Спіс мастацкіх тэкстаў па дысцыпліне. “Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)”

“Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)”

для студэнтаў ФЗН АІДК скарочаны тэрмін навучання (ІІІ курс 2 семестр)

Жыціе Еўфрасінні Полацкай.

Хроніка Быхаўца.

Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра.

Францыск Скарына (4-5 прадмоў на выбар студэнта).

Васіль Цяпінскі. Прадмова да Евангелля.

Афанасій Філіповіч. “Дыярыуш”.

А.Рымша, Л.Карповіч, Г.Пельгрымоўскі, Т.Іяўлевіч, С.Полацкі – вершаваныя творы на выбар.

Саламея Пільштынова-Русецкая. Авантуры майго жыцця (можна ўрыўкі з хрэстаматыі).

Каятан Марашэўскі. Камедыя.

Ф.У.Радзівіл (2 п’есы на выбар).

Міцкевіч Адам. Пан Тадэвуш.

Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях.

Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт. Шчароўскія дажынкі. Купала. Гапон. Вечарніцы ці іншыя на выбар. Ідылія. Пінская шляхта.

Сыракомля Уладзіслаў. Паштальён. Хадыка. Ілюмінацыя.

Тарас на Парнасе.

Багушэвіч Францішак. Прадмова да зб. “Дудка беларуская”, зб. “Мая дудка”. 10-15 вершаў. Кепска будзе. Тралялёначка. Сведка.

Лучына Янка. Паляўнічыя акварэлькі з Палесся.

Творы пісьменнікаў нашаніўскай пары (Цёткі, Ядвігіна Ш., А.Гаруна, З.Бядулі на выбар).

Купала Я. Зб. “Спадчына” – вершы на выбар, паэмы “На Куццю”, “На Дзяды”, “Яна і Я”, “Безназоўнае”, п’еса “Тутэйшыя”.

Багдановіч М. Выбраныя вершы са зб. “Вянок”.

Ластоўскі В. Апавяданні (2-3), аповесць “Лабірынты”.

Колас Я. Выбраныя вершы і апавяданні. Паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка”.

Гарэцкі М. Апавяданні “Роднае карэнне”, “У лазні”, “Рускі”, “Што яно?”, “Дзёгаць”, аповесці “У чым яго крыўда”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “Дзве душы”, апавяданні 20-х гг. (“Фантазія”, “Панская сучка”, “У 1920 г.”).

Паэзія У.Дубоўкі, У.Жылкі, М.Чарота, Я.Пушчы – вершы і паэмы на выбар.

Зарэцкі М. “Дзіўная”, “Голы звер”, “Вязьмо”.

Мрый А. “Запіскі Самсона Самасуя”.

Заходнебеларуская літаратура (вершы К.Сваяка, Н.Арсенневай на выбар; п’еса Л.Родзевіча “П.С.Х.”; аповесць Ф.Аляхновіча “У кіпцюрох ГПУ”).

Куляшоў А. Вершы 40-70-х гг. на выбар. Паэмы “Цунамі”, “Хамуціус”, “Варшаўскі шлях” - 2 на выбар.

Панчанка П. Лірыка 40-90-х гг. – вершы на выбар.

Крапіва К. Вершы, байкі, п’есы “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”.

Чорны К. 4-5 апавяданняў, раман “Млечны шлях”.

Танк М. Вершаваныя творы са зб. 40-х гг. да 90-х гг. ХХ ст. на выбар.

Творы прадстаўнікоў “ваенна-вясковай” плыні ў прозе (В.Адамчыка, І.Пташнікава, М.Стральцова, І.Чыгрынава, І.Навуменкі, інш) – апавяданні на выбар.

Караткевіч У. Вершы на выбар. Аповесці і раманы “Ладдзя Роспачы”, “Сівая легенда”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Нельга забыць” і інш. – 2-3 на выбар.

Быкаў В. Мемуары “Доўгая дарога дадому”. Зб. прытчаў “Пахаджане”, “Сцяна” (аналіз 2–3 апавяданняў на выбар). Аповесці “Мёртвым не баліць”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Круглянскі мост”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета” – на выбар. Творы 80-90-х гг. “Ваўчыная яма”, “Труба”, “Жоўты пясочак”, “Народныя мсціўцы” – абавязкова.

Казько В. Аповесць “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, раман “Бунт незапатрабаванага праху”, “Да сустрэчы…” (“І нікога, хто ўбачыць мой страх…”) – на выбар.

Брыль Я. Апавяданні, аповесці (“Ніжнія Байдуны”, “Золак, убачаны здалёк”, “Муштук і папка”), мініяцюры (зб. “На сцежцы - дзеці” ці інш.) - на выбар.

Геніюш Л. “Споведзь”.

Станкевіч Ю. Раман “Любіць ноч – права пацукоў”.

Федарэнка А. Аповесць “Вёска”, апавяданне “Бляха”.

Р.Баравікова (зб. “Вячэра манекенаў”), Л.Рублеўская (“Пярсцёнак апошняга імператара”, “Золата забытых магіл”), А.Брава (зб. “Каменданцкі час для ластавак”) – аўтары і творы на выбар.

Л.Дайнека (“След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, “Меч князя Вячкі”), В.Іпатава (“Залатая жрыца Ашвінаў”, “Вяшчун Гедзіміна”, “Альгердава дзіда”), Г.Далідовіч (“Кліч роднага звона”), К.Тарасаў “Тры жыцці княгіні Рагнеды”, “Апошняе каханне князя Міндоўга”, У.Арлоў (“Час чумы”, “Дзень, калі ўпала страла”, “Сны імператара”, нарыс “Таямніцы Полацкай гісторыі”) – 2-3 творы на выбар.

А.Сыс, Э.Акулін, А.Хадановіч, В.Жыбуль, інш. – аўтары і творы на выбар.

Фантастыка (Р.Баравікова зб. “Вячэра манекенаў”, Гігевіч В. “Карабель”, Сіпакоў Я. “Блуканне па іншасвеце”) – творы на выбар.

Алексіевіч С. “Чарнобыльская малітва”.

Адамовіч А. На выбар: “Хатынская аповесць”, “Апошняя пастараль”, “Карнікі”.

Разанаў А. Зб. “Паляванне ў райскай даліне” ці інш. зб. 90-х гг.–пач. ХХІ ст. – на выбар.

Гілевіч Н. Лірыка 80–90-х гг., на выбар студэнта паэмы “Лодачкі”, “А дзе ж тая крынічанька?”, ”Сказ пра Лысую гару” і інш.

Барадулін Р. Выбранае з лірыкі 60-90-хгг.

Я.Янішчыц Зб. “Выбранае” (1998 ці 2000 г.) або інш. зборнікі – вершы на выбар.

Дранько-Майсюк Л. Вершы на выбар са зб. “Гаспода”, “Тут”, “Акропаль” і інш. Паэма-казка “Цацачная крама”.

С.Законнікаў (паэмы “Чорная быль”, “Зязюля”), М.Мятліцкі (зб. паэзіі), Я.Сіпакоў (паэма “Одзіум”), інш. (аўтар на выбар). Гл.: зб. “Прайсці праз зону” ці “Зорка Палын”.

А.Казлоў (“Незламаная свечка”), Ю.Каляда (Invicta, альбо Галоўная памылка Афанасія), А.Глобус, У.Сцяпан, Б.Пятровіч, С.Балахонаў і інш. – аўтар і творы на выбар.

Дудараў А. П’есы “Вечар”, “Радавыя”, “Чорная панна Нясвіжа”, М.Матукоўскі “Калізей”, А.Петрашкевіч “Воля на крыжы”, С.Кавалёў “Звар’яцелы Альберт” ці інш. – аўтары і творы на выбар.

Макаёнак А. “Лявоніха на арбіце”, “Дыхайце эканомна”, “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”, “Пагарэльцы”, інш. (творы на выбар).

Б.Мікуліч “Развітанне”, А.Лойка “Як агонь, як вада”, В.Коўтун “Крыж міласэрнасці”, В.Карамазаў (эсэ са зб. “З вясною ў адным вагоне”) - твор на выбар.

 


Карысныя сайты