Праверка дамашняга задання. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

4. Праца над казкай «Залаты збан»

Падрыхтоўка да працы над зместам казкі. Лексічная работа

— Прачытайце словы і растлумачце, што яны абазначаюць.

Скарга —...

Адбітак — ...

Паслухаць рады — ...

Спаткаць каго-небудзь —

Чытанне казкі па частках вучнямі ўслых

Праверка першаснага ўспрымання

— Ці спадабалася вам казка?

— Хто з дзеючых асоб вас уразіў?

Гутарка па змесце казкі

— Раскажыце, якім вы ўяўляеце цара. Зачытайце ўрывак з казкі, дзе гаворыцца пра яго нораў.

— Чаго больш за ўсе баяўся цар?

— Чаму? Знайдзіце адказ у тэксце казкі.

— Што ён загадаў рабіць са старымі?

— Што вы даведалюя пра Аскера?

— Прачытайце прыказкі, запісаныя на дошцы. Якая з іх падыходзіць да характарыстыкі гэтага хлопца?

Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам.

Адважны там знойдзе, дзе баязлівы згубіць.

Шануй людзей, то і цябе пашануюць.

Хто бацьку і мац і зневажае, той дабра не знае.

Якім паказаны бацька Аскера?

— Знайдзіце і прачытайце, пра што запытаўся цар у Аскера, калі той прынёс яму збан.

— Як з той пары пачалі адносіцца да старых? Знай­дзіце ў казцы і прачытайце адказ.

5. Падрыхтоўка пераказу казкі

— Яшчэ раз перачытайце пытанні № 1-4. Выкарыстоўваючы гэтыя пытанні, складзіце і зачытайце план казкі. На колькі частак падзялілі казку? Падрыхтуйцеся іх пераказваць.

Пераказ частак казкі.

6. Абагульненне па тэме раздзела «3 рога усяго многа»

Праца над структурнай будовай казкі

— Успомніце, з якіх абавязковых частак складаецца казка.

— Якую ролю выконвае зачын? Прывядзще прыклады зачынаў, якія помніце.

— Якую ролю выконвае канцоўка ў казцы?

Чытанне вучнямі артыкула «Канцоўкі казак».

Гутарка па змесце артыкула з выкарыстаннем пытанняў падручніка (с. 49).

— Ці заўсёды казкі заканчваюцца традыцыйнымі канцоўкамі?

¾ Канцоўкі характэрныя толькі для народ­ных казак ці выкарыстоўваюцца і ў літаратурных (аўтарскіх) казках?

— Прачытайце канцоўкі казак, запісаныя на дошцы:

Вось вам і казка. Чытайце, калі ласка!

• Сталі жыць-пажываць ды дабра нажываць.

Жывуць-пажываюць і бяды-ліха не знаюць.

• А гусям далі аўса.

Тут і казка ўся.

• І я там быў.

За тым сталом

І еў, і піў.

Што там было весялосці

І смеху!

Папаелі госц

Грыбоў і арэхаў.

Былі мёд і квас там,

Бульба, селядзец.

Хто праслухаў казку —

Той маладзец. (В.Вітка.)

Слова за словам —

I казкам канец,

Хто зразумеў іх

Той маладзец! (Паводле А. Вольскага.)

Якія канцоўкі вам спадабаліся больш за іншыя?

Абагульненне па тэме раздзела.

— Прачытайце назву раздзела і адкажыце, чаму ён так названы.

¾ Успомніце назвы казак, з якімі пазнаёміліся ў гэтым раздзеле.

— Падрыхтуйце адказы на пытанні і заданні 1, 2, 3 (с. 49).

Чытанне прыказак (с. 48).

— Растлумачце, як вы разумееце іх значэнне?

— Якія з іх адпавядаюць зместу прачытаных казак?

— У чым адрозненне і што агульнае паміж казкамі і прымаўкамі?

7. Падвядзенне вынікаў урока

8. Дамашняе заданне:падрыхтаваць выразнае чытанне казкі.

 

 


 

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэставыя заданні па тэме раздзела “З рога ўсяго многа”

1. З якой казкі гэтыя героі? Укажы стрэлкамі.

Жораў “Сцізорык зламаўся”

Аскер “З рога ўсяго многа”

Сцяпан “Залаты збан”

2. Прачытай урывак. У якім творы адбываюцца апісаныя ў ім падзеі? Абвядзі літару з правільным адказам.

Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што проста бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Бывала, прыйдзе да яго хто што-небудзь прасіць, а ён як крыкне: “Што скажаш?” – дык той ад страху забудзецца і аб сваёй просьбе.

А. “З рога ўсяго многа”.

Б. “Сцізорык зламаўся”.

В. “Залаты збан”.

3. Прачытай прыведзеныя выказванні. Якія з іх з’яўляюцца канцоўкамі казак? Абвядзі літару з правільным адказам.

А. Жылі-былі.

Б. Пасеяў мужык аўса, вось і казка ўся.

В. Хто ведае, было тое ці не было.

4. У якой казцы перамагае любоў, пашана да бацькі і ўвага да яго мудрасці? Абвядзі літару з правільным адказам.

А. “Сцізорык зламаўся”

Б. “Залаты збан”

В. “Ад крадзенага не пасыцееш”

5. Падбяры да беларускай прыказкі“Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа”адпаведную рускую. Абвядзі літару з правільным адказам.

А. С разговором сыт не будешь.

Б. Всякому мила своя сторона.

В. Недруг поддакивает, а друг спорит.

 

 


 

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Ярдан Радзічкаў «Першыя сняжынкі», Алег Буцень «Ці ёсць зіма?».

Мэты:удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой, назіраць за мастацкімі асаблівасцямі адушаўлення; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць тэму і галоўную думку твораў, падбіраць загалоўкі да частак твора.

1. Арганізацыйны момант