Структура вучэбна-метадычнага комплексу.

Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская літаратура” складзены ў адпаведнасці з “Метадычнымі ўказаннямі па падрыхтоўцы вучэбна-метадычнага комплексу ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (загад ад 15.02.2013 г. № 22) і прызначаны для рэалізацыі патрабаванняў адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі.

Вучэбна-метадычны комплекс пачынаецца з “Уводзінаў”, дзе абазначана актуальнасць вывучэння дысцыпліны, яе спецыфіка ў сістэме іншых вучэбных прадметаў, іх міждысцыплінарныя сувязі, акрэслены мэта і задачы вывучэння раздзела “Беларуская літаратура”.

Затым падаюцца распрацаваныя тэматычныя планы для студэнтаў розных форм навучання – спачатку дзённага, затым завочнага. Аналіз тэматычнага плану дысцыпліны дае магчымасць студэнту пазнаёміцца з аб’ёмам гадзін, запланаваных на вывучэнне курса згодна з рабочымі вучэбнымі планамі, формамі заняткаў.

Тэарэтычны раздзел ВМК уключае ў сябе канспекты асобных лекцый, электронныя відэафільмы, прэзентацыі, якія могуць быць выкарыстаны выкладчыкам у вучэбным працэсе або студэнтам для яго самастойнай падрыхтоўкі да экзамена.

Практычны раздзел ВМК утрымівае інфармацыю пра навукова-метадычнае забеспячэнне дысцыпліны “Беларуская літаратура”. Спісы асноўнай і дадатковай літаратуры па курсе, хрэстаматыйныя выданні складзены з улікам сучаснага літаратурна-кнігавыдавецкай справы.

Наступным раздзелам комплекса з’яўляецца раздзел кантролю ведаў, які змяшчае:

1. тэматыку семінарскіх заняткаў для студэнтаў па спецыяльнасцях і формах навучання;

2. заданні для самастойнай работы студэнтаў і метадычныя рэкамендацыі да іх выканання, графік праверкі КСР;

3. пытанні да заліку і экзаменаў;

 

4. графік праходжання дысцыпліны па факультэтах і семестрах, у якім абазначаны таксама формы кантролю дысцыпліны згодна з рабочымі вучэбнымі планамі;

5. крытэрыі ацэнкі вучэбнай дзейнасці студэнтаў.

У дапаможным раздзеле ВМК змешчана вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне; прыкладныя спісы мастацкай літаратуры для засваення дысцыпліны; пералік карысных інфармацыйных рэсурсаў; самі мастацкія тэксты ў электронным варыянце.


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

(для студэнтаў дзённай формы навучання)

Раздзелы, тэмы Колькасць аўдыторных гадзін
усяго Лекцыі Семінарскія заняткі КСР
Уводзіны    
Раздзел І. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІ–ХІХ СТАГОДДЗЯЎ
Тэма 1. Літаратура перыяду Сярэднявечча  
Тэма 2. Арыгінальная агіяграфія    
Тэма 3. Літаратура Адраджэння і Рэфармацыі  
Тэма 4. Мікола Гусоўскі    
Тэма 5. Літаратура эпохі барока і Асветніцтва  
Тэма 6. Літаратура першай пал. ХІХ ст.    
Тэма 7. Адам Міцкевіч  
Тэма 8. Ян Баршчэўскі    
Тэма 9. Асветніцкія плыні ў літаратуры ХІХ ст. Зараджэнне рэалізму    
Тэма 10. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч    
Тэма 11. Францішак Багушэвіч    
Форма кантролю Залік
Раздзел ІІ. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХХ – ПАЧАТКУ ХХІ СТАГОДДЗЯ
Тэма 12. Літаратурны працэс пачатку ХХ ст. (“нашаніўскі перыяд”)    
Тэма 13. Янка Купала  
Тэма 14. Якуб Колас    
Тэма 15. Вацлаў Ластоўскі    
Тэма 16. Максім Багдановіч    
Тэма 17. Савецкая літаратура 1920-40-х гадоў  
Тэма 18. Максім Гарэцкі    
Тэма 19. Кандрат Крапіва    
Тэма 20. Кузьма Чорны    
Тэма 21. Міхась Зарэцкі    
Тэма 22. Літаратура Заходняй Беларусі    
Тэма 23. Літаратура 1941–1965 гг. ХХ ст.    
Тэма 24. Традыцыі рэалізму ў пасляваеннай прозе    
Тэма 25. Васіль Быкаў  
Тэма 26. Лірычная проза др. пал. ХХ ст.    
Тэма 27. “Філалагічнае” пакаленне  
Тэма 28. У.Караткевіч  
Тэма 29. Паэзія 70 – 80-х гг. ХХ ст.    
Тэма 30. Сучасны літаратурны працэс
Тэма 31. Віктар Казько    
Тэма 32. Юры Станкевіч    
Форма кантролю экзамен

 


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

(для студэнтаў завочнай формы навучання)

Раздзелы, тэмы Колькасць аўдыторных гадзін
усяго Лекцыі Семінарскія заняткі
Уводзіны  
Раздзел І. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІ–ХІХ СТАГОДДЗЯЎ
Тэма 1. Літаратура перыяду Сярэднявечча
Тэма 2. Літаратура Адраджэння і рэфармацыі  
Тэма 3. Літаратура эпохі барока і Асветніцтва  
Тэма 4. Літаратура ХІХ ст.  
Тэма 5. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч  
Тэма 6. Францішак Багушэвіч  
Форма кантролю экзамен
Раздзел ІІ. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХХ – ПАЧАТКУ ХХІ СТАГОДДЗЯ
Тэма 1. Літаратурны працэс пачатку ХХ ст. (“нашаніўскі перыяд”)  
Тэма 2. Літаратура 1920-40-х гадоў (савецкая і заходнебеларуская)
Тэма 3. Літаратура 1941–1965 гг. ХХ ст.  
Тэма 4. Творчасць В.Быкава  
Тэма 5. “Філалагічнае” пакаленне  
Тэма 6. Сучасны літаратурны працэс  
Форма кантролю экзамен

 


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

(для студэнтаў завочнай формы скарочанага тэрміну навучання)

Раздзелы, тэмы Колькасць аўдыторных гадзін
усяго Лекцыі Семінарскія заняткі
Уводзіны  
Раздзел І. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХІ–ХІХ СТАГОДДЗЯЎ
Тэма 1. Літаратура Сярэднявечча і Адраджэння  
Тэма 2. Літаратура эпохі барока і Асветніцтва  
Тэма 3. Літаратура ХІХ ст.  
Раздзел ІІ. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХХ – ПАЧАТКУ ХХІ СТАГОДДЗЯ
Тэма 1. Літаратурны працэс пачатку ХХ ст. (“нашаніўскі перыяд”)  
Тэма 2. Літаратура 1920-40-х гадоў (савецкая і заходнебеларуская)  
Тэма 3. Літаратура 60-80-х гг. ХХ ст.  
Тэма 4. Творчасць В.Быкава  
Тэма 5. Сучасны літаратурны працэс  
Форма кантролю экзамен