Выніковая форма атэстацыі ведаў па дысцыпліне па семестрах

Факультэт І семестр ІІ семестр ІІІ семестр
залік экзамен залік экзамен залік экзамен
ФІДК + - - + - -
ФЗН АІДК - + - - - +
ФЗН АІДК (скарочаная ф-ма) - - - + - -

 


 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Заг.кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

_______________А.М.Пісарэнка

«___»______________ 20__ г.

ПЕРАЛІК ПЫТАННЯЎ

для правядзення заліка (вусная форма)

па вучэбнай дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)» для студэнтаў ФІДК дзённай формы навучання (1 семестр)

 

1. Мастацкая, жанрава-відавая спецыфіка літаратуры ў эпоху Кіеўскай Русі, яе выдатныя дзеячы на старабеларускіх землях. Перадумовы станаўлення ўласна старабеларускай літаратуры, яе змест.

2. Першыя помнікі хрысціянскай кніжнай пісьменнасці. Царкоўна-хрысціянскія ідэі ў творах К.Тураўскага (“Прытча пра душу і цела”, “Слова па Вялікадні”, інш.).

3. Агіяграфічная літаратура, яе віды і жанры. Характарыстыка арыгінальных агіяграфічных твораў (жыцій К.Тураўскага, А.Смаленскага, Е.Полацкай).

4. “Слова пра паход Ігаравы” як унікальны літаратурны помнік славянскіх народаў. Гістарычная аснова, сюжэт, вобразы князя Святаслава, Ігара, Усевалада і іншых, жанр. Беларускія матывы ў “Слове…”.

5. “Аповесць мінулых гадоў” – гістарычная энцыклапедыя жыцця ўсходніх славянаў. Падзеі і факты беларускай гісторыі ў творы. Беларуска-літоўскія летапісы як помнікі гісторыі беларускага народа, іх класіфікацыя, структура і змест.

6. Трансфармацыя летапіснага жанру. “Баркулабаўская хроніка” як гісторыя мясцовага жыцця Беларусі 16-пач.17стст. Выява асобы аўтара, свярджэнне каштоўнасці індывідуальнага жыцця чалавека ў коле гістарычных падзей.

7. Куртуазная проза і рыцарскі раман у эпоху ВКЛ. Тэма кахання ў перакладным рамане “Аповесць пра Трышчана”, у “Апавяданні пра ажэнства Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбару Радзівіл”.

8. Ф.Скарына як заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Скарынаўская кніга як узор паліграфіі. Змест прадмоў і пасляслоўяў да кніг.

9. Скарынінскія традыцыі ў асветніцкай дзейнасці паслядоўнікаў. Праграма духоўнага адраджэння ў “Прадмове” да Евангелля В.Цяпінскага.

10. Творчы шлях М.Гусоўскага. “Песня пра зубра”: гісторыя стварэння паэмы, рэальнасць і вымысел ў ёй. Рэнесансавыя ідэі ў творы.

11. Сінтэз літаратурных плыняў (праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай, пратэстанцкай) у перыяд Рэфармацыі і контррэфармацыі. Публіцыстыка і яе асноўныя жанры. Характарыстыка твораў палемічнай літаратуры.

12. Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры (на прыкладзе твораў Я.Вісліцкага, А.Рымшы, Л.Карповіча, Г.Пельгрымоўскага, Т.Іяўлевіча, інш.).

13. С.Полацкі – біяграфія і агляд творчасці. Роля пісьменніка ва ўзбагачэнні паэтыкі і жанрава-стылістычных форм беларускай паэзіі. Барочныя традыцыі і іх праяўленне ў творах.

14. Палітычная сатыра, яе сувязь з традыцыямі царкоўна-палемічнай літаратуры і новымі барокавымі тэндэнцыямі (аналіз твораў).

15. Станаўленне гісторыка-мемуарнай літаратуры. Змест твораў Ф.Кміты-Чарнабыльскага, Ф.Еўлашоўскага, Я.Цадроўскага, М.К.Радзівіла і інш. Сувязь з традыцыямі еўрапейскага авантурна-прыгодніцкага рамана запісак Саламеі Пільштыновай-Русецкай «Авантуры майго жыцця».

16. Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія (аналіз “Камедыі” К.Марашэўскага). Рэалістычныя і асветніцкія тэндэнцыі ў паказе вобраза селяніна.

17. Прыдворныя тэатры на Беларусі. Нясвіжскі тэатр і творчасць Ф.У.Радзівіл. Агляд твораў на выбар.

18. Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. Праблема аўтарства твораў бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры ХІХ ст. Аналіз паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”.

19. Грамадскія погляды і творчасць філаматаў і філарэтаў (Я.Чачот, Т.Зан, І.Дамейка, А.Ходзька, М.Рукевіч, інш. – творы і аўтары на выбар).

20. Літаратурна-грамадскі рух у 30-40-я гады ХІХ ст. Аналіз твораў Я.Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, “Душа не ўсваім целе”, інш. Даследаванні Міколы Хаўстовіча пра Я.Баршчэўскага.

21. Жыццёвы і творчы лёс А.Міцкевіча. Тэма Радзімы і яе гісторыі ў мастацкіх творах паэта (“Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”).

22. Жыццёвы шлях і творчая спадчына В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Нацыянальнае і агульначалавечае ў паэтычным эпасе (“Купала”, “Вечарніцы”, “Гапон”, інш.) і драматычных творах “Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”.

23. Беларуска-польскія ўзаемадачыненні ў гісторыі літаратурна-грамадскага руху на Беларусі ў ХІХ ст. (аналіз твораў Т.Лады-Заблоцкага, А.Вярыгі-Дарэўскага, Э.Ажэшкі, У.Сыракомлі).

24. Роля У.Сыракомлі ў развіцці беларускай літаратуры, яго эстэтычныя погляды. Тэма “малога чалавека” ў гавэндах “Паштальён”, “Ілюмінацыя”, “Хадыка”.

25. Грамадска-палітычныя погляды і літаратурна-публіцыстычная спадчына К.Каліноўскага (газета “Мужыцкая праўда”, “Марыська, чарнаброва галубка мая…”, “Ліст з-пад шыбеніцы”).

26. Асоба Ф.Багушэвіча ў беларускай літаратуры. Тэматыка, стыль, вобразы яго паэзіі, змест прадмоў да паэтычных зборнікаў. Творчыя спробы ў прозе.

27. Ліберальна-асветніцкая плынь у літаратуры ХІХ ст. (А. Ельскі, Ф. Тапчэўскі, Зоф'я Манькоўская (Тшашчкоўская), А. Пшчолка). Змест асноўных кірункаў іх працы.

28. Беларускамоўная літаратура канца ХІХ ст. (Янка Лучына, Альгерд Абуховіч, Адам Гурыновіч,), характарыстыка іх творчай дзейнасці.

29. Гістарычна-краязнаўчая літаратура ХІХ ст. (А.Рыпінскі, П.Шпілеўскі, А.Кіркор, А.Ельскі, інш.).

30. Асноўныя кірункі творчай дзейнасці В.Каратынскага. Праблема рэалістычнага мастацтва ў разуменні аўтара.

 

Выкладчык

Г.М.Друк

(подпіс)

 

Разгледжана на пасяджэнні кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

(пратакол № ____ ад «___»_________ 20__ г.

 


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Заг.кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

_______________А.М.Пісарэнка

«___»______________ 2015 г.

ПЕРАЛІК ПЫТАННЯЎ

для правядзення экзамена (вусная форма)

па вучэбнай дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)» для студэнтаў ФІДК дзённай (2 семестр) і завочнай (3 семестр) форм навучання

 

1. Творчы партрэт А.Дударава. Актуальнасць праблематыкі яго твораў – “Парог”, “Вечар”, “Радавыя”, “Адцуранне”, “Чорная панна Нясвіжа”, “Купала”.

2. Беларуская драматургія к. ХХ – пач. ХХІ ст.: тэндэнцыі развіцця, прадстаўнікі, традыцыі і эксперыменты. Аналіз твораў розных аўтараў на выбар.

3. Творчы шлях А.Макаёнка. Наватарства драматурга ў п’есах “Лявоніха на арбіце”, “Трыбунал”, “Зацюканы апостал” ці інш. (творы на выбар).

4. Сучасная беларуская літаратура і постмадэрнізм (на матэрыяле твораў А.Хадановіча, В.Жыбуля, Ю.Каляды, А.Наварыча, А.Казлова, А.Глобуса і інш. – аўтары і творы на выбар).

5. Чарнобыльская тэма ў беларускай літаратуры. Творы С.Законнікава, Я.Сіпакова, М.Мятліцкага, І.Пташнікава, В.Карамазава – на выбар.

6. Творчасць С.Алексіевіч і яе спецыфіка. Праблема Чарнобыля ў кнізе “Чарнобыльская малітва”.

7. Эстэтычныя пошукі ў беларускай паэзіі к. ХХ ст., яе жанравае абнаўленне. Творчыя партрэты А.Сыса, Э.Акуліна, Л.Рублеўскай ці інш. – аўтары і вершы на выбар.

8. Творчы партрэт Л.Дранько-Майсюка. Адметнасць мастацкага ўвасаблення тэмы кахання ў яго паэзіі.

9. Агляд прозы А.Федарэнкі. Аналіз 1-2 твораў на выбар студэнта, раскрыццё тэмы і праблематыкі твораў.

10. Сучасная “жаночая проза” (А.Брава, Ю.Каляда, Л.Рублеўская, Р.Баравікова, інш.) – аўтары і творы на выбар.

11. Мастацкае адчуванне жыцця паэтамі 70–80-х гг. – А.Пісьмянковым, Р.Баравіковай, С.Законнікавым, М.Мятліцкім. Вобраз лірычнай гераіні ў паэзіі Я.Янішчыц.

12. Творчыя эксперыменты А.Разанава, характарыстыка аўтарскіх жанраў.

13. “Філалагічнае пакаленне” як з’ява. Грамадзянскае гучанне, гуманістычны пафас лірыкі А.Вярцінскага, Г.Бураўкіна, Я.Сіпакова (вершы і паэмы на выбар). Своеасаблівасць паэтычнай манеры кожнага з аўтараў.

14. Шматграннасць таленту Н.Гілевіча. Грамадзянскі пафас, жанравая сістэма лірыкі. Ідэйна-мастацкі змест рамана ў вершах “Родныя дзеці”, паэмы “Лодачкі”, “Сказа пра Лысую гару”, інш.

15. Тэматычная і жанравая разнастайнасць лірыкі Р.Барадуліна, адметнасць вобразаў, рыфмы, сінтаксісу (зб.“Неруш”, “Свята пчалы”, “Евангелле ад мамы”, “Ксты”, інш.).

16. “Філалагічнае пакаленне” ў беларускай прозе. “Ваенна-вясковая” тэма ў творчасці В.Карамазава, І.Пташнікава, М.Стральцова, І.Чыгрынава, А.Кудраўца (творы і аўтары на выбар).

17. Мастацка-біяграфічная літаратура і яе асаблівасці. Вобраз-тып творцы як цэнтральны герой у Б.Мікуліча, А.Лойкі, В.Коўтун, М.Стральцова, Я.Міклашэўскага, В.Карамазава (аўтар і твор на выбар).

18. Мемуары як жанр мастацка-дакументальнай літаратуры. Тэма сталінскіх рэпрэсій ва ўспамінах Ф.Аляхновіча, С.Грахоўскага, Л.Геніюш – аўтар на выбар).

19. А.Адамовіч як крытык і пісьменнік. Праўдзівасць жыццёвага факта ў “Карніках”, “Хатынскай аповесці”, “Апошняй пастаралі”, інш. Псіхалагізм і асаблівасці яго выяўлення ў творах.

20. Развіццё фантастыкі ў беларускай літаратуры, яе віды. Аналіз твораў на выбар (Я.Сіпакоў “Блуканне па іншасвеце”, В.Гігевіч “Кентаўры”, “Карабель”, апавяданні са зб.“Вячэра манекенаў” Р.Баравіковай).

21. Асноўныя аспекты адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Л.Дайнекі, У.Арлова, К.Тарасава, В.Іпатавай і інш. (творы на выбар).

22. Тэма гістарычнага мінулага ў творчасці сучасных аўтараў – Л.Рублеўскай (творы на выбар), А.Наварыча (“Літоўскі воўк”), А.Бутэвіча (“Каралева не здраджвала каралю”).

23. Філасофская заглыбленасць твораў В.Казько. Спецыфіка мастацкай паэтыкі (сюжэтны “развал”, мантаж, фрагментарнасць, міфалагізм, інш. – паказаць на прыкладзе канкрэтных твораў).

24. Юры Станкевіч як празаік, праблема героя ў яго творах. Аналіз рамана “Любіць ноч – права пацукоў”. Пошукі пісьменніка ў жанры фантастыкі.

25. Лірычная проза як мастацкая з’ява ў беларускай літаратуры. Агляд творчасці Янкі Брыля, навізна выяўлення жыццёвых з’яў у яго творах, аналіз лірычных мініяцюр.

26. Шматграннасць творчай асобы У.Караткевіча. Нацыянальнае і агульначалавечае ў лірыцы, паэтычныя жанры. Тэматыка нарысаў і драматургічных твораў.

27. У.Караткевіч і беларуская гістарычная проза. Мінулае і сучаснасць у аповесцях “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, “Ладдзя роспачы”, рамане “Чорны замак Альшанскі” ці інш.

28. Прытча, казка, парабала, сказ і іх месца ў сучаснай літаратуры. Аналіз прыпавесцяў В.Быкава – творы на выбар.

29. Жыццёвыя шляхі В.Быкава. Тэма вайны ў яго творчасці, наватарства ў раскрыцці зместу, асаблівасці структуры твораў пісьменніка і іх экзістэнцыйнае гучанне (на прыкладзе 2-3 твораў).

30. Творчыя пошукі В.Быкава ў 80-90-я гг. ХХ ст. Багацце сацыяльных тыпаў, шматтэмнасць (на прыкладзе твораў “На чырвоных лядах”, “Жоўты пясочак”, “Чырвоныя пятліцы”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Балота”, “Ваўчыная яма”, “Труба”).

31. Сацыяльна-філасофская проза К.Чорнага, псіхалагізм твораў і іх гуманістычнае гучанне (на прыкладзе апавяданняў “Макаркавых Волька”, “Справа Віктара Лукашэвіча”, рамана “Млечны шлях” і інш.).

32. К.Крапіва – паэт і байкапісец. Тэматычны дыяпазон вершаваных твораў, мастацкія сродкі сатыры.

33. К.Крапіва – празаік, крытык і драматург. Сатырычны тыпаж камедый, актуальнасць гучання яго твораў.

34. Рэалізм у беларускай пасляваеннай прозе (агляд творчасці І.Мележа, І.Навуменкі). І.Шамякін і з’ява сацрэалізму (аналіз адной з аповесцяў 80-90-х гг.ХХ ст.).

35. Заходнебеларуская літаратура: асноўныя этапы, прадстаўнікі ў паэзіі, прозе і драматургіі, тэматыка і сістэма вобразаў. Аналіз твораў Л.Родзевіча, У.Жылкі, ранніх твораў М.Танка.

36. Філасофскія аспекты паэзіі А.Куляшова (вершы на выбар). Праблематыка паэм “Варшаўскі шлях”, “Цунамі”, “Хамуціус”.

37. Народна-паэтычны свет лірыкі М.Танка (вершы на выбар). Матывы і тэмы паэзіі 80–90-х гг. ХХ ст. (кнігі “Мой каўчэг”, “Erratа” – вершы на выбар).

38. Адметнасць паэтычнага голасу П.Панчанкі (вершы на выбар). Пісьменнік пра лёс бацькоўскай зямлі, роднай мовы ў творах 1980-90-х гг. (зб. “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”, інш. – вершы на выбар).

39. Гуманістычна-псіхалагічная скіраванасць прозы М.Зарэцкага. Вобраз новага чалавека ў апавяданнях “Дзіўная”, “Бель”, “Кветка пажоўклая”, аповесці “Голы звер”.

40. М. Гарэцкі як прадстаўнік інтэлектуальна-філасофскай прозы. Асноўныя этапы творчасці, тэматыка і праблематыка яго твораў (аналіз твораў на выбар).

41. Асоба і творчасць З.Бядулі ў ацэнцы літаратурнай крытыкі. Аналіз аповесці “Салавей”.

42. Беларуская савецкая паэзія 20-40-х гг. Літаратурныя арганізацыі і іх дзейнасць. Вобраз рэвалюцыйнага часу ў творчасці паэтаў-маладнякоўцаў М.Чарота, П.Труса, інш.

43. Мастацкі дыялог з чалавекам і часам паэтаў-узвышэнцаў (творы У.Дубоўкі, Я.Пушчы на выбар).

44. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры (творы А.Куляшова, П.Панчанкі, П.Броўкі, М.Лынькова, А.Пысіна і інш. на выбар).

45. Тэматычная разнастайнасць, жанрава-стылёвыя пошукі, праблема новага героя ў беларускай прозе 20-40-х гг. (П.Галавач, Л.Калюга, Ц.Гартны, інш.).

46. Сатырычная плынь у савецкай беларускай літаратуры. Ідэйна-мастацкі змест рамана А.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.

47. Вацлаў Ластоўскі як прадстаўнік нацыянальнага адраджэння. Тэматыка і праблематыка яго твораў.

48. Творчасць М.Багдановіча ў рэчышчы нацыянальнага адраджэння і ў еўрапейскім кантэксце. Аналіз зб. “Вянок”.

49. Жыццёвы шлях і творчая біяграфія Янкі Купалы. Агляд зб. паэзіі “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”, “Спадчына”.

50. Паэмы Янкі Купалы: змест, праблематыка, жанрава-стылявыя асаблівасці.

51. Якуб Колас як паэт. Мастацкая карціна жыцця беларуса ў апавяданнях нашаніўскага перыяду. Аналіз зборніка “Казкі жыцця”.

52. Ідэя адраджэння Беларусі і яе рэалізацыя ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”.

53. Драматургія Янкі Купалы, праблематыка п’ес, характарыстыка вобразаў. Мастацкі аналіз трагікамедыі “Тутэйшыя”, актульнасць твора.

54. Літаратурная і педагагічна-асветніцкая дзейнасць Цёткі. Гуманістычная скіра­ванасць і псіхалагізм прозы Цёткі (“Прысяга над крывавымі разорамі”, “Асеннія лісты”, “Зялёнка”, інш.).

55. Мастацкая разнастайнасць “малой” прозы Ядвігіна Ш. Раман “Золата”. Вобраз аўтара ў “Лістах з дарогі”.

56. Нацыянальна-адраджэнскі і філасофска-гуманістычны пафас лірыкі А.Гаруна (зб. “Матчын дар”). Ідэйна-мастацкі змест прозы (“Першы снег”, “Пан Шабуневіч”, інш.).

 

 

Выкладчык

Г.М.Друк

(подпіс)

 

Разгледжана на пасяджэнні кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

(пратакол № ___ ад «___»_________ 2015 г.

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Заг.кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

_______________А.М.Пісарэнка

«___»______________ 20__ г.

ПЕРАЛІК ПЫТАННЯЎ

для правядзення экзамена (вусная форма)

па вучэбнай дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)» для студэнтаў ФІДК завочнай формы навучання (1 семестр)

 

1. Мастацкая, жанрава-відавая спецыфіка літаратуры ў эпоху Кіеўскай Русі, яе выдатныя дзеячы на старабеларускіх землях. Перадумовы станаўлення ўласна старабеларускай літаратуры, яе змест.

2. Першыя помнікі хрысціянскай кніжнай пісьменнасці. Царкоўна-хрысціянскія ідэі ў творах К.Тураўскага (“Прытча пра душу і цела”, “Слова па Вялікадні”, інш.).

3. Агіяграфічная літаратура, яе віды і жанры. Характарыстыка арыгінальных агіяграфічных твораў (жыцій К.Тураўскага, А.Смаленскага, Е.Полацкай).

4. Вобразы асветнікаў – Е.Полацкай, Ф.Скарыны, Ф.Багушэвіча ці інш. – у ролі герояў літаратурных твораў.

5. “Слова пра паход Ігаравы” як унікальны літаратурны помнік славянскіх народаў. Гістарычная аснова, сюжэт, вобразы князя Святаслава, Ігара, Усевалада і іншых, жанр. Беларускія матывы ў “Слове…”.

6. “Аповесць мінулых гадоў” – гістарычная энцыклапедыя жыцця ўсходніх славянаў. Падзеі і факты беларускай гісторыі ў творы. Беларуска-літоўскія летапісы як помнікі гісторыі беларускага народа, іх класіфікацыя, структура і змест.

7. “Баркулабаўская хроніка” як прыклад трансфармацыі летапіснага жанру. Драма народнага жыцця ў творы.

8. Куртуазная проза і рыцарскі раман у эпоху ВКЛ. Тэма кахання ў перакладным рамане “Аповесць пра Трышчана”, у “Апавяданні пра ажэнства Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбару Радзівіл”.

9. Ф.Скарына як заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Скарынаўская кніга як узор паліграфіі. Змест прадмоў і пасляслоўяў да кніг.

10. Скарынінскія традыцыі ў асветніцкай дзейнасці яго паслядоўнікаў (С.Буднага, Л.і.С. Зізаніяў, інш.). Праграма духоўнага адраджэння ў “Прадмове” да Евангелля В.Цяпінскага.

11. Творчы шлях М.Гусоўскага. “Песня пра зубра”: гісторыя стварэння паэмы, рэальнасць і вымысел ў ёй. Рэнесансавыя ідэі ў творы.

12. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення палемічнай, публіцыстычнай літаратуры, яе асноўныя жанры (урачыстыя словы і казанні, прамовы на сойме, катэхізіс, інш.), іх характарыстыка.

13. Мялеці Сматрыцкі – пісьменнік-палеміст. “Трэнас” як твор старабеларускай публіцыстыкі.

14. Перыпетыі жыццёвага лёсу Апанаса Філіповіча, характарыстыка яго публіцыстыкі (“Навіны”, “Дыярыуш”).

15. Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры (на прыкладзе твораў Я.Вісліцкага, А.Рымшы, Л.Карповіча, Г.Пельгрымоўскага, Т.Іяўлевіча, інш.).

16. С.Полацкі – біяграфія і агляд творчасці. Роля пісьменніка ва ўзбагачэнні паэтыкі і жанрава-стылістычных форм беларускай паэзіі. Барочныя традыцыі і іх праяўленне ў творах.

17. Палітычная публіцыстыка, сатырычны характар яе зместу, сувязь з традыцыямі царкоўна-палемічнай літаратуры і новымі барокавымі тэндэнцыямі (аналіз твораў на выбар).

18. Старажытная гісторыка-мемуарная літаратура і яе асноўныя віды (эпісталаграфія, справавое пісьменства, паломніцкая літаратура і інш.). Змест твораў Ф.Кміты-Чарнабыльскага, Ф.Еўлашоўскага, Я.Цадроўскага, М.К.Радзівіла.

19. Мемуары Саламеі Пільштыновай-Русецкай «Авантуры майго жыцця» і іх сувязь з традыцыямі еўрапейскага авантурна-прыгодніцкага рамана.

20. Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія (аналіз “Камедыі” К.Марашэўскага). Рэалістычныя і асветніцкія тэндэнцыі ў паказе вобраза селяніна.

21. Прыдворныя тэатры на Беларусі. Нясвіжскі тэатр і творчасць Ф.У.Радзівіл. Агляд твораў на выбар.

22. Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. “Энеіда навыварат” як прыклад бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры.

23. Праблема аўтарства паэмы “Тарас на Парнасе”, шляхі развіцця нацыянальнай літаратуры як прадмет мастацкага асэнсавання.

24. Агляд літаратурнага зборніка “Філаматы і філарэты” (выдавецтва “Беларускі кнігазбор”). Рамантызм і яго выяўленне ў творчасці прадстаўнікоў філамацка-філарэцкага руху.

25. Фальклорна-паэтычная творчасць Яна Чачота. Маральна-этычная праблематыка ў баладах (творы на выбар).

26. Літаратурна-грамадскі рух у 30-40-я гады ХІХ ст. Аналіз твораў Я.Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, “Душа не ўсваім целе”, інш.

27. Жыццёвы і творчы лёс А.Міцкевіча, асноўныя этапы творчасці.Рамантызм і яго выяўленне ў мастацкіх творах паэта (вершы і балады на выбар, паэмы “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Дзяды” – на выбар).

28. “Пан Тадэвуш” як нацыянальная эпапея. Асноўныя сюжэтныя лініі, мастацкае выяўленне рыцарска-шляхецкай культуры. Вобраз Беларусі ў творы.

29. Жыццёвы шлях і творчая спадчына В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Рамантычна-этнаграфічны этап у творчасці пісьменніка (“Купала”, “Вечарніцы”, “Шчароўскія дажынкі”, “Гапон”, інш. 2-3 на выбар).

30. В.І.Дунін-Марцінкевіч і станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. Аналіз драматычных твораў (“Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”).

31. Сінтэз сентыменталізму, рамантызму і рэалізму ў творчасці В.І.Дуніна-Марцінкевіча (творы на выбар).

32. Беларуска-польскія ўзаемадачыненні ў гісторыі літаратурна-грамадскага руху на Беларусі ў ХІХ ст. (агляд твораў Т.Лады-Заблоцкага, А.Вярыгі-Дарэўскага, У.Сыракомлі). Беларускія рэаліі жыцця ў аповесці “Хам” Э.Ажэшкі.

33. Роля У.Сыракомлі ў развіцці беларускай літаратуры, яго эстэтычныя погляды. Тэма “малога чалавека” ў гавэндах “Паштальён”, “Ілюмінацыя”, “Хадыка”.

34. Грамадска-палітычныя погляды і літаратурна-публіцыстычная спадчына К.Каліноўскага (газета “Мужыцкая праўда”, “Марыська, чарнаброва галубка мая…”, “Ліст з-пад шыбеніцы”).

35. Жыццёвы шлях Ф.Багушэвіча. Тэматыка, стыль яго паэзіі. Наватарства вобраза беларуса. Ф.Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

36. Публіцыстыка Ф.Багушэвіча і яго творчыя спробы ў прозе. Ідэйны змест прадмоў да паэтычных зборнікаў.

37. Ліберальна-асветніцкая плынь у літаратуры ХІХ ст. (А. Ельскі, Ф. Тапчэўскі, Зоф'я Манькоўская (Тшашчкоўская), А. Пшчолка). Змест асноўных кірункаў іх працы.

38. Беларускамоўная літаратура канца ХІХ ст. (Янка Лучына, Альгерд Абуховіч, Адам Гурыновіч,), характарыстыка іх творчай дзейнасці.

39. Гістарычна-краязнаўчая літаратура ХІХ ст. (А.Рыпінскі, П.Шпілеўскі, А.Кіркор, А.Ельскі, інш.).

40. Асноўныя кірункі творчай дзейнасці В.Каратынскага. Праблема рэалістычнага мастацтва ў разуменні аўтара.

 

 

Выкладчык

Г.М.Друк

(подпіс)

Разгледжана на пасяджэнні кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

(пратакол № ____ ад «___»_________ 20__ г.

 


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Заг.кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

_______________А.М.Пісарэнка

«___»______________ 20__ г.

ПЕРАЛІК ПЫТАННЯЎ

для правядзення экзамена (вусная форма)

па вучэбнай дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)» для студэнтаў ФЗН АІДК скарочанага тэрміну навучання (4 семестр)

 

1. Першыя помнікі хрысціянскай кніжнай пісьменнасці. Царкоўна-хрысціянскія ідэі ў творах К.Тураўскага (“Прытча пра душу і цела”, “Слова па Вялікадні”, інш.).

2. Агіяграфічная літаратура, яе віды і жанры. Характарыстыка арыгінальных агіяграфічных твораў (жыцій К.Тураўскага, А.Смаленскага, Е.Полацкай).

3. Гісторыя летапісання, асноўныя беларускія летапісы, змест асобных сюжэтаў. Трансфармацыя летапіснага жанру.

4. Куртуазная проза і рыцарскі раман у эпоху ВКЛ. Тэма кахання ў перакладным рамане “Аповесць пра Трышчана”, у “Апавяданні пра ажэнства Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбару Радзівіл”.

5. Ф.Скарына як заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Змест прадмоў і пасляслоўяў да кніг. Скарынінскія традыцыі ў асветніцкай дзейнасці яго паслядоўнікаў.

6. Творчы шлях М.Гусоўскага. “Песня пра зубра”: гісторыя стварэння паэмы, рэальнасць і вымысел ў ёй. Рэнесансавыя ідэі ў творы.

7. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення палемічнай, публіцыстычнай літаратуры, яе асноўныя жанры (урачыстыя словы і казанні, прамовы на сойме, катэхізіс, інш.), іх характарыстыка на прыкладзе твораў М.Сматрыцкага, А.Філіповіча, інш.

8. Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры (на прыкладзе твораў Я.Вісліцкага, А.Рымшы, Л.Карповіча, Г.Пельгрымоўскага, Т.Іяўлевіча, інш.). Роля С.Полацкага ва ўзбагачэнні паэтыкі і жанрава-стылістычных форм беларускай паэзіі.

9. Старажытная гісторыка-мемуарная літаратура і яе асноўныя віды (эпісталаграфія, справавое пісьменства, паломніцкая літаратура і інш.). Мастацкія асаблівасці мемуараў Саламеі Пільштыновай-Русецкай «Авантуры майго жыцця».

10. Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія (аналіз “Камедыі” К.Марашэўскага), прыдворны тэатр (агляд творчасці Ф.У.Радзівіл, аналіз адной з п’ес).

11. Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. Аналіз твораў бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры (“Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”).

12. Філаматы і філарэты як грамадска-літаратурная з’ява. Творчасць А.Міцкевіча. “Пан Тадэвуш” як нацыянальная эпапея.

13. Творчасць Я.Баршчэўскага. Міф і яго роля ў творах “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, “Душа не ў сваім целе”, інш.

14. Жыццёвы шлях і творчая спадчына В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Рамантычна-этнаграфічны этап у творчасці пісьменніка. Аналіз драматычных твораў (“Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”).

15. Беларуска-польскія ўзаемадачыненні ў гісторыі літаратурна-грамадскага руху на Беларусі ў ХІХ ст. (агляд твораў У.Сыракомлі, Э.Ажэшкі).

16. Жыццёвы шлях Ф.Багушэвіча. Тэматыка, стыль яго паэзіі. Наватарства вобраза беларуса. Ф.Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

17. Беларускамоўная літаратура канца ХІХ ст. (Янка Лучына, Альгерд Абуховіч, Адам Гурыновіч,), характарыстыка іх творчай дзейнасці.

18. Гістарычна-краязнаўчая літаратура ХІХ ст. (А.Рыпінскі, П.Шпілеўскі, А.Кіркор, А.Ельскі, інш.).

19. Беларуская драматургія к. ХХ – пач. ХХІ ст.: тэндэнцыі развіцця, прадстаўнікі, традыцыі і эксперыменты. Аналіз твораў А.Дударава, А.Петрашкевіча, М.Матукоўскага, С.Кавалёва на выбар.

20. Сучасная беларуская літаратура і постмадэрнізм (на матэрыяле твораў А.Хадановіча, В.Жыбуля, Ю.Каляды, А.Наварыча, А.Казлова, А.Глобуса і інш. – аўтары і творы на выбар).

21. Чарнобыльская тэма ў беларускай літаратуры (творы С.Законнікава, Я.Сіпакова, М.Мятліцкага, І.Пташнікава, В.Карамазава – на выбар). Праблема Чарнобыля ў кнізе “Чарнобыльская малітва” С.Алексіевіч, спецыфіка яе творчасці.

22. Творчыя партрэты А.Сыса, Э.Акуліна, Л.Рублеўскай, Л.Дранько-Майсюка – аўтары і творы на выбар.

23. Агляд прозы А.Федарэнкі. Аналіз 1-2 твораў на выбар студэнта, раскрыццё тэмы і праблематыкі твораў.

24. Сучасная “жаночая проза” (А.Брава, Ю.Каляда, Л.Рублеўская, Р.Баравікова, інш.) – аўтары і творы на выбар.

25. Мастацкае адчуванне жыцця паэтамі 70–80-х гг. – А.Пісьмянковым, Р.Баравіковай, С.Законнікавым. Эксперыменты А.Разанава, характарыстыка створаных ім жанраў.

26. “Філалагічнае пакаленне” як з’ява. Грамадзянскае гучанне, гуманістычны пафас лірыкі У.Караткевіча, А.Вярцінскага, Г.Бураўкіна, Я.Сіпакова, (вершы і паэмы на выбар). Своеасаблівасць паэтычнай манеры кожнага з аўтараў.

27. Шматграннасць таленту Н.Гілевіча. Грамадзянскі пафас, жанравая сістэма лірыкі. Ідэйна-мастацкі змест рамана ў вершах “Родныя дзеці”, паэмы “Лодачкі”, “Сказа пра Лысую гару”, інш.

28. Тэматычная і жанравая разнастайнасць лірыкі Р.Барадуліна, адметнасць вобразаў, рыфмы, сінтаксісу (зб.“Неруш”, “Свята пчалы”, “Евангелле ад мамы”, “Ксты”, інш.).

29. “Філалагічнае пакаленне” ў беларускай прозе. “Ваенна-вясковая” тэма ў творчасці В.Карамазава, І.Пташнікава, М.Стральцова, І.Чыгрынава, А.Кудраўца (творы і аўтары на выбар).

30. Мастацка-біяграфічная літаратура і яе асаблівасці. Вобраз-тып творцы як цэнтральны герой у Б.Мікуліча, А.Лойкі, В.Коўтун, М.Стральцова, Я.Міклашэўскага, В.Карамазава (аўтар і твор на выбар).

31. Мемуары як жанр мастацка-дакументальнай літаратуры. Тэма сталінскіх рэпрэсій ва ўспамінах Ф.Аляхновіча, С.Грахоўскага, Л.Геніюш – аўтар на выбар).

32. А.Адамовіч як крытык і пісьменнік. Праўдзівасць жыццёвых фактаў у “Карніках”, “Хатынскай аповесці”, “Апошняй пастаралі”, інш. Псіхалагізм і асаблівасці яго выяўлення ў творах.

33. Развіццё фантастыкі ў беларускай літаратуры, яе віды. Аналіз твораў на выбар (Я.Сіпакоў “Блуканне па іншасвеце”, В.Гігевіч “Кентаўры”, “Карабель”, апавяданні са зб.“Вячэра манекенаў” Р.Баравіковай).

34. Асноўныя аспекты адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Л.Дайнекі, У.Арлова, К.Тарасава, В.Іпатавай і інш. (творы на выбар).

35. Тэма гістарычнага мінулага ў творчасці Л.Рублеўскай (творы на выбар), А.Наварыча (“Літоўскі воўк”), А.Бутэвіча (“Каралева не здраджвала каралю”).

36. Філасофская заглыбленасць твораў В.Казько. Спецыфіка мастацкай паэтыкі (сюжэтны “развал”, мантаж, фрагментарнасць, міфалагізм, інш. – паказаць на прыкладзе канкрэтных твораў).

37. Юры Станкевіч як празаік, праблема героя ў яго творах. Аналіз рамана “Любіць ноч – права пацукоў”. Пошукі пісьменніка ў жанры фантастыкі.

38. Лірычная проза як мастацкая з’ява ў беларускай літаратуры. Агляд творчасці Янкі Брыля, навізна выяўлення жыццёвых з’яў у яго творах, аналіз лірычных мініяцюр.

39. Шматграннасць творчай асобы У.Караткевіча. Тэматыка нарысаў і драматургічных твораў. Аналіз твораў гістарычнай прозы.

40. Прытча, казка, парабала, сказ і іх месца ў сучаснай літаратуры. Аналіз прыпавесцяў В.Быкава – творы на выбар.

41. Тэма вайны ў творчасці В.Быкава, наватарскае асэнсаванне ваеннага вопыту, асаблівасці структуры твораў пісьменніка і іх экзістэнцыйнае гучанне (на прыкладзе 2-3 твораў). Творчыя пошукі В.Быкава ў 80-90-я гг. ХХ ст.

42. Сацыяльна-філасофская проза К.Чорнага, псіхалагізм твораў і іх гуманістычнае гучанне (на прыкладзе апавяданняў “Макаркавых Волька”, “Справа Віктара Лукашэвіча”, рамана “Млечны шлях” і інш.).

43. К.Крапіва – паэт і байкапісец. Тэматычны дыяпазон вершаваных твораў, мастацкія сродкі сатыры. Сатырычны тыпаж камедый Крапівы, актуальнасць гучання яго твораў.

44. Рэалізм у беларускай пасляваеннай прозе (агляд творчасці І.Мележа, І.Навуменкі). І.Шамякін і з’ява сацрэалізму (аналіз адной з аповесцяў 80-90-х гг.ХХ ст.).

45. Заходнебеларуская літаратура: асноўныя этапы, прадстаўнікі ў паэзіі, прозе і драматургіі, тэматыка і сістэма вобразаў. Аналіз твораў Л.Родзевіча, У.Жылкі, ранніх твораў М.Танка.

46. Філасофскія аспекты паэзіі А.Куляшова (вершы на выбар). Праблематыка паэм “Варшаўскі шлях”, “Цунамі”, “Хамуціус”.

47. Народна-паэтычны свет лірыкі М.Танка (вершы на выбар). Матывы і тэмы паэзіі 80–90-х гг. ХХ ст. (кнігі “Мой каўчэг”, “Erratа” – вершы на выбар).

48. Адметнасць паэтычнага голасу П.Панчанкі (вершы на выбар). Пісьменнік пра лёс бацькоўскай зямлі, роднай мовы ў творах 1980-90-х гг. (зб. “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”, інш. – вершы на выбар).

49. Гуманістычна-псіхалагічная скіраванасць прозы М.Зарэцкага. Вобраз новага чалавека ў апавяданнях “Дзіўная”, “Бель”, “Кветка пажоўклая”, аповесці “Голы звер”.

50. М. Гарэцкі як прадстаўнік інтэлектуальна-філасофскай прозы. Асноўныя этапы творчасці, тэматыка і праблематыка яго твораў (аналіз твораў на выбар).

51. Беларуская савецкая паэзія 20-40-х гг. Літаратурныя арганізацыі і іх дзейнасць. Вобраз часу ў творчасці паэтаў-маладнякоўцаў (М.Чарота, П.Труса, інш.) і паэтаў-узвышэнцаў (творы У.Дубоўкі, Я.Пушчы на выбар).

52. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры (творы А.Куляшова, П.Панчанкі, П.Броўкі, М.Лынькова, А.Пысіна і інш. на выбар).

53. Тэматычная разнастайнасць, жанрава-стылёвыя пошукі, праблема новага героя ў беларускай прозе 20-40-х гг. (П.Галавач, Л.Калюга, Ц.Гартны, інш.).

54. Сатырычная плынь у савецкай беларускай літаратуры. Ідэйна-мастацкі змест рамана А.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.

55. Вацлаў Ластоўскі як прадстаўнік нацыянальнага адраджэння. Тэматыка і праблематыка яго твораў.

56. Творчасць М.Багдановіча ў рэчышчы нацыянальнага адраджэння і ў еўрапейскім кантэксце. Аналіз зб. “Вянок”.

57. Жыццёвы шлях і творчая біяграфія Янкі Купалы. Агляд зб. паэзіі “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”, “Спадчына”. Паэмы Купалы: змест, праблематыка, жанрава-стылявыя асаблівасці.

58. Якуб Колас як паэт. Мастацкая карціна жыцця беларуса ў апавяданнях нашаніўскага перыяду. Аналіз зборніка “Казкі жыцця”. Ідэя адраджэння Беларусі і яе рэалізацыя ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”.

59. Драматургія Янкі Купалы, праблематыка п’ес, характарыстыка вобразаў. Мастацкі аналіз трагікамедыі “Тутэйшыя”, актульнасць твора.

60. Нашаніўскі перыяд у літаратуры: прадстаўнікі, стыль, праблематыка твораў, сімвалізм вобразаў.

 

 

Выкладчык

Г.М.Друк

(подпіс)

Разгледжана на пасяджэнні кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

(пратакол № ____ ад «___»_________ 20__ г.