Вывучэнне новага матэрыялу.

Работа па падручніку

Вучні разглядаюць табліцу практ. 51. Вызначаюць, як скланяюцца прыметнікі ў множным ліку і якія яны маюць канчаткі. Затым запаўняюць табліцу канчаткаў прыметніаў множнага ліку, размешчаную на дошцы.

Склон Мужчынскі род Жаночы род Ніякі род -ія,-ыя -іх,-ых -ім,-ым -ія,-ыя -іх,-ых -імі-ымі -іх,-ых
Н.якія? Р.якіх? Д. якім? В. якія? якіх? Т.якімі? М.аб якіх? -ія, -ыя -іх, -ых -ім, -ым -ія, -ыя -іх, -ых -імі, -ымі -іх, -ых -ія, -ыя -іх, -ых -ім, -ым -ія, -ыя -іх, -ых -імі, -ымі -іх, -ых

 

Вучні аналізуюць табліцу: якія канчаткі маюць прыметнікі множнага ліку ва ўсіх склонах? На што падобныя склонавыя канчаткі прыметнікаў множнага ліку? (На канчаткі склонавых пытанняў) Ці змяняюцца прыметнікі множнага ліку па родах? Які вывад можна зрабіць аб змяненні прыметнікаў у множным ліку?

Свой вывад дзеці параўноўваюць з правілам (с. 28 падручніка).

Замацаванне новага матэрыялу.

Работа па падручніку

Праводзіцца франтальная работа над практ. 52.

Работа ў парах

На кожнай парце ляжаць карткі са слупкамі слоў. За­данне скласці спалучэнне слоў

 

Дзеяслоў Прыметнік Назоўнік
віншую сустракаю люблю убачыў дарагі блізкі марозны сухі сяброўка сваяк дзень дрэва
Віншую дарагую сяброўку
 
 
 

Фізкультхвілінка

8. Слоўнікавая работа.

Каб даведацца, якое слоўнікавае слова будуць вывучаць, дзеці замест кожнага квадрата ўстаўляюць адпаведную літару:

■ літары "а" адпавядае квадрат, у якога зафарбавана ¼ частка;

■ літары "д" адпавядае квадрат, у якога зафарбавана ½ частка;

■ літары "н" адпавядае квадрат, у якога зафарбавана ¾ часткі;

■ літары "г" адпавядае зафарбаваны квадрат.

 
 

 

 


Атрымоўваецца слова гараджане.

Пытанні і заданні

• Растлумачце лексічнае значэнне слова.

• Падбярыце аднакаранёвыя словы, прыметнікі і запішыце словазлучэнні.

• Падбярыце сінонім да словазлучэння "галоўны горад".

• Назавіце сталіцу нашай краіны.

Работа па падручніку

Вучні самастойна выконваюць практ. 54, праводзяць узаемаправерку.

9. Падвядзенне вынікаў.

• Ці выканалі задачы, якія паставілі ў пачатку ўрока?

• Што дапамагала пры вывучэнні тэмы?

• Што вы для сябе адкрылі новага?

10. Рэфлексія.

Вучні ацэньваюць сваю работу, карыстаючыся сказамі:

Я працаваў...

У мяне атрымалася...

Засталося незразумелым...

11. Дамашняе заданне:практ. 55.

Урок 46

Тэма:"Навучальны пераказ".

Мэты:адпрацоўваць уменні складаць план, падрабязна перадаваць змест тэксту.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік чытае верш Т. Мушынскай, запісаны на дошцы:

Цёплыя словы — сонца і хата,

Лепшыя словы — мама і тата,

Смачныя словы — хлеб і суніцы,

Росныя словы — кветкі, крыніца,

Чулыя словы — сын, калыханка,

Ясныя словы — лета і ранак,

Мудрыя словы — жыта і поле,

Светлыя словы — вецер і воля,

Даўнія словы — водгулле, род,

Гордыя словы — звон і народ.

Пытанні і заданні

• Назавіце прыметнікі, якія выкарыстала паэтка.

• 3 якой часцінай мовы звязаны прыметнікі?

• Якія канчаткі маюць прыметнікі множнага ліку ў назоўным склоне?

• Як не памыліцца ў правапісе канчаткаў прыметнікаў?