Запоўніце табліцу, выкарыстоўваючы цытаты, згадваючы эпізоды, інш.

самыя яркія ўражанні дзяцінства захапленне кнігамі, ……..
творчыя здольнасці і вучоба  
бацька і маці, сваякі, род  
удары лёсу  
пра літаратуру і іншыя віды мастацтваў  
сябры і ворагі  
вопыт вайны  
грамадская дзейнасць на хвалі чарговага нацыянальнага адраджэння  

СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 2 семестр)

 

ТЭМА 1. УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ

 

1. Паэзія У.Караткевіча: тэматыка (працытаваць вершы!) і сістэма жанраў (прывесці прыклады!).

2. Спецыфіка адлюстравання гістарычных падзей у прозе У.Караткевіча (аналіз прачытаных твораў на выбар студэнтаў).

­3. У.Караткевіч – нарысіст. Агляд зместу нарысаў і эсэ пісьменніка (“Зямля пад белымі крыламі”, “Белавежская пушча”, “Званы ў прадоннях азёр”, інш.).

4. У.Караткевіч-драматург (“Званы Віцебска”, “Маці Урагану”, “Кастусь Каліноўскі”, “Млын на Сініх Вірах”, “Калыска чатырох чараўніц”) – канспект падручніка.

5. Казкі У.Караткевіча для дзяцей.

 

Літаратура

Тэксты: Вершы на выбар. Аповесці і раманы “Ладдзя Роспачы”, “Сівая легенда”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі” ці інш., нарыс “Званы ў прадоннях азёр” (урыўкі), 1-2 казкі.

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры (акадэмічнае выданне). У 4 т. – 2002. – Т. 4. Кн. 1. – С. 361–391.

2. Верабей А. Абуджаная памяць: нарыс жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча / А. Л. Верабей. – Мн., 1997. – 256 с.

3. Ішчанка Г. М. Уладзімір Караткевіч. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 207с.

 

Дадатковая:

1. Русецкі А. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць / А. У. Русецкі. – Мн., 2000. – 300 с.

2. Электронны рэсурс: http://www.uladzimir-karatkevich.com/krit/verabei2.html

3. Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! : успаміны, інтэрв’ю, эсэ / укладанне Г. Шаблінскай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 517 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ).

4. Караткевіч вядомы і невядомы. – Мінск, 2010.

5. Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: навук. Збор. / рэдкал. А. Мальдзіс (алл рэд.) і інш. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000.

6. Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. – Мінск, 1998.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 2 семестр)

 

ТЭМА 2. ЮРЫ СТАНКЕВІЧ

 

1. Наватарства прозы пісьменніка. Праблема героя ў апавяданнях “Ізумрудна-зялёныя мухі”, “Псеўда”, “Бесапатам”, “Прузі”, “Паленпак”, інш.***

2. Раман “Любіць ноч – права пацукоў”:

– характар сюжэтнага канфлікту і спосабы яго вырашэння героямі твора;

– сістэма вобразаў-персанажаў і іх характарыстыка;

– вобразы-сімвалы і ёмістасць іх сэнсу;

– праблематыка рамана;

– міфалагічная парадыгма сюжэту і парабалічнасць.

3. Творчыя пошукі Ю.Станкевіча ў жанры фантастыкі (творы-папярэджанні ў жанры антыўтопіі “Эрыніі”, “Ліст у галактыку Млечны шлях”, “Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн”,“П’яўка”), іх змест і праблематыка***.

 

*** Гл. тэматыку КСР

Літаратура

Тэксты: Станкевіч Ю. Раман “Любіць ноч – права пацукоў” (абавязкова), іншыя – па жаданні.

Асноўная:

1. Сучасны літаратурны працэс: тэндэнцыі і праблемы развіцця: дапаможнік / І.М.Гоўзіч, Т.К.Грамадчанка, А.С.Гурская і інш.; пад аг. рэд. Т.К.Грамадчанкі. – Мінск: БДПУ, 2010. – С. 41–50.

 

Дадатковая:

1. Грышкевіч, С. Знішчаючы ідэалы: Творчасць Ю. Станкевіча / С. Грышкевіч // ЛіМ. – 2004. – 23 студзеня. – С. 7.

2. Козіч, В. Сучасная літаратура і праўда жыцця / В. Козіч // Полымя. – 2000. – № 11. – С. 184–195.

3. Шавлякова, И. Странный космос: О прозе Ю. Станкевича / И. Шавлякова // Нёман. – 2001. – № 9. – С. 241–254.

4. Шаладонаў, І. Экзістэнцыянальны гуманізм прозы Ю. Станкевіча / І. Шаладонаў // Роднае слова. – 2012. – № 4. – С. 23–26.

5. Гігевіч, Г. Пра гэты няправільны раман: раман Ю. Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў” / Г. Гігевіч // ЛіМ. – 1999. – № 1. – С. 7.

6. Грамадчанка, Т. “Не пасаваць перад сцяной…” / Т. Грамадчанка // Полымя. – 2002. – № 1. – С. 289.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 2 семестр)

 

ТЭМА 3. ВІКТАР КАЗЬКО

1. “Суд у Слабадзе” як літаратурны помнік дзецям “падранкавага пакалення”.

2. Тэма Палесся ў творчасці В.Казько “Цвіце на Палессі груша”, “Неруш”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”.

3. Роздум пісьменніка пра становішча нацыянальнай культуры, месца і ролю сучаснага мастацтва ў аповесці “Да сустрэчы…”.

4. Шматграннасць праблематыкі ў рамане “Бунт незапатрабаванага праху…”, асаблівасць жанру гэтага твора.

5. Спецыфіка мастацкай творчасці В.Казько.

 

Літаратура

Тэксты: гл. спіс рэкамендаванай літаратуры, або любыя творы на выбар з тых, што пералічаны ў пытаннях семінара.

Асноўная:

1. Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : У 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд.: І.Я.Навуменка, В.А.Каваленка. – Мінск : Бел. навука, 1999–2003. – Т. 4. – Кн. 1. – С. 729–749.

 

Дадатковая:

1. Васючэнка П. Пошукі страчанага дзяцінства: Бел. празаікі “сярэдняга пакалення” аб Вялікай Айчыннай вайне. – Мінск, 1995.

2. Друк, Г.М. У храме слова. Міфатворчасць В.Казько: манаграфія. – Мінск: Беларус. кнігазбор, 2005. – 183 с.

3. Тычына, М. Паядынак з лёсам, або Прыцягальнасць безабароннага слова // Літ. і мастацтва. – 2000. – 21 красав. – С. 7.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 2 семестр)

 

ТЭМА 4. СУЧАСНЫ ЛІТАРАТУРНЫ ПРАЦЭС

1. Раз’яднанне ідэалаў і рэальнасці, ідэя неабходнасці маральнага абнаўлення асобы, сям’і, грамадства ў сучаснай жаночай прозе (творы Р.Баравіковай, А.Брава, Ю.Каляды, Л.Рублеўскай – творы розных аўтараў на выбар).

2. Спалучэнне рэальнага і фальклорна-міфалагічнага планаў у сучаснай беларускай прозе (А. Казлоў “Незламаная свечка”; Ф.Сіўко “Удог”, Л.Рублеўская “Дзеці гамункулуса”). Праблема духоўнасці ў творах.

3. Грамадскі рух і духоўная атмасфера к. ХХ – пач. ХХІ стст. у творчасці А.Федарэнкі. Традыцыйнае і новае ў паказе беларускай вёскі (для 130-х і 135К) і мінулага беларусаў (для 150Т).

4. Чарнобыльская трагедыя і яе вынікі ў мастацкім асэнсаванні сучасных празаікаў (В.Казько, В.Быкаў, В.Карамазаў). “Чарнобыльская малітва” як “кніга пакут і любові” (С.Грахоўскі).

Літаратура

Тэксты: Р.Баравікова (апавяданні са зб. “Вячэра манекенаў” на выбар), Л.Рублеўская (“Пярсцёнак апошняга імператара”, “Золата забытых магіл”, “Дзеці гамункулуса” ці іншыя на выбар), А.Брава (“Тапіць дзяўчынак тут дазволена” ці іншы са зб. “Каменданцкі час для ластавак” на выбар); Ю.Каляда (Invicta, альбо Галоўная памылка Афанасія); А.Казлоў (“Незламаная свечка”), Сіўко Ф. (“Удог”) – творы на выбар. Федарэнка А. “Бляха”, “Вёска”, “Дзікі луг” – 2 на выбар для 130А, 130М, 135К; “Нічые” – для 150Т. Алексіевіч С. “Чарнобыльская малітва”.

 

Асноўная:

1. Бельскі, А. І. Сучасная беларуская літаратура : станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80–90 гг.): вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў / А.І.Бельскі. – Мінск : Нар. асвета, 1997. – С. 83–188 (раздзел “Проза”).

 

Дадатковая:

1. Афанасьеў, І.М. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай бела­рус­­кай літаратуры / І.М.Афанасьеў. – Мінск : Бел. навука, 2001. – 128 с.

2. Тычына М. Ісці ў свет і не губляць сябе: Беларуская проза апошніх гадоў: А.Федарэнка. Аповесці “Гісторыя хваробы”, “Вёска” // Роднае слова. – 1997. -- № 8. – С. 52-64.

Шынкарэнка В.К. Абнаўленне жанравай прыроды сучаснага гістарычнага рамана (“Літоўскі воўк” А.Наварыча) // Славянскія літаратуры ў сусветным кантэксце: праблемы развіцця беларуксай і рускай літаратур: матэрыялы VІ Міжнар. навук. канф., Мінск, БДУ, 8-10 кастрычніка 2003 г. У 2 ч. Ч.2. – Мінск: РІВШ БДУ, 2003. – С. 262- 266.

 


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 2 семестр)

 

ТЭМА 5. СУЧАСНЫ ЛІТАРАТУРНЫ ПРАЦЭС (для 130А, 130М, 135К)

 

Заняткі праводзяцца ў форме абароны падрыхтаваных студэнтамі прэзентацый ці літаратурных партрэтаў пра творчасць аднаго з сучасных аўтараў (размяркоўваюцца самастойна ў групе). Спіс аўтараў:

Эдуард Акулін, Анатоль Сыс, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Разанаў, Адам Глобус, Міхась Скобла, Алесь Бадак, Рагнед Малахоўскі, Віктар Жыбуль, Серж Мінскевіч;

Людміла Рублеўская, Валянціна Кустава, Валянціна Аксак, Ірына Багдановіч, Галіна Булыка, Галіна Каржанеўская, Віка Трэнас;

Іншыя творчыя постаці – пасля ўзгаднення з выкладчыкам.

У сваім выступленні неабходна падáць:

- кароткія біяграфічныя звесткі (год і месца нараджэння, адукацыя і род заняткаў, хобі аўтара);

- назваць асноўныя паэтычныя зборнікі;

- выбраць і прачытаць на занятках тыя вершы, якія ўразілі, захапілі, выклікалі абурэнне ці інш.; растлумачыць, чаму пэўныя паэтычныя радкі “зачапілі” вашы думкі, уяўленні, пачуцці; вызначыць, якім вершам – традыцыйным ці эксперыментальным (хоку, трыялеты, вянкі санетаў, паліндромы, акравершы, рубаі і інш.) аддае перавагу аўтар, ці звяртаецца ён да “візуальнай” паэзіі; расказаць пра вершы, якія пакладзены на музыку; прыдумаць рэкламу творчасці аўтара (вітаюцца арыгінальныя творчыя формы).

 

Літаратура

Тэксты: На заняткі падрыхтаваць выразнае (мастацкае) чытанне не менш 7 вершаў выбранага аўтара (чытанне на памяць вітаецца!).

Асноўная:

1. Бельскі, А. І. Сучасная беларуская літаратура : станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80–90 гг.): вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў / А.І.Бельскі. – Мінск : Нар. асвета, 1997. – С. 83–188 (раздзел “Паэзія”). Гл. эл. адрас: http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=18724

Дадатковая:

1. Бельскі, А.І. Неадлучная ад традыцыі. Каханне, прырода, сусвет... [Текст] : паэзія часопіса "Маладосць" за 2006 / А. Бельскі // Полымя : Лiтаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопiс. - 2007. - № 12. - С. 149-165.

2. З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / Уклад. М.Мінзер. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. – 460 с.

3. Федарцова Т. М. Трыялет у сучаснай беларускай літаратуры / Т. М. Федарцова / Роднае слова. – 2001. – № 4.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 2 семестр)

ТЭМА 5. СУЧАСНЫ ЛІТАРАТУРНЫ ПРАЦЭС (для 150Т)

1. Вобразы і сюжэты летапісаў у сучасных гістарычных творах(“След ваўкалака” Л.Дайнекі, трылогія “Гаспадары ВКЛ”, “Знак вялікага магістра” В.Іпатавай, “Тры жыцці княгіні Рагнеды”, “Апошняе каханне князя Міндоўга” К.Тарасава). Правесці параўнанне паміж тым, як паказваецца пэўная асоба ці канкрэтныя гістарычныя падзеі ў летапісным(-ых) творы(-ах) і ў мастацкім творы, вызначыць агульнае і рознае.

2. Праблема героя ў сучаснай гістарычнай прозе(“След ваўкалака”, “Меч князя Вячкі”, “Жалезныя жалуды” Л.Дайнекі, трылогія “Гаспадары ВКЛ” В.Іпатавай, “Літоўскі воўк” А.Наварыча, “Вялікая княгіня” І.Шамякіна, “Золата забытых магіл” ці іншыя творы Л.Рублеўскай).

На аснове аднаго з прачытаных твораў даць характарыстыку цэнтральнага героя, дзеючай і дзейснай асобы ў творы – прааналізаваць, якімі мастацкімі сродкамі ствараецца вобраз-характар (партрэтныя характарыстыкі, унутраны маналог, апісанне ўчынкаў, сны, гаворачае імя ці прозвішча, аўтарскі каментарый, інш.), выпісаць з тэксту цытаты, прааналізаваць іх, вызначыць схільнасць аўтара да пэўнага стылёвага выяўлення героя (рамантычна ці рэалістычна паказаны вобраз?) і абгрунтаваць сваю думку.