Праверка дамашняга задання. Вызначце, хто пра сябе можа так сказаць:

Вызначце, хто пра сябе можа так сказаць:

часціна мовы

абазначаю дзеянне прадмета

адказваю на пытанні што рабіць? што зрабіць?

змяняюся па ліках і часах

маю пачатковую (неазначальную) форму

у сказе часцей за ўсё бываю выказнікам

Правяраецца дамашняе практыкаванне, дзеці зачытваюць, якія "згубленыя" дзеясловы яны дапісалі. Вызначаюць іх асобу.

Пытанні

Што называецца спражэннем дзеяслова?

• У якім часе спрагаюцца дзеясловы?

Вучні запісваюць у сшыткі сказы. Вызначаюць час, асобу, лік дзеясловаў.

Хутка зайграе, загамоніць рознымі галасамі веснавы лес! Усе мацней спяваюць дразды, малінаўкі, салаўі.

Вучні атрымліваюць аркушы з табліцай спражэння дзеяслова I запаўняюць яе, дапісваючы толькі канчаткі асабовых формаў дзеяслова. (Гл. табліцу 1)

Пытанні і заданні

Паназірайце за канчаткамі дзеясловаў у адной і той жа форме.

• Чаму канчаткі не аднолькавыя?

Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік паведамляе тэму ўрока.

Вучні фармулююць задачы ўрока з дапамогай слоў даведацца, навучыцца, прымяняць.

Работа па падручніку

Вучні разглядаюць табліцу у практ. 124. Робяць вывад, якія канчаткі маюць дзеясловы І і II спражэння.

Практ. 126. Вучні адгадваюць загадкі. Вызначаюць у дзеясловах канчаткі і спражэнне з дапамогай табліцы на с. 67.

Затым спрагаюць дзеясловы марыць, лятаць.

Работа ў групах

1-я група: запоўніце табліцу, змяніце дзеясловы па асобах у адзіночным ліку, выдзеліце канчаткі. (Гл. таб­ліцу 2)

2-я група: запоўніце табліцу, змяніце дзеясловы па асобах у множнага ліку, выдзеліце канчаткі.(Гл. табліцу 3)

Вучні робяць вывад, для чаго трэба ведаць спражэн­не дзеяслова.

7. Замацаванне ведаў

Выконваецца практ. 128. Звяртаецца ўвага на чацвёрты сказ. (Калі ты не ведаеш правіла, ад памылак ты не пазбавішся.) Дзеці ўспамінаюць, якое правіла трэба ведаць, каб правільна напісаць не з дзеясловамі. Потым чытаюць запісаны на дошцы верш Я. Коласа:

Сонца грэе, прыпякае;

Лёд на рэчцы затрашчаў.

Цёплы вецер павявае,

Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,

Гусі дзікія крычаць,

Шпак на дубе расспяваўся,

Жураўлі ўжо ляцяць.

Пытанні і заданні

• Якую пару года апісвае паэт?

• Выпішыце дзеясловы цяперашняга часу, вызначце іх спражэнне з апорай на табліцу.

• Адшукайце ў вершы словы з вывучанымі арфаграмамі.

8. Рэфлексія

Выкажыце сваю думку:

Што новага мы даведаліся на ўроку?

Што было самым цяжкім?

Якія задачы выклікалі цяжкасці?

Якая работа спадабалася больш? Чаму?

9. Дамашняе заданне:практ. 129.

 


 

 

Неазначальная форма дзеяслова Цяперашні час Будучы час
адзіночны лік множны лік адзіночны лік множны лік
што рабіць? 1 ас. 2 ас. 3 ас. 1 ас. 2 ас. 3 ас. 1 ас. 2 ас. 3 ас. 1 ас. 2 ас. 3 ас.
спяваць
крычаць

 


Дзеяслоў адказаць слухаць карміць маўчаць
1 ас. што раблю?
2 ас. што робіш?
3 ас. што робіць?
Дзеяслоў адказаць слухаць карміць маўчаць
1 ас. што робім?
2 ас. што робіце?
Зас. што робяць?

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Першая асоба дзеясловаў

Мэты:вучыць змяняць дзеясловы па асобах і ліках; вучыць звяраць напісанне канчаткаў дзеясловаў 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу з табліцай спражэння дзеясловаў; узбагачаць лексічны запас вучняў; выхоўваць узаемадапамогу, працавітасць.

1. Арганізацыйны момант

Настаўнік жадае вучням, а яны адзін аднаму быць на ўроку ўважлівымі, упэўненымі... Дзеці працягваюць пажаданні.

2. Хвілінка чыстапісання

_________________________________________

_________________________________________

фарба расфарбоўка футра

Работа па картцы

Скласці сказ з прапанаваных слоў. Падкрэсліць галоўныя члены сказа. Вызначыць, якой часцінай мовы выражаны выказнік.

Ярка, сонца, і, возера, афарбоўвае, у, розныя, свеціць, колеры, ваду.