Вывучэнне новага матэрыялу. Вучні разглядаюць табліцу практ

Работа па падручніку

Вучні разглядаюць табліцу практ. 51. Вызначаюць, як скланяюцца прыметнікі ў множным ліку і якія яны маюць канчаткі. Затым запаўняюць табліцу канчаткаў прыметнікаў множнага ліку, размешчаную на дошцы.

Склон Мужчынскі род Жаночы род Ніякі род
Н. якія? -ія, -ыя -ія, -ыя -ія, -ыя
Р. якіх? -іх, -ых -іх, -ых -іх, -ых
Д. якім? -ім, - ым -ім, - ым -ім, - ым
В. якія? якіх? -ія, -ыя -іх, -ых -ія, -ыя -іх, -ых -ія, -ыя -іх, -ых
Т. якімі? -імі, -ымі -імі, -ымі -імі, -ымі
М. аб якіх? -іх, -ых -іх, -ых -іх, -ых

Вучні аналізуюць табліцу: якія канчаткі маюць прыметнікі множнага ліку ва ўсіх склонах? На што падобныя склонавыя канчаткі прыметнікаў множнага ліку? (На канчаткі склонавых пытанняў). Ці змяняюцца прыметнікі множнага ліку па родах? Які вывад можна зрабіць аб змяненні прыметнікаў у множным ліку?

Свой вывад дзеці параўноўваюць з правілам (с. 28 падручніка).

Замацаванне новага матэрыялу

Работа па падручніку

Праводзіцца франтальная работа над практ. 52.

Работа ў парах

На кожнай парце ляжаць карта са слупкамі слоў. За­данне — скласці спалучэнні слоў.

Дзеяслоў   Прыметнік   Назоўнік  
віншую сустракаю люблю убачыў   дарагі блізкі марозны сухі   сяброўка сваяк дзень дрэва  
Віншую дарагую сяброўку  
   
   

Фізкультхвілінка

7. Слоўнікавая работа

Каб даведацца, якое слоўнікавае слова будуць вывучаць, дзеці замест кожнага квадрата ўстаўляюць адпаведную літару:

• літары "а" адпавядае квадрат, у якога зафарбавана 1/4 частка;

• літары "д" адпавядае квадрат, у якога зафарбавана 1/2 частка;

• літары "н" адпавядае квадрат, у якога зафарбавана 3/4 часткі;

• літары "г" адпавядае зафарбаваны квадрат.

Е
Ж
Р

 

Атрымоўваецца слова гараджане.

Пытанні і заданні

• Растлумачце лексічнае значэнне слова.

• Падбярыце аднакаранёвыя словы, прыметнікі і запішыце словазлучэнні.

• Падбярыце сінонім да словазлучэння "галоўны горад".

• Назавіце сталіцу нашай краіны.

Работа па падручніку

Вучні самастойна выконваюць практ. 54, праводзяць узаемаправерку.

8. Падвядзенне вынікаў

• Ці выканалі задачы, якія паставілі ў пачатку ўрока?

• Што дапамагала пры вывучэнні тэмы?

• Што вы для сябе адкрылі новага?

9. Рэфлексія

Вучні ацэньваюць сваю работу, карыстаючыся сказамі:

Я працаваў...

У мяне атрымалася...

Засталося незразумелым...

10. Дамашняе заданне:практ. 55.

Тэма:"Навучальны пераказ".

Мэты:адпрацоуваць уменн! складаць план, падра-бязна перадаваць змест тэксту.

Аргашзацыйны момант.

Настаун!к чытае верш Т. Мушынскай, запюаны на дошцы:

Цёплыя словы — сонца I хата, Лепшыя словы — мама \ тага, Смачныя словы — хлеб \ сун!цы, Росныя словы — кветк/, крыы'ца, Чулыя словы — сын, калыханка, Ясныя словы — лета \ ранак, Мудрыя словы — жыта \ поле, Светлыя словы — вецер I воля, Даун!я словы — водгулле, род, Гордыя словы — звон \ народ.

Пытаин! I задачи!

• Назав!це прыметн1к1, як!я выкарыстала паэтка.

• 3 якой часщнай мовы звязаны прыметн1к1?

• Як1я канчатк! маюць прыметн1к! множнага л!ку у на-зоуным склоне?

• Як не памылщца у правапюе канчаткау прыметн!кау?

Паведамленне тэмы урока.

Праца над тэкстам.

Для пюьмовага пераказу выкарыстоуваецца матэры-ял практ. 56.

О Чытанне тэксту "Пацерк! на снезе". Вызначэнне тэ­мы I асноунай думк! тэксту.

О Пауторнае чытанне. Гутарка па прачытаным: з якой мэтай дзед з унучкай паехал! у лес? Дзе стаяу ста-жок з сенам? Як тэта месца выглядала летам? Як выгля-дала з1мой? На што падобны стажок сена? Што адбыло-ся, кал! дзед наклау сена на сан!? Што за пацерю убачы-ла Любачка на снезе? Што растлумачыу дзед пра з!моу-ку божых каровак? Як дзяучынка вырашыла выратаваць божых каровак?

В Падзел тэксту на частк!. Вызначэнне апорных ска-зау. Падбор загалоукау да кожнай частю:

1. Стажок на узлесс!.

2. Маленьюя пацерю.

3. Выратаванне.

О Слоун!кавая работа: у кожнай частцы знайсц! апор-ныя словы I словазлучэнн!, выпюаць !х.

Наехал! па сена, стаяу на узлесс!, высокая трава, красавал! летам, прыгожыя кветю; засыпана снегам, вя-л!кая снежная шапка; сушанай травой, убачыла на сне-зе, чырвоныя кропелью, маленьюя пацерю, божыя ка-роук!, з!муюць у стажку, могуць замерзнуць, шкада бо-жых каровак; карабок ад запалак, выпусцщь вясной, на зялёны луг.

О Сэнсава-граматычная работа.

Падабраць с1нон!мы да слоу: красавал! (цв!л1), засы­пана (накрыта).

Растлумачыць значэнн! слоу I выразау: стаяу на узлес-сЦузлессе — край лесу), пацерк!, карабок ад запалак.

Растлумачыць нап!санне слоу: узлесс/, сушанай, кро-пельы, пацерк!, стажку, растлумачыу, Любачцы, вясны; канчаткау прыметн!кау: (як!я?) прыгожыя, чырвоныя, бо­жыя, (як!?) зялёны.

О Пераказ кожнай частк! тэксту паводле плана.

О Пераказ тэксту цалкам адным вучнем. (Папярэ-джванне памылак.)

4. Затс пераказу у сшытк!.

Рэфлекая.

6. Дамашняе задание:паутарыць прав1лы па тэме "Прыметн1к".


БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Займеннік як часціна мовы

Мэты: даць першасныя звесткі пра займеннік як часціну мовы; паказаць ролю займеннікаў у маўленні; вучыць адрозніваць займеннікі ад іншых часцін мовы; развіваць вобразнае мысленне; выхоўваць каштоўнасныя адносіны да культуры беларускага народа.

1. Арганізацыйны момант

Настаўнік пачынае ўрок вершам:

А цяпер правер, дружок,

Ці гатоў пачаць урок?

Праверылі? Сядайце,
Дружна працу пачынайце.

2. Хвілінка чыстапісання

На адным радку прапісваецца Бб ббб беларус Бе­ларусь.

Да слова Беларусь падбіраюцца сінонімы. (Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына) Запіс МЫЛЮБІМРОДНУЮБЕЛАРУСЬ вучні дзеляць на словы, запісваюць атрыманы сказ у сшыткі, падкрэсліваюць дзейнік і выказнік.

3. Моўная размінка.

Школьнікі чытаюць вершаваныя радкі П. Панчанкі, запісаныя на дошцы, і адказваюць на пытанне, якое задае аўтар.

Што такое Бацькаушчына,

Знаеш? ...

…Гэта дом твой,

Школа,

Гэта песні', што звіняць наўкола,

Гэта сам ты,

Гэта тата твой і мама,

I сябры твае таксама.