II. Праверка дамашняга задання

Конкурснае чытанне песень на памяць, пераказ, адказы на пытанні.

III. Паведамленне тэмы ўрока

Снег ляціць, мароз трашчыць,

Хто адгадае, калі гэта бывае? (Зімой.)

— Як вы думаеце, чаму я загадала такую загадку? Што можна сказаць, калі яе суаднесці з дамашнім заданнем? (Урок будзе прысвечаны зімовым песням.)

IV. Знаёмства з новай тэмай

— Адметнай рысай нашага часу з'яўляецца цікавасць людзей да народнай духоўнай культуры. Сёння шырока адзначаюцца такія народныя зімовыя святы, як Каляды і Масленіца. Каляды адзначаюцца ў пачатку каляндарнага года. Яны захопліваюць тры святы: Ражство, Новы год і Хрышчэнне.

Да гэтых святаў гатавалася, а ў вёсках гатуецца і ў нашы дні, рытуальная ежа - куцця - каша з таўчоных ячневых круп: да Ражства і Хрышчэння посная куцця, прыпраўленая алеем, а на Новы год - шчодрая куцця з мясам. Яна ставілася на покуце, на сене, накрывалася хлебам. Яе каштавалі ў час вячэры. Напярэдадні Каляд прыбіраліся ў хаце, мылася ўся сям'я, а потым гатавалі шчодрую вячэру. Гэты святочны настрой адлюстраваны і ў народных песнях.

Ражство - свята, якое ўслаўляе нараджэнне Хрыста.

Наступнае свята Каляд - Новы год (стары Новы год) - святкуецца ўноч з 13 на 14 студзеня. Гэты вечар называецца шчодрым. У гэты час шчадруюць. Галоўным героем свята была Каза. Лічылі, што яна адводзіць аддому няшчасце, узмацняе ўрадлівасць зямлі.

— Паслухайце адну з калядных песень.

V. Чытанне тэксту песні «Калядкі» настаўнікам (с. 8)

Бюро даведак:

карысць - выгада.

VI. Чытанне тэксту песні вучнямі

1. Чытанне хорам.

2. «Чарга» (адзін і той жа тэкст спачатку чытае настаўнік, затым чытаюць вучні).»

Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)

Гульня «Жывы малюнак»

Вучням прапануецца прайграць тэкст песні. Для гэтага выбіраюцца вучні на роль дзяўчынкі, жонкі, дзяцей, калядоўшчыкаў (апошнім раздаць падрыхтаваныя раней атрыбуты калядоўшчыкаў). Адзін вучань (які добра чытае) выразна чытае тэкст песні.

— Заканчваецца свята Каляд Хрышчэннем (18-19 студзеня) - трэцяя посная куцця. Яно звязана з хрышчэннем Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан. У гэты дзень у царкве асвяшчаюць ваду.

VII. Са скарбонкі народнага слова

Растлумачыць выразы (запісаны на дошцы) (с. 9):

1. Прыйшлі калядкі - бліны і аладкі.

2. Насталі Калядкі - гаспадарам парадкі.

— I апошняе зімовае свята ў народным календары — Масленіца. Дарослыя пякуць бліны, катаюцда на санках, паляць вогнішчы, ладзяць кірмашы, спяваюць вясёлыя песні.

VIII. Чытанне настаўнікам гэксту песні «Наша Масленіца гадавая»(с. 9-10)

— Якое свята чакалі?

IX. Чытанне тэксту песні вучнямі

1. Чытанне напаўголасу.

2. Камбінавае чытанне (настаўнік і вучні чытаюць разам уголас).

X. Аналіз твора

— Калі святкуюць Масленіцу?

— Якую пару года праводзяць гэтым святам? (Зіму.)

— Чым займаюцца ў час свята дарослыя і дзеці?

XI. Крыжаванка.

              7        
1 Д З Я Д З Ь К І      
        2 З Д А Р О Ў Я
          3 Б Л І Н Ы  
            4 Я С Н А  
  5 Г А С П А Д А Р    
  6 М Е С Я Ч Ы К      

1. У каго быу двор гароджаны? (Дзядзькі.)

2. Што жадалі дзядзьку калядоўшчыкі? (Здароўя.) 3. Што даюць людзям, якія шчадруюць? (Бліны.)

4. Адна радасць - ... сонейка. (Ясна.)

5. Ясны месячык - то сам ... (Гаспадар.)

6. Назавіце трэцюю радасць гаспадара. (Месячык.)

— Прачытайце слова, якое атрымалася па вертыкалі пад нумарам 7. (Каляды.)

XII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Які настрой перадаюць зімовыя песні?

— На што спадзяваюцца людзі ў час зімовых свят?

— Ці даводзілася вам шчадраваць?

— Як адносіліся да вашых спеваў?

— Ці патрэбны нам наогул такія: святы? Чаму?

— Што вае зацікавіла больш за ўсё?

— З вамі было прыемна працаваць. Дзякуй за працу.

XIII. Дамашняе заданне(с. 8– 9)

Падрыхтаваць выразнае чытанне тэкстаў песень, змешчаных у падручніку.


Тэма: « ВЯСНОВЫЯ ПЕСНІ». Пазакласнае чытанне. Купальскія песні.

Мэты:

Ø пазнаёміць з вясновымі і летнімі святамі, вясновымі і летнімі абрадавымі песнямі беларускага народа;

Ø фарміраваць уменне вызначаць асаблівасці абрадавых песень;

Ø фарміраваць навык арфаэпічна правільнага чытання, удасканальваць уменне чытаць выразна, знаходзіць у тэксце вобразныя словы і апісанні, працаваць у групах;

Ø стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, іх творчых здольнасцей;

Ø садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння твораў вуснай народнай творчасці, вывучэння гісторыі і традыцый роднага краю.

Тып урока: традыцыйны.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Гукавая размінка Ма-ма-ма — надакучыла зіма.

Ну-ну-ну — усе чакаем мы вясну.

Ны-ны-ны — стала сумна без вясны.

II. Паведамленне тэмы ўрока

— Аб чым вялася гутарка ў гукавой размінцы? (Пра чаканне вясны.)

— Чаму, на вашу думку, можа надакучыць зіма?

— Чаго нам хочацца пасля доўгага зімовага холаду? (Цяпла.)

— Хто нам яго прыносіць? (Вясна.)

— Як вы думаеце, аб чым мы будзем гаварыць сёння на ўроку? (Адказы вучняў.)

— Мы будзем гаварыць не толькі пра вясну, але і пра вясновыя святы. Калі сустракалі вясну, вадзілі карагоды. Завяршалася гулянне застоллем. Вясну сустракалі з хлебам, запальваннем вогнішча, якое выконвала функцыю ачышчэння, ляпілі снежную бабу і разбівалі яе на часткі, палілі колы. I яшчэ ўпачатку вясны, а гэта месяц сакавік, пяклі з цеста птушак, падкідвалі уверх і гукалі (клікалі) вясну.

III. Чытанне настаўнікам тэксту песні «Жавароначкі, прыляціце»(с. 10-11)

— Хто прыносіць вясну?

IV. Чытанне тэксту песні вучнямі

1. Чытанне «ланцужком».

2. Знаходжанне і чытанне ўрыўка да малюнка.

3. Знаходжанне вобразных слоў і апісанняў.

V. Аналіз зместу твора

— 3 чым людзі звяртаюцца да жавароначкаў? Аб чым просяць?

— Для чаго патрэбны дождж?

— Што будзе, калі наросціць вясна траўку?

— Якая мелодыя можа быць у гэтай песні?

— Паспрабуйце праспяваць песню.

Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)

Рухомая гульня «Ручай»

Дзеці становяцца ланцужком, утвараючы «ручаёк», і бегаюць змейкай па класным пакоі.

— Ручаёк бег, бег ды зліўся з рэчкай, якая цячэ плаўна, нетаропка. (Дзеці павольна падымаюць рукі ўверх — удых, а потым апускаюць уніз — выдых.)

VI. Падрыхтоўка да чытання летніх песень

Ледзь вясна са двара,

Едзе, абагнаўшы май,

Тая светлая пара,

А якая? — Адгадай! (Лета.) У. Мацвеенка

— Звярніце ўвагу на пачатковыя літары кожнага радка. Калі іх прачытаць па вертыкалі, даведаешся адгадку. Гэта акразагадка.

А раз лета, то і летнія святы, і летнія песні. Адно з летніх святаў — Купалле (у ноч з 6 на 7 ліпеня). Існавала павер'е, што ў гэтую ноч ходзяць ведзьмы. Таму людзі збіралі зёлкі, асвяшчалі іх у царкве, клалі ў вогнішча і неслі іх дадому, каб адагнаць хваробу і ведзьму. Пад вароты лажылі асінавы кол, бо верылі, што ведзьмы яго баяцца. Палілі вогнішчы і вадзілі каля іх карагоды, скакалі цераз агонь і варажылі. У Купальскую ноч моц ачышчальнай сілы надавалі не толькі агню, але і вадзе. Лічылі, што ў гэты час, на досвітку, сонца купаецца ў вадзе, і таму вада ўмацоўвае цела, выганяе хваробы.

VII. Пазакласнае чытанне. Чытанне настаўнікам тэксту песень «А на Купалле...»(с. 12) і «Купалінка» (форзац)

— Якая з прачытаных песень вам больш спадабалася?

VIII. Чытанне тэксту песень вучнямі

1. Чытанне напаўголасу.

2. Работа ў групах:

1 група: на картках запісаны тэкст песні, але некаторыя словы заменены сінонімамі. Вучні павінны знайці замену. А на Купалу

Спазаранку сонца гуляла,

Спазаранку сонца гуляла

На душэўныя гады.

Правільны варыянт: А на Купалу

Рана сонца іграла,

Рана сонца іграла

На добрыя гады.

2 група: знайсці і прачытаць урывак да малюнка.

IX. Аналіз зместу твора

— Што рабіла сонца? Для чаго?

— Чаго чакаюць ад сонца людзі? (Добрага ўраджаю.)

— Параўнайце песні «А на Купалу...» і «Купалінка». Чым яны падобны?

— Якая з іх вам больш спадабалася? Чаму?

— Знайдзіце словы з памяншальна-ласкальным значэннем. Што надаюць яны песням?

X. Актуалізацыя ведаў

— Як вы лічыце, ці можна параўнаць зімнія песні з веснавымі і летнімі?

— Што ў іх агульнага?

— Раскажыце, што вы даведаліся новага аб зімовых песнях ў сваіх знаёмых?

— Прачытайце зімовыя песні.

XI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Што агульнага ў вясновых і летніх песнях?

— Ці зацікавілі яны вас? Чаму і чым?

— Спадабалася вам праца на ўроку? Што было асабліва цікавым?

— Дзякуй вам за працу.

XII. Дамашняе заданне(с. 10-12)

Вывучыць адну з песень на памяць.

Прачытаць дзве беларускія народныя казкі.


Тэма: «ЛІРЫЧНЫЯ I ЖАРТОЎНЫЯ ПЕСНІ»

Мэты:

Ø пазнаёміць з лірычнымі і жартоўнымі песнямі беларускага народа;

Ø фарміраваць уменне вызначаць асаблівасці лірычных і жартоўных народных песень, вылучаць у тэксце і тлумачыць значэнне слоў, якія з'яўляюцца вобразна-выяўленчымі сродкамі;

Ø удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць тэкст уголас і моўчкі з хуткасцю, якая не парашкаджае разуменню;

Ø ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў;

Ø садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння твораў вуснай народнай творчасці, вывучэння гісторыі і традыцый роднага краю.

Тып урока:традыцыйны.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

— Усміхніцеся і пажадайце адзін аднаму добрага настрою.