ІІ. Палітычная сатыра, яе сувязь з традыцыямі царкоўна-палемічнай літаратуры і новымі барокавымі тэндэнцыямі.

- “Прамова Мялешкі”: ідэйны змест, асоба сеймавага прамоўцы, прыёмы стварэння сатырычных вобразаў, паняцце пра жанр палітычнага памфлета.

- “Ліст да Абуховіча”: аб’ект аўтарскай сатыры, мастацка-выяўленчыя сродкі і іх сувязь з народнай смехавой культурай.

 

Літаратура

 

Тэксты: “Баркулабаўская хроніка”, “Дзённік” Ф.Еўлашоўскага ці іншы аўтар (Ф.Кміта-Чарнабыльскі, Я.Цадроўскі), “Авантуры майго жыцця” С.Пільштыновай-Русецкай, твор палітычнай сатыры на выбар.

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры, ХІ–ХІХ ст.ст. У 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. – 2-е выд. – Мінск : Бел. навука, 2006–2007. (Т.1, с. 682-748, 837-844).

2. Таранеўскі В.У.: Ад летапісаў да мемуараў: Вуч.дапам. па гіст. белар. літарат. ХІІ-ХVІІ стст. – Віцебск: Выд. УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, 2005 – 39 с.

Дадатковая:

1. Мальдзіс У. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ ст.: Нарысы быту і звычаяў. – Мінск, 1982. – С. 30-41.

2. Мялешка Іван // Асветнікі зямлі беларускай: Энцыкл. Даведнік. – Мінск, 2001. – С. 262-263.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 4. АДАМ МІЦКЕВІЧ

 

1. Вобразы, матывы і сюжэты беларускага фальклору ў ранніх творах (паводле цыкла “Балады і рамансы”).

2. Вобраз рамантычнага героя-змагара, мастацкі ідэал асобы ў паэмах “Гражына” і “Конрад Валенрод”.

3. Творчасць перыяду ссылкі і эміграцыі. “Крымскія санеты”.

4. “Пан Тадэвуш” як нацыянальная эпапея. Асноўныя сюжэтныя лініі, мастацкае выяўленне рыцарска-шляхецкай культуры. Вобраз Беларусі ў творы.

5. “Дзяды”: фальклорны каларыт, філасофская скіраванасць, аўтабіяграфічнасць, складанасць кампазіцыі.

6. Пераклады твораў А.Міцкевіча на беларускую мову. Вобраз паэта ў творах П.Панчанкі, Р.Барадуліна і інш.

 

 

Літаратура

 

Тэксты: 2-3 балады на выбар; санеты на выбар. Гражына. Конрад Валенрод. Дзяды. Пан Тадэвуш.

Асноўная:

Баршчэўскі Я., Васючэнка П., Тычына М.А. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы. – Мн., 2006. – С. 25-37.

 

 


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 5. ЯН БАРШЧЭЎСКІ

 

1. Жыццёвы лёс і творчая біяграфія. Беларускамоўныя творы і іх змест.

2. Балады Я.Баршчэўскага (творы на выбар). Ідэі рамантызму і іх выяўленне ў названым жанры.

3. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”:

- тэма Радзімы, яе гістарычнае мінулае і сучаснае ў кнізе;

- хрысціянска-міфалагічныя матывы;

- характар беларуса ў мастацкім выяўленні Я.Баршчэўскага;

- кампазіцыя і мастацкі стыль кнігі.

4. Мастацкі міфалагізм, маральна-этычная і сацыяльна-грамадская праблематыка ў аповесці “Душа не ў сваім целе”.

5. Мастацкі рамантызм і яго асаблівасці ў творчасці Я.Баршчэўскага.

6. Ацэнка творчасці Яна Баршэўскага Я.Падбярэскім і сучаснай крытыкай.

 

Літаратура

 

Тэксты: “Дзве бярозы”, “Зарослае возера”, “Дзявочая крыніца”, “Русалка-спакусніца”, “Курганы”, “Роспач” – творы на выбар. Кніга “Шляхціц Завальня…” – абавязкова. Аповесць “Душа не ў сваім целе”.

 

Асноўная:

1. Баршчэўскі Я. Выбраныя творы. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998.

2. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т.2: Новая літаратура: др.пал. 18—19 ст / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т імя Я.Купалы; навук. рэд. тома У.І.Мархель, В.А.Чамярыцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – С. 151—177.

3. Хаўстовіч М. Гісторыя беларускай літаратуры 30-40-х гг. ХІХ ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. Вышэйш. Навуч. Устаноў. – Мінск: БДУ, 2001. – 171 с.

Дадатковая:

1. Хаўстовіч М.Творчасць Яна Баршчэўскага ў кантэксце жанрава-стылёвых пошукаў у польскамоўнай літаратуры 20-40-х гг. ХІХ ст. // Весн. Бел. Дзярж. Ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 1999. - № 3. – С. 16-20.

2. Хаўстовіч М. Паэт і казачнік з азёрнага краю: Ян Баршчэўскі // Слова пра літаратуру і літаратараў: Літ.-крытыч. Арт. Па беларускай літаратуры: У 2 кн. – Мінск: Юнацтва, 2001. – Кн. І.: ХІХ – пач. ХХ ст. – С. 61-91.

3. Хаўстовіч М. На парозе забытае святыні: Творчасць Яна Баршчэўскага. – Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2002. – 186 с.

4. Хаўстовіч М. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. – Мінск: БДУ, 2003. – 204 с.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 6. В.І.ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ

 

1. Паэтычны эпас В.І.Дуніна-Марцінкевіча (“Купала”, “Вечарніцы”, “Шчароўскія дажынкі”, “Гапон”, “Халімон на каранацыі”, “Славяне ў ХІХ ст.”):

- фальклорна-этнаграфічны матэрыял у творах;

- спецыфіка перадачы гістарычных падзей у паэтычным эпасе;

- элементы сентыменталізму, рамантызму і рэалізму ў гутарках.

2. “Ідылія” (“Сялянка”):

- праблематыка, сістэма вобразаў, ідэйны змест;

- праявы сентыменталізму ў творы.

3. Сатырычна-выкрывальны пафас “Пінскай шляхты”:

- Кручкоў і Пісулькін як увасабленне расійскага чыноўніцкага самавольства пасля паўстання 1863 г.;

- канцэпцыя вобраза шляхецкага саслоўя, маладое пакаленне беларусаў у творы;

- жанр твора. Актуальнасць гучання, сучаснае тэатральнае ўвасабленне на сцэне.

4. Крытычны паказ становішча беларускай паслярэформеннай вёскі ў “Залётах”:

- Антон Сабковіч як новы сацыяльны тып;

- вобраз ідэальнай шляхты і яго роля ў творы.

5. Ацэнка творчасці В.І.Дуніна-Марцінкевіча сучасным літаратуразнаўствам.

 

Літаратура

 

Тэксты: (“Купала”, “Вечарніцы”, “Шчароўскія дажынкі”, “Гапон”, “Халімон на каранацыі”, “Славяне ў ХІХ ст.” – 2-3 на выбар), “Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”.

 

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т.2: Новая літаратура: др.пал. 18—19 ст / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т імя Я.Купалы; навук. рэд. тома У.І.Мархель, В.А.Чамярыцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – С. 198—234.

 

Дадатковая:

1. Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. – Мн., 1988.

2. Навуменка І. В.І.Дунін-Марцінкевіч. – Мн., 1992.

3. Янушкевіч Я. Беларускі Дудар. – Мн., 1991.

 


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 7. ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ

1. Шматграннасць таленту В.Ластоўскага (прывядзіце прыклады грамадска-палітычнай, навуковай, асветніцка-педагагічнай і інш. дзейнасці). Новыя факты пра апошнія дні жыцця пісьменніка (кн. “Сыны і пасынкі Беларусі”).

2. Ідэйна-творчыя ўстаноўкі В.Ластоўскага. Праблема эстэтычнага ў жыцці і ў літаратуры (паводле публіцыстычных артыкулаў, прозы і паэзіі).

3. В.Ластоўскі – майстра малых празаічных жанраў.

- разнастайнасць малой прозы: апавяданні-легенды (казкі), гумарыстычныя творы, парабалы, гістарычныя апавяданні;

- іх праблемна-тэматычнае наватарства;

- філасафічнасць прозы, інтэлектуалізм.

3. Аповесць “Прыгоды Панаса і Тараса”: сюжэт, вобразы персанажаў, мастацкая задума.

4. Адметнасць мастацкай інтэрпрэтацыі гісторыі ў аповесці “Лабірынты”. Сімвалізм у творы.

 

Літаратура

Тэксты:

“Мост у Кутах”, “Лебядзіная песня”, “Троцкі замак”, “Князёўна Рагнеда”, “Бітва каля Магільны”, “Ізяслаў”, “Сож і Няпро”, “Дзень ружавай кветкі”, “Бяздоннае багацце”, “Беларускі радавод”, “Вясковыя “археолагі”, “Прывід”, “Певень і гуся”, інш. – 10 апавяданняў; аповесці “Прыгоды Панаса і Тараса”, “Лабірынты” (Ластоўскі В. Выбраныя творы. – Мн., 1997). Артыкулы “Сплачвайце доўг”, “Па сваім шляху”.

 

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 1. – С. 192 – 206.

2. Васючэнка, П. В. Беларуская літаратура XX стагоддзя і сімвалізм / П. В. Васючэнка. — Мінск : МДЛУ, 2004. — 154 с.

3. Максімовіч В. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пач. ХХ ст. – Мн., 2000.

Дадатковая:

1. Васючэнка, П. В. Мастацкія адкрыцці Вацлава Ластоўскага на фоне сусветнай літаратуры / П. В. Васючэнка // Вестник Полоцкого гос.ун-та. – 2008. - №7. – С. 145-148.

2. Грыцкевіч А. Гісторык Вацлаў Ластоўскі // Сыны і пасынкі Беларусі / С. В. Барыс, С. В. Тарасаў, Г. А. Ланеўскі і інш.; Уклад. Барыс С. В. Мн., 1996. – С. 229–250.

3. Ільякевіч М. Новыя факты з апошніх гадоў жыцця Вацлава Ластоўскага // Сыны і пасынкі Беларусі / С. В. Барыс, С. В. Тарасаў, Г. А. Ланеўскі і інш.; Уклад. Барыс С. В. – Мн., 1996. – С. 250–254.

4. Конан У. Валхвец беларускага фундаменталізму // Крыніца. 1994. № 8. С. 23–26.

5. Марціновіч Алесь. Шляхам праўды. – Мн., 1994. – С. 99–106.

6. Ніякоўская А. Нацыянальная ідэя як аснова трываласці свету // Крыніца. 1994. № 8. С. 3–13.

7. Сачанка Б. Власт (Вацлаў Ластоўскі) // Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі…: Літ.-крыт. Арт., інтэрв’ю. – Мн., 1990. – С. 285–287.

8. Станкевіч Я. Вацлаў Ластоўскі // З гісторыяй на “Вы”. – Мн., 1994. – С. 152–158.

9. Янушкевіч Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. – Мн., 1995. (Ці: “Полымя”, 1994, № 5. С. 148–172.)


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 8. МАКСІМ ГАРЭЦКІ

1. Літаратура ранняга перыяду творчасці:

- тэма інтэлігенцыі і народа ў апавяданнях “У лазні”, “Роднае карэнне”, інш.;

- распрацоўка гістарычнай тэматыкі (“Лірныя спевы”);

- тэма патаемнага ў творчасці пісьменніка (“Што яно?”, “Патаемнае”);

- апавяданні “тонкага пісання” (“Дзёгаць”, “Чарнічка”, “Габрыелевы прысады”).

2. Перыяд вайны і рэвалюцыі. Гуманістычны пафас твораў “Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Генерал”, “На імперыялістычнай вайне”.

3. Проза савецкага перыяду.

- мастацкая ўмоўнасць сюжэту ў апавяданні “Фантазія”. Праблема гістарычнага лёсу беларускага народа;

- ідэйная абгрунтаванасць звароту да панскага мінулага ў апавяданнях “Панская сучка”, “Смачны заяц”;

- даследаванне грамадскіх працэсаў у апавяданнях “Усебеларускі з’езд 1917 г.”, “Незадача”, “Апостал”;

- аповесці “У чым яго крыўда?”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь” як трылогія. Праблематыка твораў;

- інтэлігенцыя і народ, асоба і гісторыя, месца асобы ў пераломныя гістарычныя моманты паводле “крамольнай” аповесці “Дзве душы”. Вобраз Ігната Абдзіраловіча.

- “Сібірскія абразкі” – у пошуках беларускіх каранёў;

- “Скарбы жыцця”: адметнасць жанру, алегарычна-сімвалічны змест, трагізм лёсу апавядальніка;

- раманы М.Гарэцкага (“Віленскія камунары”, “Камароўская хроніка”): асаблівасці творчай задумы, асноўныя сюжэтныя лініі, праблематыка, стыль.

4. Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі М.Гарэцкага, вызначаныя ў артыкулах “Развагі і думкі”, “Наш тэатр”.

5. Зварот да драматургіі.

- праблема духоўнага жыцця чалавека ў драматызаванай аповесці “Антон”;

- навізна тэматыкі драматычнага абразка “Жартаўлівы Пісарэвіч”.

 

Літаратура

Тэксты:

“У лазні”, “Роднае карэнне”, “Лірныя спевы”, “Што яно?”, “Патаемнае”, “Дзёгаць”, “Габрыелевы прысады”, “Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Фантазія”, “Панская сучка”, “Усебеларускі з’езд 1917 г.”, “Апостал” і інш.. Аповесці “У чым яго крыўда?”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “Дзве душы”, “Сібірскі яабразкі”, “Скарбы жыцця”. Артыкулы “Развагі і думкі”, “Наш тэатр”. На выбар: “Антон” ці “Жартаўлівы Пісарэвіч”.

Асноўная:

1. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэб. Дапам. / М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. – Мн.: Выш. шк., 2001. – С. 150–167.

2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 1. – С. 192 – 206.

3. Мушынская Т.Ф. Беларуская літаратура 20–40-х гг. – Мн., 1994.

Дадатковая:

1. Бугаёў Дз. Максім Гарэцкі. – Мн., 2003.

2. Васючэнка П. Чаму дваілася душа? // Полымя. 1989. № 7.

3. Мушынскі М. Максім Гарэцкі: Нявысветленыя старонкі. Аповесць “Дзве душы” і іншыя “рэпрэсаваныя творы” // Мушынскі М. Літаратура ХХ стагоддзя: Спроба пераасэнсавання. – Мн., 1996.

4. Чыгрын І. Паміж былым і будучым: Проза Максіма Гарэцкага. – Мн., 1994. (Ці: “Полымя”, 1994, № 5, С. 227–245; № 6, С. 220–236).

5. Чыгрын І. У пошуках саміх сябе, або Хто такі Ігнат Абдзіраловіч? // Роднае слова. – 1994. - № 4.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 9. КАНДРАТ КРАПІВА

1. Тэматыка і праблематыка сатырычных вершаў і баек К.Крапівы:

- “ідыятызм” вясковага жыцця (плёткі, п’янства, нізкі ўзровень бытавой культуры, т.п. – падабраць па 3-5 твораў на кожную з тэм і прааналізаваць змест);

- антырэлігійная тэма (выбраць 4-5 вершаваных твораў);

- палітычная тэма і яе адлюстраванне (падабраць творы з розных перыядаў – ранняга савецкага, перыяду Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннага);

- асэнсаванне савецкай мадэлі культурна-грамадскага жыцця (“Ціт заводзіць новы быт”, “Ты не лайся, дзядзя, пры савецкай уладзе…”, “Балет” і інш.);

- мастацтва як скразная тэма ў творчасці (падабраць звыш 10 прыкладаў твораў на працягу ўсёй творчасці і вызначыць асноўныя аспекты закранутай тэмы).

2. Мастацкі змест паэм “Біблія” і “Хвядос – Чырвоны нос”.

3. Пратэст супраць тэорыі бесканфліктнасці (паводле артыкулаў “Што мне рупіць…”, “Канфлікт – аснова п’есы”, “Думкі пра сатыру”, “Аб сатырычнай камедыі”, інш.).

4. Драматургія К.Крапівы (“Хто смяецца апошнім?”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”):

- сатырычны тыпаж і праблематыка п’ес;

- эвалюцыя вобраза-тыпу прыстасаванца;

- жанравыя асаблівасці драматычных твораў;

- майстэрства драматурга-сатырыка.

5. Гуманістычна-сатырычная аснова прозы К.Крапівы (канспект падручніка).

 

Літаратура

Тэксты: Сатырычныя вершы і байкі – на выбар; паэма “Хвядос – Чырвоны нос”, п’есы “Хто смяецца апошнім?”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”; 1 артыкул на выбар.

 

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 2. С. 282—330.

2. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст (20-я—50-я гг.): Падручнік / Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мн., 2000. – С. 381–411.

3. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1917 – 1940 гг: Падручнік / пад аг. рэд. Лазарука М.А., Семяновіча А.А. – Мн., 1981. – С. 311 – 347.

Дадатковая:

1. Бугаёў Дз.Я. Талент і праца. – Мн., 1979. – С. 50 – 109.

2. Бугаёў, Д. Я. Зброяй сатыры, зброяй праўды : Творчы шлях К. Крапівы / Д. Я. Бугаёў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1971. — 231 с. (2004 — 2-е выд.).

3. Гніламёдаў У. На шляху да “Брамы неўміручасці”: К.Крапіва і яго роля ў белар. літаратуры // Роднае слова. – 1997. - № 12. – С. 4 – 18.

4. Лаўшук С. Крапіва і белар. драматургія. – Мн., 1986; 2002. – С. 21 – 248.

5. Сабалеўскі А. К.Крапіва: нарыс жыцця і творчасці. – Мн., 1989. – С. 17 – 221.

6. Сабалеўскі А. Кандрат Крапіва: Постаць і творы. — 2-е выд., дапрац. І дап. — Мн., 2003.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 10. КУЗЬМА ЧОРНЫ

1. Апавяданні К.Чорнага. Псіхалагізм як мастацкая адметнасць чорнаўскіх твораў.

- вобраз “новага” чалавека ў ранніх апавяданнях (“Жалезны крык”, “Андрэй Клыга”, “Быльнікавы межы”, “Новыя людзі”, “Радасць жанчыны”, інш.);

- чалавечая псіхіка як аб’ект мастацкага даследавання К.Чорнага (“Па дарозе”, “Ноч пры дарозе”, “Мельнікі”, інш.);

- філасофія жыцця і смерці ў апавяданні “Буланы”;

- асаблівасці твораў узвышэнскага перыяду (“Хвоі гавораць”, “Пачуцці”, “Вераснёвыя ночы”, “Парфір Кіяцкі”, “Трагедыя майго настаўніка”).

- аналіз сацыяльнага жыцця сродкамі камічнага ў апавяданнях “Маё дзела цялячае”, “Не пі густога чаю”, інш.;

- крах гуманізму ў апавяданнях “Макаркавых Волька”, “Справа Віктара Лукашэвіча”.

- тэматыка, праблематыка, пафас апавяданняў са зб. “Вялікае сэрца” (“Маленькая жанчына”, “Вялікае сэрца” ,”Матчына блаславенне”, інш.).

2. Праблематыка аповесцяў “Лявон Бушмар”, “Люба Лук’янская”, “Насцечка”.

3. Кузьма Чорны-раманіст:

- сацыяльна-гістарычная аснова, шматграннасць праблематыкі ў раманах “Зямля”, “Бацькаўшчына”, “Пошукі будучыні”;

- праблема інтэлігенцыі і народа ў рамане “Сястра”;

- гуманістычна-філасофская скіраванасць раманаў “Млечны шлях”, “Вялікі дзень”, “Скіп’ёўскі лес”.

4. “Дзённік” К.Чорнага (ўрыўкі). Грамадзянская пазіцыя пісьменніка.

 

Літаратура

Тэксты: Апавяданні – больш за 10 (на выбар); адна з аповесцяў; раманы “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях”; “Дзённік” (гл. серыю “Беларускі кнігазбор”).

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 2. С. 330—369.

2. Гісторыя беларускай літараутры: ХХ ст (20-я—50-я гг.): Падручнік / Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мн., 2000. – С. 411–446.

Дадатковая:

1. Адамовіч А. Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага. – Мн., 1988. – 180 с.

2. Казека Я. Майстэрства апавядальніка // Казека Я. Гартаванае слова. – Мн., 1985. – С. 96—148, 149–176.

3. Казека, Я. Кузьма Чорны : Старонкі творчасці / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 133 с.

4. Мельнікава А. М. Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2008.

5. Навуменка І. Ранні Чорны (1923–1929). – Мн.: Бел.навука, 2000. – С. 3-47, 50-64, 66-78, 83-91.

6. Тычына М. Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. — 2-е выд., выпр. І дап. — Мн., 2004.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 11. МІХАСЬ ЗАРЭЦКІ

 

1. Рысы “маладнякоўскай” прозы ў ранніх апавяданнях (паводле зб. “У віры жыцця”, “Пела вясна” – абодва 1925).

2. Мастацкае асэнсаванне пісьменнікам трагізму часу (“Кветка пажоўклая”, “Дзіўная”, “Бель”, “Ворагі”, “Адна партыя ў шашкі”, “Двое Жвіроўскіх” і інш.). М.Зарэцкі-псіхолаг.

3. Аповесць “Голы звер”: філасофія жыцця Яроцкага, праблема “ахвяры” і “злачынцы”, стыль аповесці, актуальнасць зместу твора.

4. Падзеі калектывізацыі ва ўзнаўленні М.Зарэцкага (нарысы “Вясна 1930”, “Лісты ад знаёмага”, раман “Вязьмо”). Наватарства пісьменніка ў ацэнцы сацыяльных пераменаў на вёсцы.

5. Даследаванне ролі інтэлігенцыі і яе лёсу ў рэвалюцыйны перыяд у рамане “Сцежкі-дарожкі”.

6. Нарыс “Падарожжа на Новую зямлю” і раман “Крывічы” ў творчым і чалавечым лёсе М.Зарэцкага. Хрысціянска-гуманістычнае гучанне твораў пісьменніка.

 

 

Літаратура

 

Тэксты: 5-6 апавяданняў (абавязкова “Дзіўная”); “Голы звер”, “Вязьмо”.

http://mihaszarecki.ru/ - творы ў электронным варыянце.

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 2. С. 504—549.

2. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэб. Дапам. / М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. – Мн.: Выш. шк., 2001. – С. 50-91.

Дадатковая:

2. Мушынскі, М. Нескароны талент : праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага / М. Мушынскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — 294 с.

 


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 12. ВАСІЛЬ БЫКАЎ

 

1. Жыццёвы і творчы лёс Васіля Быкава (паводле кнігі “Доўгая дарога дадому”)1.

2. Вобраз вайны ў аповесцях “Мёртвым не баліць”, “Круглянскі мост”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета” – твор на выбар. Паняцце “быкаўскай” аповесці.

3. Творчасць 80-90-х гг. ХХ ст. – пач. ХХІ ст.: багацце сацыяльных тыпаў, шматграннасць праблематыкі, аналітыка-псіхалагічны зрэз грамадскага жыцця (паводле апавяданняў і прыпавесцяў).

4. Быкаўская праўда ў аповесці “Пакахай мяне, салдацік” праз вобраз героя-вызваліцеля, канцэпцыю трагізму чалавечага жыцця, пафас адмаўлення зла ва ўсіх яго праявах.

5. Сімвалічны вобраз Беларусі, асэнсаванне гістарычна-палітычнага і духоўнага становішча нацыі ў аповесці “Ваўчыная яма”.

6. Ідэйна-мастацкі змест апавядання “Труба”. Сімвалізм твора.

7. Экзістэнцыяльныя матывы ў творчасці В.Быкава 80-90х гг. ХХ ст. (катэгорыя абсурду, праблема асобы і чалавечага выбару, анамальнасць жыццёвых абставінаў і падзей, інш. – прывесці прыклады з тэкстаў).

 

Літаратура

Тэксты: “Доўгая дарога дадому”. Зб. прытчаў “Пахаджане”, “Сцяна” (аналіз 2–3 апавяданняў на выбар). Аповесці “Мёртвым не баліць”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Круглянскі мост”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета” – на выбар. Творы 80-90-х гг. “Ваўчыная яма”, “Труба”, “Жоўты пясочак”, “Народныя мсціўцы”, “Дваццаць марак”, “На Чорных лядах”, “Чырвоныя пятліцы”, інш.

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры (акадэмічнае выданне). У 4 т. – Мн., 2002. – Т. 3 (адпаведны раздзел).

2. Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён. – Мн., 2006. – С. 405-426.

Дадатковая:

1. Бугаёў Д. Спавядальнае слова: Літ.-крытыч. Артыкулы. – Мн., 2001.

2. Бугаёў Д. Зноў новы Быкаў // ЛіМ. – 1999. – 18 чэрв.

3. Бугаёў Д. Праўда і мужнасць таленту. – Мн., 1995. – С. 165–226.

4. Локун В. Літаратура і свабода выбару: Экзістэнцыяльныя кірункі ў творчасці В.Быкава // Полымя. – 1998. - № 5.

5. Тычина М.А. Алесь Адамович: жизнь и творчество // Неман. – 1998. -- № 5. – С. 236 – 254.

6. Тычына М. Называць усё сваімі імёнамі: Пра А.Адамовіча // Роднае слова. – 2002. - № 9, 10.