II. Праверка дамашняга задання

1 група: расказ пра аднаўленне нашага краю пасля апошняй вайны.

2 група: пераказ і выразнае чытанне (частковае) апавядання У. Караткевіча «Мая Беларусь».

 

III. Паведамленне тэмы ўрока

— Да чаго заклікае нас У. Караткевіч у сваім творы «Мая Беларусь»?

— Я хачу, каб вы былі заўсёды ўпэўнены ў тым, што кожны з нас, дзе б ён не быў, скажа пра сябе з годнасцю і павагай: «Я — беларус! I мой край — Беларусь». Так, мы — беларусы. А якая ў нас родная мова?

— Як часта вы чуеце яе? Умееце добра на ёй размаўляць? А вашы бацькі? Чаму?

— Якое пачуццё выклікае няведанне мовы?

— Як вы думаеце, чаму я завяла такую гаворку?

— Так, таму што на ўроку мы будзем гаварыць пра родную мову. а дапаможа нам у гэтым апавяданне Артура Вольскага «Родная мова» (с. 52-55).

 

IV. Чытанне апавядання настаўнікам

— Ці спадабаліся вам адносіны людзей да роднай мовы?

Бюро даведак:

нягеглая — няўдалая, непрывабная;

пазычылірус. одолжили;

адукаванырус. образованный;

выракацца — адмаўляцца (рус. отказываться);

ганьбіць — зневажаць (рус. оскорблять).

 

V. Чытанне апавядання вучнямі

1. Чытанне «ланцужком» па сказе.

2. «Бінарнае чытанне» (адзін тэкст чытаюць два вучні адначасова)

3 «Галава і хвост» (настаўнік пачынае чытаць і спыняецца, чеці хутка знаходзяць месца, на якім спыніўся настаўнік, і працягваюць чытанне ўсе разам).

 

Х в і л і н к а а д п а ч ы н ку (пад музыку)

Дзеці выконваюць практыкаванні для мускулаў спіны, шыі, рук, ног.

 

VI. Аналіз зместу твора

— Што палічылі людзі?

— Ці правільна яны зрабілі?

— Якія довады прыводзілі ў апраўданне сказанага? Прачытайце.

— Да якой высновы яны прыйшлі?

— Што з гэтага атрымалася?

— У якія недарэчныя сітуацыі яны траплялі?

— Чаму задумаліся людзі?

— Да каго яны звярнуліся за дапамогай?

— Якую параду даў ім стары чалавек?

— Што вырашылі людзі пасля гэтага?

 

VII. Пазакласнае чытанне. Падрыхтоўка да чытання верша Ю. Свіркі «У нас хапае сіоўтакіх»

— Ці падабаецца вам наша мова?

— Якая яна па гучанні? (Адказы вучняў.)

— Яна звініць, як ручаёк у гаі, узлятае ўвышыню, як птушка ў неба, ёй можна выказаць любыя пачуцці. Аб гэтым гаварыў і беларускі пюьменнік Юрась Свірка ў сваім вершы «У нас хапае слоў такіх» (с.58).

 

VIII. Чытанне верша настаўнікам

Бюро даведак:

ядраны — яркі, выразны;

пяшчота — ласка, замілаванне;

журыцца — сумаваць (рус. тосковать);

крыніца рус. родник.

 

IX. Чытанне верша вучнямі

1. Чытанне хорам.

2. Настаўнік чытае знаёмы тэкст і замяняе некаторыя словы сінонімамі. Вучні шукаюць гэтую замену.

У нас дастаткова слоў такіх

Не брудных, яркіх, як ранне.

Яны паведамляюць услых

Замілаванне, ласку і любоў.

 

Правільны варыянт:

У нас хапае слоў такіх

Чысцюткіх, ядраных, як ранне.

Яны выказваюць услых

Пяшчоту, ласку і каханне...

X. Аналіз твора

— Аб чым сцвярджае паэт у вершы?

— 3 чым ён параноўвае словы нашай мовы?

— Што ўвабралі ў сябе словы нашай мовы? Які вывад робіць паэт у вершы? Знайдзіце ў тэксце і прачытайце.

— Ці згодны вы з паэтам? Чаму?

 

XI. Абагульненне

Крыжаванка

                10           1. Што выказваюць услых словы? (Пяшчоту.) 2. Да каго звярнуліся людзі з парадамі? (Да старога.) 3. Якая наша мова? (Мілагучная.) 4. Трэба сэрцам... (Разумець.)
          1 П Я Ш Ч О Т У  
          2 С Т А Р О Г А  
3 М І Л А Г У Ч Н А Я      
        4 Р А З У М Е Ц Ь  
          5 Н Е Й К У Ю    
            6 С М Е Ш Н Ы Я
        7 Н А Р О Д З Е    
              8 В У Ч Ы Ц Ь
      9 Б Е Л А У С К А Я  

5. Якую паслугу зрабіў чалавек свайму сябру? (Нейкую.)

6. Якія недарэчнасці сустракаліся? (Смешныя.)

7. Дзе трэба выслухоўваць словы? (У народзе.)

8. Што вырашылі людзі рабіць з дзецьмі змалку? (Вучыць.)

9. Як называецца наша родная мова? (Беларуская.)

— Што атрымалася па вертыкалі пад лічбай 10? (Шануй мову.)

 

XII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Надышоў час заканчваць урок. Над чым ён вас прымусіў задумацца? Чаму навучыў?

— Што мы павінны рабіць? Адкажыце словамі крыжаванкі (Шанаваць мову.)

— Якія цяжкасці вам сустрэліся на ўроку?

— Ці не сумавалі вы?

— Што было цікавым?

— Дзякуй за працу.

XIII. Дамашняе заданне(с. 52– 55).

Падрыхтаваць выразнае чытанне.

Прачытаць творы аб зменах ў прыродзе зімой.

 


Тэма: Любоў да роднай прыроды. УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА «ШАНУЙ УСЁ ЖЫВОЕ»

Мэты:

Ø фарміраваць навык арфаэпічна правільнага чытання, уменне арыентавацца ў аб'ёмным тэксце;

Ø удасканальваць уменне чытаць моучкі, працаваць у групах;

Ø пашыраць веды вучняў аб прыродных багаццях роднага краю;

Ø садзейнічаць выхаванню жадання вывучаць прыроду роднага краю, захоўваць яго прыродныя багацці.

Тып урока: традыцыйны.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, карткі з тэкстамі.

 

ХОД УРОКА

I.Арганізацыйны момант

Гукавая размінка Са-са-са — ой, ляціць аса.

Сы-сы-сы — не баюся я асы.

Су-су-су — бачыў хто-небудзь асу?