Праверка дамашняга задання.

Вучэбны дыялог "Я сцвярджаю"

• Я сцвярджаю, што да першага спражэння адносяцца дзеясловы... (якія маюць у 3-й асобе адзіночнага ліку канчаткі -е, -а, -э).

• Я сцвярджаю, што да другога спражэння адносяцца дзеясловы... (якія маюць у 3-й асобе множнага ліку канчаткі -аць, -яць).

• Я сцвярджаю, што... (Працягніце.)

3. Арфаграфічная хвілінка.

Вучні чытаюць верш Я. Коласа "Песня аб вясне", запісаны на дошцы:

Звоніць, скача, як дзіцятка,

Гэты жэўжык-ручаёк.

На яго, бы тая матка,

Сонца кідае свой зрок.

А ён, гучны і смяшлівы,

Так і ходзіць, аж дрыжыць,

I другі сябрук шчаслівы

Насустрэч яму бяжыць.

Пытанні і заданні

• 3 кім параўноўвае аўтар ручаёк? Сонца?

• "Запаліце" агеньчык пад арфаграмамі, якія трэба праверыць.

• Выпішыце гэтыя словы, вызначце іх спражэнне.

4. Чыстапісанне.

жэўжык дрыжыць бяжыць

5. Замацаванне ведаў.

Скласці са слоў сказы, выкарыстаўшы дзеяслоў у цяперашнім часе. Вызначыць часціны мовы. Падкрэсліць граматычную аснову.

Маленькі, слухаць, Петрык, песню, цудоўную, жаваранка.

Дыферэнцыраваная работа

Той, хто хоча выканаць самае лёгкае заданне, працуе над практ. 152 (пісьмова).

Той, хто хоча выканаць самае карыснае заданне, пра­цуе над практ. 153 (карыстайцеся табліцай спражэння дзеясловаў на с. 67).

Той, хто хоча выканаць самае цікавае заданне, працуе над практ. 156.

Той, хто хоча выканаць самае цяжкае заданне, працуе над практ. 157.

Спачатку вучні працуюць індывідуальна, потым абмяркоўваюць выкананне ў групах, а пасля прадстаўляюць вынікі сваей працы класу.

Фізкультхвілінка

6. Развіццё маўлення.

Практ. 158.

7. Слоўнікавая работа.

Расшыфруйце слова. Запішыце яго, падбярыце аднакаранёвыя словы, выдзеліце ў іх карані.

ПWAWMWOWЧWHWIWKW

Хвілінка адпачынку

Адгадаць акразагадку.

Вам загадва.. загадку:

Ялюбл.. часопіс гэты.

Сонейкам нібы сагрэты,

Ён да вас спяша.. ў хатку,

Любіць кожнае дзіцятка.

Купяць вам яго бацькі.

Адгадайце: хто такі?

Выпішыце дзеясловы, вызначце іх асобу і час абазначце канчаткі.

8. Падвядзенне вынікаў.

Вучні складаюць кластар па тэме "Дзеяслоў".

9. Рэфлексія.

Настаўнік прапануе вучням закончыць сказ.

Сёння на ўроку...

мне спадабалася...

у мяне атрымалася...

я не задаволены, таму што...

10. Дамашняе заданне:практ. 159.

 

 

 

 


КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА ПА ТЭМЕ «ДЗЕЯСЛОЎ» (1 гадзіна)

Мэта — праверыць ступень засваення вывучанага матэрыялу.

 

Варыянт

1. Выпішыце з прапанаваных формаў неазначальную форму дзеяслова.

Ісці, пераплываў, пабудуе, выканае, чытаюиь, майстраваць, ляціць, дапамагчы.

 

2. Адгадайце загадку М. Пазнякова. Выпішыце з тэксту дзеясловы адзіночнага ліку. Утварыце ад іх дзеясловы множнага ліку.

Пад аблокі ўзлятае

I прыход вясны вітае —

Гучыць спеў высокі, чысты,

Мілагучны, прамяністы. (Жаваранак)

 

3. Дапішыце ў сказы дзеясловы, якія падыходзяць па сэнсе. Вызначце іх час, асобу і лік.

Без навукі і лапця не ... (спляцеш, будзеш сплятаць).

Не ганіся за вялікім, бо і малое ... (будзеш губляць, згубіш).

 

4. Прачытайце верш П. Пранузы. Да выдзеленых дзеясловаў пастаўце пытанні. Вызначце род і лік дзеясловаў.

Светлы месяц-маладзік

Адпачыць рашыў і знік:

Лёг у хмару і да ранку

Слухаў зорак калыханку.

 

5. Прачытайце. Вызначце, якія дзеясловы «згубіліся» пры змяненні. Спішыце, устаўляючы дзеясловы, якіх не хапае.

Малюю, малюе, малюем, малюеце.

Убачыш, убачыць, убачым, убачыце.

Варыянт

1. Выпішыце з прапанаваных формаў неазначальную форму дзеяслова.

Бегчы, думаем, адказваюць, вырастуць, чакаць, убачыш, паўзці, вырашыў.

 

2. Адгадайце загадку М. Пазнякова. Выпішыце дзеясловы адзіночнага ліку. Утварыце ад іх дзеясловы множнага ліку.

Рана з поўдня прылятае,

Першым ён вясну вітае.

I штодзень, нібы дзівак,

Носіць толькі чорны фрак. (Шпак)

 

 

3. Дапішыце ў сказы дзеясловы, якія падыходзяць па сэнсе. Вызначце іх час, асобу і лік.

Праўды ў мяшку не ... (будзеш хаваць, схаваеш).

Рана ... (будзе загойвацца, загоіцца), а злое слова ніколі.

 

4. Прачытайце верш П. Пранузы. Да выдзеленых дзеясловаў пастаўце пытанні. Вызначце род і лік дзеясловаў.

Таня ўстала раніцай,

Вокны ўсе памыла.

Кажа маме: —

Я ў пакой Сонейка ўпусціла.

 

5. Прачытайце. Вызначце, якія дзеясловы «згубіліся» пры змяненні. Спішыце, устаўляючы дзеясловы, якіх не хапае.

Віншую, віншуе, віншуем, віншуеце.

Задрыжыш, задрыжыць, задрыжым, задрыжыце.

 

 

Урок 64

Тэма: "Змяненне дзеясловаў прошлага часу".

Мэты:фарміраваць уменне вызначаць род дзеясловаў прошлага часу; дапамагчы ўсвядоміць, што дзеясловы прошлага часу па асобах не змяняюцца; развіваць уменні знаходзіць і ўжываць дзеясловы адзіночнага ліку мужчынскага, ніякага і жаночага роду; спрыяць станоўчай матывацыі вывучэння беларускай мовы.

Абсталяванне:падручнік, дыдактычны матэрыял.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

2. Маўленчая размінка.

Настаўнік чытае запісаны на дошцы ўрывак з верша В. Шведа. Праводзіць гутарку аб тым, што беларусы жывуць і па-за межамі Беларусі, але любяць і шануюць род­ную мову.

Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць.

Гульня "Будзь уважлівы"

• Знайдзіце ў вершы дзеясловы і вызначце іх час.

• Адшукайце словы з арфаграмамі, растлумачце іх.