Палітычны лад старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў (ІХ-ХІІІ ст ст)

 

 

На тэрыторыі Беларусі ў IX—XIII стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Мен-скае, Новагародскае, Смаленскае і інш.

Нягледзячы на недастатковасць гістарычных крыніц, усё ж можна скласці пэўнае меркаванне аб палітычным ладзе старажытных дзяржаў-княстваў, арыентуючыся перш за ўсё на палітычны лад Полацкага княства, паколькі сістэма орга-наў улады і кіравання ў іх была таго ж тыпу. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, вена. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асо-бы, як пасаднік, /пысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права выра-шаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Ула-дарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрым-кай вярхоў пануючага класа.

Уступленне князя на прастол суправаджалася строгім рытуалам, у час якога прыносілася прысяга з абяцаннем ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзей-нічайь у адпаведнасці з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення на прастол афармляліся ў да-гаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай пануючага класа. Напрыклад, полацкі князь абавязваўся не ўмеш-вацца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў пала-чан, старых рашэнняў судоў не пераглядаць, не перашкад-жаць выезду свабодных людзей за межы княства і г. д.

Як бачым. паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў ас-ноўным у сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з членамі рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.

Што сабой уяўляларада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на парады ўсіх, каго ён жадаў. Аднак князь не мог ігнараваць думкі

найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службо-вых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання.

Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай. Аб за-лежнасці князя ад свайго акружэння расказвае ісландская «Сага аб Эймундзе». У ёй гаворыцца, што калі скандына-вец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да князя Брачыслава, то князь сказаў яму: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюиь мне грошы, а я толькі іх трачу».

На пасяджэннях рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права браць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распарадчай дзейнасці ў радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.

У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча — агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Тэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, уста-наўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.

Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у пе-рыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначаль-ваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.

У перыяды падпарадкавання беларускіх княстваў Кіеву адносіны паміж кіеўскім князем і мясцовымі князямі (по-лацкімі, тураўскімі і інш.) будаваліся на прынцыпах ва-салітэту. Кіеўскі князь быў сюзерэнам і аказваў дапамогу мясцовым князям, якія, у сваю чаргу, абавязваліся быць «у яго паслушэнстве», выстаўляць войска, перадаваць ча-

стку сабранай даніны. У выпадку парушэння васалам сваіх абавязкаў, ён мог быць пакараны пазбаўленнем сваіх ула-данняў. Ажыццявіць жа гэта магчыма было толькі шляхам прымянення сілы (ваенным шляхам).

Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча. Паводле звестак, узятых з «Жыція Кірылы Тураўскага», апошні стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Факт цікавы яшчэ і таму, што звычайна епіскап прызна-чаўся кіеўскім мітрапалітам.

Як мы ўжо гаварылі вышэй, функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Зна-ходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, — з'ява незвычайная. Аб існаванні па-садніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпаць-еўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.

Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.

Падвойскаму даручалася сачыпь за выкананнем рашэн-няў веча і распараджэнняў князя.

Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністра-цыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.

Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні зна-ходзілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства.