аб падлогу.

- Спыні яго! Калі ласка! Спыні! - Крычала Герміёна, - Няўжо ты не бачыш, наколькі далёка заходзіць іх паслухмянасць?

- Крычар! Стой! Годзе! - гучна сказаў Гары.

Эльф ляжаў на падлозе, цяжка дыхаючы і ўздрыгваючы. Зялёныя соплі цягнуліся з носу, на бледным ілбе брыняў сіняк, вочы яго запалі, наліліся крывёй і былі поўныя слёз. Гары ніколі не бачыў больш жаласнай карціны.

- Такім чынам ты прынёс медальён дадому, - няўхільна працягнуў допыт Гары, ён быў рашуча настроены пачуць гісторыю да канца, - ты спрабаваў знішчыць яго?

- Крычар не змог пакінуць на ім нават драпіны, - выў эльф, - Крычар выкарыстаў усё, усё што ён ведаў… але нічога не дзейнічала… так шмат магутных закленаў і ўсё ўпустую… Крычар быў упэўнены, каб знішчыць медальён, яго трэба адчыніць. Але ён не адчыняўся! Крычар караў сябе, ізноў спрабаваў адчыніць, ізноў караў… і зноў… і зноў… Крычар не выканаў загад, Крычар не змог знішчыць медальён! А спадарыня была такая злая і засмучаная, таму што Гаспадар Рэгулус знік, а Крычар не мог сказаць ёй, што здарылася, не, не мог… - эльф пачаў заікацца - таму што гаспадар Рэгулус за-за-забараніў яму гаварыць каму-небудзь ў ся-ся-сям’і аб тым, што здарылася ў пя-пя-пячоры…

Крычар так цяжка уздыхаў, што разабраць штосьці яшчэ было немагчыма. Па шчоках Герміёны цяклі слёзы, калі яна глядзела на душэўныя пакуты эльфа, але яна больш не асмелілася ізноў паспрабаваць да яго дакрануцца. Нават Рон, хто ўжо сапраўды не выпрабоўваў пяшчоты да Крычара, выглядаў усхваляваным. Гары ўстаў і патрос галавой:

- Я не разумею цябе, Крычар, - сказаў Гары нарэшце, - Вальдэморт спрабаваў забіць цябе, Рэгулус памёр, спрабуючы паслабіць Вальдэморта, і ўсё ж ты без гайданняў здрадзіў Сірыюсу. Ты быў так рады пайсці да Нарцысы і Белатрыкс і ўсё ім расказаць, расказаць Вальдэморту праз іх.

- Гары, ты памыляешся, Крычар не думае падобным чынам,- Герміёна трохі супакоілася і выцерла слёзы тыльным бокам далоні.- Крычар нявольнік, дамавыя эльфы звычныя да кепскага, нават жудаснага звароту. Нават тое, што з ім зрабіў Вальдэморт не так ужо адрозніваецца ад іх паўсядзённага жыцця. На эльфах часта выпрабоўваюць заклёны. Што для Крычара войны чараўнікоў? Ён верны тым людзям, каму належыць, сваёй сям’і, тым, хто добрыя да яго. Як магчыма была добрай місіс Блэк, і Рэгулус несумненна добра абыходзіўся з ім. Таму ён служыў ім неўсвядомленна і паўтараў іх ідэі.

- Я ведаю, што ты жадаеш сказаць, Гары, - сказала Герміёна, перш чым Гары нават паспрабаваў нешта адказаць. - Я ведаю, ты скажаш, што "Рэгулус стаў супраць Цёмнага Лорда…“але, мабыць, ён так нічога не растлумачыў Крычару. І я, здаецца, ведаю чаму: Крычар і сям’я Рэгулуса былі ў бяспецы ад Вальдэморта і яго служкаў, пакуль прытрымліваліся гэтай пазіцыі - чыстай крыві. Рэгулус спрабаваў абараніць іх усіх.

- Але Сірыюс…

- Сірыюс жудасна абыходзіўся з Крычарам, Гары, і няма чаго на мяне так глядзець, ты і сам ведаеш, што гэта праўда. Крычар так доўга быў адзін, а потым Сірыюс пераехаў сюды жыць, яму было вельмі патрэбна хоць трохі клопату, хоць трохі цеплыні. Я ўпэўнена, што міс Цысі і місіс Бэла былі куды прыемней Крычару, чым Сірыюс, і, калі яны з’явіліся, ён аказаў ім паслугу -расказаў, што яны жадалі ведаць. Я б сказала, усе чараўнікі, хто дрэнна звяртаюцца з хатнімі эльфамі, калі небудзь паплацяцца за гэта, вось Вальдэморт паплаціўся і… Сірыюс таксама.

Гары не было, чаго адказаць. Ён глядзеў на Крычара, усхліпваючага на падлозе, і прыпомніў, што Дамблдор сказаў яму ўсяго праз некалькі гадзін пасля смерці Сірыюса."Не думаю, што Сірыюс калі –небудзь лічыў Крычара, як істоту са здольнасцю адчуваць, як чалавек."

- Крычар, - сказаў Гары праз некаторы час, - калі табе стане э… лепей, сядзь, калі ласка…

За некалькі хвілінаў да гэтага Крычар нарэшце замоўк. Зараз ён сеў і, нібы дзіця, цёр вочы кулачкамі.

- Крычар я хачу папрасіць цябе сёе-тое зрабіць, - Гары паглядзеў на Герміёну, ён хацеў аддаць загад Крычару мякка, але ў той жа час так, каб той не вырашыў, быццам яго словы можна праігнараваць. Усёткі падобнай пераменай у тоне свайго голасу ён дабіўся адабрэння ў Герміёны. Яна усміхнулася, і гэтая ўсмешка надала Гары ўпэўненасці.

- Крычар я хачу, каб ты пайшоў і знайшоў Мундунгуса Флетчэра, нам трэба высветліць, дзе медальён… дзе медальён гаспадара Рэгулуса. Гэта вельмі важна. Мы жадаем скончыць тое, што пачаў гаспадар Рэгулус. Мы жадаем э… пераканацца, што яго смерць не была марнай.

Крычар выцягнуўся, трымаючы рукі па швах са сціснутымі кулачкамі.

- Знайсці Мундунгуса Флетчэра, - праскрыпеў ён.

- Так, і прывядзі яго сюды да Плошчы Грыма. Як думаеш, ты зможаш зрабіць гэта для нас?

Крычар пакланіўся і ўстаў на ногі, раптам Гары ахінула. Ён дастаў з кашалька Хагрыда фальшывы медальён, у які Рэгулус уклаў сваю занатоўку Вальдэморту.

- Крычар, я жадаю, каб гэта было ў цябе, - Гары ўклаў медальён у руку эльфа, - гэта належыла Рэгулусу. Хай медальён будзе ў цябе ў знак нашай падзякі за тое, што ты…

- Шах і Мат, Гары, ты перастараўся.

Ледзь убачыўшы медальён, эльф выдаў працяглы вый і зноў паваліўся на падлогу. Сыйшло амаль паўгадзіны на тое, каб супакоіць Крычара, які быў такі шчаслівы ад таго, што яму вырашылі ўручыць сямейную рэліквію. Калі ж ён нарэшце змог стаяць на нагах, уся кампанія адвяла Крычара да яго каморкі, дзе ён схаваў медальён у складках сваіх брудных коўдраў і запэўнілі яго, што клопат аб медальёне будзе для іх галоўным прыарытэтам, пакуль Крычара няма.

Затым ён двойчы пакланіўся Гары і Рону. За секунду да апарыравання Крычар выканаў нейкі кароткі жэст у бок Герміёны. Мусіць, гэта быў жэст павагі або хаця б яго спроба. Потым ён знік з характэрным гукам.

 

XI. Подкуп

 

Калі Крычару ўдалося выратавацца з возера, якое кішыць Інфэрні, то, Гары быў упэўнены, прывесці Мундунгуса праз некалькі гадзін не з’яўлялася б для яго цяжкасцю, таму ён усю раніцу боўтаўся ў стане моцнага чакання. Тым не менш, Крычар не вярнуўся ні ў тую раніцу, ні нават у той вечар. Пасля надыходу цемры, Гары пачуваўся прыгнечана і заклапочана. Герміёна беспаспяхова спрабавала накласці мноства заклёнаў Трансфігурацыі на вячэру, якая складалася ў асноўным з запляснелага хлеба, але нічога не дапамагло.

Крычар не вяртаўся ні на наступны дзень, ні праз дзень. Затое два чалавекі ў мантыях з’явіліся на плошчы, каля хаты нумар 12 і заставаліся там ноччу, пільна гледзячы ў накірунку хаты, якую яны не маглі бачыць.

- Я ўпэўнены, што гэта Пажыральнікі Смерці, - вымавіў Рон, пакуль ён, Гары і Герміёна глядзелі з вокнаў гасцінай. – Мяркую, яны ведаюць, што мы тут?

- Я так не думаю, – адказала Герміёна, хоць і выглядала напалохана. – Інакш бы яны паслалі за намі Снэйпа, хіба не так?

- А ты не лічыш, што ён ужо пабываў тут і яго язык звязаны заклёнам Мудзі? – спытаў Рон.

- Так, - пагадзілася Герміёна. – Інакш ён распавёў бы ім шмат падрабязнасцяў таго, як сюды прабрацца, ты не лічыш? Але яны, нібы спрабуюць заспець наша з’яўленне. Урэшце рэшт, яны ведаюць, што Гары атрымаў у спадчыну гэтую хату.

- Адкуль яны… - пачаў Гары.

- Завяшчанні чараўнікоў даследуюцца Міністэрствам, памятаеш? Яны пазналі, што Сірыюс завяшчаў табе гэтае месца.

Прысутнасць Пажыральнікаў Смерці каля хаты ўзмацніла злавесны настрой. Яны ні чулі ні слова з-за сцен Плошчы Грыма 12 з часу з’яўлення Патронуса містэра Уізлі, і гэта напружанне пачало адбівацца на іх. У клапатлівага і раздражняльнага Рона з’явілася дзіўная звычка гуляць з Дэлюмінатарам у кішені; гэта моцна раз’ярала Герміёну, якая бавіла час у чаканні Крычара, вывучаючы “Байкі Барда Бідла” і не была ўдзячна таму, што святло пастаянна міргала, уключаючыся і выключаючыся.

- Ты калі-небудзь спыніш гэта? – закрычала яна на трэці вечар адсутнасці Крычара, калі святло зноў знікла з гасцінай.

- Выбачай, выбачай! – кінуў Рон, пстрыкаючы Дэлюмінатарам і вяртаючы святло. – Я не ведаю, чаму я гэта раблю!

- Так што, ты не можаш знайсці ніякага карыснага занятку?

- Якога, чытання дзіцячых баек, напрыклад?

- Дамблдор пакінуў мне гэтую кнігу, Рон…

- І ён пакінуў мне Дэлюмінатар, магчыма чакаючы, што я буду яго выкарыстоўваць!

Не ў сілах вынесці лаянку, Гары выслізнуў з пакоя, не заўважны імі. Ён накіраваўся ўніз, у бок кухні, якую ён наведваў таму, што быў упэўнены: Крычар, хутчэй за ўсё, з’явіцца ў гэтым месцы. На паўдарогі ўніз па лесвічным пралёце, які вядзе ў гасціную, ён пачуў лёгкае паляпванне па дзвярах, затым металічныя пстрычкі і ляск ланцужка.

Кожны нерв у яго целе, здавалася, туга нацягнуўся. Ён выцягнуў палачку, кінуўся ў цень каля адсечаных галоў эльфаў і стаў чакаць. Дзверы адкрыліся: ён убачыў квадрацік зіготкага святла ад лямпы знадворку, затым фігура ў мантыі павольна ступіла ў залу і зачыніла за сабой дзверы. Няпрошаны госць ступіў наперад, і голас Мудзі спытаў: “Сэверус Снэйп?”. Затым фігура пылу вырасла з іншага канца залы і накінулася на яго, паднімаючы сваю мёртвую руку.

- Гэта не я забіў цябе, Альбус, - сказаў ціхі голас.

Заклён быў зняты: пыльная фігура зноў падарвалася, і стала немагчыма адрозніць таго, хто прыйшоў у шчыльным шэрым воблаку, якое яна пакінула ззаду.

Гары паказаў палачкай у яго цэнтр:

- Не рухайцеся!

Ён забыў аб партрэце місіс Блэк. Пры гуку яго крыку, фіранкі, якія закрывалі яе партрэт, адляцелі, і яна пачала крычаць:

- Бруднакроўкі і паўкроўкі ганьбяць маю хату!..

Рон і Герміёна з шумам спусціліся на пралёт па лесвіцы і ўсталі за спіной Гары, наставіўшы, як і ён, палачкі на незнаёмага мужчыну, які стаяў у пярэднім пакоі з паднятымі рукамі.

- Прыцішце ваш запал, гэта я Рэмус!

- О, хвала нябёсам, - слаба вымавіла Герміёна, у гэты раз перакладаючы палачку на місіс Блэк; з раптоўным шумам фіранкі зачыніліся і наступіла цішыня. Рон вельмі нізка апусціў сваю палачку, але Гары не зрабіў гэтага:

- Пакажыся! – сказаў ён у адказ.

Люпін прайшоў наперад, у прамяні святла ад лямпы, з ўсё яшчэ паднятымі ў знак капітуляцыі рукамі:

- Я – Рэмус Джон Люпін, пярэварацень, таксама вядомы як Лунацік, адзін з чатырох стваральнікаў карты Марадзёраў, жанаты на Німфадоры, якую звычыйна ўсе завуць Тонкс, я навучыў цябе выпускаць Патронуса, Гары, які прымае форму самца аленя.

- Усё добра, - прагаварыў Гары, апускаючы палачку. – Але мне ж трэба было праверыць, ці не так?

- Як ваш былы настаўнік па абароне ад цёмных мастацтваў, я цалкам згодзен з тым, што вы павінны былі праверыць. Рон, Герміёна, вы не павінны былі так хутка паніжаць сваю абарону.

Яны збеглі з лесвіцы да яго. Загорнуты ў тоўстую дарожную мантыю, ён выглядаў стомленым, але задаволеным магчымасцю ўбачыць іх.

- Такім чынам, ніякіх слядоў Сэверуса? – спытаў ён.

- Не, - пакачаў галовой Гары. – Што адбываецца? Усё ў парадку?

- Так, - адказаў Люпін. – Але за намі назіраюць. На плошчы стаіць парачка Пажыральнікаў Смерці…

- Мы ведаем…

- Мне прыйшлося апарыраваць вельмі акуратна, прама на верхнюю ступеньку перад дзвярмі, каб быць упэўненым, што яны не заўважаць мяне. Яне не могуць ведаць, што ты тут, прынамсі, я ўпэўнены, што ў іх значна больш людзей у іншых месцах; яны перакопваюць усё, што мае хоць нейкае стаўленне да цябе, Гары. Давайце спусцімся ўніз, мне трэба многае распавесці і я жадаю ведаць, што здарылася пасля таго, як вы пакінулі Нару.

Яны спусціліся ў кухню, дзе Герміёна наставіла палачку на камінную рашотку. Полымя разгарэлася неадкладна: яно стварала ілюзію камфорту ў сценах з суцэльнага камення і адлюстроўвалася ў доўгім драўляным стале. Люпін выняў з дарожнай мантыі некалькі бутэлек з усладэлем, і яны прыселі.

- Я быў у горадзе тры дні таму, але тады мне прыйшлося адрывацца ад Пажыральніка Смерці, які пераследваў мяне, - пачаў Люпін. – Такім чынам, вы адразу накіраваліся сюды прама пасля вяселя?

- Не, - запярэчыў Гары. – Спачатку мы сутыкнуліся з парачкай Пажыральнікаў Смерці ў кафэ на Тотнэм-Корт-Роўд.

Ад нечаканасці Люпін выплюхнуў перад сабой амаль увесь усладэль:

- Што?

Яны растлумачылі, што адбылося. Калі яны скончылі, Люпін выглядаў ашаломленым:

- Але як яны знайшлі вас так хутка? Апарыруючага немагчыма адсачыць, калі нагляд не вядзецца з месца яго знікнення.

- Але ж не падобна было, што яны проста прагульваліся па Тотнэм-Корт-Роўд у гэты час, ці не так?

- Мы задаваліся пытаннем, - асцярожна вымавіла Герміёна. – ці можа След усё яшчэ застацца на Гары?

- Гэта немагчыма, - неадкладна адказаў Люпін, Рон выцягнуўся і Гары адчуў моцнае палягчэнне. – Акрамя ўсяго астатняга, яны б сапраўды ведалі, што Гары знаходзіцца тут, калі б на ім усё яшчэ быў След, верна? Але я не разумею, як яны адсачылі вас да Тотнэм-Корт-Роўд, вось, што хвалюе, сапраўды хвалюе.

Ён выглядаў устрывожаным, але гэтае пытанне, па меркаванні Гары, магло пачакаць.

- Распавядзі нам, што здарылася пасля таго, як мы пакінулі Нару, мы нічога не чулі з тых часоў, як бацька Рона сказаў нам, што сям’я ў бяспецы!

- Ну, Кінгслі выратаваў нас, - павольна прагаварыў Люпін. – Дзякуючы яго папярэджанню большасць госцяў змаглі дэзапарыраваць, перш чым яны прыбылі…

- Яны былі Пажыральнікамі Смерці, або людзьмі Міністэрства?

- І тымі, і іншымі, але ў сваіх намерах і мэтах яны цяпер цалкам аднолькавыя, - адказаў Люпін. – Іх было каля тузіна, але яны не ведалі, што ты быў там, Гары. Артур чуў чутку, што яны спрабавалі выкатаваць твае месцазнаходжанне ў Скрымджара, перш чым забілі яго, і калі гэта праўда, то ён цябе не выдаў.

Гары паглядзеў на Рона і Герміёну, іх твары выяўлялі сумесь шоку і падзякі, якую ён адчуў. Яму ніколі не падабаўся Скрымджар, але калі тое, што казаў Люпін з’яўлялася праўдай, апошнім яго дзеяннем была спроба абараніць Гары.

- Пажыральнікі Смерці абшукалі Нару зверху дадолу, - працягнуў Люпін. – Яны знайшлі крывасмока, але не захацелі да яго набліжацца. – Тады яны гадзінамі распытвалі тых з нас, хто застаўся. Яны спрабавалі атрымаць імфармацыю аб табе, Гары, але, вядома, ніхто, акрамя Ордэна не ведаў, што ты быў там. У той час, пакуль яны руйнавалі вяселле, вялікая колькасць Пажыральнікаў Смерці абыходзіла кожную хату ў краіне, звязанай з Ордэнам. Ніякіх Смерцяў, - дадаў ён хутка, апярэджваючы пытанне. – але яны былі грубыя. Яны спалілі хату Дзедалуса Дыгла, але, наколькі ты ведаеш, яго там не было, і выкарысталі заклён Круцыятус на сям’і Тонкс. Зноў жа спрабуючы вызначыць, куды ты дзеўся пасля таго, як жыў у іх. Яны ў парадку – узрушаныя, вядома, але ў астатнім – нармалёва.