II. Праверка дамашняга задання

1. Выкажыце свае разважанні на тэму «Мінулы ўрок мяне навучыў.

2. Конкурс на лепшага чытача казкі.

III. Падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы

— Паслухаўшы вашы разважанні, я ўпэўнілася, што вы не станеце рабіць дрэнна. I тут вам дапамагла казка.

— Як вы думаеце, ці толькі мастацкія творы вучаць дабру? — Хто яшчэ? (Бацькі.)

IV. Знаёмства з новай тэмай

— Пра бацьку мы і будзем сёння гаварыць. Дапаможа нам у гэтым казка «Бацькоўскія парады» (с. 28).

V. Чытанне казкі настаўнікам

— Аб чам і аб кім гэта казка? Бюро даведак:

прымусіць — рус. — заставлять;

золак — раніца, світанак.

VI. Чытанне казкі вучнямі

1. Чытанне «ланцужком» па адным сказе.

2. Бінарнае чытанне (два вучні адначасова чытаюць адзін тэкст).

VII. Аналіз твора

— Што сказаў бацька сыну? Прачытайце.

— Якія пачуцці выклікалі ў сына парады бацькі?

— Як растлумачыў бацька сыну свае довады? (Мудра.)

— Ці добра ён зрабіў? Якімі з гэтых мудрых парад вы ўжо карыстаецеся?

— Хто іх вам падказаў? Ці гавораць вам бацькі, што рабіць трэба добра?

Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку) Гульня «Дзед Кароль»

Выбіраецца вучань на роль дзеда Караля. Усе астатнія адыходзяць ад яго і дамаўляюцца, што яны будуць яму паказваць, пасля идуць да Караля і гавораць:

Прывітанне, дзед Кароль,

3 доўгай белай барадой,

3 карымі вачамі,

3 белымі вусамі.

Д з е д К а р о л ь. Прывітанне, даеткі,

Дзе вы былі, што рабілі?

Д з е ц і. Дзе былі, мы не скажам,

Што рабілі — пакажам.

Усе робяць розныя рухі (кожны свае), аб якіх дамовіліся раней (напрыклад, мыццё бялізны, чытанне кнігі, чыстку чаравікаў і г. д.) (Можна падрыхтаваць карткі з апісаннем рухаў і раздаць дзецям.) Дзед Кароль адказвае, што абазначаюць рухі каго-небудзь з удзельнікаў. Той уцякае, Дзед яго ловіць і той ставіцца Каралём. Гульня пачынаецца спачатку.

VIII. Падрыхтоўка да знаёмства з казкай «Самае добрае»

— Дык чаму ж вучыў бацька свайго сына? (Працаваць.)

— Як паступаў бацька, навучаючы сына? (Мудра.)

— Вось і ў наступнай казцы, якую я вам прачытаю, мы сустрэнемся э народнай мудрасцю. А называецца гэта казка «Самае добрае» (с. 30-31).

IX. Чытанне казкі настаўнікам

— Чым здзівіла вас казка? Бюро даведак (малюнкі):

прасніца — прыстасаванне для прадзення;

верацяно — драўляная палачка з завостранымі канцамі для ручнога прадзення.

X. Чытанне казкі вучнямі

1. Чытанне ўслых.

2. Чытанне «Вочкі-столь» (Настаўнік кажа: «Вочкі», — вучні чытаюць напаўголасу; потым кажа: «Столь», — вучні падымаюць вочы ўверх на столь, лічаць пра сябе да сямі. Потым настаўнік зноў кажа: «Вочкі», — дзеці пачынаюць чытаць з таго месца, дзе спыніліся. Так паўтараецца некалькі разоў. Важна, каб дзеці не карысталіся ні ўказкай, ні алоўкам, а запаміналі, дзе спыніліся.)

XI. Аналіз зместу твора

— Дзе і з кем жыў мудры чалавек? — Што рабіла яго маленькая дачка?

— Чаму дзяўчынка не магла трапіць у адзін пакой?

— Што паабяцаў дзяўчынцы бацька?

— Якая роспач сустрэла дзяўчынку, калі яна трапіла ў пакой?

— Як супакоіў яе бацька?

— Ці згодны вы са словамі мудрага чалавека?

— У чым бачыў бацька сэнс жыцця?

— А ў чым сэнс жыцця для вас?

—Знайдзіце і прачытайце ў казцы сказы, якія сталі прыказкамі.

XII. Са скарбонкі народнага слова

— Растлумачце наступныя выразы (на дошцы запісаны прыказкі са с. 29):

1. Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

2. Раней устанеш — многа зробіш. 3. Сёння зробіш — заўтра, як знойдзеш.

4. Не той сябар, хто мёдам мажа, а той, хто праўду скажа.

5. Шануй людзей, тады і цябе будуць шанаваць. 6. Якая справа, такая і слава.

7. У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей. 8. Хто працуе, той святкуе.

XIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Чаму навучыў вас урок? — Што з'яўляецца галоўным у жыцці кожнага чалавека?

— Што вас асабліва зацікавіла?

— Я вельмі ўдзячна вам за вашы адказы і вывады. Вы добра працавалі.

XIV. Дамашняе заданне(с.28,с. 30-31)

Выразнае чытанне казак па ролях.


Тэма: РАСЦІСЛАЎ БЕНЗЯРУК «ДРУЖБАКІ».Складанне тэксту па серыі малюнкаў ”Дружная сям’я”

Мэты:

Ø пашыраць веды вучняў аб літаратурных казках;

Ø фарміраваць уменне вызначаць жанравыя асаблівасці казкі;

Ø развіваць уменне правільна і асэнсавана чытаць тэкст уголас і моўчкі, чытаць па ролях, навыкі выразнага чытання;

Ø Удасканальваць уменне працаваць у групах;

Ø садзейнічаць стварэнню атмасферы сяброўства, узаемапавагі.

Тып урока: традыцыйны.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, карткі з тэкстамі прымавак.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Артыкуляцыйная гімнастыка