Прыкладны тэкст для прамежкавага кантролю

Слон моцны і разумны

Слон вялікі, слон моцны і разумны, гэта ўсе ведаюць.

Свойскія сланы ў Індыі носяць цяжкія грузы, цягаюць ваду і нават няньчуць маленькіх дзяцей.

А вось убачыць статак дзікіх сланоў не кожнаму ўдаецца. У слана амаль няма ворагаў. Але калі слон пачуе небяспеку, ён крадзецца ціха, як мышка.

Бывае, каля слановай сцежкі скруціцца кольцамі гіганцкая змяя пітон і накінецца на маленькага сланёнка, які адстаў ад статка. Сланёнак затрубіць, завішчыць. Імгненна кінуцца сланы выратоўваць сланёнка. Увесь статак бегае кругом і топча, топча пітона, як быццам скача на ім. А ўжо, калі выратуюць сланёнка, пападзе яму ад сланіха-маці, каб слухаўся дарослых і не адставаў ад статка. (104 словы).

Г. Снягіроў

Пытанні да тэксту:

1. Якую работу можа выконваць дамашні слон?

2. Як сланы ахоўваюць сваіх дзяцей?

 

 

ІV. Вынік урока. Рэфлексія

 


Тэма: Радзіма мая дарагая. УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ «МАЯ БЕЛАРУСЬ»

Мэты:

Ø удасканальваць навык выразнага чытання, уменне асэнсоўваць значэнне прыказак і прымавак, з іх дапамогай вызначаць галоўную думку твора, правільна і асэнсавана чытаць уголас, пашыраць аператыўнае поле чытання вучняў;

Ø фарміраваць маўленчыя навыкі, уменне ствараць звязнае выказванне-разважанне на прапанаваную настаўнікам тэму;

Ø стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, уменняў аналізаваць і параўноўваць літаратурныя творы;

Ø садзейнічаць выхаванню любві да Радзімы, гонару за яе мінулае, фарміраванню жадання вывучаць гісторыю роднага краю.

Тып урока: урок-разважанне.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

— Вы дружныя і працавітыя. Скажам хорам: «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго» (узяўшыся за рукі).

II. Паведамленне тэмы ўрока

Загадка: У чырвоных ботах па балотах ходзіць,

Жабак спрытна ловіць. (Бусел.)

(Настаўнік паказвае малюнак з выявай бусла.)

— Я нездарма загадала вам гэту загадку. Можа, хто-небудзь з вас ведае, чым з'яўляецца бусел для нас, беларусаў?

— 3 даўніх часоў нашы продкі лічылі бусла сімвалам чысціні, міра на нашай зямлі. Але мірным існаванне беларусаў было не заўсёды. У даўнія часы беларуская зямля пазнала нашэсце татара-мангольскага іга, у чэрвені 1941 г. фашысцкая Германія напала на мірную нашу Радзіму. Жудасная вайна прынесла людзям смерць і пакуты (можна паказаць фотаздымкі з эпізодамі вайны). Але заўсёды беларускі народ выстойваў у бядзе, абараняўся і паднімаўся з руін. Вось аб гэтым мы і будзем чытаць у апавяданні Уладзіміра Караткевіча «Мая Беларусь» (с. 49-51).

III. Чытанне твора настаўнікам

— Аб чым расказвае пісьменнік у творы?

Бюро даведак:

ветразірус. паруса (паказаць малюнак);

менавітарус. именно;

водар — духмянасць, прыемны пах;

пушча — вялікі густы лес;

супярэчыць — не згаджацца, выказваць супрацьлеглае меркаванне; шматпакутны — які перанёс шмат выпрабаванняў.

IV. Чытанне твора вучнямі

1. Чытанне напаўголасу.

2. «Скачкі» (чытанне праз слова).

3. Дзяленне тэксту на часткі. (Работа ў групах.)

Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)

Гульня «Мірная праца людзей»(імітацыя рухаў)

Даярка (дояць карову).

Машыністка (друкуюць на друкарскай машынцы).

Скрыпач (іераюць на скрыпцы).

Цырульнік (стрыгуць нажніцамі).

Пекар (месяць цеста).

Муляр (кладуць цэглу).

Піяністка (іграюць на піяніна).

V. Аналіз аместу твора

— 3 чым аўтар параўноўвае крылы буслоў?

— Якія гіпотэзы выказвае аўтар наконт паходжання назвы нашай зямлі?

— Ці ёсць іншыя меркаванні? Як вы лічыце, можна іх прыняць за аснову?

— Якая наша сучасная зямля? Прачытайце.

— Аб якой горкай памяці расказвае пісьменнік? Якія чалавечыя страты панесла Беларусь у часы апошняй вайны?

— Хто змагаўся з ворагам? Для чаго?

— Ці змаглі нашы сучаснікі аднавіць краіну?

VI. Са скарбонкі народнага слова

— Суаднясіце часткі прымавак:

1) Смела ідзі ў бой — 2) Той герой, 3) Мір будуе, 4) Адзін за аднаго стой, 5) Радзіма — матка, 6) Родная зямелька а) вайна разбурае. б) чужына — мачыха. в) як зморанаму пасцель. г) хто за Радзіму гарой. д) Радзіма за табой. е) выйграем бой.

Адказы: 1—д; 2—г; 3—а; 4—е; 5—б; 6—в.

— Растлумачце адну з прымавак на выбар.

VII. Дктуалізацыя ведаў вучняў

— Што агульнага, на вашу думку, ёсць ў разважаннях Васіля ў апавяданні «Твой род, твая Радзіма», апавяданні Уладзіміра Караткевіча «Мая Беларусь» і ў вершы Генадзя Бураўкіна «Край мой? »

— Чым пранізаны гэтыя творы? (Любоўю да Радзімы.)

— Падцвердзіце гэта радкамі з твораў.

— Раскажыце на памяць верш.

VIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рафлексія

— Да чаго заклікае нас пісьменнік? Чаму?

— Што новага даведаліся вы аб краіне?

— Што вас моцна ўразіла?

— Якія пачуцці выклікаюць у вас нашы продкі — змагары за веліч і незалежнасць нашага краю?

— Які вывад вы можаце зрабіць?

— Які вывад робіць аўтар? Ці супадае ён з вашым?

— Працягніце разважанне: «Гераічнае мінулае нашых продкаў і сучаснікаў выклікае ў мяне...»

IX. Дамашняе заданне(с. 49– 50).

Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ апавядання.


Тэма: СЛОВА БЕЛАРУСКАЕ. АРТУР ВОЛЬСКІ «РОДНАЯ МОВА». Пазакласнае чытанне. ЮРАСЬ СВІРКА «У НАС ХАПАЕ СЛОЎ ТАКІХ»

Мэты:

Ø удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас, фарміраваць навык выразнага чытання;

Ø развіваць уменне эмацыянальна ўспрымаць тэкст, уменне вызначаць эмацыянальны настрой аўтара твора;

Ø ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў;

Ø выхоўваць любоў да Радзімы, фарміраваць жаданне вывучаць родную мову.

Ø

Тып урока: традыцыйны.

 

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.

 

 

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Артыкуляцыйная гімнастыка

— Паўтарыце з рознай інтанацыяй: