Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка

 

У першым тысячагоддзі нашай эры ва ўсходніх славян фарміравалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звы-чаяў, якая вызначала правілы паводзін людзей. Паступова частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, ня-рэдка суправаджалася прымусам, які быў санкцыяваны родаплемяннымі органамі і абшчынамі, і набыла якасць звычаёваго права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забойства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і г. д.

Узнікненне старажытных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі стара-жытныя звычаі. 3 таго моманту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы маглі існаваць як у вуснай, так і ў пісьмовай форме.

Частка норм звычаёвага права паступова замацоўвалася ўдзяржаўным пісьмовым заканадаўстве, частка відазмянялася або заканадаўча забаранялася. Кроўная помета, напрыклад, была забаронена ўжо ў XI ст.

Такім чынам, у старажытнасці пануючым было звычаё-вае права. Яно ўяўляла сабой сістэму прававых норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрымальнасць і даўнасць ужывання і былі санкцыяваны дзяржавай.

3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных ад-носін ствараліся льготы для пануючага класа. Таму ад дзяржавы патрабавалася выданне спецыяльных законаў, да-паўненняў і тлумачэнняў да норм звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права, якія спачатку не адмя-нялі норм звычаёвага права, а толькі дапаўнялі іх, надавал! ім агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова, што ва ўсіх старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права.

Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў гра-мадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, гра-мадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-пра-цэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцясняла-ся пісаным правам. Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.

Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характерны наступныя рысы: партыкулярызм, традыцыяналізм і дуалізм.

Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, норм, правіл і адсутнасцю агуль-надзяржаўнай прававой сістэмы.

Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх няз-меннасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. Справа ў тым, што ў аснове старажытнай прававой тэорыі ля-жала царкоўнае вучэнне аб тым, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе нязменны, раз і назаўсёды ўстаноўлены Богам парадак. Усякія спробы крытыкаваць ui змяняць са-цыяльна-эканамічную, палітычную ці прававую сістэму лічыліся ерассю, выступлением супраць царквы і Бога. Гэта значна абмяжоўвала заканадаўчую дзейнасць князя, бо ён не быў упаўнаважаны ствараць або змяняць нормы права. Нават у XV—XVI стст. урад вымушаны быў абяцаць не па-рушаць традыцыі і не ўводзіць новых парадкаў. 3 трады-цыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сацыяльнай структурам і прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп.

У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: усё жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго класа, саслоўя, сацыяльнай або рэлігійнай групы.

Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу. Халопы, чэ-лядзь нявольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ўтым, што яны маглі быць выбранымі ў органы кіравання, неслі роўныя павін-насці, у тым ліку і воінскую па абароне свайго горада, 18 воласці, княства. 3 далейшым развіццём феадальных адносш праваздольнасць простых людзей пачала абмяжоўвацца.

Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямецкімі гарадамі.

Аналіз юрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі даз-валяе сцвярджаць аб тым, што з далейшым развіццём і ўмацаваннем феадалізму пашыралася роля прававых норм у рэгуляванні грамадскіх адносін, і перш за ўсё норм гра-мадзянскага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на ўсталяванні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Найбольш абаронены законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у пры-ватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай — феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная былі амаль зусім абмежаваны ў правах. Напрыклад, яны не мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі выступа ць у судзе.

Крыніцы дазваляюць сцвярджаць аб тым, што ў залеж-насці ад класавай прыналежнасці пацярпеўшага і злачынца ўстанаўлівалася і розная крымінальная адказнасць. Напрыклад, у адпаведнасці з дагаворам 1229 г. за забойства свабодна-га чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўнаў серабра, папа або пасла — 20, халопа — 1 грыўна серабра.

Заканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вы-лучае такія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача злачынца пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачын-ствы закон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.

У сямейным праве галоўнае значэнне надавалася шлю-бу. Асабістыя адносіны ў сям'і будаваліся на падпарадка-ванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся галавой сям'і, але калі муж ішоў у сям'ю жонкі, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі. У адпаведнасці з нормамі старажытнага права жанчыны карысталіся значнымі правам! і павагай. Так, за злачынствы, учыненыя супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры, жорст-ка караліся амаральныя ўчынкі.

Прыняцце хрысціянства і яго далейшае распаўсюджван-не на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбіліся на ўсіх баках жыцця грамадства, у тым ліку І на праве, перш за ўсё сямейным. Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлю-бу з абавязковым вянчаннем у храме. Только дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў, што знаходзіліся ў царкоўным шлюбе, мелі права на атрыманне спадчыны.

У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўча-спаборны працэс. Ён ужываўся пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў. Кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.

Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведак, пры-сяга (цалаванне крыжа), «суд боскі» (выпрабаванне агнём ці вадой).

Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму (штраф-віру).

Нескладаная сацыяльная структура старажытных дзяр-жаў-княстваў і недастаткова выражаны сацыяльны анта-ганізм не дазволілі суду заняць важнае месца ў сістэме ўлады старажытнай Беларусі.