Праверка дамашняга задання.

Прачытайце прыказкі, якія ўтварылі, працуючы над практ. 143.

Работа па варыянтах

Змяніце форму дзеясловаў па ўзоры, запішыце, выдзеліце канчаткі, вызначце асобу і спражэнне.

/ варыянт

Узор. Сеяць — сееш.

Ісці, рабіць, грымець.

// варыянт

Узор. Несці — несяце.

Глядзець, везці, званіць.

Праводзіцца ўзаемаправерка з апорай на табліцу.

3. Чыстапісанне.

АлегЛойка Міхась Лынькоў Янка Маўр

Мой родны кут, Як ты мне мілы!..

• Хто напісаў гэтыя радкі?

• Назавіце беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, прозвішчы і імёны якіх пачынаюцца з прапісаных літар.

4. Работа ў парах.

Гульня "Шыфравальшчыкі"

Расшыфруйце прыказкі. Запішыце іх у сшыткі. У выдзеленых дзеясловах вызначце асобу, спражэнне, кан­аткі

Хочаш,павінен, добра, працу, жыць, любіць. Ніколі, што, не адкладвай,можна зрабіць, на заўтра, сёння, тое.

Хто, таму, працуе, шанцуе.

Фізкуль тхвілінка

Вывучэнне новага матэрыялу.

Пытанні і заданні

• Якія займеннікі адносяцца да 3-й асобы?

• Пастаўце дзеясловы чытаць і гаварыць у форму 3-й асобы цяперашняга і будучага часу адзіночнага і множнага ліку. Вызначце канчаткі і спражэнне.

• Як вы думаеце, якая тэма сённяшняга ўрока?

• Пра што вы даведаецеся на ўроку?

Работа па падручніку

Практ. 144. Адгадаць загадкі, выпісаць дзеясловы 3-й асобы адзіночнага ліку, вызначыць канчаткі і спражэнне. Затым выпісаць дзеясловы 3-й асобы множнага ліку, вы­значыць канчаткі і спражэнне.

Пасля дзеці робяць вывад, якія канчаткі маюць дзея­словы I і II спражэння ў 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Потым чытаюць словы Спадарыні Граматыкі на с. 76.

Практ. 145 выконваецца з каменціраваннем.

6. Замацаванне ведаў.

Вучні выконваюць заданні падручніка пры дапамозе прыёму "Аўтобусны прыпынак": насупраць кожнага выкананага задання ставяць на палях "+" (зразумела), "?" (выклікала цяжкасці),"-" (не зразумела).

— Пачнём наша падарожжа з асенняга лесу, — прапануе настаўнік і паказвае малюнкі.

Практ. 146 выконваецца па варыянтах: выпісаць дзея­словы ў 3-й асобе адзіночнага ліку (I варыянт); у 3-й асо­бе множнага ліку (II варыянт).

Дзеці робяць узаемаправерку выкананых заданняў, адзначаюць свае вынікі на палях.

— Наступны прыпынак чакае нас цёплым чэрвеньскім днём (паказваюцца малюнкі на тэму "Летам у полі").

Практ. 148.

— Наступны наш прыпынак — у лясных насельнікаў (дэманструюцца малюнкі птушак і звяроў).

Практ. 149.

Настаўнік знаёміць вучняў з прыёмам вызначэння спражэння дзеясловаў: калі ў 3-й асобе множнага ліку дзеясловы маюць канчаткі -уць, -юць, то дзеясловы ад­носяцца да I спражэння, калі канчаткі -аць, -яць, то дзея­словы адносяцца да II спражэння.

Вучні выкарыстоўваюць дадзены прыём і выпісваюць у два слупкі (I і II спражэнне) дзеясловы несці, свяціць, плыць, ляцець, будаваць, шумець.

7. Слоўнікавая работа.

Адзін вучань ля дошкі, астатнія ў сшытках працуюць над практ. 147: з дапамогай слоўніка перакладаюць дзея­словы. Настаўнік звяртае іх увагу на тое, ці кожны дзея-слоў трэба перакладаць па слоўніку.

8. Падвядзенне вынікаў.

9. Дамашняе заданне:практ. 151.

Урок 63

Тэма:"Спражэнне дзеясловаў (замацаванне)".

Мэты:фарміраваць навыкі вызначэння спражэння дзеясловаў; развіваць уменне правільна пісаць асабовыя канчаткі дзеясловаў I і II спражэння, працаваць з да-ведачным матэрыялам; выхоўваць увагу, зацікаўленасць вучобай.

Абсталяванне:падручнік, табліцы, схемы, дыдактычны матэрыял.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік прапануе паразважаць над тым, што павінна быць у кожнага вучня, каб ён добра засвоіў матэрыял урока. Адказ можна знайсці, разгадаўшы галаваломку.

 
 

 


(Увага, упэўненасць, зацікаўленасць, засяроджанасць)