Праверка дамашняга задання. 4. Хвілінка чыстапісання

4. Хвілінка чыстапісання

__________________________________________

__________________________________________

Гульня "Скорагаворка".

¾ "Збярыце" са складоў скорагаворку і запішыце яе.

(Падказка: склады ў словы збірайце цераз адзін.)

Тры два дры рах ва дро се вы кі ся на куць трох (Тры дрывасекі на трох дварах дровы сякуць)

¾ Навучыцеся хутка вымаўляць скорагаворку і прагаварыце яе адзін аднаму ў парах.

Да слова дровы вучні падбіраюць аднакаранёвыя, вызначаюць часціны мовы і робяць разбор па саставе.

Вывучэнне новага матэрыялу

Работа па падручніку

Выкананне практ. 161.

Пытанні і заданні

• Калі адбываліся дзеянні, апісаныя аўтарам?

• На якія пытанні адказваюць дзеясловы прошла­га часу?

• Чаму гэтыя дзеясловы адказваюць на розныя пытанні?

Вучні разам з настаўнікам робяць вывад: дзеясловы прошлага часу змяняюцца па ліках і родах. Настаўнік засяроджвае ўвагу вучняў на адрозненні формаў дзеясло­ваў у рускай і беларускай мовах. Потым чытаюць словы Спадарыні Граматыкі на с. 83.

Практ. 164.

Дзеці адказваюць на праблемнае пытанне: чаму дзеясловы прошлага часу не змяняюцца па асобах?

Настаўнік прапануе змяніць дзеяслоў пісаць у про­шлым часе па асобах.

адз. лік мн. лік

я пісаў мы пісалі

ты пісаў вы пісалі

ён пісаў яны пісалі

Вучні робяць вывад: дзеясловы ў прошлым часе па асобах не змяняюцца, а змяняюцца толькі па родах і ліках.

Практ. 165 выконваецца з каменціраваннем.

Вучні робяць вывад: род і лік дзеяслова прошлага часу вызначаецца па родзе і ліку назоўніка ці займенніка, з якім звязаны гэты дзеяслоў (карыстаюцца памяткай на с. 85).

Фізкультхвілінка

6. Замацаванне ведаў

На дошцы запісаны дзеясловы ў неазначальнай фор­ме. Вучні павінны змяніць дзеясловы па ўзоры і запісаць іх у сшыткі, абазначыўшы канчаткі.

Узор. Знайсці — пр. час: ён знайшоў, яна знайшла, яно знайшло.

Працаваць

Цвісці

Збіраць

Узняць

Дыферэнцыраваная работа ў групах

1-я група: практ. 160 (выпісаць дзеясловы, абазначыць час і лік);

2-я група: практ. 163;

3-я група: практ. 166 (выпісаць дзеясловы разам з назоўнікамі або займеннікамі, да якіх яны адносяцца, вызначыць род, абазначыць канчаткі).

Пасля праверкі выканання заданняў на дошцы складаецца кластер.

Гульня "Ці праўда, што...?"

Ці праўда, што дзеясловы прошлага часу змяня­юцца...

• па ліках?

• па асобах?

• па родах?

Хвілінка творчасці

Замест кропак уставіць дзеясловы прошлага часу, абазначыць іх лік і род.

За вёскай ... густы лес. Паляўнічы ... на снезе сляды зайца.

7. Рэфлексія

Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку, адказваючы на пытанне:

¾ Што новага вы адкрылі для сябе на ўроку?

8. Дамашняе заданне:практ. 167.


Урок 65

Тэма:"Змяненне дзеясловау прошлага часу".

Мэты:разв!ваць умены вызначаць граматычныя ка-тэгорьм дзеясловау, падб!раць дзеясловы адпаведнай граматычнай формы I лекачнага значэння; узбагачаць слоуыкавы запас вучняу праз пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую.

Абсталяванне:падручык, тлумачальныя I пераклад-ныя слоунт, картк! для ндывщуальнай работы.

Ход урока

Аргажзацыйны момант.

Настаушк прапануе вучням перал!чыць станоучыя якасц! чалавека пры дапамозе розных часцш мовы — спачатку назоуткау, потым прыметшкау I нарэшце дзеясловау.