Праверка дамашняга задання.

3. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Вучні чытаюць верш Н. Гілевіча і знаходзяць дзеясловы ў неазначальнай форме.

Калі рана ўстанеш —

разам з першай птушкай,

што шукае тут жа для дзяцей яды, —

колькі ты паспееш:

памагчы слабейшым,

падтрымаць, суцешыць,

выручыць з бяды!

Гульня "Хто самы пільны?"

Знайсці ў вершы словы з прыстаўкамі. Успомніць, што называецца прыстаўкай. Назваць прыназоўнікі і ад-казаць на пытанне: як пішуцца прыназоўнікі з іншымі часцінамі мовы?

Гульня "Знайдзізнаёмага"

Выпісаць дзеясловы неазначальнай формы: сказаць, гаварыць, гавораць, расказаў, будуюць, будаваць, прывязе, вядуць, весці, спявалі, спяваць, зваць, заве, працаваць.

Два вучні працуюць каля дошкі, астатнія — самастойна ў сшытках.

Падабраць назоўнікі і звязаць іх па пытаннях з дзея-словамі ў неазначальнай форме. Вызначыць склон назоўнікаў.

што?

пісаць каму?

пра што

 

кім?

гутарыць дзе?

пра што?

4. Чыстапісанне.

Вучні прапісваюць:

вы бу ав бе

Гульня "Якія літары спрачаюцца? Якія перамагаюць?"

Выбраць патрэбныя літары і запісаць сказ.

У (о, а)рэшніку перагукваю(ц, цц)а м(о, а)лінаўкі, сала(ў, у)і, б(е, я)расцянкі.

Фізкуль тхвілінка

5. Слоўнікавая работа.

Вучні чытаюць зашыфраванае слова і перакладаюць яго на рускую мову.

БWEWPWBwЯwHwОw

Затым запісваюць у сшыткі і вызначаюць націскны склад. Успамінаюць, калі ў беларускай мове пішацца літара о?Да гэтага слова падбіраюцца дзеясловы ў не-азначальнай форме і запісваюцца словазлучэнні пілаваць бервяно, распілаваць бервяно.

Вывучэнне новага матэрыялу.

Вучні параўноўваюць запісаныя на дошцы сказы:

Шпак вартуе агароды і вішнёвы наш садок. (Што робіць? вартуе)

Шпакі вартуюць агароды і сады ад шкоднікаў. (Што робяць? вартуюць)

Робіцца вывад: дзеясловы змяняюцца па ліках. На с. 54 вучні чытаюць меркаванне Спадарыні Граматыкі і складаюць схему адказу.

 
 

 

 


Практ. 103 выконваецца па варыянтах. Адзін сказ разбіраецца па членах і вызначаецца, якой часцінай мовы выражаны выказнік. Называюцца дзеясловы адзі-ночнага і множнага ліку.

Варыянт 1: 1—3 сказы. Варыянт2:4—6 сказы.

Гульня "Будзь уважлівы"

Вучні ўспамінаюць напісанне е,ё — яі выпісваюць адпаведныя словы са сказу папярэдняга практыкавання.

Гульня "Адзін-многа"

Замяніць адзіночны лік множным.

Два вучні працуюць каля дошкі, астатнія самастойна выконваюць практ. 104.

Узор: Сарока трашчыць — сарокі трашчаць.

Дзяцел стукае — ... стука.. Верабей цырыкае — ... цырыка..

Крумкач каркае — ... карка.. Зязюля кукуе — ... куку..

Шпак свішча — ... свішч.. Сітаўка крычыць — ... крыч..

Чытанне правіла на с. 55.

7. Замацаванне ведаў.

Творчае заданне

Практ. 105 выконваецца ў групах.

8. Рэфлексія.

Што на уроку вам спадабалася? Чаму навучыліся?

9. Дамашняе заданне:практ. 108.

Урок 56

Тэма:"Навучальнае сачыненне".

Мэты:фарміраваць умение вызначаць і раскрываць асноўную думку сачынення; вучыць умению звязваць у адно цэлае сказы і часткі тэксту; удасканальваць умение складваць тэкставы план на аснове малюнкавага; узбагачаць слоўнікавы запас; ужываць дзеясловы ў тэксце; выхоўваць чулыя адносіны да сяброў і блізкіх.

Абсталяванне:падручнік, малюнак, памяткі рэдактару, карткі ветлівасці.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Вучні чытаюць вершаваныя радкі П. Варанько.

Дружбай даражы сваей,

Хай яна ў душы цвіце,

Бо без сябра і вясной

Снег дарогу замяце.

Гульня "Знайдзі знаёмага" Знайсці і падлічыць, колькі ў вершы слоў, у якіх схаваліся арфаграмы. Растлумачыць іх правапіс.

2. Рэдагаванне сказаў.

Знайсці ў кожным сказе памылковае слова і растлу­мачыць, чаму яго нельга выкарыстоўваць. Запісаць ска­зы з правільна ўжытымі дзеясловамі.

Зрэдку ходзяць дажджы.

Я ездзіў на самалёце.

Адгрымелі лютаўскія завірухі.

Хлопчыкі будуюць снежную бабу.

Мая сяброўка паважае марожанае.

Уступная гутарка.

— У шматлікіх беларускіх прыказках і прымаўках гаворыцца пра гасціннасць нашага народа. Гэта і зразумела. Беларусы здаўна славяцца сваёй дабрынёй, шчодрасцю. Госць — для кожнага з нас важная асоба.

Успомніце прыказкі: "Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей", "Добраму госцю вароты самі расчыняюцца". Госці, збіраючыся дамоў і развітваючыся з гаспадарамі, гавораць: "Пара гасцям і меру ведаць". А кожны чалавек ведае, што "У гасцях добра, а дома лепей".

На парце ў кожнага вучня ляжаць "карткі ветлівасці". Выбраць, якія са слоў ветлівасці можна сказаць сябру, а якія старэйшым ці незнаемым людзям.

Добры дзень! Добры вечар! Вітаю вас! Маё шанаванне! Калі ласка! Будзьце ласкавы! Вельмі рад вас бачыць! Дзякуй! Усяго добрага!

Добрай раніцы! Як ваша здароўе?

Прывітанне! Як справы?

Добры вечар! Як даехалі?

Вітаю! Як сябе адчуваеш?

Паведамленне тэмы урока.

5. Пастаноўка вучэбнай задачы.