Вобразы гістарычных асоб у сучаснай беларускай паэзіі (вывучыць 7 -10 вершаў на памяць).

(гл. вершы Л.Рублеўскай, Н.Мацяш, А.Пісьмянкова, В.Іптавай, інш.).

Літаратура

Тэксты: гл. спіс рэкамендаванай літаратуры або любыя творы ў адпаведнасці з пытаннямі семінара. Студэнт рыхтуе адказы на кожнае з заяўленых пытанняў.

Асноўная:

1. Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : У 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд.: І.Я.Навуменка, В.А.Каваленка. – Мінск : Бел. навука, 1999–2003. – Т. 4. – Кн. 1. – С. 466–494 (раздзел пра Л.Дайнеку).

2. Шынкарэнка, В. К. Нястомных пошукаў дарога : Прабл. сучас. бел. гіст. прозы / В.К.Шынкарэнка. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 208 с.

Дадатковая:

1. Грамадчанка, Т.К. Мінулае народа ў асэнсаванні сучаснай прозай // Сучасны літараутрны працэс: тэндэнцыі і праблемы развіцця : дапам. / І.М.Гоўзіч, Т.К.Грамадчанка, А.С.Гурская і інш.; пад агул. рэд. Т.К.Грамадчанкі. – Мінск: БДПУ, 2010. – 104 с.

2. Шынкарэнка, В.К. Абнаўленне жанравай прыроды сучаснага гістарычнага рамана (“Літоўскі воўк” А.Наварыча) // Славянскія літаратуры ў сусветным кантэксце: праблемы развіцця беларуксай і рускай літаратур: матэрыялы VІ Міжнар. навук. канф., Мінск, БДУ, 8-10 кастрычніка 2003 г. У 2 ч. Ч.2. – Мінск: РІВШ БДУ, 2003. – С. 262- 266.

3. Савік, Л.С. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с.

4. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 – 16.


 

СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФЗН АІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 1. ЛІТАРАТУРА СЯРЭДНЯВЕЧЧА І АДРАДЖЭННЯ

1. Вобразы асветнікаў – Е.Полацкай, Ф.Скарыны ці інш. – у ролі герояў літаратурных твораў.

 

2. Скарынінскія традыцыі ў асветніцкай дзейнасці яго паслядоўнікаў (С.Буднага, Л.і.С. Зізаніяў, інш.).

 

 

ЗАЎВАГА: Кожны са студэнтаў рыхтуе паведамленне (форма на выбар: водзыў, анатацыя, эсэ, рэцэнзія, прэзентацыя з каментарыямі) пра вобраз-характар пэўнага асветніка. Напрыклад: “Вобразы асветнікаў у паэтычнай творчасці Л.Рублеўскай”, ці “Вобраз Е.Полацкай у рамане-жыціі “Пакліканыя” В.Коўтун”, або “Скарынінскія традыцыі ў асветніцкай дзейнасці В.Цяпінскага” і г.д.

 

Літаратура

 

Тэксты: “Пакліканыя” В.Коўтун, “Ф.Скарына, або Сонца маладзіковае” А.А.Лойкі, зб. “Слаўны сын Беларусі” (1994), паэзія Л.Рублеўскай ці інш.

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры : Старажыт. Перыяд: Падруч. Для філал. Спец. Пед. Выш. Навуч. Устаноў / М.М.Грынчык, У.А.Калеснік, У.Г.Кароткі і інш.; Пад агул. Рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мінск : Выш. Шк., 1996. – 351 с. (адпаведныя раздзелы).

2. Гісторыя беларускай літаратуры, ХІ–ХІХ ст.ст. У 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. Імя Я. Купалы; навук. Рэд. Тома В. А. Чамярыцкі. – 2-е выд. – Мінск : Бел. Навука, 2006–2007. – Т.1.

3. Лойка, А. А. Старабеларуская літаратура: Падруч. Для філал. Спецыяльнасцей ВНУ / А.А.Лойка. – Мінск : Выш. Шк., 2001. – 318 с. (с. 74-83).

Дадатковая:

1. Францыск Скарына і яго час: энцыкл. Даведнік / Беларус. Сав. Энцыкл.; редкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск: Беларуская Савецкая энцыклапедыя, 1988. — 608 с. Каўка А. Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI — пач. XX стст. — Мн., 1989.

2. Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. – Мінск: Полымя, 1993. – 270 с. – С.113-181.

3. Чаропка В. Лёсы ў гісторыі. – Мінск: Беларусь. – 2005. – 559 с. – С.141-173, 211-306.

4. Падокшын С. А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. — Мн., 1990.

5. Гісторыя беларускай кнігі: у 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі ( XIX-XXI стст.) / М. В. Нікалаеў, Л. І.Доўнар, М. А. Лукоўская [і інш.]; пад рэд. М. В. Нікалаева. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. -436 с.

6. Бярозкіна, Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI- пачатак XX ст.).: вуч. Дапам. / Н. Ю. Бярозкіна. — 2-е выд. — Мінск: Беларуская навука, 2000. — 199 с.

7. http://spadchyna.net/index.php?option=com_content&view=article&id=1367&Itemid=566

 

 

СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФЗН АІДК, І курс 1 семестр)

 

ТЭМА 2. В.І.ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ

1. Паэтычны эпас В.І.Дуніна-Марцінкевіча (“Купала”, “Вечарніцы”, “Шчароўскія дажынкі”, “Гапон”, “Халімон на каранацыі”, “Славяне ў ХІХ ст.”):

- фальклорна-этнаграфічны матэрыял у творах;

- спецыфіка перадачы гістарычных падзей у паэтычным эпасе;

- элементы сентыменталізму, рамантызму і рэалізму ў гутарках.

2. “Ідылія” (“Сялянка”):

- праблематыка, сістэма вобразаў, ідэйны змест;

- праявы сентыменталізму ў творы.

3. Сатырычна-выкрывальны пафас “Пінскай шляхты”:

- Кручкоў і Пісулькін як увасабленне расійскага чыноўніцкага самавольства пасля паўстання 1863 г.;

- канцэпцыя вобраза шляхецкага саслоўя, маладое пакаленне беларусаў у творы;

- жанр твора. Актуальнасць гучання, сучаснае тэатральнае ўвасабленне на сцэне.

4. Крытычны паказ становішча беларускай паслярэформеннай вёскі ў “Залётах”:

- Антон Сабковіч як новы сацыяльны тып;

- вобраз ідэальнай шляхты і яго роля ў творы.

5. Ацэнка творчасці В.І.Дуніна-Марцінкевіча сучасным літаратуразнаўствам.

 

Літаратура

 

Тэксты: (“Купала”, “Вечарніцы”, “Шчароўскія дажынкі”, “Гапон”, “Халімон на каранацыі”, “Славяне ў ХІХ ст.” – 2-3 на выбар), “Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”.

 

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т.2: Новая літаратура: др.пал. 18—19 ст / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т імя Я.Купалы; навук. рэд. тома У.І.Мархель, В.А.Чамярыцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – С. 198—234.

 

Дадатковая:

1. Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. – Мн., 1988.

2. Навуменка І. В.І.Дунін-Марцінкевіч. – Мн., 1992.

3. Янушкевіч Я. Беларускі Дудар. – Мн., 1991.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФЗН АІДК, І курс 2 семестр)

 

ТЭМА 1. ЛІТАРАТУРА 20-40-х гг. ХХ ст.

 

1. Пошук “жывога” чалавека ў ранняй прозе К.Чорнага (на матэрыяле апавяданняў20-40-х гг.).

2. Праблемы грамадска-палітычнага і сацыя-культурнага жыцця ў сатырычным рамане А.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.

3. Тэматыка і праблематыка твораў М.Зарэцкага, гуманістычны пафас яго творчасці.

4. К.Крапіва – байкапісец і драматург. Тыпаж яго сатырычных твораў.

Літаратура

Тэксты: Зарэцкі М. Аповесць “Голы звер”, апавяданні на выбар, раман “Вязьмо”; Чорны К. Апавяданні “Буланы”, “Макаркавых Волька”, “Маё дзела цялячае”, інш.; Мрый А. Раман “Запіскі Самсона Самасуя”; творы К.Крапівы згодна са спісам ці іншыя на выбар студэнта.

Асноўная:

1. Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : У 4 т. / Нац. Акад. Навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. Навук і мастацтваў, Ін-т літ. Імя Я.Купалы; Навук. Рэд.: І.Я.Навуменка, В.А.Каваленка. – Мінск : Бел. Навука, 1999–2003. – Т. 1. – с. 192 – 206; Т. 2. – С. 282-369, 504-575, 657-689.

2. Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён. – Мн., 2006. – С. 285-288, 292-301, 307-317.

 

Дадатковая:

1. Мушынская Т.Ф. Беларуская літаратура 20–40-х гг. – Мн., 1994.

2. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэб. Дапам. / М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. – Мн., 2001. – С. 50-91, 150–167.

3. Бугаёў Дз. Максім Гарэцкі. – Мн., 2003.

4. Мушынскі М. Максім Гарэцкі: Нявысветленыя старонкі. Аповесць “Дзве душы” і іншыя “рэпрэсаваныя творы” // Мушынскі М. Літаратура ХХ стагоддзя: Спроба пераасэнсавання. – Мн., 1996.

5. Чыгрын І. Паміж былым і будучым: Проза Максіма Гарэцкага. – Мн., 1994. (Ці: “Полымя”, 1994, № 5, С. 227–245; № 6, С. 220–236).

6. Чыгрын І. У пошуках саміх сябе, або Хто такі Ігнат Абдзіраловіч? // Роднае слова. – 1994. - № 4.


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФЗН АІДК, ІІ курс 3 семестр)

 

ТЭМА 1. ВАСІЛЬ БЫКАЎ

 

1. Жыццёвы і творчы лёс Васіля Быкава (паводле кнігі “Доўгая дарога дадому”.

2. Вобраз вайны ў аповесцях “Мёртвым не баліць”, “Круглянскі мост”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета” – твор на выбар. Паняцце “быкаўскай” аповесці.

3. Творчасць 80-90-х гг. ХХ ст. – пач. ХХІ ст.: багацце сацыяльных тыпаў, шматграннасць праблематыкі, аналітыка-псіхалагічны зрэз грамадскага жыцця (паводле апавяданняў і прыпавесцяў).

4. Быкаўская праўда ў аповесці “Пакахай мяне, салдацік” праз вобраз героя-вызваліцеля, канцэпцыю трагізму чалавечага жыцця, пафас адмаўлення зла ва ўсіх яго праявах.

5. Сімвалічны вобраз Беларусі, асэнсаванне гістарычна-палітычнага і духоўнага становішча нацыі ў аповесці “Ваўчыная яма”.

6. Ідэйна-мастацкі змест апавядання “Труба”. Сімвалізм твора.

7. Экзістэнцыяльныя матывы ў творчасці В.Быкава 80-90х гг. ХХ ст. (катэгорыя абсурду, праблема асобы і чалавечага выбару, анамальнасць жыццёвых абставінаў і падзей, інш. – прывесці прыклады з тэкстаў).

 

Літаратура

Тэксты: “Доўгая дарога дадому”. Зб. прытчаў “Пахаджане”, “Сцяна” (аналіз 2–3 апавяданняў на выбар). Аповесці “Мёртвым не баліць”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Круглянскі мост”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета” – на выбар. Творы 80-90-х гг. “Ваўчыная яма”, “Труба”, “Жоўты пясочак”, “Народныя мсціўцы”, “Дваццаць марак”, “На Чорных лядах”, “Чырвоныя пятліцы”, інш.

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры (акадэмічнае выданне). У 4 т. – Мн., 2002. – Т. 3 (адпаведны раздзел).

2. Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён. – Мн., 2006. – С. 405-426.

Дадатковая:

1. Бугаёў Д. Спавядальнае слова: Літ.-крытыч. Артыкулы. – Мн., 2001.

2. Бугаёў Д. Зноў новы Быкаў // ЛіМ. – 1999. – 18 чэрв.

3. Бугаёў Д. Праўда і мужнасць таленту. – Мн., 1995. – С. 165–226.

4. Локун В. Літаратура і свабода выбару: Экзістэнцэнцыяльныя кірункі ў творчасці В.Быкава // Полымя. – 1998. - № 5.

5. Тычына М. Называць усё сваімі імёнамі: Пра А.Адамовіча // Роднае слова. – 2002. - № 9, 10.