Праверка дамашняга задання.

3. Чыстапісанне.

Вучні прапісваюць у сшытках спалучэнні літар зд, зі, оз, дз.

Са складоў ма-зі, роз-ма, двор-е-на, ці-дзе школь-нікі складаюць словы і запісваюць іх.

Пытанні і заданні

• Якой часцінай мовы з'яўляюцца запісаныя словы?

• Якое слова лішняе?

• Як змяняюцца назоўнікі?

• Вызначце род запісаных назоўнікаў.

• Вусна падбярыце да кожнага назоўніка прыметнікі.

Вывучэнне новага матэрыялу.

Вучні чытаюць словы, запісаныя на дошцы. зіма марознае мароз моцная надвор 'е халодны

Пытанні і заданні

• Ці з'яўляюцца запісаныя словы словазлучэннямі? Чаму?

• Што трэба зрабіць, каб выправіць памылкі?

• Змяніце прыметнікі і запішыце словазлучэнні.

• Вызначце род назоўнікаў, прыметнікаў.

Дзеці чытаюць правіла на с. 6 падручніка.

На дошцы запісаны тэкст:

На сэрцы ўАлёнкі было добра і радасна. Стаяў пр-гожы дзень. Па небе плыло прыгожае воблака. Схіліла сваю галоўку прыгожая кветачка.

Вучні знаходзяць прыметнікі і даказваюць, што гэта прыметнікі. Затым выпісваюць словы, з якімі прыметнікі звязаны па сэнсе, вызначаюць у словазлучэннях род назоўнікаў, абазначаюць канчаткі прыметнікаў.

дзень (які?) прыгожы

кветачка (якая?) прыгожая

воблака (якое?) прыгожае

Вучні параўноўваюць прыметнікі, высвятляюць, чаму ў іх розныя канчаткі, з якімі назоўнікамі звязаны. Робяць вывад: прыметнікі маюць розныя канчаткі, таму што звя­заны з назоўнікамі, у якіх розны род. Значыць, прыметнікі таксама маюць род.

У прапанаваных словазлучэннях дзеці вызначаюць род назоўнікаў і прыметнікаў. Вучні робяць вывад: пры-метнікі змяняюцца па родах, род прыметнікаў залежыць ад роду назоўнікаў.

Школьнікі дапаўняюць запіс: змяняюць прыметнік вясенні па родах.

Настаўнік на дошцы, а вучні на картках запаўняюць схему.

Змяненне прыметнікаў па родах

мужчынскі род жаночы род ніякі род

які? якая? якое?

-ы, -і -ая, -яя -ае, -яе, -ое

Свае вывады вучні звяраюць з правілам на с. 7 падручніка.

Фізкуль тхвілінка

5. Замацаванне ведаў.

Работа па падручніку

Практ. 8 выконваецца па радах:

1-шы рад запісвае словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага роду;

2-гі рад — словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду;

3-ці рад — словазлучэнні з прыметнікамі ніякага роду.

Пытанні і заданні

• Абазначце канчаткі прыметнікаў і праверце па табліцы.

• Ад чаго залежыць род прыметнікаў?

• Як яго вызначыць?

• Прачытайце памятку на с. 8.

Пасля адказаў на пытанні выконваецца практ. 10

Пытанні і заданні

• У вас ёсць якая-небудзь жывёліна? (Калі няма, то назавіце тую, якая падабаецца.)

• Як яна выглядае?

• Ці ёсць у яе свае месца (клетка, домік і пад.)?

• Хто даглядае жывёліну?

• Хто гуляе з ёю?

• Што яна любіць есці?

• Дзе жывёліна спіць?

• Як яна сябе паводзіць?

• За што жывёліна вам падабаецца?

Складанне алгарытму

Вызначэнне роду прыметнікаў

1) Знайсці ў сказе назоўнік, з якім прыметнік звязаны па сэнсе.

2) Вызначыць род назоўніка.

3) Назваць род прыметніка.

Работа ў парах

У кожнай пары — картка з заданнем: вызначыць род прыметнікаў згодна з алгарытмам, выдзеліць канчаткі прыметнікаў, адгадаць загадкі.

Пад зялёным кустом коціцца клубком. (Вожык)

Чырвоны конік па небе бяжыць. (Сонейка)

Самастойная работа

3 практ. 9 выпісаць другі сказ, абазначыць род прыметнікаў і іх канчаткі.

Работа па падручніку

Карыстаючыся табліцай, дзеці выконваюць практ. 12.

Слоўнікавая работа

Вусна растлумачыць значэнне слоў лёгкі, сярдзіты ў словазлучэннях лёгкі ветрык, сярдзітая завіруха. Падабраць да прыметнікаў сінонімы. Прыдумаць сказы з гэтымі словазлучэннямі.

6. Падвядзенне вынікаў.

• Як змяняецца прыметнік?

• Ад чаго залежыць род прыметнікаў?

7. Рэфлексія(работа ў групах па картках).

Да назоўнікаў настрой, работа, сэрца вучні падбіраюць прыметнікі таго ж роду.

настрой работа сэрца

вясёлы цікавая добрае

радасны паспяховая шчырае

натхнёны самастойная чулае

цудоўны калектыўная спагадлівае

прыўзняты пленная клапатлівае

бадзёры цяжкая праўдзівае

узрушаны лёгкая маленькае

8. Дамашняе заданне:практ. 14.

Урок 38

Тэма:"Змяненне прыметнікаў па ліках".

Мэты:садзейнічаць асэнсаванню граматычнай сувязі паміж прыметнікамі і назоўнікамі; адпрацоўваць уменні выдзяляць канчаткі прыметнікаў; фарміраваць уменне выкарыстоўваць у маўленні прыметнікі з пере­носным значэннем; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне:падручнік, табліцы скланення прыметнікаў, карткі з назвамі рыб.

Ход урока

1. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

Настаўнік чытае ўрывак з верша В. Жуковіча:

Добрым настроем,

Усмешкай сустрэнь

Ясны,бязвоблачны,

Сонечны дзень.

Вучні знаходзяць у вершы прыметнікі, вызначаюць іх род, лік, параўноўваюць канчаткі прыметнікаў мужчынскага роду ў беларускай і рускай мовах.

2. Праверка дамашняга задання.Назавіце падабраныя назоўнікі мужчынскага роду. Які канчатак мае прыметнік мужчынскага роду? Назавіце падабраныя назоўнікі ніякага роду. Які канчатак мае прыметнік ніякага роду? Успомніце, як вызначыць канчаткі прыметнікаў. Як вызначыць іх род?

3. Чыстапісанне.

У сшытках дзеці прапісваюць спалучэнні літар ра, ор, па.

На дошцы розным колерам запісаны часткі слоў:

шчу ву мян гор кунь

ка пак рась а туз

Вучні запісваюць атрыманыя назвы рыб (шчупак, вугор, карась, акунь, мянтуз) і дапісваюць сваё слова.