Касцюмы, абутак i галаўныя уборы для навагодняга свята

 

№ п/п Дзеючыя асобы i выканаўцы Касцюм і яго памер Абутак і яго памер Галаўны убор і яго памер
Дзед Мароз —М.П. Кажух белы Пояс чырвоны Кашуля Штаны белыя 58/4   58/4 58/4 Валенкi белыя Шапка белага колеру
               

 

Касцюмы ўдзельнiкам выдаюцца ў арганiзаваным парадку, за некалькi дзён да правядзення свята. Гэта неабходна дзеля таго, каб удзельнiк мог “абжыць” касцюм, выпрацаваць стыль паводзiн, дыктуемы касцюмам, набыць у iм адпаведнае творчае самаадчуванне. Асаблiва гэта датычыцца гiсторыка-бытавых, карнавальных i нацыянальных строяў. Да таго ж, калi касцюм бярэцца напракат або падбiраецца ў касцюмерных Палацаў культуры, удзельнiк мае магчымасць падагнаць яго на сябе, зрабiць дробны рамонт, памыць, адпрасаваць. Атрымлiваючы касцюм, удзельнiк свята павiнен даць касцюмеру распiску, у якой абавязваецца зберагчы яго i здаць у вызначаныя тэрмiны ў касцюмерную, або здаць пашпарт цi iншы дакумент.

Напярэдаднi свята, звычайна перад генеральнай рэпетыцыяй, у спецыяльна вызначаны час галоўны рэжысёр, мастак i касцюмеры праводзяць прагляд касцюмаў. Звычайна прагляды арганiзоўваюць на канкрэтным месцы святочнага дзеяння (стадыён, плошча, парк i да т.п.). Пажадана, каб выканаўцы розных роляў на праглядах касцюмаў паказвалiся не паасобку, а групамi. Справа ў тым, што асобны касцюм ва ўмовах архiтэктурнага або ландшафтнага асяроддзя, паказаны самастойна, глядзiцца iнакш, чым у агульным ансамблі. У групавым паказе найбольш вылучаюцца каларыстычныя адносiны памiж касцюмамi, дэкарацыямi i асвятленнем. На агульным фоне якая-небудзь дэталь аднаго касцюма можа выглядаць надта назойлiвай i засяроджваць увагу гледачоў, перашка- джаючы агульнаму ўспрыманню дзеi, або губляцца i не адлюстроўваць задачу мастака.

У вынiку прагляду адзначаюцца недахопы касцюмiравання, удзельнiкам i касцюмерам робяцца заўвагi, на аснове якiх здзяйсняецца замена цi пераробка касцюмаў.

У час правядзення свята касцюмеры павiнны быць у спецыяльна вызначаным месцы, каб у экстрэмальных сiтуацыях прыйсцi на дапамогу ўдзельнiкам свята: зрабiць дробны бягучы рамонт касцюмаў, адпрасаваць iх, памагчы апрануцца i інш.

Вельмi важна прасачыць, каб адразу пасля завяршэння святочнага дзеяння выканаўцы здалi касцюмы (асаблiва арэндаваныя ў iншых арганiзацыях) у цэнтральную касцюмерную свята або непасрэдна касцюмеру на месцы святочнага дзеяння ў спецыяльна вызначаным для гэтай мэты памяшканнi.

Практыка паказвае, што гэты працэс, з прычыны абыякавасцi ўдзельнiкаў цi непрадугледжанасцi з боку арганiзатараў, часта зацягваецца на доўгiя тэрмiны. У вынiку арганiзатары не маюць магчымасцi своечасова здаць касцюмы ў арэндную арганiзацыю i вымушаны несцi дадатковыя страты за лiшнiя днi арэнды, што значна павялiчвае агульны каштарыс свята.

Вырашэнне пытанняў здачы касцюмаў ускладаецца на памочнiка або асiстэнта рэжысёра i касцюмераў.

 

Рэквізіт, бутафорыя, мэбля

 

Рэквiзiт, бутафорыя, мэбля з’яўляюцца важнымi выразнымi сродкамi мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята. Яны выкарыстоўваюцца ў разнастайных сцэнiчных дзеях, спартыўных, гульнёвых i конкурсных праграмах, асобных атракцыёнах i гульнях. У тэатралiзаваных шэсцях, прадстаўленнях i канцэртах рэквiзiт, бутафорыя i мэбля дапамагаюць стварыць вобраз эпохi, удакладніць прыметы месца дзеяння, вылучыць асобныя рысы характару дзеючых асоб.

Слова «рэквiзiт» паходзiць ад лацiнскага requisitum, што азначае — “патрэбнае, неабходнае”. Рэквiзiт — гэта сукупнасць абсталявання i рэчаў, неабходных выканаўцам па ходу дзеяння. Часам рэквiзiт з’яўляецца дапаўненнем да сцэнiчнага касцюма (парасоны, кiйкi, партфелi, упрыгожваннi i iнш.).

Рэквiзiт падзяляецца на зыходны, жывы, касцюмны, асабiсты i каштоўны.

Зыходным рэквiзiтам, гэта значыць рэквiзiтам, якi ўжываюць або знiшчаюць па ходу дзеяння, называюць ежу, напоi, тытунь, кветкi i iнш.

У жывы рэквiзiт уваходзяць жывёлы, птушкi, якiя ўдзельнiчаюць у свяце.

Да касцюмнага рэквiзiту адносяцца аксэсуары касцюма (завушнiцы, гадзiннiкi, пацеркi, кольцы, парыкi i iнш.).

Асабiстым рэквiзiтам называюць прадметы, якiя належаць выканаўцу.

Каштоўны рэквiзiт — прадметы, вырабленыя з каштоўных матэрыялаў, сапраўдныя аксэсуары якой-небудзь эпохi, прадметы, якія маюць мастацкую каштоўнасць.

Бутафорыя — несапраўдныя прадметы (скульптура, посуд, мэбля, дэталi касцюма i iнш.), што ўжываюцца ў святах, тэатралiзаваных прадстаўленнях, спартыўных i гульнёвых праграмах замест сапраўдных рэчаў. Электрычная бутафорыя — гэта прадметы бутафорыi, якiя ўяўляюць сабой асвятляльную арматуру светлавых i святлоэфектыўных прыбораў (люстры, лямпачкi, вогнiшчы, свечкi i iнш.). Механiчная бутафорыя — гэта прадметы, якія маюць механiзм, што прыводзiць iх у рух.

Адказнасць за падрыхтоўку рэквiзiту, бутафорыi i мэблi i iх выкарыстанне ў час свята ўскладаецца на спецыяльна вылучаных асоб — рэквiзiтараў, якiя працуюць пад непасрэдным кiраўнiцтвам загадчыка пастановачнай часткі або дырэктара свята. У тых выпадках, калi ў каштарысе свята не прадугледжана аплата рэквiзiтара або няма такой магчымасцi па розных прычынах, яго абавязкi ўскладаюцца на касцюмераў, асiстэнтаў рэжысёраў, у спартыўных дзеях — на трэнераў або кiраўнiкоў спартыўных калектываў.

Работа над падрыхтоўкай рэквiзiту, бутафорыi i мэблi пачынаецца пасля канчатковага зацвярджэння сцэнарыя свята.

На пачатковым этапе асiстэнты рэжысёраў асобных эпiзодаў, зон дзеяння або фрагментаў на падставе аналiзу сцэнарнай асновы робяць пералiк рэчаў, якiя будуць ужывацца ў свяце. Пры неабходнасцi да гэтай работы далучаецца мастак, якi распрацоўвае эскiзы, чарцяжы i тэхналагiчнае апiсанне прадметаў рэквiзiту, бутафорыi, мэблi.

Складзеная з пералiкаў асобных зон дзеяння агульная выпiска на рэквiзiт, бутафорыю i мэблю (з абавязковым падзелам па эпiзодах цi зонах) зацвярджаецца галоўным рэжысёрам i перадаецца загадчыку пастановачнай часткі або дырэктару. Такая выпiска складаецца з некалькіх граф. У першай адзначаецца месца дзеі; у другой — персанажы i iх выканаўцы або назвы асобных калектываў; у трэцяй запiсваюць рэчы, якiя павiнны быць на пляцоўцы дзеяння; у чацвёртай — рэчы, якiя нарыхтоўваюць за межамi пляцоўкi або за кулiсамi; у пятай — рэчы, якiя выдаюць выканаўцам на рукi.

Усе пытаннi, звязаныя з набыццём, арэндай, вырабам неабходных рэчаў, iх дастаўкай на рэпетыцыi i на святочныя дзеянні, а таксама са зборам пасля завяршэння свята, вырашаюцца на нарадах мастацка-пастановачнай часткi з удзелам мастака, рэжысёраў адпаведных дзей або iх асiстэнтаў, а таксама загадчыка пастановачнай часткі.

На першым пасяджэннi мастацка-пастановачнай часткi вельмi важна вырашыць формы забеспячэння ўдзельнiкаў свята неабходным рэквiзiтам, бутафорыяй, мэбляй, гэта значыць тым, што трэба набыць у магазiне цi арандаваць у адпаведных арганiзацый, што вырабiць на мясцовых прадпрыемствах i на якiх канкрэтна, што падабраць у касцюмерных або рэквiзiтарскiх цэхах мясцовых Палацаў культуры цi тэатрах, што можна падрыхтаваць сiламi самiх удзельнiкаў той цi iншай святочнай дзеi. Гэтыя ўдакладненнi неабходна зрабiць да складання канчатковага каштарыса свята, каб потым не ўзнiкла цяжкасцей пры выкананнi гэтага вiду работ.

На гэтым жа пасяджэннi трэба высветлiць, як працуюць рэчы ў свяце, напрыклад, якiм чынам падымаецца i апускаецца крэсла лесавiка, як з’яўляюцца прадукты на чароўным абрусе, цi высоўваюцца шуфляды ў стале Кашчэя Бессмяротнага, а калі высоўваюцца, то якім чынам, i інш. Разглядаючы спартыўныя выступленнi, трэба ўдакладнiць, на аснове якога прынцыпу будзе адбывацца трансфармацыя прадметаў: парасоны або булавы ператвараюцца ў букеты кветак, шасты i палкi — у вялiкiя сцягi, абручы — у вымпелы, гiмнастычныя лаўкі — у лёгкiя металiчныя лесвiцы i да т.п. Гэтыя даведкi неабходны не толькi для вытворчасцi, але i для вызначэння кошту, таму што асаблiвасцi канструкцыi i тэхналогii вырабу ўплываюць на затрату працы i колькасць матэрыялаў.

Пасля першых нарад складаецца каштарыс на набыццё, арэнду i выраб неабходнага рэквiзiту, бутафорыi i мэблi, якi перадаецца ў бухгалтэрыю свята.

У аргкамiтэт свята дырэктар падае спiс арганiзацый, якiя могуць вырашыць пастаўленыя пытаннi, дзе i размяшчаецца заказ пасля зацвярджэння каштарыса. Выраб, арэнда цi падбор i набыццё неабходных прадметаў адбываюцца пад кантролем загадчыка пастановачнай часткі або дырэктара свята. Падабраныя рэчы паказваюць рэжысёру i мастаку, якiя выяўляюць, цi можна iх выкарыстоўваць у прадстаўленым выглядзе, што патрабуецца перарабiць або адрамантаваць.

Для абслугоўвання рэпетыцыйнага працэсу рэквiзiтар рыхтуецца загадзя, падбiрае ўмоўны рэквiзiт i ўмоўную мэблю. На гэтай стадыi падрыхтоўкi свята няма патрэбы ў выкарыстаннi сапраўдных прадметаў, таму што яны ў час рэпетыцый могуць сапсавацца або страцiць свой вонкавы выгляд цi тэхнiчныя якасцi. Таму, напрыклад, пры рэпетыцыях спартыўных фрагментаў сцяганосцам замест сцягаў выдаюцца толькi шасты; гiмнасткам, якiя выступаюць з гiрляндамi, — дротавую аснову гiрлянды. Што датычыцца сцэнiчных баявых паядынкаў, то тут замест мячоў, шабляў i кiнжалаў удзельнiкi атрымлiваюць адпаведныя сапраўдным прадметам драўляныя вырабы — палкi, дубiны i інш. У той жа час мэбля, якая выкарыстоўваецца на рэпетыцыях, павiнна максi-мальна паходзiць на тую, што будзе на свяце. Справа ў тым, што ў працэсе рэпетыцый акцёры прывыкаюць да формаў i памераў абыгрываемых iмi прадметаў. I часта, прапрацаваўшы пэўны час з крэслам цi сталом, акцёр ужо не можа выкарыстоўваць iншую, спецыяльна вырабленую мэблю. Яна раздражняе яго, выбiвае са знойдзенага вобраза, парушае творчае самаадчуванне, здаецца нязручнай. Нярэдка акцёры i рэжысёры адмаўляюцца ад якiх-небудзь прадметаў у карысць тых, з якiмi яны рэпеціравалi.

Да пачатку рэпетыцый рэквiзiтару трэба высветлiць, якiм транспартам неабходныя рэчы будуць дастаўлены на рэпетыцыi i пасля іх заканчэння — да месца iх захоўвання, а таксама, хто будзе займацца пагрузачнымi работамi.

Непасрэдна на рэпетыцыi трэба наладзiць цэнтралiзаваную выдачу ўдзельнiкам неабходных прадметаў. Адначасова неабходна ўлiчваць, што гэты працэс кожны раз павiнен адбывацца ў адным i тым жа месцы — там, дзе будзе знаходзiцца рэквiзiтарскi пункт непасрэдна на свяце. Пасля кожнай рэпетыцыi выканаўцам (асаблiва ўдзельнiкам спартыўных выступленняў — гiмнасткам, сцяганосцам) трэба абавязкова напамiнаць аб здачы выкарыстанага на рэпетыцыi рэквiзiту, бутафорыi. Часта здараецца так, што пастаноўшчыкi i кiраўнiкi калектываў не надаюць належнай увагi гэтаму арганiзацыйнаму моманту, i таму некаторыя ўдзельнiкі забываюць свой рэквiзiт. У вынiку губляецца частка гiрляндаў, шастоў, мячоў, парасонаў, жэрдак, кветак i арганiзатары вымушаны шукаць дадатковыя сродкi для iх набыцця, што выклiкае незапланаваныя выдаткi i павялiчвае агульны каштарыс свята. Таму пасля заканчэння рэпетыцыi трэба на некалькi хвiлiн затрымаць удзельнiкаў, каб яны пад кiраўнiцтвам трэнераў, настаўнiкаў, асiстэнтаў рэжысёраў здалi рэпетыцыйны рэквiзiт.

На рэквiзiтара ўскладаюцца таксама абавязкi па дагляду жывёл i птушак, неабходных па ходу дзеi. Гэта работа ажыццяўляецца iм у садружнасцi з трэнерамi спартыўных школ, прадстаўнiкамi адпаведных аматарскiх аб’яднанняў i прыватнымi асобамi, запрошанымi да ўдзелу ў свяце. Колькасць прызначаемых рэпетыцый з жывёламi i птушкамi ў кожным канкрэтным свяце вызначаецца па-рознаму. Напрыклад, для конных груп, якiя выконваюць нескладаныя дзеi, дастаткова двух—трох рэпетыцый, звычайна прагонных, i генеральнай. Для правядзення паказальных выступленняў коннiкаў спачатку трэба наладзiць спецыяльныя рэпетыцыi, а затым ужо падрыхтаваны нумар праглядзець на прагонных рэпетыцыях або на генеральнай. Пры ўвядзеннi ў структуру прадстаўленняў выступлення дрэсiраваных птушак i жывёл (мядз-ведзяў, малпаў, сабак, кошак i iнш.) на рэпетыцыю можна запрасiць толькi iх гаспадароў, якiм растлумачыць усе аспекты iх дзеяння, паказаць месцы выхаду, выступлення, эвакуацыi, а затым пад адпаведную фанаграму правесцi прагон гэтых нумароў з удзелам гаспадароў птушак i жывёл. Запуск у паветра галубоў i iншых птушак трэба ажыццяўляць непасрэдна на свяце, растлумачыўшы iх гаспадарам на рэпетыцыi толькi характар дзеяння, яго месца i час. У гэтым выпадку непасрэдна на свяце запуск птушак у паветра з вызначанага месца i ў прызначаны час павiнен пракантраляваць асiстэнт рэжысёра, спецыяльна замацаваны за гэтым фрагментам святочнага дзеяння.

Арганiзатарам неабходна ўлiчваць, што да ўдзелу ў свяце дапускаюцца толькi тыя жывёлы i птушкi, якiя знаходзяцца пад ветэрынарным кантролем, адпаведным чынам выдрэсiраваны i падрыхтаваны да дзеяння.

На рэпетыцыях, як i на свяце, для жывёл i птушак трэба адвесці асобнае месца, якое павiнна знаходзiцца ў зоне iх дзеяння непасрэдна на свяце. Пры гэтым дзеля пазбягання розных непаразуменняў нi ў якiм разе не трэба размяшчаць побач без шчыльнай агарожы сабак i кошак, кошак i птушак, нестэрылiзаваных разнаполых жывёл i інш.

Жывёл перад пачаткам выступлення трэба непрацяглы час патрымаць на галодным пайку або даць узмоцненую фiзiчную нагрузку («абагнаць»), каб яны маглi апаражнiць свае страўнiкi. Гэта неабходна для таго, каб у час святочнага дзеяння ўсё тое, што змяшчаецца ў iх страўнiках, жывёлы ў вынiку ўзбуджанага стану не апаражнiлi на пляцоўку. Такiя выпадкi на свяце заўсёды выклiкаюць незапланаваную рэакцыю гледачоў, што адмоўна адбiваецца на агульным ўспрыманнi дзеi i часта перашкаджае яе далейшаму правя- дзенню, асаблiва, калi пасля жывёл выступаюць харэаграфiчныя i пластычныя групы, спартыўныя калектывы. Але калi ўсё ж такi на свяце такое “дзеянне” жывёл адбылося, арганiзатарам на гэты выпадак трэба прадугледзець падрыхтоўку спецыяльных прыбiральшчыкаў з мятлой i рыдлёўкай, якiя хутка выправяць казуснае здарэнне.

У склад рэквiзiту, якi падаецца на пляцоўку дзеяння або акцёрам на рукi, часам уваходзяць ежа, напоi, цыгарэты, посуд, папера, паветраныя шары i iншыя рэчы, якiя ўжываюць або знiшчаюць па ходзе дзеяння. Гэты рэквiзiт, якi называюць зыходным, павiнен фiнансавацца з каштарыса свята. У тым выпадку, калi поўнасцю фiнансаваць гэты артыкул выдаткаў не ўяўляецца магчымым, частку рэквiзiту, напрыклад паперу, цыгарэты, можна прапанаваць удзельнiкам выкарыстаць з асабiстых запасаў.

Зыходны рэквiзiт падаецца выканаўцам у дзень свята. Пры гэтым неабходна ўлiчваць, што паветраныя шары, метэаралагiчныя зонды, лялькi на аснове шароў рэкамендуецца на- дзьмуць непасрэдна перад пачаткам свята лiтаральна за паўгадзiны—гадзiну да пачатку дзеяння. У адваротным выпадку яны могуць раней тэрмiну здзьмухнуць, згубiць сiлу пад’ёму i не ўзляцець у паветра. Ежа, пiтво i іншае падаюцца выканаўцам непасрэдна ў час святочнага дзеяння або за некалькi хвiлiн да пачатку таго цi iншага фрагмента.

Увесь рэквiзiт, акрамя зыходнага, а таксама бутафорыю неабходна выдаваць пад распiскi кiраўнiкоў груп тэатралiзацыi або асобных выканаўцаў. У гэтых распiсках удзельнiкi павiнны пералiчыць атрыманыя рэквiзiт i бутафорыю i даць абавязацельствы аб вяртаннi іх у вызначаны тэрмiн (звычайна адразу пасля заканчэння свята). За своечасовай здачай рэквiзiту павiнны прасачыць асiстэнты рэжысёра.

Пасля заканчэння свята галоўны рэжысёр, дырэктар свята, бухгалтар i рэквiзiтар складаюць акт спiсання зыходнага рэквiзiту, якi быў выкарыстаны або знiшчаны ў час правядзення святочных дзеянняў. Акт спiсання рэквiзiту зацвярджаецца старшынёй аргкамiтэта.



php"; ?>